Forwarded from BelAI
Ну а сёння прадставім вам робата-экскурсавода Мірошу з Брэстскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Міраша з'яўляецца першым у Рэспубліцы Беларусь робатам-гідам і распрацаваны ў вучэбна-навукова-практычнай лабараторыі БрДТУ «Прамысловая робататэхніка»
Міроша водзіць экскурсіі ў Брэстскім краязнаўчым музеі па першых трох залах пастаяннай экспазіцыі і распавядаць пра гісторыю рэгіёна ў часы першабытнаабшчыннага ладу, Кіеўскай Русі і Вялікага Княства Літоўскага.

30 студзеня нарадзіліся
Шамякін Іван Пятровіч
Беларускі савецкі пісьменнік, сцэнарыст і драматург, грамадскі дзеяч. Аўтар раманаў «Глыбокая плынь», «У добры час», «Крыніцы», «Сэрца на далоні», «Вазьму твой боль». Аўтар кніг публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў.
Бакланаў Міхаіл Іванавіч
Беларускі савецкі архітэктар. Асноўныя працы: рэканструкцыя будынка Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР, Дзяржаўны мастацкі музей БССР, навучальныя карпусы медыцынскага інстытута, БДУ.

Forwarded from 🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
🇧🇾🇧🇾 Словарь белорусского :: Празднования и вечеринки 🇧🇾🇧🇾
День рождения - Дзень Нараджэння
Годовщина - Гадавіна
Праздник - Свята
Похороны - Пахаванне
Выпускной - Выпускны
Свадьба - Вяселле
С новым годом - З Новым годам
С днем рождения! - З днём нараджэння
Поздравляю! - Віншую
Удачи! - Удачы
Подарок - Падарунак
Вечеринка - Вечарынка
Открытка - Віншавальная паштоўка
Празднование - Святкаванне
Музыка - Музыка
Хотите потанцевать? - Ці хацелі б Вы танцаваць?
Да, я хочу танцевать - Так, я хачу танцаваць
Я не хочу танцевать - Я не хачу танцаваць
Ты выйдешь за меня? - Ты выйдзеш за мяне?

Што такое беларуская арабіца?
Мала хто ведае, але "натуральнымі" для беларускай мовы з'яўляюцца не толькі кірылічны і лацінскі алфавіты, але таксама і арабскі алфавіт!
Беларускую арабіцу стварылі на аснове звычайнага арабскага алфавіта татары, якія жывуць на нашай зямлі з 14 стагоддзя, першапачаткова па запрашэнню літоўскіх князёў.
С цягам часу беларускія татары забылі сваю родную мову і пачалі карыстацца старабеларускай, але для запісу яе выкарыстоўвалі арабскі алфавіт, пашыраны некаторымі літарамі для перадачы беларускай фанетыкі.
Захаваліся так званыя "кітабы" - кнігі на беларускай мове напісаныя арабскім пісьмом.
На карцінках вышэй можаце паглядзець, як прыгожа выглядаюць беларускія словы, напісаныя арабіццай! 💚❤️

Forwarded from Звязда
Завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты
З заўтрашняга дня стартуе самая актыўная частка выбарчай кампаніі – агітацыя.
zviazda.by

Легенда аб Дзівасіле.
Даўным-даўно аднаму мужчыне варажбітка сказала, што ён памрэ, калі дакранецца да сына. Той любіў адзінага сына, але і жыццём шанаваў. Таму загадаў адвезці сына ў далёкую краіну, каб не спраўдзілася тое прароцтва. Толькі ганцы зрэдку прыносілі весткі аб ім. Мінулі гады. Аднойчы бацька атрымаў вестку аб тым, што сын хадзіў на вайну, быў пасечаны і зараз ляжыць пры смерці.
Затужыў бацька. Наняў найлепшых лекараў і паслаў іх ратаваць свайго сына. Але дактары нічым не маглі дапамагчы. Тады стары бацька сам кінуўся да сына і абмыў яго раны слязамі. Здарылася цуд: раны зацягнуліся і сын вылечыўся. Шчаслівы бацька абдымаў яго і прыціскаў да грудзей і не мог нацешыцца, зусім забыўшыся пра словы варажбіткі. Але словам тым трэба было спраўдзіцца: бацька памёр. Ён стаў дзівасілам. З таго часу людзі лечацца гэтымі зёлкамі.

