Верашчака
480 subscribers
6.33K photos
915 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#ЯМыКаласы

" Вы якія мовы ведаеце?

— Беларускую, рускую, польскую (апошнія дзве не так добра). Ну і яшчэ французскую, амаль як сваю, нямецкую, амаль як сваю, англійскую значна горш... І яшчэ італьянскую, каб чытаць.

— Ён яшчэ думае. Жаб ён будзе трыбушыць з такім багажом.  Ды вы разумееце, якую карысць вы можаце прынесці для нашай мовы?

— Я і сам думаў,— сказаў Алесь.— У нас няма ні слоўніка, ні мовазнаўчых прац, ні нататак аб старажытнай і сучаснай літаратуры.
Але ў мяне, відаць, не будзе часу, каб скончыць усё гэта.

Ва ўсіх не будзе часу,— сказаў Віктар.— І ўсё ж пачынаць трэба. Паміраць збірайся, а жыта сей...— І раптам перайшоў на «ты», нібы адзначыў: «Свой».— Я табе свой слоўнік архаізмаў аддам. Усё, што выпісаў з грамат. Дзевяць тысяч слоў ужо ёсць... Універсітэт табе дасць — благую ўжо ці добрую, не ведаю — сістэму. Пастарайся стаць бліжэй да Ізмаіла Сразнеўскага, прафесара. Выключны філолаг, вер мне. Ды ён і сам ад цябе не адчэпіцца. Шмат, думаеш, адукаваных людзей, што так па-беларуску шпараць? Адзінкі. А ты унь проста як салавей на ёй спяваеш, натуральна. Аж зайздрасць бярэ... Ну, а Ізмаіл Іванавіч наконт новых ведаў проста цмок."    Глава VIІ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
#ЯМыКаласы

"Ён разняў трубку і выцягнуў адтуль пергаментны скрутак.

— Дрэнна скручваецца пергамент. Але як скруціцца, то і не раскруціш. Глядзіце.

Жаўтаватая дарожка ляжала на яго каленях. Чорныя маленькія літары і кармінавыя вялікія.

— Сапегаў ліст,— пяшчотна сказаў Віктар.— Бачыце, пячатка?

Пячаць ляжала ў круглай срэбнай пушачцы, прымацаванай на шнурку да граматы. Кольца чырвонага воску з адбіткам.

— Андрэеўскі папрасіў. Яму трэба па гісторыі філасофіі права. А ён нашай старой беларускай мовы — ані-ні не ведае.

— Наша хіба там мова, беларуская? - запытаўся Алесь.

Нягож,— Віктар надзьмуў губы.— Ды яшчэ і якая. Слухайце: «Пашто вам, чадзь русінская, за непраўдзівымі, але фальшывымі ганіці. Чаго таго хочаце, каб слова дзедзіч зберагчы або маетнасць сваю?.. Слова хоцечы зберагчы — мецьмеце вечнасць. Маетнасць адну хоцечы собе прыўлашчыці — морд душы атрымаеце»...      Глава VIІ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
Forwarded from #ЯМыКаласы
#КазкіДзецям

Хлопчык-як-пальчык

Браты Грым
Пераклад Максіма Валошкі
#ЯМыКаласы

"Бо ты не быдла, каб ісці туды, куды вядуць, а цар прыроды. Не «цар польскі, вялікі князь фінляндскі», а цар сусвету... І таму маеш права сам глядзець на ўсё, сам мацаць, сам узважваць... Вось гак... Паэты, калі яны сапраўдныя паэты, таксама гісторыкі. І не могуць быць іншымі. Гісторыкі думкі, гісторыкі праўды. І таму ў гісторыкаў страляюць часцей, чым, скажам, у членаў сената."   Глава VIІ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
#ЯМыКаласы

"Ведаеце, з кім Модзінька вучыўся? З Пушкіным. Ворагі былі. Сварыліся. Афрыканец наш яго, здаралася, і пабіваў. І атрымалася так, што перакрыжоўваліся іхнія шляхі. Адзін за кнігу — і другі за кнігу. Адзін гісторыю пісаць — і другі пісаць. Мяркую, у Модзінькі, хоць ён і нахапаў чыноў, увесь час аставалася пачуццё ўшчэрбнасці, абдзеленасці, падсвядомае жаданне саперніцтва. Ну і пісалі. Адзін свае смярдзючыя кніжачкі, абяцадла для бедных, а другі — «Гісторыю пугачоўскага бунту». Гісторыя — лухта, гісторыя — парахня! То скажыце мне, князь Загорскі, скажыце мне, чаму за гэтую парахню аднаго ўсё жыццё ганялі, застрэлілі ўрэшце і нават пасля смерці баяцца?! І чаму другога за парахню гэтую, за непатрэбшчыну, узвысілі, ступеняў надавалі?". Глава VIІ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
#ЯМыКаласы

