Верашчака
Photo
#УспаміныПраДзяцінства
#ВялікаяАйчынная
Дзень Перамогі
Нашаму пакаленню пашанцавала жыць у мірны час, але мы бачылі вочы тых, хто ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай, хто апынуўся пад акупацыяй, хто трапіў у фашысцкія канцлагеры....
Таму Дзень Перамогі для нас - не проста свята на плошчы, гэта было свята тых, хто жыў з намі, хто мала расказваў пра вайну і чый боль мы адчувалі, гледзячы ў іх вочы.
На хаце дзеда, на нашай хаце, была прыбіта чырвоная зорачка. Я заўсёды ганарылася гэтай зорачкай, бо гэта значыла, што мой дзед герой, ён ваяваў на фронце, ён здабываў Перамогу.
У школе кожны год давалі заданне распытвацца ў ветэранаў пра вайну. А дзед не расказваў нічога. Ківаў галавой, яго і так светлыя вочы рабіліся зусім блёклымі....
Аднойчы ён сказаў: "Маё дзіця, не трэба пра гэта гаварыць. Трэба, каб вы не зведалі тое, праз што прайшлі мы!" І ўсё....
Святкавалі Дзень Перамогі тады куды больш велічна, чым цяпер. Можа людзей у нашым раёне было больш, а можа проста больш актыўна хадзілі на такія мерапрыемствы, але і вуліца 17 Верасня, і цэнтральная плошча Мядзела былі запоўнены. Шары, транспаранты, кветкі, сцягі...
Самым цікавым былі жывыя сцэны, якія павольна праязджалі па вуліцы і ўздоўж плошчы. На машынах з адкрытымі бартамі ствараліся пэўныя моманты барацьбы з фашыстамі. Вось салдаты ля кулямёта, вось медсястра перавязвае раны байцу, вось партызаны ля зямлянкі нешта плануюць, вось акрываўлены салдат з кацялком паўзе да вады.. Так ехалі машыны, вазы, запрэжаныя конямі, а ў іх сцэны і моманты таго ваеннага жыцця. Для нас, дзяцей, гэта быў самы цікавы момант свята.
У вёсцы нашай было пяцёра ветэранаў, што ваявалі на фронце. І Дзень Перамогі быў іх дзень. Яны збіраліся заўсёды, выпівалі чарку і гаманілі доўга паміж сабой. Ім было што ўспомніць. Магчыма тое, пра што нікому іншаму яны не маглі расказваць.
Помню як бабуля забараняла нам у гэты дзень займацца агародамі і нешта садзіць. "Зямля ўся крывёй паліта, столькі крыві ў ёй, столькі людзей ляжыць. Дайце ёй у гэты дзень супакой, не трэба чапаць!"
А яшчэ помню, што ў гэтыя дні па тэлевізары паказвалі фільмы пра вайну. І мы іх глядзелі ўсёй сям'ёй.
І песні гучалі ваенныя. Па радыё, па тэлевізары, на плошчы ў час мерапрыемства. Гэтыя песні да гэтага часу помняцца ўсе. І словы дзеда: "Трэба, каб вы не зведалі тое, праз што прайшлі мы!".....
----------------------
Калі вы хочаце падзяліцца сваімі ўспамінамі, меркаваннямі, расказаць пра сваіх родзічаў, якія прайшлі вайну, то пішыце ў бот, у чат, або ў прыват адміну @zoya_sereda
Абавязкова апублікуем

#МоваНашаРодная Дарэчы, пра слова ВЕЧКА У чатах актывістаў ідзе жужжане наконт выкарыстання гэтага слова, маўляў, незразумелае яно, наваяз нейкі. Нават звароты пісалі ў Мінтранс каб яго ўбраць. Сёння быў час пацікавіцца гэтым словам бліжэй. І што я даведалася?…
#УспаміныПраДзяцінства
Што я помню пра ўжыванне слова "вечка" ў вёсцы.
Для мяне яно звязана са смакоццем, бо вечкам закрываўся кошык з каўбасамі ))
Падпісвайся на нас @verashchaka_by

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ПобытБеларусаў
#УспаміныПраДзяцінства
Майстар-клас ад Верашчакі "Як мыць падлогу"
Прагляд бясплатны але будзем удзячныя за данаты. Адмін жа не дарэмна стараўся. 😜
А калі сур'ёзна, то гэта вам не мікрафібрай па ламінату прайсціся, столь некалькі гадзін шаравалі, каб жоўценькая была. Асабліва над шчытком ці над печчу трэба было пастарацца.
Затое пасля ў хаце аж пах іншы стаяў. Пах вільготнага дрэва.
А на падлогу бабка засцілала дарожкі тканыя. Проста на мокрую, каб яны прыліпалі і не цягаліся потым за нагамі.
Раскручваеш іх і рукамі да падлогі прыгладжваеш.