Верашчака
480 subscribers
6.34K photos
918 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Варта адзначыць і аператарскую працу. Яна дазваляе прайсці праз фільм разам з галоўным героем.

А па меры гэтага шляху, мяняецца і сам герой. Ад жыццярадаснага юнака, да сівога, састарэлага хлопчыка.
У жніўні 2019 года амерыканскі кінатэлепартал "Screen Rant" склаў падборку дзесяці лепшых фільмаў пра Другую сусветную вайну; "Ідзі і глядзі" заняў у спісе першы радок.
Завтра отмечается Международный женский день 💐 В честь этого нежного праздника делимся словариком по теме!

▫️ Женственность — жано́цкасць.
▫️ Тюльпаны — цюльпа́ны.
▫️ Свидание — спатка́нне.
▫️ Сюрприз — сюрпры́з.
▫️ Предложение — прапано́ва.
▫️ Обручальное кольцо — заруча́льны пярсцё́нак, абру́чка.

Ждем предложения для новой подборки слов в комментариях!
Forwarded from Учительская
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ГісторыяБеларусі
#Год1917
#БНР

Абвяшчэнне БНР

Абвяшчэнню Беларускай Народнай Рэспублікі садзейнічаў шэраг знешніх і ўнутраных абставін.

Перагаворы на савецка-германскай мірнай канферэнцыі ў Брэсце ў канцы студзеня 1918 г. былі перапынены савецкім бокам. Скарыстаўшы сітуацыю, Германія і Аўстра-Венгрыя 18 лютага 1918 года аднавілі ваенныя дзеянні на ўсім фронце ад Балтыйскага мора да Карпат.

Пасля разгону з'езда частка яго арганізатараў і ўдзельнікаў сабралася ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі. На гэтым паседжанні было прынята рашэнне пераўтварыць Прэзідыум з'езда ў Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда.

У ноч на 19 лютага перад пагрозай наступлення германскіх войскаў кіраўнікі Аблвыканкамзаха пакінулі Мінск.
Выканаўчы камітэт Рады заявіў, што аб'яўляе сябе найвышэйшай уладай у краі.
20 лютага быў створаны Народны Сакратарыят на чале з Я.Варонкам.

21 лютага , напярэдадні ўступлення нямецкіх войскаў у Мінск, Выканкам звярнуўся да народа Беларусі з Першай Устаўной граматай, у якой дэкларавалася права беларускага народа на самавызначэнне.
Народны Сакратарыят Беларусі ў складзе 20 міністраў, прадстаўнікоў розных партый, абвяшчаўся да склікання Устаноўчага сходу часовым урадавым органам.

Да канца лютага 1918 года нямецкія войскі захапілі большую частку Беларусі да лініі Расоны - Полацк - Сянно - Орша - Магілёў - Жлобін - Навазыбкаў.
3 сакавіка 1918 года паміж Савецкай Расіяй і Германіяй быў падпісаны сепаратны мірны дагавор, згодна з якім прыкладна 85% этнічнай беларускай тэрыторыі адыходзіла Германіі, 15% - Савецкай Расіі. Для беларускіх зямель фактычнае спыненне стану вайны доўжылася да лістапада 1918 года, калі з-за рэвалюцыйных падзей у Германіі нямецкія войскі пачынаюць пакідаць тэрыторыю Беларусі.

Падпісанне Брэсцкага міру падштурхнула Выканаўчы камітэт Рады да выдання 9 сакавіка 1918 года Другой Устаўной граматы.
Гэтым дакументам, "у межах рассялення і лікавай перавагі беларускага народа", зацвярджалася назва краіны - Беларуская Народная Рэспубліка.


Меркавалася, што асноўныя законы зацвердзіць Устаноўчы Сойм, які будзе скліканы на аснове агульнага, роўнага, тайнага і прапарцыянальнага выбарчага права.
Падцвяржаліся дэмакратычныя свабоды, 8-гадзінны працоўны дзень, адмена прыватнай уласнасці на зямлю.

