Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
915 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Прараб з Гомеля выйграў чэмпіянат Японіі па каратэ.

44-гадовы гамяльчанін Аляксандр выйграў адкрыты чэмпіянат Японіі па каратэ, які праходзіў у горадзе Тода, паведамляе «Белка».

У спаборніцтве прымалі ўдзел спартсмены з 19 краін. Падчас паядынкаў беларусу ўдалося пакласці на татамі майстроў з Амерыкі і Японіі.

Аляксандр працуе на Гомельскім домабудаўнічым камбінаце. Аднак пасля змены тройчы на тыдзень мужчына выпраўляецца ў залу на двухгадзінную трэніроўку па каратэ кіякушынкай, якім займаецца ўжо больш за 32 гады.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ілья Сіўцоў падказвае 5 фраз, якія абагацяць вашу мову і зробяць вашы выразы больш трапнымі і сакавітымі!

У тыкток @illasiucou
Прытча.

  Так здарылася, што адна дзяўчына, пасля вяселля была не ў стане выносіць пастаянныя папрокі сваёй свякрухі. Яна вырашыла пазбавіцца ад яе.

Дзяўчына пайшла да гандляра зёлкамі, які быў сябрам яе бацькі. Яна сказала яму:
- Я не магу больш жыць са сваёй свякрухай. Яна зводзіць мяне з розуму. Не маглі б вы мне дапамагчы? Я добра заплачу.
- Што я магу для цябе зрабіць? - спытаў траўнік.
- Я хачу, каб вы прадалі мяне яд. Я атручу свякруху і пазбаўлюся ад усіх бед - адказвала яна.
Пасля доўгіх разважанняў, траўнік сказаў:
- Добра, я памагу табе. Але ты павінна разумець дзве рэчы. Па-першае, ты не можаш атруціць свякруху адразу, таму што людзі здагадаюцца аб тым, што адбылося. Я дам табе травы, якія будуць паступова забіваць яе, і нікому не прыйдзе ў галаву думка, што яе атруцілі. Па-другое, каб канчаткова пазбегнуць любых падазрэнняў, ты павінна ўтаймаваць свой гнеў, навучыцца паважаць яе, любіць, слухаць і быць цярплівай. Тады ніхто не будзе падазраваць цябе, калі яна памрэ.
Дзяўчына пагадзілася на ўсё, узяла травы і стала дадаваць іх у ежу свякрухі. Акрамя таго, яна навучылася кантраляваць сябе, прыслухоўвацца да свякрухі і паважаць яе. Калі тая ўбачыла, як змянілася да яе стаўленне нявесткі, яна ўсім сэрцам палюбіла дзяўчыну. Яна расказвала ўсім, што яе ятроўка самая лепшая, такая, пра якую можна толькі марыць. Праз паўгода, адносіны паміж імі сталі блізкімі, як паміж кроўнымі маці і яе дачкой.
І вось аднойчы дзяўчына прыйшла да траўніцы і ўзмалілася:
— Напрамілы бог, калі ласка, выратуйце маю свякроў ад яду, які я ёй давала. Я не хачу забіваць яе. Яна стала самай выдатнай свякрухай, і я люблю яе.
Траўнік усміхнуўся і адказаў:
- Не хвалюйся, я не даваў табе ніякай атруты. Тое, што я табе даў, гэта проста спецыі. Атрута была толькі ў тваёй галаве, і ты сама ад яе пазбавілася.
Сёння ў Мінску, у галерэі "Мастацтва" распачалася выстава аўтарскіх лялек.

Больш за 60 аўтараў з Беларусі і Расіі прадставілі свае работы, створаныя спецыяльна для новага тэматычнага праекта «Сакваяж. Падарожжа за марай». Сярод экспанатаў можна знайсці не толькі лялек, але і мішак Тэдзі, створаных у розных стылях і тэхніках, а таксама даведацца пра гісторыю іх узнікнення, пагутарыць з аўтарамі і набыць упадабаную работу.

Ваш адмін таксама ўдзельнічае ў выставе. Ну, не сам адмін, а яго работа. Лялька Казэта, якая створана па матывах рамана Віктара Гюго.

Больш падрабязна тут
Калі вас пачалі адольваць перамены, здайцеся ў палон! Магчыма яны добрыя....

🎨 Малюнак Naoko Stoop
#МіфыЛегендыБеларусі

"Прысыпуш - паводле беларускага фальклору гэта дзіцяці, якое задавіла ў часе сну маці, "прыспала".

