Верашчака
481 subscribers
6.34K photos
917 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
9, 16, 17 i 23 сакавіка запрашаем усіх аматараў бліноў на “Шчодрую Масленіцу”!
Масленіца – гэта гарэзлівае і вясёлае развітанне з зімой і сустрэча вясны, якая нясе ажыўленне прыродзе і сонечнае цяпло. Людзі спрадвеку ўспрымалі вясну, як пачатак новага жыцця і шанавалі Сонца, якое дае жыццё і сілы ўсяму жывому. Нашы продкі верылі, што разам з круглым, румяным бліном, так падобным на сонца, яны з’ядаюць часцінку яго цяпла і магутнасці.
Масленіца ў Суле – асаблівае свята! Кожны год мы падтрымліваем добрую традыцію - выпяканне самага вялізнага масленічнага бліна. І гэта магчыма толькі з вашай дапамогаю!
У праграме будзе шмат гульняў і забаў, смачнай ежы і падарункаў. Самыя спрытныя могуць паспрабаваць сябе ў розных спаборніцтвах: баі мяхамі, перацягванне канатаў, “Масленічны слуп” і не толькі. Самае цікавае застанецца тым, хто прыедзе на свята!

https://parksula.by/by/galereya-novostej/470-shchodraya-maslenica-2024
Запаўняйце ўсё сваё асяроддзе жыцця толькі добрым, каб дрэннаму не было куды пралезці....
#МіфыЛегендыБеларусі

Птушка БУСЕЛ шырока прадстаўлена ў беларускай міфалогіі, паводле якой гэта чалавек ці анёл, пакараны Богам за цікаўнасць.

Бусел для беларусаў — святая птушка. Забіць бусла — вялікі грэх.
Дачыненні чалавека і бусла — прыклад гарманічнага суіснавання чалавека і дзікай прыроды, якая становіцца свойскай: чалавек дапамагаў буслу будаваць гняздо, ахвяруючы дзеля гэтага старыя колы, бароны, кладучы туды кавалкі жалеза, медзі. За гэта бусел магічным чынам засцерагаў жыллё ад пажару або папярэджваў, што жытло спаліць пярун. Пакрыўджаны бусел мог спаліць негасцінную сялібу, прынёсшы на яе галавешку, або занячысціць калодзеж, кінуўшы ў яго гадзюку.

Бусел усведамляецца як носьбіт нябеснага агню, як распарадчык і ахоўца яго, як апякун над іншымі нябеснымі стыхіямі, напрыклад, над ветрам. У час навальніцы раілі станавіцца пад дрэва з буслянкай, бо ў такое дрэва ніколі не ўдарыць маланка.
Forwarded from Звязда
На ВДНГ у Маскве стартавалі дні Гродзенскай вобласці

Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з даволі маштабнай экспазіцыяй дадзенага рэгіёна. На выстаўке шырока прадстаўлены элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Беларуская экспазіцыя традыцыйна выклікае вялікі інтарэс у Маскве. Летась тут пабывала 1,2 мільёна чалавек.

zviazda.by
Калі не ведаеш аб існаванні гэтага месца, будзеш вельмі здзіўлены. Лясная сцежка прыводзіць да зарослых мхом каменных глыб. Пад нагамі — разлом. Спусціўшыся ўніз, трапляеш у дзіўную пячору.

Пячора ў Беларусі? Так, адчуванне менавіта такое. Насамрэч гэта закінуты VII форт Гродзенскай крэпасці. Ён быў узарваны знутры пры адступленні расійскай арміі ў 1915-м.

За доўгія гады прырода зрабіла сваю справу — бетонныя руіны выглядаюць нібы сапраўдныя скалы. Тут нават склалася характэрная мікрафлора — мноства сталактытаў і сталагмітаў дадаюць гэтаму месцу асаблівай атмасферы.
#МіфыЛегендыБеларусі

Як і ў многіх іншых міфалогіях, у Беларускай таксама ёсць кароль усіх птушак - велізарная птушка Кук.

Паводле вераванняў беларусаў Кук абараняў птушак ад іншых драпежных жывёл. Аднак з часам ён знік і ніхто не ведае куды ён паляцеў.
#КазкіДзецям

Чортаў скарб

Уладзімір Караткевіч
Калдуны
Калдуны па-ліцьвінску

Выглядае, што страшная праўда пра паходжанне назвы «калдуны» такая: на сярэднявечнай лаціне слова calduna азначала «цёплыя яшчэ вантробы забітых жывёл», ад calidus — «цёплы». То нібыта ў старабеларускую мову гэтае слова трапіла ў XV ст. ці то з нямецкай, ці то з чэшскай.

Ёсць дзве асноўныя разнавіднасці калдуноў — з бульбянага і з мучнога цеста. Аднак прынцып адзін: гэта (часцей невялікія) штуковіны з начынкай. Прапануем прыгатаваць калдуны мучныя.

Інгрэдыенты:

Начынка:
Можа быць што заўгодна, ад практычна любога мяса і рыбы да тварагу ці свежых або сушаных ягад.

Цеста:
мука 2 шклянкі
яйка 1 шт.
соль на ўласны густ
гатаваная вада (кіпень)

Прыгатаванне:
Старанна замяшаць цеста, на пасыпанай мукой дошцы раскачаць, выкраіць круглыя кавалкі.
Напоўніць згатаваным фаршам, склеіць.
Гатаваць партыямі ў падсоленым кіпні.

* Кажуць, што сапраўдныя ліцвінскія калдуны трэба замешваць не на вадзе, а на соку з цыбулі. У кожным разе, цеста мусіць быць мяккім, эластычным, добра цягнуцца, каб кавалкі яго можна было лёгка фармаваць і склейваць.

Вымешанае цеста раяць загарнуць у анучку і пакінуць на нейкі час у холадзе, каб «адпачыла».
#СучаснаяБеларусь

Самая кароткая рака — Скема.

Гэта рэчка з'яўляецца поўнай супрацьлегласцю Дняпру: яе даўжыня складае ўсяго каля 200 м (меркаванні разыходзяцца: хтосьці кажа пра 200 м, хтосьці сцвярджае, што ў ёй усяго 166 м).

Рака злучае возера Мястра і Нарач. Варта адзначыць, што жывёльны і раслінны свет гэтага вадацёку ўяўляе сабой самастойную экасістэму, у яго маецца натуральнае працягу і ўласнае рэчышча.
"О, горе мне!" А як сказаць па-беларуску?

🔸️Авохці мне!

#фразэалягізмы
Здымалі фільм "Ідзі і глядзі" ў Беларусі (БССР), у Бярэзінскім запаведніку.

Дэкарацыі амаль не спатрэбіліся. Гэта былі месцы аналагічных гістарычных падзей, якія нядрэнна захаваліся.

Некаторыя з жыхароў найбліжэйшых паселішчаў прынялі ўдзел у масоўцы. Многім з іх давялося перажыць апісваныя ў фільме падзеі на све вочы.