Дэлегацыя Зімбабвэ наведала канцэрн «Беллегпрам»
Старшыня канцэрна Таццяна Лугіна абмеркавала з міністрам прамысловасці і гандлю Рэспублікі Зімбабвэ доктарам Сітэмбісай Джайл Глэдзіс Ньёні варыянты супрацоўніцтва.
Па выніках сустрэчы былі дасягнуты дамоўленасці аб перадачы ўзораў тканін для пашыву школьнай формы зімбабвійскаму боку для вывучэння, а таксама ўзораў тканін спецыяльнага прызначэння для пашыву форменнага адзення для патрэб сілавых структур Зімбабвэ.
Акрамя таго, бакі дамовіліся аб наведванні прадпрыемствамі канцэрна швейных прадпрыемстваў і гарбарнай асацыяцыі Рэспублікі Зімбабвэ.
Прадстаўнікі Зімбабвэ азнаёміліся з прадукцыяй буйных прадпрыемстваў «Беллегпрама». Таццяна Лугіна прадставіла гасцям навінкі трыкатажнай, швейнай, тэкстыльнай галін легпрама.
Крыніца https://zviazda.by/be/news/20240130/1706593305-bellegpram-peradasc-zimbabve-uzory-tkanin-dlya-pashyvu-shkolnay-formy

#ГісторыяБеларусі
Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
Русіфікацыя і дэпаланізацыя
Урад Расійскай імперыі не разглядаў беларусаў як самастойны народ, які мог прэтэндаваць на ўласную этнапалітычную адметнасць. Адсутнасць уласнай неспаланізаванай эліты ўспрымалася як сведчанне неразвітасці высокай культуры і мовы, з якімі патрэбна было лічыцца.
Кірунак урадавай палітыкі наклаў адбітак на погляд на беларусаў, як на "рускіх", які панаваў сярод расійскіх эліт.
Тым не менш у канцы XVIII - пачатку XIX ст. расійскія ўлады дастаткова лаяльна паставіліся да ўзмацнення польскага грамадска-культурнага руху на беларускіх землях. Створаны ў 1803 годзе Віленскі ўніверсітэт у хуткім часе стаў польскім па сваім духу. Адначасова ён славіўся сваёй прафесурай і выпускнікамі, быў цэнтрам навуковай і грамадскай думкі.
Але пасля паўстання 1830 - 1831 г.г. Віленскі ўніверсітэт быў закрыты і былі зроблены пэўныя крокі да абмежавання польскага і пашырэння расійскага ўплыву. Да 1840 г. было канчаткова спынена дзеянне Статута ВКЛ на тэрыторыі Беларусі і ўведзена расійскае заканадаўства.
У 1831 годзе расійскі ўрад узмацніў працэс "разбору шляхты".
У завершаным выглядзе палітыка русіфікацыі аформілася пасля паўстання 1863 - 1864 г.г., якое стала важным этапам у эвалюцыі ўрадавай палітыкі на тэрыторыі Беларусі, фарміраванні грамадска-палітычнай думкі і руху. Пасля падаўлення паўстання становіцца менш адчувальным уплыў польскага асяроддзя. Барацьба за нацыянальнае вызваленне адкладавалася на перспектыву. Расійскія ўрадавыя колы і грамадская думка ў гэты час схілілася да канцэпцыі агульнай нацыі, у склад якой уключылі велікаросаў, маларосаў і беларусаў.
Пасля паўстання 1863 - 1864 г.г. беларускія і літоўскія губерніі разглядаліся расійскім урадам як рэгіён, дзе адбывалася найбольш жорсткае супрацьстаянне польскім уплывам. Русіфікатарскі курс тут некалькі адрозніваўся ад этнічна польскіх зямель.
Расійскія чыноўнікі пры рэалізацыі мерапрыемстваў па ўмацаванні імперскіх пазіцый у Царстве Польскім не ставілі задачу знішчэння польскай мовы і культуры.
На тэрыторыі заходніх губерняў сітуацыя выглядала некалькі інакш. Урадавыя колы ў сваім змаганні супраць польскага ўплыву разлічвалі на падтрымку беларускага праваслаўнага сялянства.