Беларусы лічылі, што прысыпуш гэта падменыш - дзіцяці нячыстай сілы, падкінуты замест чалавечага, якога чэрці ўзялі да сабе.
Чэрці выраблялі прысыпуша з дрэва, з калоды, пакінутай сярод пасечных дроў. Таму заўсёды раяць дасякаць калодкі.

На Палессі і ўвогуле ва ўсходняй частцы Беларусі верылі, што з прысыпуша потым з’яўляецца лясных дух - Баравік або Баровы, нешта накшталт Лясуна або Дабрахожага."

З нататкаў Яна К. Лашкевіча
Forwarded from Звязда
Што пачытаць дзіцяці перад сном?

«Сямейная газета» прапаноўвае казку «Незвычайны трафей».  

zviazda.by
#КазкіДзецям

Музыка-чарадзей

Беларуская народная казка

Апрацоўка Алеся Якімовіча
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрай раніцы добрым людзям!
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

МЯСА З БУЛЬБАЙ

Узяць тры фунты барановай альбо ялавічнай грудзінкі і зварыць з карэннем.

Абабраць вялікія бульбіны, выразаць з ix сярэдзіну,
зрэзаўшы верх, пасаліць і падсмажыць у тлушчы.

Распусціць лыжку масла, падсмажыць у ім пару скрышаных цыбулін, укласці лыжку мукі, паўкварты смятаны, закіпяціць, увесь час перамешваючы.

Астудзіць, дадаць некалькі жаўткоў і наліць гэтай масы ў бульбіны, а потым пакласці варанае мяса, пакроенае на невялікія кавалачкі, заліць зноў той масай, пасыпаць сухарамі альбо сырам, пакласці бульбіны ў пасудзіну, намазаную маслам, і паставіць у печ на
пятнаццаць хвілін. Перад падаваннем заліць соусам з цытрынай.
Forwarded from Светлана Варяница (Светлана Варяница Svetlana Varianitsa)
Атрымала па падпісцы майскі нумар часопіса "Роднае слова".

Пайду ў адпачынак – прачытаю з першага да апошняга радка.

Добрай раніцы ўсім добрым людзям!
Сёння 25 год са дня трагедыі, якая здарылася з Мінску на станцыі метро Няміга.

Трагедыя на Нямізе адбылася 30 мая 1999 года. У цісканіне ў падземным пераходзе загінулі 53 чалавекі, у асноўным – юныя дзяўчаты, якія, спатыкнуўшыся на высокіх абцасах, апынуліся ўнізе натоўпу, які ўвесь час напіраў.
Раптам лінуў дождж і ўсе, хто прыйшоў на канцэрт і фестываль піва, кінуліся хавацца ў пераходзе.

Няміга стала адной з самых буйных і страшных трагедый у найноўшай гісторыі Беларусі. У памяць пра той страшны майскі дзень на прыступках каля пераходу застылі 53 бронзавыя ружы.

Шчыра спачуваем тым, хто страціў тады сваіх блізкіх!

Нялішнім будзе прыгадаць правілы паводзін у людных месцах і асабліва пры ўзнікненні натоўпу. Гэтым вы зможаце ўратаваць жыццё сабе і іншым.

Беражыце сябе і свае свае сем'і!
"Каб не было як на Украіне" часта можна пачуць ад турба-патрыётаў.
І чым вось гэтыя дзеянні вашы адрозніваюцца? Там убіраюць савецкія назвы і вы тое ж хочаце зрабіць!

Уносім сваю прапанову: можна адразу спісам цэлым руйнаваць былое. Хто там пасягаў на бацюшку-цара? Дзяржынскі, Ленін.. (Дзяржынскі, дарэчы, таксама паляк😁) Пра беларускія фаміліі нават і гаварыць няма чаго! Гуляць дык гуляць! Так жа?

П.с. яшчэ крыху і гэтыя сліўныя патрыёты нам, як у Расіі, Ільіна ў філосафы прывалакуць. Нічога, што фашыст, затое не паляк!

https://t.iss.one/sewerfsefsd/45104
#ФактыПраБеларусь
#ЛюдзіБеларусі

А ці ведалі вы, што Ідэль Кагановіч, якая нарадзілася ў Беларусі, вынайшла класічную мадэль станіка, якая надоўга стала эталонам жаночай ніжняй бялізны?

Аб гэтым больш падрабязна чытайце ніжэй 👇