Forwarded from Куфар старажытнасцяў
У падобныя майскія дні (27 мая 1978 г.) у Мінску адбылося цікавае здарэнне.
🦌😀
Нядзельнай раніцай спрацавала сігналізацыя ў гастраноме па вуліцы Каліноўскага, 81. Міліцыя прыехала хутка і пабачыла незвычайнага злодзея - з акна крамы пазірала ласіха.
Завітала жывёліна з бліжэйшага лесу. У гастраном яна патрапіла праз вітрыну, верагодна пабачыла ў адлюстраванні саму сябе, але не пазнала і напала на ўяўнага іншага лася.
Апынулася ўнутры, хадзіла па краме (знаёмілася з асартыментам 😀), зайшла ў бухгалтэрыю (як сапраўдны рэвізор), дзвер за ёй зачынілася. Так яна і апынулася ў пастцы.
Каб дастаць ласіху прыйшлося міліцыі паднапружыцца. Але ў рэшце атрымалася.
З таго часу той славуты дом па Каліноўскага, 81 называлі "ласіным гастраномам". І таксістам, напрыклад, не трэба было называць адрас, дастаткова было сказаць што едзеце да ласінага гастранома. Так яго і зараз называюць. Дарэчы, гастраном там дагэтуль ёсць.
А ў далёкім-блізкім лесе дзеці і ўнукі ласіхі не раз чулі гісторыю, як іх сваячніца схадзіла ў краму

Назва першага месяца лета адлюстроўвае кліматычную розніцу паміж славянскімі краінамі.
У нас і ўкраінцаў яго называюць чэрвень, у палякаў — czerwiec, чэхаў — červen. У харватаў такой парой зацвітае ліпа, таму ў іх — lipanj, у славенцаў цвіце ружа, адсюль — rožnik.
У рускай і многіх еўрапейскіх мовах замацавалася лацінскае июнь (Junius) — у гонар Юноны — старажытнарымскай багіні шлюбу і нараджэння дзяцей.

Адкуль пайшла назва месяца ЧЭРВЕНЬ
📌Паводле адной з версій, чэрвенем месяц названы таму, што чырванеюць першыя ягады. У народзе так і кажуць: «У гэты месяц першую ягаду ў рот кладуць, а другую дадому нясуць, ён у гульні не гуляе, а ўраджай люляе».
📌Паводле другога меркавання, слоўка ўказвае на перавагу ў прыродзе «червонного», гэта значыць яркага, сонечнага, прыгожага колеру жыцця. У старажытнасці «червонность» абазначала багацце і каштоўнасці.
📌Трэцяя версія сцвярджае: у ІV–IІІ тыс. да нашай эры індаеўрапейцы — продкі сучасных народаў Еўропы, Заходняй Азіі, Індастана — добра ведалі слова čьrvь — ад старажытнаіндыйскага krmih «чарвяк». З чарвякоў кашанілі — гэта невялікія клопікі даўжынёй 2–4 мiлiметра, што жывуць на лістах дуба, суніц, — людзі навучыліся вырабляць пурпуровую (ярка-чырвоную) фарбу, а чарвячка назвалі «червец» (чырвоны), пасля чаго ўвесь перыяд збору насякомых (іх шмат было акурат такой парой) і атрымаў найменне чэрвень.
На этнічных землях беларусаў была вядома і яшчэ адна назва — крэсень або крэснік (ад слова "крэсіва"), якая ўвасабляла традыцыі і прымхі нашых прашчураў. Лічылася, што гэты месяц, на які прыпадае летні сонцаварот, запальвае гаючы ачышчальны агонь і надзяляе ваду і расліны лекавымі здольнасцямі.
✒️ У першых друкаваных выданнях Ф. Скарыны выкарыстоўвалася слоўка чирвець, у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) — чырвецъ.
У ХVII–XIX стст. перавага аддавалася назве июнь. У слоўніку І. Насовіча так і занатавана: «чéрвецъ, -вца. Старинное названіе месяца iюня».
Назва ж чэрвень канчаткова замацавалася ў беларускай мове з 1912 г. дзякуючы газеце «Наша ніва», але не адразу: у 1907-м выдаўцы выкарыстоўвалі юнь, у 1908-м — чэрвень, у 1909-м — юнь, у 1910-1912-м — чэрвень (юнь); у далейшым — чэрвень.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі
#МоваНашаРодная
Аўтарскі верш ад @luciamatiunas
Хто захаваў у сэрцы ўспаміны пра тую вёску якая ўзгадваецца ў вершы? Помніце, як за мяжу ды пакосы спрачаліся?

