Верашчака
480 subscribers
6.33K photos
915 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#Літаратура

***

Дзе ты, зорка мая прамяністая,
За якія ты хмары скацілася?
Дзе ты, радасць мая залацістая,
На якой ты сцяжынцы згубілася?

Я шукаю цябе, углядаюся
У нябесныя далі высокія.
Без цябе мне дарога не ясная,
Што ляжыць у прасторы далёкія.

Дзе ты, зорка мая непагасная,
За якімі ты скрыта аблокамі?
Узыдзі, засвяці, зорка ясная,
Шчасцем сэрцу майму адзінокаму.
Дзе ты?


Адам Русак
Кожнаму з нас дома патрэбен той, хто нас чакае.
І чым іх больш, тым лепш! 😊

🎨 Малюнак Stephen Hanson
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"ЖЫВАЯ КЛАСЯТКА" У МАГІЛЁВЕ.

22 мая на базе Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці прайшоў абласны этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў»Жывая класіка".

З 93 работ, дасланых на адборачны этап конкурсу, журы адабрала 33, якія прынялі ўдзел у абласным этапе конкурсу. Упершыню ўдзельнікі конкурсу выконвалі два розныя па жанры і тэматыцы творы.

Канкурсанты чыталі вершы і ўрыўкі з твораў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Аркадзя Куляшова, Кандрата Крапівы, Рыгора Барадуліна, Міхася Лынькова, Пятра Броўкі і іншых класікаў і сучасных беларускіх аўтараў.

Варта адзначыць, што таленавітыя рабяты прадэманстравалі высокае майстэрства выканання і разуменне твораў. Яркіх рыс іх выступленняў дадалі ўдала падабраныя касцюмы і прэзентацыі. Крытэрыямі ацэнкі былі: узровень выканальніцкага майстэрства,выбар тэксту, пачуццё жанравай асаблівасці, творчы патэнцыял.
#МіфыЛегендыБеларусі

"Вадзяны бык - істота вельмі рэдкая на беларускіх землях. Прынамсі, я ведаю толькі адно возера, дзе яна жыве. Гэта недалёка ад мястэчка Ушачы. Мясцовыя вельмі паважана ставяцца да быка і дагэтуль носяць яму ахвяры.

Вадзяны бык - гэта дух возера, гаспадар прасторы, ён пануе возерам і галоўны над усім, што ў ім жыве. Гэтым ён падобны да Вадзяніка, але ў адным возеры не можа жыць і Вадзянік, і Вадзяны бык.

Звычайна ранкам і ўвечары можна каля возера пачуць вой быка. Трэба быць асцярожным з духам, бо ён можа і ўтапіць чалавека. Улетку, Вадзяны бык часам выходзіць з вады і можа нават забіваць кароў і быкоў, што пасвяцца каля вады.

Кажуць, што на захадзе шмат такіх духаў і называюць іх Келпі, а вось Вадзянікаў там наадварот - вельмі мала."

З нататкаў Яна К. Лашкевіча
Forwarded from BelaRus
Величайшее богатство народа - его язык! Тысячелетиями накапливаются и вечно живут в слове несметные сокровища человеческой мысли и опыт.

М. А. Шолохов
"Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы"... Ф.  Багушэвіч
#КазкіДзецям

Падарунак для прыгажуні

Кітайская народная казка

Пераклад Алеся Карлюкевіча і Веранікі Карлюкевіч
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Песня пра традыцыйнае сямейнае выхаванне. Ну і пра каханне, канешна! 🫣

Добрай раніцы, сябры!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
НАШ СВЕТ.

Спакою і гармоніі вучымся ў прыроды ❤️ !!!

Усміхніцеся, СЯБРЫ !!!
#СтарадаўняяКухня
#КухняБеларусі

ЗРАЗЫ З КАПУСТАЙ

Мяса пакроіць на вялікія плоскія кавалкі і злёгку адбіць.

Пакроіць на чатыры часткі дзве галоўкі капусты, зварыць напалову і адцадзіць. Выразаць храпкі, а саму капусту скрышыць і дадаць да яе крыху скрышанай і падсмажанай у масле цыбулі, адно яйка, усыпаць крыху цёртага хлеба і ўсё гэта добра перамяшаць.

Накласці гэтай масы на
кавалкі мяса, моцна скруціць ix, абвязаць ніткай, падсмажыць на патэльні, а потым пакласці ў рондаль, уліць булёну, вады альбо віна, шчыльна закрыць і тушыць.

Перад падаваннем можна спырснуць сокам цытрыны.
Forwarded from Звязда
Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе на кінастудыі «Беларусьфільм» 1 чэрвеня

Удзельнікі мерапрыемства змогуць наведаць музей і здымачныя павільёны з тэматычнымі фотазонамі, а таксама ўбачыць мультфільмы і фільм «кіношнікі» Кірыла Халецкага.

zviazda.by
Цудоўныя беларускія гадзіннікі ад прадпрыемства "Луч".
Forwarded from Лёгкая Мова
Колькі устойлівых выразаў на роднай мове ☺️