Легенда аб святаянніку (зверобой) .
Народныя павер'і сцвярджаюць, што святаяннік вырас з крыві і пёраў птушкі Маланкі, параненай спараджэннем зла за прынесены на зямлю агонь. Таму лічыцца, што расліна адпужвае злыя сілы.
Сок кветкі валодае фарбуюшчымi якасцямi. Пчаляры ставяць вуллі на ўскрайку палёў з гэтай травой, каб пчолы збіралі больш пылка (пыльцы). У часы Кіеўскай Русі з кораня расліны здабывалі фарбавальную казурку «чарвяца», з якога атрымлівалі фарбу чырвонага колеру - "кармін" і прадавалі яго замежным купцам.

#Літаратура
30 студзеня 1921 года нарадзіўся Іван Шамякін
Перш чым стаць добрым спецыялістам, трэба стаць чалавекам.
Проста чалавекам. Праўдзівым, шчырым...
Iван Пятровіч Шамякін — народны пісьменнік Беларусі, адзін з класікаў айчыннай літаратуры, творы якога перакладаліся больш чым на 30 моў свету. Усе самыя важныя падзеі, што адбываліся ў савецкай краіне на працягу амаль шасці дзесяцігоддзяў, знайшлі адлюстраванне ў яго аповесцях і раманах.
Прапануем вам для праслухвання аўдыякнігу яго рамана "Сэрца на далоні"
https://archive.org/details/bel-audiomininfarm-samiakin_serca/01.mp3

#СучаснаяБеларусь
345 метраў над узроўнем мора - гэта самы высокі пункт Беларусі, гара Дзяржынская.
Знаходзіцца ў межах Мінскага ўзвышша ў 30 кіламетрах на захад ад Мінска, непадалёк ад Дзяржынска, у вёсцы Скірмантава. Раней называлася "Святая гара", а ў 1958 годзе назва была змененая на сучасную.

Forwarded from Матуля Беларусь
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
ПРА КРАСУ.
🙂Якая шкурка - такая і натурка.
🌞Як Бог красу дзяліў - спала,як Бог шчасце дзяліў - устала.
👩❤️👨Не прыгожая прыгожа, а каханая прыгожа.
☝️Не тое хораша, што хораша, але тое, што каму даспадобы.
🫵Не радзіся красны, а радзіся шчасны.
💃Чаму дзеўку не любіць, калі дзеўка ладна.
🍎Чырвона на выгляд ды чарвяк сядзіць.

#ПобытБеларусі
Традыцыйныя сямейныя адносіны і выхаванне дзяцей у беларускіх сем'ях
Хоць дзецi пачыналi працаваць з маленства, яны заўсёды знаходзiлi час i магчымасць пагуляць. У гульнях хлопчыкі і дзяўчынкі далучалiся да звычаяў і традыцый свайго народа, сваёй сям’i, атрымлiвалi першыя працоўныя навыкi.
Вядома шмат народных гульняў: «Агароднiк», «Грушка», «А мы проса сеялi» і iнш. Калi дзiця было яшчэ зусiм малое, бацькi ладзiлi яму цацкi з саломы, лёну, анучак.
Дзіцячыя забаўлянкі, песенькі, вершы таксама знаёмілі дзяцей з працай дарослых, з правіламі паводзін, рыхтавалі малят да дарослага жыцця.

Дзмітрый Мезенцаў: пытанне аб адзінай валюце ў Саюзнай дзяржаве не стаіць, трэба ўдасканальваць выкарыстанне нацвалют
Стаіць пытанне аб удасканаленні тавараабароту.
zviazda.by
Стаіць пытанне аб удасканаленні тавараабароту.
zviazda.by
Мне так спадабалася праграма "Скажи не молчи" з Алай Лаўдоўскай, што захацела паслухаць яшчэ раз.
А потым вырашыла глянуць, што ж з праглядамі.
Цікавае кіно атрымалася.У простага настаўніка праглядаў больш, чым у людзей бізнесу, народнай артысткі, палітолага.
Можа трэба нашаму тэлебачанню часцей рабіць перадачы на беларускай мове? Людзей яна захапляе і прываблівае! 👍