Між тым тэрыторыя, на якой дэкларавалася ўлада БНР, кантралявалася нямецкімі акупацыйнымі войскамі і савецкай Расіяй. Беларускія землі большасць еўрапейскіх палітыкаў лічыла часткай Расіі. Выключэннем была Польшча і Літва, якія разглядалі частку беларускіх зямель (Гродзенскую, Віленскую, частку Мінскай губерняў) як тэрыторыю сваіх дзяржаў.
Федэратыўная канцэпцыя Ю.Пілсудскага тычылася выключна Усходняй Беларусі. Палессе і паўднёвую частку Гродзеншчыны хацела атрымаць Украіна, Віленшчыну і паўночную частку Гродзеншчыны - Літва.

Па сутнасці, адзінай дзяржавай, якая прызнала БНР de facto, была Фінляндыя.

Працяг будзе
#ЯМыКаласы

«Гісторыя… Мне здаецца, супраць яе больш за ўсе лямантуюць тыя, каму нявыгадна, каб людзі разбіраліся ў сенняшнім дні» - У. Караткевiч. ( Каласы пад сярпом тваiм).
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
НАША БТ.
ЖАНОЧАЕ СВЯТА - ХРОНІКІ 7 САКАВІКА.

Глядзіце, як пачалася перадсвяточная раніца на БТ !

Цудоўную палову холдынгу сустракалі на ўваходзе афіцэры ў параднай форме і аркестр з класічнай музыкай 🎶 !

Дарагія падпісчыцы, віншуем ЎСІХ вас з выдатным жаночым святам !

Будзьце заўсёды ахутаны любоўю і клопатам блізкіх, шчасця ВАМ і радасці 💐 !

І дзякуй моцнай палове Белтэлерадыёкампаніі за СВЯТА 👏 !!!

#БТ
⭐️ Язэпу Янушкевічу - 65

Сёння адзначае дзень нараджэння літаратуразнавец, археограф, пісьменнік Язэп Янушкевіч. Нарадзіўся ў Ракаве Валожынскага р-на 7 сакавіка 1959 г.
🌸 Скончыў БДУ (1981). Кандыдат філалагічных навук. З 1985 г. навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН Беларусі, адначасова з 1996 загадчык аддзела археаграфіі Беларускага НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы.
🌸 Даследуе гісторыю беларускай літаратуры і культуры ХІХ—ХХ ст., беларуска-польскія гісторыка-літаратурныя сувязі і культурныя ўзаемадзеянні ХІХ — пач. ХХ ст.
Упершыню апублікаваў арыгінал «Пінскай шляхты» В. Дуніна-Марцінкевіча (1984), «Лісты з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага і дакументы пра нараджэнне і жыццё П. Багрыма (1988), дзённікі У. Караткевіча (1989) і інш.
🌸 Складальнік і аўтар прадмоў і каментарыяў «Твораў» В. Дуніна-Марцінкевіча (1984) і Ф. Багушэвіча (1991), «Выбраных твораў» В. Ластоўскага (1997) і інш.

Віншуем і зычым новых адкрыццяў! 💐💐💐

#угэтыдзень
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Я тут крыху ў тэлевізар трапіла .....)

Поўны выпуск тут, я на 56-ай хвіліне 🫣

https://youtu.be/BFg4-zwshiA?si=ovx9SlcWjuyzEqNi
Няма сэнсу асэнсоўваць сэнс неасэнсаванымі думкамі...)

🎨 Малюнак Natalia Shaloshvili
#МіфыЛегендыБеларусі

Сівы Воўк - паводле беларускага казачнага фальклору магутны воўк-асілак, уладар над усімі ваўкамі, старэйшы з усіх ваўкоў.

Ніхто дакладна не ведае колькі гадоў Сівому Воўку, але ён ужо вельмі даўно бегае па свеце і ведае ўсе дарогі ды сцежкі.

Ён ведае як патрапіць туды, куды простым смертным патрапіць нельга - чароўныя і цёмныя палацы, дарога да Сусветнага Дрэва, свет памерлых, непраходныя балоты і мора.

Дарэчы, Сівы Воўк часта любіць адпачываць каля Сусветнага Дрэва, мае магчымасць размаўляць па-чалавечы, але да яго дапамогі могуць запытаць толькі вельмі магутныя чараўнікі.
#КазкіДзецям

Курачка-рабка

Беларуская народная казка

Апрацоўка Алеся Якімовіча