Верашчака
477 subscribers
6.39K photos
935 videos
3 files
1.48K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#КухняБеларусі

 Запяканка з рыбы

500 г рыбы (карп, лінь)
500 г бульбы
3-4 ст. лыжкі алею
0,5 шклянкі смятаны
1 цыбуліна
1 ст. лыжка мукі
соль, перац, зелень.

Падрыхтаваную рыбу парэзаць на кавалкі, пасыпаць соллю, перцам, укачаць у муку і абсмажыць на алеі з абодвух бакоў.

Памытую бульбу зварыць, абабраць, змяльчыць на буйной тарцы.

Асобна абсмажыць дробна нарэзаную цыбулю.
У жароўню, змазаную алеем, пакласці палову падрыхтаванай бульбы, на яе - кавалкі рыбы, пасыпаць яе цыбуляй, зверху - зноў слой бульбы. Усё паліць смятанай і рэштай алею. Запякаць у духоўцы 30 хвілін.

Пры падачы на стол запяканку парэзаць на кавалкі, пасыпаць дробна нарэзаным кропам.
#КухняБеларусі


Чарнасліў у малацэ

80 г чарнасліву,
4 шклянкі малака,
2 ст. лыжкі цукру.

Чарнасліў прамыць, заліць кіпячым малаком і настойваць 1-1,5 гадзіны.

Затым пакласці цукар і паставіць у духоўку, каб на паверхні малака ўтварылася румяная пенка.

Чарнасліў у малацэ падаецца як гарачым, так і халодным.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#КухняБеларусі
#ПобытБеларусі

Клёцкі з душамі

Набліжаюцца Дзяды, таму вам будзе дарэчы паслухаць расказы пра тое, што гатавалі да гэтага дня і як падавалі на стол.

Відэа з архіваў Белтэлерадыёфонда
#КухняБеларусі

Свініна струганая

500 г свініны,
2 ст. лыжкі топленага сала,
2 цыбуліны,
0,75 шклянкі смятаны,
2 ст. лыжкі тамату-пюрэ, 1 ст. лыжка мукі,
соль, перац.

Свініну нарэзаць брусочкамі даўжынёй 3-4 см, пасыпаць соллю, перцам і абсмажыць на добра разагрэтай патэльні, дадаць падсмажаную цыбулю, смятану, змешаную з таматам-пюрэ, і пасераваную муку, разведзеную булёнам або вадой, давесці да кіпення.

Падаць с варанай бульбай.
#КухняБеларусі

Мазурка каралеўская

450 г сметанковага масла,
мука,
10 яек,
1 шклянка цукру,
міндаль, сухары.

450 г сметанковага масла расцерці дабяла, усыпаць мукі, убіць па адным 10 яек, дадаць 1 шклянку цукру, жменю дробна пасечанага міндалю.

Усё добранька вымесіць, пакласці цеста ў 4-вугольную форму, пакрытую паперай, змазанай алеем і пасыпанай сухарамі.

Выпякаць на маленькім агні ў духоўцы, каб мазурка не толькі спяклася, але і высахла.

Хто любіць салодкае цеста, то можа дадаць больш цукру.
#КухняБеларусі

Кашанка

Прадукты:

Пячонка свіная ці з ялавічыны — 1 кг.
Сала — 0,5 кг.
Цыбуля — 2-3 сярэднія
Крупа грачаная — шклянка 250 гр. ( сырой)
Яйка —1 шт.
Кішка свіная
Соль, спецыі па смаку

Як гатаваць

Грэчку прамыць і адварыць у падсоленай вадзе да паўгатоўнасці.

Пячонку прамыць, выразаць пратокі , нарэзаць на невялікія кавалачкі.

Сала падзяліць на дзве часткі. Меньшую парэзаць на дробныя кубікі для абсмажвання, большую як вам зручна.

Цыбулю парэзаць дробна.

Абсмажыць сала з цыбуляй да гатоўнасці

На мясасечцы з буйным сітам перамалоць пячонку з салам, добра перамяшаць.

Дадаць соль, спецыі, цёплую грэчку і цёплыя шкваркі з цыбуляй ( так будзе лягчэй заправіць кішку).

Дадаць яйка

Праз трубку набіць кішку фаршам уручную ці на мясасечцы.

Не набівайце кішку фаршам занадта туга, каўбаса  павінна быць злёгку прыплюснутая. Пракаліце яе іголкай. Запякайце пры 180 градусах 35-40 хвілін да румянай скарынкі

Крыніца
#КухняБеларусі

Смажанікі простыя

Для прыгатавання смажанікаў спатрэбіцца:
Бульба – 12 сярэдніх клубняў
Цыбуля рэпчатая – 2 шт.
Мука – 1 ст. л.
Смятана – 6 ст. л.
Тлушч – 3 ст. л.
Соль па смаку
Зеляніна (пятрушка, кроп).

Для пачатку неабходна старанна вымыць бульбу і зварыць яе ў мундзірах, затым астудзіць, ачысціць і разрэзаць уздоўж напалову.