 "У нас ёсць свая арганізацыя, «накшталт зямляцтва». Гэта — для іншых. Назва «Агул». Гэта палякі з усяго захаду, нашы беларусы, літоўцы. Трохі менш людзей з Інфлянтаў. Скажам шчыра, зусім мала ўкраінцаў. Колькасць членаў-студэнтаў нешта каля пяцісот чалавек. Людзі розныя. Адны проста за паўстанне заняволеных, другія — за нацыянальны рух, трэція — за аўтаномію... Вонкава дзейнасць зямляцтва заключаецца ў самаасвеце і дапамозе бедным студэнтам. Таму ёсць свая каса, узносы, свая бібліятэка. Грошы сапраўды ідуць незаможным. З бібліятэкай больш складана. Там забароненыя творы Міцкевіча, Лелявеля, нашы ананімы, руская патайная літаратура. Герцэн, напрыклад, амаль увесь. І «Дылетантызм», і «Лісты», і амаль усе зборнікі «Полярной звезды», а з гэтага лета і «Колокола». Ну, а потым — Фур’е, немцы, іншыя... Шмат чаго ёсць. Тыя людзі, якія карыстаюцца гэтай часткай бібліятэкі,— ёсць ядро. Не думай, што трапіць так лёгка."   Глава VIІ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
#ЯМыКаласы

"— Палякі?
— Розныя.
— Што думаюць пра нас?
— Частка думае вось так. Паўставаць — разам. Лёс Беларусі і Літвы — плебісцытам яе жыхароў. Значыць, або самастойная федэрацыя, або аўтаномія ў межах Польшчы, палітычная і культурная. Як скажа народ. Урублеўскі, напрыклад, лічыць, што плебісцыту нельга дапусціць ні ў якім разе пры цяперашняй слабой народнай самасвядомасці. Ён так і кажа, што проста Польшчы трэба адмовіцца ад правоў на Беларусь і Літву, паколькі ў свой час дваранства страшэнна скампраметавала самую ідэю такога саюза. Добрыя суседзі, браты — вось і ўсё.
— Чаму ты кажаш «частка»? — спытаў Алесь.— Хіба ёсць такія, што іначай думаюць?
Каліноўскі спахмурнеў.
— Разумееш, са свайго боку Зыгмунт мае рацыю. Занадта нас мала. Калі выкінуць іх — астанецца нас купка. І потым, да пэўнай мяжы нам з імі ісці адной дарогай. Мы за волю, яны за незалежнасць.
— А потым што — здрада?
— Я і кажу. Эдвард Дэмбоўскі7 разумеў паўстанне як трэба. Перш за ўсё воля і роўнасць усіх людзей. Але мы пакуль што вымушаны ісці на саюз з імі. Мала нас. Ах, чорт, мала!
Хто яны?
— Белыя. Так мы іх называем. «Ах, радзіма! Ах, веліч! Ах, слава!» Знаеш, нашто ім бунт? Каб прывілеяў сваіх не згубіць, каб да ўлады дарвацца.
— Досыць паскудна.

— Спяць і ў сне бачаць свайго караля, сваіх айцоў царквы, свае прыёмы, балі, сваю паліцыю, сваіх катаў на айчынных эшафотах. Хоць паршывае, ды сваё.
— Табе лепей ведаць. Але белых я, на вашым месцы, гнаў бы.
— Будзеш разам са мною біцца?
— А што я — сюды маліцца прыехаў?
— А яшчэ хто ёсць?
— Яшчэ, як усюды, балота. І палітыкі ім хочацца, і дыпломаў, і каб царства божае само прыйшло. Надта ж ужо ім не хочацца бойкі да зубоў. Крычаць, што гэта толькі ўжо калі нічога зрабіць будзе нельга.
— Гэтых трэба пераконваць.
— Але... Ну і, урэшце, мы. Чырвоныя.
— Гэта ясна. Паўстанне. Сацыяльны пераварот. Гэта па мне.

Кастусь глядзеў на яго трохі здзіўлена.
— Вырадак ты, Алесь. Табе па паходжанню, сувязям самы рэзон да белых. Яны багатыя, а мы — галота. Яны лібералы, мы — якабінцы і сацыялісты. Яны збіраюцца цэрквы ды заводы будаваць, мы...
— До,— сказаў Алесь.— Распеўся. Сам кажаш, што яны пераважна з царства польскага. А я беларус. І калі ўжо яны аб уладзе над маёй зямлёю крычаць, то ім не сябра. Мне свая каліта не дарагая. Мне мая зямля дарагая. Яна мне патрэбна. Вы за яе — значыць, я з вамі. А тое, што я князь,— справа дзесятая. Нікога гэта не цікавіць. А мяне менш за ўсіх... Давай спынімся ды пачакаем хлопцаў. Вось мы і дома."   Глава VIІ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
#ЯМыКаласы

" Гадзінай пазней Алесь зноў хадзіў туды і сюды па калідоры. Вакол была тая самая нясцерпная цішыня.

