Верашчака
481 subscribers
6.34K photos
918 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#ГісторыяБеларусі

23 мая 1923 года ў Мінску пры вялікім збегу народа адкрылася першая ў БССР ашчадная каса (№16)

Яна размясцілася ў Доме працы на плошчы Свабоды.

Першым укладчыкам папярэдніка Беларусбанка стаў Янка Купала. Ганарар за сваю кнігу "Спадчына", выдадзеную ў 1922 годзе, ён паклаў на кніжку №1.
Да 1 студзеня 1924 года ў Рэспубліцы дзейнічала ўжо чатыры цэнтральныя касы – у Барысаве, Бабруйску, Мазыры і Слуцку, а таксама шэсць паштова-тэлеграфных кас. Кіравала працэсам іх развіцця Галоўная Цэнтральная каса №16.

Праз паўстагоддзя сетка ашчадных кас у БССР налічвала ўжо звыш 3 тыс. устаноў усіх тыпаў.

Крыніца
У канцы сакавіка падчас будаўнічых работ непадалёк ад Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі на скрыжаванні вуліцы Тані Карпінскай і Медыцынскага завулка была знойдзена вялікая колькасць касцяных астанкаў. Іх даследавалі медыцынскія судовыя эксперты ўпраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці.

— У рамках судовай медыка-крыміналістычнай экспертызы было даследавана больш за 3 600 астанкаў — рэбры, чэрапа, трубчастыя косткі, пазванкі і гэтак далей, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік гэтага упраўлення Ірына Рачкоўская. —Устаноўлена, што яны належаць не меней чым 124 чалавекам, а даўнасць пахавання складае больш чым 70 гадоў. На некаторых касцяных астанках судовыя эксперты выявілі сляды, як яны мяркуюць, хірургічнай аперацыі. У прыватнасці ампутацыі канечнасці. Назначана яшчэ адна экспертыза касцяных астанкаў, якія былі знойдзены пазней на гэтай жа тэрыторыі.
Па дадзеным факце Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.

Крыніца
А ты ведаў_ла, колькі ў Беларусі крумкачовых птушак?

Птушка года: факт № 15 з 15.

🦆 Акрамя шэрай вароны ў Беларусі гняздуюцца іншыя крумкачовыя птушкі: крумкач (ворон), грак, сарока, каўка (галка), сойка, арэхаўка (кедровка).

#дзікіфакт: Крумкач – гэта іншы від птушак, ён не можа стварыць пару з шэрай варонай.

Шукай цікавыя факты пра шэрую варону па хэштэгу #птушка2024года

Далучайся да Тэлеграм-чату "Птушка года". Там зараз адзін з удзельнікаў кожны дзень дзеліцца новымі відэа з гнязда вароны з птушанятамі. Гэта амаль што стрым! Паспей паназіраць за іх сямейным жыццём, пакуль вараняняты не пакінулі гняздо @ptushkahoda

Вызначыш, хто з птушак на якім фота?

📷 Дзякуем за фота Віталю Некрашэвічу, Аляксею Вайцянкову, Іне Шкурко, Валеру Пясецкаму, Аксане Суботка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"Я имею записку о том, что мы, коммунисты, будто бы насаждаем белорусскую национальность искусственно. Это неверно, потому что существует белорусская нация, у которой имеется свой язык, отличный от русского, ввиду чего поднять культуру белорусского народа можно лишь на родном его языке... " - І. В. Сталін. (фрагменты из выступления И.В. Сталина на Съезде партии по национальному вопросу (1921).)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

У Беларусі часта сустракаюцца даволі цікавыя назвы населеных пунктаў, якія не зусім сугучныя з беларускім маўленнем. Адкуль яны ўзяліся? Адказ ў відэа.

Калі вы ведаеце цікавыя назвы вёсак і мястэчак - пішыце, дзяліцеся.

У тыкток @linguotech
"Падмануты". Брайтан Рыўер.

Рыўер уваходзіць у лік лепшых анімалістаў свету ўсіх часоў. На яго палотнах пераважаюць сабакі, якія з'яўляюцца сімвалам вернасці, паўстаўшы перад гледачом нямымі, але разумеючымі сябрамі.

З назвы твора можна зрабіць выснову, што ў лісце змяшчаецца інфармацыя, якая выкрывае чыюсьці хлусню. Хутчэй за ўсё, каханую героя. Верагодна, хлопец перахапіў любоўнае пасланне, якое яго дама сэрца даслала іншаму. Герой карціны аглушаны здрадай. Аднак побач знаходзіцца верны сябар - сабака. Яго пастава і погляд на гаспадара кажа аб бясконцай любові і адданасці.

