Верашчака
492 subscribers
7.57K photos
1.21K videos
4 files
1.91K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Forwarded from Звязда
Банкаўскія карты могуць не працаваць у Беларусі ноччу 3 чэрвеня

3 чэрвеня на сеткавым абсталяванні Банкаўскага працэсінгавага цэнтра будуць праводзіцца тэхналагічныя работы.

zviazda.by
📢НЕ ЗАБЫВАЙЦЕ ЎКЛЮЧЫЦЬ БЛІЖНЯЕ СВЯТЛО ФАР

31 мая ДАІ праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам " Бяспека дзяцей - клопат дарослых!».

Вартавыя дарог сканцэнтруюць асноўныя намаганні на правядзенні прафілактычнай работы сярод дзяцей, бацькоў і вадзіцеляў, звернуць увагу на неабходнасць перамяшчэння з уключаным бліжнім святлом фар да 5 чэрвеня.

Міліцыянеры таксама нагадаюць пра важнасць выкарыстання рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымлівальных прылад, правілах перасячэння праезнай часткі і бяспечнага перамяшчэння на роварах і сродках персанальнай мабільнасці.

З улікам камфортнага надвор'я інспектары ДПС пракантралююць выкананне правілаў дарожнага руху ў месцах масавага адпачынку грамадзян, надаўшы ўвагу паркоўцы, прафілактыцы кіравання транспартам у стане ап'янення.
Пятніца пасля 17-00... 😁 Увесь Мінск імчыць на дачы... 😁
У «Зялёнай гавані» адчыняць гатэль для... насякомых!

Хто ў ім будзе жыць? Багоўкі, зялёныя залатавочкі або восы-наезнікі, якія, дарэчы, знішчаюць тлю і іншых шкоднікаў.

Домікі будуць выкарыстоўвацца як гнёзды і месцы зімоўкі.

Пры гэтым абяцаюць, што суседства не стане праблемай для людзей: «гатэлі» размесцяць на бяспечнай адлегласці ад жылых дамоў.
#ПобытБеларусі

ТРАДЫЦЫІ І СПОСОБ ЖЫЦЦЯ старажытных славян

Адным з ключавых звычаяў старажытных славян з'яўлялася сумеснае пражыванне ўсіх пакаленняў сям'і пад адным дахам.

У тыя часы колькасць дзяцей, якія нараджаліся ў сем'ях, была значна большай, чым у наш час, што робіць старажытнаславянскія сем'і і сучасныя цяпер значна рознымі па колькасці патомства.

Кожны член такой сям'і ўспрымаў сябе першым чынам як частка Рода, а не як індывідуальнасць. Акрамя таго, любы прадстаўнік славянства мог указаць на сваіх продкаў некалькі стагоддзяў таму і дэталёва расказаць пра кожнага з іх.

З пакаленнем звязваліся шматлікія традыцыйныя святы, некаторыя з якіх да гэтага часу існуюць (напрыклад, Радаўніца, дзень бацькоў).

Пры сустрэчы старажытныя славяне абавязкова згадвалі свой радавод, у тым ліку інфармацыю аб тым, чый яны сын, унук і праўнук. Адсутнасць такой згадкі магла выклікаць падазрэнне, быццам чалавек хавае нешта важнае.
Што ж гэта за дзіўная мясціна Ігнатычы (сучаснае Калініна), якая дарыла радасць усяму Мінску і ваколіцам?

Там пры родзе Ельскіх быў вялізарны пітомнік, дзе вырошчваліся самыя розныя расліны. І перш-наперш ружы. Уявіце сабе - больш 600 сартоў! Гэта ж ніякія галандскія кветкі не былі б цяпер патрэбныя!

А яшчэ там было мноства лубіна. Пабачыце гэтую расліну - узгадайце месца адкуль яна пашыралася па ўсяму наваколлю.