Здалося? Не, не здалося. У цішыні раптам прагучаў балесны стогн. Яшчэ стогн... Яшчэ... Стогны былі ціхія, стрыманыя, але кожны працінаў сэрца.

Не ведаючы, куды схавацца, Алесь адчыніў дзверы. Нявялікая, амаль пустая камора. Акенца ў дзве далоні.

Ён стаў між пустых бляшанак і торб з мукою і гарохам і чакаў. Стогны... стогны... Ці гэта ў вушах?

Вітахмоўцы, кажуць, калісьці былі чарадзеі. Перад родамі муж доўга глядзеў жонцы ў вочы, а потым знікаў з хаты, ішоў у пушчу і там крычаў і біўся аб дрэвы. І жонкі раджалі лягчэй, а мужчыны, кажуць, нават адчувалі боль, яны нібыта бралі частку пакут на сябе.

Потым, як заўсёды, ад гэтага засталася адна абалонка. Ніхто амаль не ўмеў «браць на сябе», але ў пушчу ўсё адно ішлі... Гэта звалася кувада... Няўяўнай старадаўнасці звычай... "   Глава VIІ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
Forwarded from Верашчака
#ЯМыКаласы

"Алесь з тым самым велічэзным сорамам за сваё багацце прапанаваў Віктару грошы, каб той паехаў куды-небудзь лячыцца. Той адмовіўся, спаслаўшыся на тэрміновую работу для віленскай археаграфічнай камісіі (ён сапраўды працаваў для Кіркора і Маліноўскага і не лічыў магчымым кінуць без дапамогі, і нібы без вачэй, сляпога гісторыка) (Нататка №1 см. далей). Алесь сказаў, што Віктар Калiноўскi (Нататка №2 см. далей) падарве-такі свае сілы. Віктар адказаў, што гэтая работа дасць яму грошы, каб паехаць, а не, дык проста каб жыць. Браць жа ў сябра, не спадзеючыся аддаць, ён не можа сабе дазволіць. Алесь крычаў на яго, што ён ёлуп, што ніхто яму не прапануе дарагой Італіі, што паездка звычайным парусным суднам у Егіпет або на Мадэйру каштуе, як усякі водны шлях, не дорага і гэта можна сабе дазволіць.

Ад злосці на легкаважнасць Віктара ледзь не паліліся з вачэй слёзы. Віктар паглядзеў на Алеся, раптам пасур’ёзнеў і сказаў, што калі бліжэйшыя некалькі месяцаў не прынясуць палёгкі — ён паспрабуе скарыстаць Алесеву прапанову."   Глава VIІ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
Нататка №1. Віленская археалагічная камісія — навукова асветная ўстанова ў 1855—1865 гадах, якая займалася зборам і даследаваннем помнікаў старажытнасцей на тэрыторыі Беларусі і Літвы.

Створана па ініцыятыве Я. П. Тышкевіча пры Віленскім музеі старажытнасцей. У склад камісіі ўваходзілі Я. П. Тышкевіч (старшыня), М. Балінскі (віцэ-старшыня), А. К. Кіркор, Ю. І. Крашэўскі, Т. Нарбут, А. Плятэр, У. Сыракомля, К. П. Тышкевіч і інш. Камісія збірала матэрыялы па гісторыі краю, звесткі пра старажытныя знаходкі і ўладальнікаў археалагічных матэрыялаў, наладжвала археалагічныя экспедыцыі, абмеркаванні вынікаў іх працы, вывучала матэрыяльную і духоўную культуру паводле «Праграмы дзеянняў», складзенай Я. Тышкевічам. Пасяджэнні камісіі адбываліся адзінаццатага дня кожнага месяца. На іх заўсёды прысутнічаў папячыцель акругі, часта і віленскі ваенны генерал-губернатар. Пратаколы пасяджэнняў складаліся па-руску. Артыкулы чыталіся на рускай, польскай і французскай мовах. На пасяджэннях вырашаліся бягучыя і арганізацыйныя пытанні. На гадавых сходах слухаліся справаздачы аб дзейнасці камісіі. Камісія выпускала «Записки Виленской археологической комиссии», краязнаўчыя працы. Члены камісіі і супрацоўнікі пастаянна праводзілі абмен навуковай інфармацыяй, кнігамі, наладжвалі сустрэчы з навуковымі арганізацыямі Англіі, Швецыі, Францыі, Швейцарыі і іншых краін. Пасля паўстання 1863—1864 гадоў на Беларусі, у Польшчы і Літве ўлады прызналі «шкоднымі» экспанаты віленскай археалагічнай камісіі і паводле загаду віленскага генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва камісія была закрыта.

#ЯМыКаласы