Вернасць і здрада на адной карціне.
https://t.iss.one/clipclubc/1630
Калі вы не ўмееце здымаць стрэс, то не апранайце яго!

🎨 Малюнак: Natalia Shaloshvili
#МіфыЛегендыБеларусі

Другасысы - з першага выгляду, гэта звычайныя людзі, але ёсць у іх і нешта ад нячысцікаў, інакш не трапілі бы яны ў мой нататнік.

Чалавек, якога ў маленстве маці двойчы пачынала карміць грудзямі, як правіла, у выніку атрымліваў сурочлівыя вочы - ён мог ненарокам наслаць на каго-небудзь Сурокі або Прыстрэкі.

Вясковыя такіх людзей называюць Другасысы, ім нельга глядзець на чалавека падчас працы, на цяжарных жанчын, на жывёлу, асабліва пад час ацёлу, акоту і інш. Калі гэта адбываецца, у першым выпадку праца аказваецца марнай, у другім - нараджаюцца калекі.

Канешне ж, у выпадку, калі аднавяскоўцы даведваюцца пра такую чароўную сілу ў чалавека, то ён адразу стане ізгоем і кожны будзе ад яго калітку запіраць."

З нататкаў Яна К. Лашкевіча
#КазкіДзецям

Шчасце і няшчасце

Беларуская народная казка

Апрацоўка Уладзіміра Ягоўдзіка
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрай раніцы, сябры!

Фолк-група "Росквіт"
Forwarded from Звязда
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥Пра што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін гаварылі напярэдадні? І што абмяркуюць сёння?
#СтарадаўняяКухня
#КухняБеларусі

ПЯРДУТЫ ДА ШЧАЎЯ, КРАПІВЫ І ІНШ.

Загатаваць у рандэліку падсоленую і падкісленую дзвюма лыжкамі
воцату ваду. Асцярожна ўбіць (разбіваючы над самай вадой) некалькі
яек, адно за другім. Як толькі бялок загусцее, даставаць яйкі на
друшляк па адным, сочачы, каб не пераварыліся, бо жаўток павінен
быць мяккім.

Страва будзе асабліва цікавая тым, хто зараз знаходзіцца ў вёсцы ці на лецішчы. У гэтай страве яйкі з’яўляюцца гарнірам да гародніны, паколькі ў ХІХ стагоддзі мяса, пячонку, грэнкі і выпускныя яйкі (пярдуты) лічылі менавіта гарнірам. Гэты падвойны рэцэпт добры яшчэ і тым, што стравы ў ім могуць быць абсалютна самастойнымі.
Дзень славянскага пісьменства і культуры адзначаюць 24 мая
Дзень славянскага пісьменства і культуры адзначаюць 24 мая.

У гэты дзень праваслаўная царква ўшаноўвае памяць роўнаапостальных Мяфодзія і Кірылы, вялікіх асветнікаў ІХ стагоддзя і прапаведнікаў хрысціянства.

Менавіта яны пераклалі на стараславянскую мову Святое пісанне, стварыўшы для гэтага славянскую азбуку.
Большасць літар кірылічнага алфавіта мела грэчаскія прататыпы, выключэннем з’явілася літара Ш, што паходзіла ад яўрэйскай Шын.

Сучасныя сістэмы пісьма беларусаў, украінцаў, расіян, балгар, македонцаў, сербаў, а таксама алфавіты шматлікіх неславянскіх народаў (адыгейскі, калмыцкі, кіргізскі, мангольскі, татарскі, удмурцкі і інш.) выкарыстоўваюць кірылічныя літары. Некаторыя краіны адмаўляюцца ад выкарыстання кірыліцы на карысць лацінкі. Гэта два ўніверсальныя алфавіты, якія маюць падобныя структуру і сімвалы. У кожным з іх ёсць свае функцыянальныя перавагі і недахопы. Тым не менш, кірыліца — значна багацейшая і зручнейшая азбука, бо здольная перадаць большы спектр гукаў.

Царква, як каталіцкая, так і праваслаўная, годна ацаніла заслугі братоў: абодва былі кананізаваны як асветнікі славян (slavorum apostoli). У 1863 годзе Свяшчэнны Сінод у гонар тысячагоддзя з’яўлення першай рукапіснай славянскай Бібліі аб’явіў днём Кірыла і Мяфодзія 11 мая, па новым стылі — 24 мая. Гэта і царкоўнае, і свецкае свята, якое радуе ўсіх тых, хто цэніць друкаванае слова і родную мову.

У Беларусі Дзень славянскай пісьменнасці і культуры адзначаецца з 1986 года. У навучальных установах краіны, музеях і бібліятэках арганізуюцца спецыяльныя сустрэчы і імпрэзы. А ў праваслаўных храмах традыцыйна праходзяць святочныя богаслужэнні.