Верашчака
479 subscribers
9.03K photos
1.44K videos
5 files
2.32K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Раім вам прачытаць гэты артыкул пра Тэафіла Барэці — прафесійнага фатографа, які працаваў у Нясвіжы.

Большасьць здымкаў па Беларусі майстра зрабіў ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў.

На жаль, шмат помнікаў архітэктуры з ягоных альбомаў да нашага часу не захаваліся. Ад таго толькі ўзрастае каштоўнасьць гэтых матэр'ялаў, бо дзякуючы ім, можам пабачыць наш край яшчэ да разбурэнняў Першай сусветнай.

https://poshyk.info/be/teofil-boretti/?fbclid=PAAaYASEQA9iI2VA8x-mRwy5SKu1I4ZjoMNtbGlWaCTDeqtAyV0BQ7ulleVmw
Палявік

Палявік, Палявы, міфічны апякун палёў і лугоў. Мог выступаць як спрыяльны, так і шкодны дух. У народным уяўленні часам нагадваў працаўніка-хлебароба.

Маляваўся сівым старым ў доўгай свіце, у лапцёх, з кіём у руках. Ростам ён быў аднолькавы са сваім атачэннем: у траве - роўны з травою, у жыце - з жытам. Калі жыта ўродзіць, Палявік  добры і вясёлы, калі не - злосны, незадаволены. Махне Палявік правай рукою - расце і таўсцее сцябло, махне леваю - наліваецца колас, страсяне галавою - уся ніва ўсцілаецца залатымі снапамі.

Абшар дзейнасці кожнага Палявiка - палі і лугі адной або некалькіх сумежных вёсак, не раздзеленых лесам і вадою. Жыве Палявік  на ўзгорках ля каменя, дрэва, куста, межавога слупа. Ён баіцца макрэчы і ўцякае ад яе на вышэйшыя мясціны. Палявік клапоціцца пра ўрадлівасць палёў і ўкос на сенажаці, выганяе адусюль шкоднікаў, раўняе сцябліны і лісты раслінаў. У абавязкі Палявіка уваходзіла і вартаванне палявых скарбаў. Калі ж нехта знаходзіў іх, Палявік помсціў таму чалавеку.

Народ быў перакананы, што шкоднай дзейнасці Палявiка супрацьстаіць перыядычнае асвячэнне палёў, засяванне раллі блаславёным зернем, а таксама малiтвы, якімі суправаджаліся работы на палетках. Уяўленне пра Палявіка як пра апекуна ўрадлівасці знайшло сваё адлюстраванне ў народнай арнаментыцы, трансфармаваўшыся ў геаметрычны арнамент з квадратаў, прастакутнікаў, васьміграннікаў, ромбаў.
#СучаснаяБеларусь

Праз тэрыторыю Беларусі працякаюць 20800 рэк. Рэк, даўжыня якіх больш за 500 км, усяго дзевяць: Бярэзіна, якая працякае цалкам па тэрыторыі Беларусі;. Нёман і Вілія, якія бяруць свой пачатак на тэрыторыі Беларусі; Заходняя Дзвіна, Днепр, Сож, Прыпяць, Гарынь і Заходні Буг з'яўляюцца транзітнымі.
Forwarded from BelAI
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кампанія BMW прымае на працу андроідаў. Чалавекападобныя робаты, створаныя каліфарнійскай кампаніяй Figure і абсталяваныя штучным інтэлектам, з'явяцца на заводзе BMW Group Plant Spartanburg у Паўднёвай Караліне.

Пакуль не ясна, чым яны будуць займацца — магчымыя сцэнары яшчэ толькі трэба будзе вывучыць. Між тым нескладана ўявіць, якія перспектывы адкрываюцца ў будучыні для аўтамабільнай галіны

У цяперашні час кіраўніцтва BMW і Figure вызначаюць зоны адказнасці, у якіх можна будзе задзейнічаць робатаў. Затым спецыялісты пачнуць навучанне машын пры дапамозе трэніроўкі нейрасетак. Штучнаму інтэлекту пакажуць аперацыі, якія яму неабходна будзе выконваць. Пасля трэніроўкі робаты змогуць працаваць у аўтаматычным рэжыме.
#ПобытБеларусі

Традыцыйныя сямейныя адносіны і выхаванне дзяцей у беларускіх сем'ях

Галоўным крытэрыем маральнасцi ў беларусаў заўсёды было  стаўленне да працы, стараннасць, умельства: працаваць не любiш — чалавекам не будзеш. Таму працоўнае выхаванне пачыналася ледзьве не з калыскi. Мацi брала немаўлятка з сабою ў поле, дзе мiж работай кармiла яго і спявала калыханкi.

Крыху падрослыя дзеці выконвалi няцяжкую працу, дапамагалi няньчыць малодшых братоў і сясцёр, мылi посуд, пасвiлi гусей.
У 6—7 гадоў дзяўчатак навучалi прасцi, вышываць, вязаць, гатаваць ежу. У 14—15 яны сядалi за кросны, пад наглядам мацi і бабулi ткалi палатно, посцiлкi, ручнiкi.

