Forwarded from Матуля Беларусь
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ПЯТНАЦЦАТЫ.
ГАЙД ПА ПРАКТЫЧНАМУ БЕЛАРУСКАМОЎЮ.
Памылкі : сорамна ці карысна ?
Чаму мы баімся быць недасканалымі ?
Было,у Беларусі панаваў наратыў, што беларуская мова — гэта мова культуры,музейны экспанат, якому месца толькі ў кніжках класікаў ці на ўроках белмовы. Мы чулі ідэальна пастаўленыя галасы дыктараў на радыё, чыталі адрэдагаваныя кніжкі і калі нехта побач казаў па-беларуску з памылкамі, то яму хутка "зачынялі рот":куды ты, "каўгаснік" ?!Не псуй сапраўдную беларускую мову.
Цяпер шмат што змянілася. Нават у Сацсетках модна паказваць сваё натуральнае жыццё, а не ідэальную карцінку. Маладыя мамы, немаладыя бабулі - далёка "незоркі", ужо не саромеюцца быць неідэальнымі, сцвярджаюць, што для іх - крута проста жыць сваімі інтарэсамі.
Пара ўжо падхапіць гэты трэнд,дазволіць сабе быць звычайнымі добрымі беларусамі,якія пакрысе вывучаюць родную мову.Шмат глядзіце, чытайце і слухайце, лезце ў слоўнік,калі ўзнікаюць сумневы — і з цягам часу памылак стане меней.

ДА ДНЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12
ДЗЕНЬ ШАСНАЦЦАТЫ.
ГАЙД ПА ПРАКТЫЧНАМУ БЕЛАРУСКАМОЎЮ.
Не ведаеш, як правільна? Лупі трасянкай !
Калі мы пачынаем размаўляць ці рэдка размаўляем па-беларуску, у нашу мову прарываюцца ўплывы той, на якой мы гаворым часцей. Гэта нармальна. Не варта кпіць з самога сябе і адмаўляцца казаць па-беларуску. Проста ўстаўце слова з іншай мовы і ідзіце далей. Калі побач будзе нехта, хто ведае, як гэта па-нашаму, хай падкажа. Калі не, то самі потым Паглядзіце складанае слова ў слоўніку — і хай яно вам... прысніцца 😊.
Галоўнае, размаўляйце больш па-беларуску, і тады вам стануць сніцца сны на нашай роднай і прыгожай беларускай мове ❤️ !

ДЗЕНЬ СЯМНАЦЦАТЫ.
ГАЙД ПА ПРАКТЫЧНАМУ БЕЛАРУСКАМОЎЮ.
А што калі памылкі ўвойдуць у норму 🤔 ?!
Так, ёсць такая небяспека. Кава ў расійскай мове ўрэшце стала і мужчынскага, і ніякага роду — пад уплывам жывога маўлення. Такім чынам некалі ў беларускую мову ўвайшлі калькі «Добрай раніцы!», «Пакуль» і «Прывітанне!» Цяпер, напрыклад, можна пачуць ў беларускай мове і ўкраінізмы «бескаштоўны» і «спілкавацца»
На жаль, сёння нельга пахваліцца кадыфікацыяй беларускай мовы (стварэнне найноўшых слоўнікаў не паспявае за спажыўцом). Таму, нам самім трэба "трымаць руку на пульсе" моўных змен, павышаць сваю культуру маўлення праз жывую практыку. Ну і як пазбегнуць пытанняў і разгубленасці ?! Правільна: цікток ці тыкток, падкаста ці падкасту, місачкі ці кошычкі ў станіку 😳?!
Ну, да "разыначкі" у булках, але "іскрынцы" у характары мы ўжо прызвычаіліся 😊...

ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ШОСТЫ.
Ў - КАРАЛЕВА БЕЛАРУСКАГА АЛФАВІТА.
1⃣
Ў - 22-я літара беларускага алфавіта. Пазначае гук [w].
Упершыню для сённяшняй беларускай мовы асобная літара для гуку [w] з'явілася ў сярэдзіне XIX стагоддзя ў беларускай лацінцы ў розных варыянтах - ú, курсіўнае u, u з гачэкам (ú), w, ú. У вершаванай брашуры Яна Чачота "Da milych mužyczkoú", якая была выпушчана ў 1846 годзе, літара выглядала як u c акутам — ú. У Вікенція Дуніна-Марцінкевіча выкарыстоўвалася курсіўнае u (у адрозненне ад звычайнага u для галоснага гуку [u], напрыклад: jon umieu). Звыклая u на месцы кароткага (нескладовага) выкарыстоўвалася ў публікацыях Кастуся Каліноўскага 1862-1863 гадоў. Сустракаліся таксама варыянты u з гачэкам (ǔ). W з кароткай (w) выкарыстоўваў Браніслаў Эпімах-Шыпіла (1889). У 1897выпускаецца першы том "Люду беларускага" этнографа Міхаіла Федароўскага; шматтомнік змяшчае аўтэнтычныя тэксты, запісаныя Федароўскім беларускай лацінкай.
👇

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ.
ЖЫВАЯ СУСТРЭЧА - ЖЫВОЕ СЛОВА.
Напярэдадні Дня роднай мовы - знаёмства з навучальнай моладдзю і цудоўніымі настаўнікамі СШ 121 Мінска 👍 !
Тэлематэрыял пра імпрэзу, што адбывлася ў сталічнай дзіцячай бібліятэцы № 10 пабачыць эфір заўтра.
А сёння - дыялог з маладымі людзьмі і дарослымі, якія знаёмяць новае пакаленне з прыгажосцю роднага слова.
ДЗЯКУЙ ❤️, паважаныя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры !
За ўсіх - самыя кранальныя словы пра мову ў інтэрвью выказала Вольга Антонаўна Буйневіч - паслухайце яе казанне да канца, лепш не скажаш 🙏...