"Дом з разбітымі шыбамі
На ўскрайку сяла.
Лёс такі яму выданы,
Больш жыцця тут няма.
Рухам некалі поўніўся,
Звонкім смехам дзяцей.
Бачна, ім не запомніўся,
Без яго ім прасцей."... 😔😔😔
На ўскрайку сяла.
Лёс такі яму выданы,
Больш жыцця тут няма.
Рухам некалі поўніўся,
Звонкім смехам дзяцей.
Бачна, ім не запомніўся,
Без яго ім прасцей."... 😔😔😔
"Няўжо ў свеце так магчыма,
Каб людзі нішчылі свой род?
Адплачу мокрымі вачыма
Вокны глядзяць на той гарод.
Шкада, што апусцелі хаты,
Сышлі яны ў небыццё,
Як жа балючы нашы страты!
Павінна доўжыцца жыццё.." 😢😢😢😔😔😔
Каб людзі нішчылі свой род?
Адплачу мокрымі вачыма
Вокны глядзяць на той гарод.
Шкада, што апусцелі хаты,
Сышлі яны ў небыццё,
Як жа балючы нашы страты!
Павінна доўжыцца жыццё.." 😢😢😢😔😔😔
Какошнік.
Рускі нацыянальны галаўны ўбор. Сваёй арыгінальнасцю і прыгажосцю ён стаў візітнай карткай рускай жанчыны.
Упершыню згадваецца ў пісьмовых дакументах Старажытнай Русі ў XVII стагоддзі, аднак дакладная дата яго з'яўлення на Русі застаецца нявызначанай. Падчас археалагічных раскопак наўгародскіх пахаванняў X-XII стагоддзяў былі выяўлены жаночыя астанкі з аналагічнымі элементамі галаўнога ўбору.
Гэты аксэсуар быў вытанчаным у сем'ях з забяспечаным станам, выкананым з жэмчугу, і больш сціплым у бедных сем'ях, дзе выкарыстоўваўся бісер. Да канца XIII стагоддзі яго месца ў жаночым гардэробе занялі зборнікі, наміткі і наколкі. Да 1920-х гадоў нявесты працягвалі насіць какошнікі ў дзень вяселля і на вясельных імпрэзах.
У некаторых крыніцах адзначаецца, што традыцыя закрываць галаву існуе на Русі са старажытнасці. Валасы жанчыны, асабліва замужняй, лічыліся нейкімі небяспечнымі, асабліва для чужых мужчын, і маглі прыцягнуць злыя сілы. У Еўропе, малюючы ведзьму (пры ўмове, што ў дадзеным кантэксце "ведзьма" мае іншае значэнне), яе часта малявалі з распушчанымі і неахайнымі валасамі.
Адгэтуль адбылося выраз "опростоволоситься", бо сарваць з жанчыны галаўны ўбор, выставіўшы яе галаву і валасы на агляд, лічылася цяжкай абразай.

Што такое НАМІТКА?
Гэта сярэднявечны галаўны ўбор, адзін з наболей архаічных у Еўропе. Упершыню яны з'яўляюцца на ілюстрацыях 1400-1500-х гадоў, але пачынаюць выкарыстоўвацца значна раней (магчыма, у ХІ-ХІІ стст).
На партрэтах з'яўляюцца досыць позна: першы беларускі партрэт з наміткаю - выява Кацярыны Алелькавіч-Слуцкай (з роду Алелькавічаў, дарэчы, была Анастасія Слуцкая) быў напісаны ў 16 ст.
Само слова "намітка" першы раз згадваецца ў крыніцах пад 1565 год. Насілі іх замужнія жанчыны і найчасцей у першы раз апраналі на сваім жа вяселлі. Вясельная намітка захоўвалася жанчынаю ўсё жыццё і пасля смерці клалася ў труну.
Наміткі былі распаўсюджаныя ў Беларусі, Польшчы (па-польску - "Podwika"), Украіне (гэтак жа, як і па-беларуску - "намітка"), Літве ("nuometas"), у многіх краінах Заходняй Еўропы. Але ў большасці тамтэйшых рэгіёнаў яна ў Новы Час была выцесненая чапцом. У многіх раёнах Беларусі (Кобрыншчына, Тураўшчына, Мазыршчына, Пухаўшчына, Ваўкавышчына) намітка захавалася да пачатку ХХ ст. У некаторых мясцінах наміткі аздаблялі выцінанкамі, на пухаўшчыне іх расшывалі геяметрычнымі арнаментамі.
Як завязалася намітка можна пабачыць тут https://youtu.be/9YXnWMOREg8?si=GwtgnHXf_pA6lCjy

YouTube
0:02 / 8:17 Традыцыйныя жаночыя галаўныя ўборы: Слуцкая намітка
2016.04.16_Сядзіба РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства".
Семінар і майстар-клас "Традыцыйныя галаўныя ўборы беларускіх жанчын": Слуцкая намітка (в. Сераднякі (Сярэднікі) Слуцкага р-на Мінскай вобл.).
Досведам дзеліцца Марыя Мікалаеўна Віннікава, кандыдат…
Семінар і майстар-клас "Традыцыйныя галаўныя ўборы беларускіх жанчын": Слуцкая намітка (в. Сераднякі (Сярэднікі) Слуцкага р-на Мінскай вобл.).
Досведам дзеліцца Марыя Мікалаеўна Віннікава, кандыдат…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дарэчы, мяне гэта ўжо не здзіўляе ані! Уласна пераканалася што на старонках асобных людзей беларускамоўны кантэнт залятае не тое што ў разы, а ў дзясяткі разоў лепш за рускамоўны!
Стварайце кантэнт на роднай мове і будзе вам шчасце!

Forwarded from Матуля Беларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
НАША БЕЛАРУСЬ.
У палях Радзімы набірае сілу будучы хлеб ! Святая зеляніна калоссяў - буяй пад сонцам, падсілкоўвайся дажджамі !

Forwarded from Белорусская Правда
Слуцкія паясы — вырабы ручнога ткацтва ў Вялікім Княстве Літоўскім, элемэнт традыцыйнага параднага мужчынскага строю шляхты. Назва паходзіць ад назвы горада Слуцк у Беларусі, дзе іх ткалі на мануфактуры шаўковых паясоў. Пояс лічыўся прыкметай высакароднага паходжаньня й яго наяўнасьць паказвала на дабрабыт уладальніка, паясы мелі вялікі кошт і перадаваліся ў спадчыну.
https://t.iss.one/historianinBelarus/1548?single