Адначасова, пакуль будзе варыцца бульба, можна заняцца соусам. Для гэтага здрабняем цыбулю і на лыжцы тлушчу абсмажваем да залацістага колеру. На іншай патэльні растопліваем тлушч, які застаўся, дадаем муку і, памешваючы, каб не падгарэла, смажым да крэмавага колеру. Пасля гэтага кладзем падсмажаную цыбулю і смятану, солім, добра змешваем і праварваем соус на невялікім агні на працягу 5-7 хвілін.

Укладаем падрыхтаваную бульбу ў форму для запякання, заліваем зверху атрыманым соусам і адпраўляем хвілін на 20 у духоўку, разагрэтую да 180⁰С.

Перад тым, як падаць на стол можна пасыпаць зелянінай
#КухняБеларусі

Смажанікі з каўбасой

Ёсць больш наядны варыянт смажанікаў – з даданнем сялянскай хатняй каўбасы альбо шкварак.

Адварваюць бульбу ў мундзірах, астуджаюць, чысцяць і наразаюць кубікамі.

Дадаюць да яе здробненую правяленую хатнюю каўбасу ці скваркі (кавалачкі высмажанага да хрумсту сала), дробна нарэзаную рэпчатую цыбулю, здробнены корань пятрушкі, пару сталовых лыжак вады, траціну шклянкі сыроваткі, трохі соляць.

Атрыманую масу дбайна змешваюць, выкладваюць у прыдатны для духоўкі посуд і адпраўляюць запякаць на паўгадзіны пры 180⁰С.

Лепшым дадаткам да смажанікаў з каўбасой служаць маласольныя альбо салёныя агуркі і чорны хлеб.
#КухняБеларусі

АБАРАНКІ

Гісторыкі лічаць, што першыя абаранкі прыдумалі ў Беларусі.

Пачалі іх вырабляць у Смаргоні і называліся яны спачатку абвАранкі, ад слова абварваць.

У сярэдзіне 17 стагоддзя ў Смаргоні Радзівілы заснавалі школу дрэсіроўкі мядзведзяў, якую жартам сталі называць мядзведжай акадэміяй. Мядзведзяў тут вучылі танчыць. Для гэтага ў пагорку капалі глыбокую яму, у якую апускалі клетку з мядзведзем. Дно ямы падагравалі, адначасова скамарох граў на жалейцы ці дудачцы. Ад спякоты мядзведзь пераступаў з нагі на нагу, як бы танцуючы. Пазней Касалапы прывыкаў танчыць, толькі пачуўшы гук музыкі. Навучаных — такім чынам мядзведзяў скамарохі вадзілі па еўрапейскіх гарадах. Там на плошчах касалапыя артысты танчылі пад музыку, забаўляючы і весялячы публіку.

Шлях іх быў далёкі і доўгі, падарожжа доўжылася па паўгода, а ў дарозе касалапых трэба было карміць. Вось і прыдумалі «печыва» такой зручнай формы — кругленькае з дзірачкай пасярэдзіне. Яго зручна было насіць, надзеўшы на вяровачку і павесіўшы на шыю. Пяклі яго з заварнога цеста, таму яно доўга не псавалася.

Вось так дзякуючы мядзведзям Смаргонь вынайшла для ўсяго свету абаранкі.
Пік папулярнасці смаргонскіх абаранкаў прыпаў на XIX стагоддзе. Тады кожны мясцовы пекар спрабаваў спячы самыя смачныя абаранкі. Адны дадавалі ў цеста мёд, іншыя кмен ці мак, пяклі іх з здобнага, поснага, салодкага і салёнага цеста.

Неўзабаве рэцэпт мядзведжай стравы перанялі людзі. Вядома, яны яго ўдасканалілі, падагнаўшы пад свой густ. А потым і на паток паставілі. Адной з першых знакамітых «абараначнікаў» у Смаргоні стала пані Чаховіч. Яе ініцыятыву перахапілі і іншыя прадпрымальныя смаргонцы.

На піку росквіту абаранкавага бізнэсу — да Першай сусветнай вайны — у горадзе налічвалася каля 60 арцеляў па вытворчасці абвараных кругляшоў. А слава смаргонскіх абаранкаў за кароткі тэрмін перасягнула славу «Мядзведжай акадэміі».

Крыніца
#КухняБеларусі

Рэцэпт дамашніх абаранак ад Алены Браніславаўны Серады

Прадукты

Мука — 400 гр
Вада — 100 гр
Дрожжы свежыя — 30 гр
Яечка — 1 шт
Масла вяршковае мяккае — 25 гр
Соль, цукар па смаку

Спосаб прыгатавання

З усіх інгрэдыентаў замясіць вельмі тугое цеста.

Паставіць на растойку ў цёплае месца на гадзіну.

Падыйшоўшае цеста падзяліць на кавалачкі па 100 гр.

Сфарміраваць абаранкі і паставіць на расстойку на 1-1,5 гадзіны , яны павінны павялічыцца ў два разы.

Падыйшоўшыя загатоўкі асцярожна кідаць у кіпячую ваду на 10-20 секунд , перавярнуць і абварыць з другога боку . Выкласці на бляху . Выпякаць 20-25 хвілін ( або да румянай скарынкі) пры 200 градусах.

Смачна есці!

Крыніца