Дзяўчына, якая выходзiла замуж, да гэтага часу павiнна была сама наткаць адзенне, бялiзну, абрусы — прыгатаваць пасаг.

Хлопчыкі спачатку пасвiлi гусей, у 8—9 гадоў — кароў, у 15—16 аралi, касiлi. Калi вырасталi, яны ўдзельнiчалi у будаўнiцтве хаты.
Яшчэ прадукт з надпісам на беларускай мове: "Кефір. Стары Менск" Сімвалічны надпіс : " З павагай да традыцый". ❤️💚
Сёння 140 год з дня нараджэння Антона Луцкевіча (1884 - 1942) - выдаўца, музейшчыка,
Пра яго засталося шэраг успамінаў.
Юльяна Мэнке параўноўвала яго з руплівым мурашкам, вельмі працавітым, які шмат зрабіў для Беларусі.
А Янка Купала падпісваў яму фотаздымак наступнымі словамі: "Усімі паважанаму працаўніку на ніве беларускай".
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
УЛАДЗІМІР ДУБОЎКА.
Запрашаем вучняў VІІI-XІ класаў г.Мінска і Мінскай вобласці прыняць удзел у V-й навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, прымеркаванай да Міжнароднага Дня роднай мовы.

Падрабязна аб тым, як падаць заяўку і прыняць удзел тут https://bellitmuseum.by/news_/pryyom-zayavak-na-udzel/
Кім былі знахары?

У кожнай вясковай хаце захоўваліся святая вада і лячэбная трава, іх ужывалі пры хваробах. Але калі падручныя сродкі не дапамагалі, ішлі да знахараў - лекараў-самавучкаў, якія замянялі ў вёсках лекараў. Яны лячылі зубны боль і кілу, ліхаманку і бессань у дзяцей, душэўныя засмучэнні і нават любоўную нуду.

Знахары чыталі замовы, выкарыстоўвалі для лячэння расліны і іх адвары, ваду, магічныя прадметы - нажы, трэскі разбітага маланкай дрэва. Нагаворвалі чароўныя словы на соль, часнык, хлеб і давалі з'есці хвораму.

Як правіла, гэта былі людзі ва ўзросце - адзінокія халасцякі або пажылыя ўдовы. Аднак іх дар часта звязвалі з наведваннем іншасвету: знахарамі людзі маглі стаць пасля цяжкіх траўм.

Вонкава знахары не адрозніваліся ад простых сялян, яны не хавалі свайго занятку. Але свае спазнанні захоўвалі ў таямніцы ад старонніх, замовы чужым людзям не распавядалі і чыталі іх шэптам, таму часта такіх лекараў звалі "шаптунамі". Памерці, не перадаўшы ўмення, лічылася ў знахароў вялікім грахом.
#КазкіДзецям

Беласнежка і Красназорка

Браты Грым

Пераклад Уладзіміра Карызны
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Таня Інюшына

У Цік-Ток @tanya_inyshina

Добрай раніцы, беларусы!
Беларускія бліны

Жытнія, пшанічныя, ячныя, грэцкія, аўсяныя або гарохавыя – беларускія бліны радуюць мноствам смакаў: як паасобку, так і ў спалучэннях.

Па традыцыі блінв гатуюць на малэцэ або сыраквашы (кефіры), мадочнай сыроватцы (кіслыя бліны). Цеста замешваюць на дражджавой рошчыне або з дабаўленнем соды, а ў салодкія бліны кладуць яйкі і цукар.

Калісьці бліны выпякалі ў печы на скаварадзе, змазанай свіным тлушчам (бел. здор) або кавалачкам сала, сёння – часцей за ўсё на алеі.

Падаюць беларускія бліны са знакамітымі соусамі – мачанкай, верашчакай, а таксама з падсмажанымі скварачкамі і каўбасамі, тушанымі грыбамі, смятанай і тварагом, растопленым мёдам, цёртымі ягадамі, тоўчаным з цукрам макам.

Акрамя тоўстых бліноў вельмі любяць тонкія – наліснікі: іх, з начынкай з тварагу або мяса, запякаюць у гліняных гаршчочках да румянай скарыначкі.

У Беларусі папулярныя і маленькія тоўстыя аладкі, якія таксама гатуюць з аднаго або адразу некалькіх відаў мукі.
Бліны ранішнія

Для рэцэпта спатрэбіцца:

• 4 шклянкі мукі
• 1,5 шклянкі малака
• 1 сталовая лыжка цукру
• 30 г дражджэй
• 2 яйкі
• 2 сталовыя лыжкі алею
• вада

Гатаванне:

Дрожджы развесці ў цёплай вадзе (некалькі лыжак), усыпаць муку, дабавіць 3 шклянкі вады, перамяшаць і пакінуць на ноч. Раніцай спарыць малако і адразу ж уліць у цеста, дабавіць яйкі, соль, цукар, алей, добра перамяшаць і даць падысці каля паўгадзіны.
Выпякаць на добра разагрэтай і змазанай скаварадзе. Падаваць з растопленым сметанковым маслам, смятанай або тварагом.
"Як ад нараджэнння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вуллі свае, – так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць"

Ф.Скарына