Нездарма некалі Мінск на працягу 30 год азеляняўся з дапамогай пітомніка Ігнатычы.

P.S. Сядзіба ў Ігнатычах ацалела (у 16 км. ад мінскай кальцавой). Цяпер там кветак праўда амаль няма. А як было б супер праславіць і цяпер гэту мясціну.
РАЗНАСЬЦÉЖЫЦЬ (raznaściežyć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

Расчыніць насьцеж.

🔸️Звычайны дзень, казённа-шэры, падцягнуты і посны — ён разнасьцежыў зарана дзьверы ў гімназычны пансіён. (Вялюгін)
#словы_Р
"У жанчын - усё сэрца, нават галава." ❤️

Жан-Поль Рыўер
Пяць хвілін ў кампаніі тых, хто дарагі для нас, важней чым шмат гадзін сярод абыякавых для нас людзей. Бо нашы блізкія напаўняюць нас сілай, натхненнем, а толькі адно імгненне любові - самае дарагое, што існуе ў свеце.

✒️ Алег Рой
🎨 vskafandre
#МіфыЛегендыБеларусі

Балотнік - злы нячысцік, які жыве ў балоце, прываджвае падарожнікаў да балота і зацягвае іх на самае дно.

Балотнікі ў міфалогіі Беларусі, гэта як тролі ў міфалогіі Нарвегіі, наша тэрыторыя амаль уся пакрыта балотамі.

Згодна беларускаму фальклору Балотнік малодшы з трох дэманічных істот гаспадарачых на балотах, старэйшыя - Аржавенік і Багнік.
#КазкіДзецям

Тром-сын Безыменны

Беларуская народная казка
(Працяг) Пачатак тут

Апрацоўка Аляксея Якімовіча
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага суботняга ранку вам!

У тыкток @klochkodv
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

Мельшпайсы

"Encyklopedyja powszechna" вызначала: "Мельшпайс (ад нямецкага Mehlspeise — страва з мукі), страва з мукі, кашаў з цукрам і садавіной розных гатункаў і форм" (Т. 18. Warszawa, 1864).

У кулінарыі XVIII-XIX стагоддзяў мельшпайсамі зваліся салодкія пірагі з цеста, круп, хлеба, сухароў, у якія дадавалі яблыкі, грушы, слівы, іншую садавіну, а таксама гародніну.
Часцей для мельшпайсаў выкарыстоўвалася заварное цеста, ад якасці якога залежалі пульхнасць і смак вырабаў. Каб не паўтараць у рэцэптах адно і тое ж, заўважым, што як толькі цеста будзе гатова (зачне лускаць пад лыжкай), адразу ж трэба ўкладаць у яго ўзбітыя бялкі і не мяшаць у розныя бакі, а толькі асцярожна зверху ўніз, і столькі, каб пена з бялкоў толькі злучылася з цестам. Потым хуценька перакласці ў форму і ставіць цеста ў печ, інакш пена ападзе і цеста
будзе з закальцам.

Найлепш узбіваюцца свежыя бялкі. Трэба адразу ж пасля
адлучэння бялкоў перанесці ix у халоднае месца і ўзбіваць на холадзе.
Жаўткі надаюць пульхнасць цесту, але толькі тады, калі расцёрты з цукрам да белага.
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

Мельшпайс з яблыкамі

Вам спатрэбяцца: малако — 1 шклянка, сметанковае масла — 110 г, мука — 1 шклянка, цукар — 2 ст. л., яйкі — 5 шт., сцёртыя яблыкі — 1,5 шклянкі.

Трэба закіпяціць малако з маслам, усыпаць муку і мяшаць на агні. Астудзіць, пакласці сцёртыя яблыкі, цукар, жаўткі, добра ўзбіць. Злучыць з пенай з бялкоў, асцярожна вымешаць. Калі цеста будзе занадта рэдкім, можна пакласці лыжку сухароў. Выпякаць у печы альбо духоўцы.