Верашчака
496 subscribers
7.54K photos
1.21K videos
4 files
1.89K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#Літаратура

***
Люблю твае, Нарач, затокi i тонi,
як вецер густыя туманы развесiць,
цi пена срабрыста на хвалях зазвонiць,
цалуючы зоры, калышучы месяц.

Люблю, калі ў сонцы гарыш пазалотай,
раскінуўшы сінія хваляў палотны,
ці шэрымі днямі сумуеш маркотна
з рыбацкімі песнямі, з шумным чаротам.

Люблю твае буры, твае навальніцы, -
ў іх чую, як песні, жыццё маладое…
І хочацца блізка грудзьмі прытуліцца
да чорных ад гневу магутных прыбояў.


1937

Максім Танк
#Літаратура

* * *

Кастрычнік.
Пагодлівая раніца. Пахне марозікам. На ўсходзе — сінь, хмары фіялетавыя або шэрыя. І агнявая, распаленая чырвань сонца, якое ўзыходзіць.
Туманнае ранне на ўзлессі. Лес мяшаны. Гледзячы на жоўты вяршняк бярэзніку, здаецца, што гэта з-за туману ўзыходзіць сонца.
Сыры, халодны ранак. Рунь — хоць выціскай яе ад вільгаці. На ржышчы — прыхоплены марозікам асот, а на дарозе — адна пушыстая, апырсканая расой галоўка дзьмухаўца...


Янка Брыль ("Усё, што ўражае).
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых

Маладзец дзяўчынка!

Для тых, хто не ў курсе, гэта тая самая Анджыліша, супраць якой Бондарава і яе кампанія кляўзы пішуць і нават у суд хадзілі.

Успамінаецца байка Крапівы "Жаба ў каляіне")))

Пакуль вар'яткі ў гразі цялёпаюцца, Анджыліша набірае 3,5 млн падпісчыкаў і катаецца па краіне з Марафонам адзінства!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#Літаратура

Ілья Шынкарэнка на шпацыры з апытанкай.
На гэты раз весялей, мінулым разам хлопец ледзь не задыхнуўся!))

Крыніца відэа ў тыкток
#МоваНашаРодная
#Літаратура

Мова наша! Не толькі ўзлёты
Ты пазнала ў лёсе сваім.
Колькі раз прыніжэннем, прыгнётам
Цябе знішчыць хацелі зусім.

Хоць у змянлівых віхурах стагоддзяў
На цябе было многа атак,
Для сваіх захавала нашчадкаў
Каларыт, самабытнасць і смак.

Наша матчына мова не згіне,
Яна стрыжнем у нашай душы.
Трэба верным ёй быць, не пакіне,
Калі будзем яе берагчы!
Аляксандр Ладісаў
https://stihi.by/vershy-na-belaruskaj-move/nasha-mova/
#Літаратура

***
Мне даспадобы шарая гадзіна
І маціцовыя туманы,
Калі санліва і гасцінна,
гараць вяргінямі парканы.

Калі за сінія фіранкі
Схавана хатняе цяпло,
А жоўта-белае святло
Чаканнем сагравае ганкі.

Адам Глобус
#ЛюдзіБеларусі
#Літаратура

9 снежня 1891 года нарадзіўся (г. Мінск) Максім Багдановіч, беларускі паэт, перакладчык, крытык, гісторык літаратуры. Адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы новага часу.

Разам з Я. Купалам стаў заснавальнікам пейзажнай і інтымнай лірыкі, першым у беларускай літаратуры звярнуўся да урбаністычных матываў. Аўтар зборніка вершаў "Вянок", фальклорна-рамантычных паэм "Максім і Магдалена", "Страцім-лебедзь" і інш.

На беларускую мову пераклаў Гарацыя, Авідзія, Ф.Шылера, Г.Гейне, А.Пушкіна.

Выдаўшы адзін прыжыццёвы зборнік "Вянок" ён ўвайшоў ў залаты фонд беларускай культуры.🌟

Духаўздымная "Пагоня", робіць яго імя несмяротным і ставіць у шэраг найталенавіцейшых сыноў Айчыны!

Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.
🔥
#Літаратура

🔥 130 год таму выйшаў "Смык беларускі"

«Смык беларускі» — паэтычны зборнік класіка новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча (1840-1900) выдадзены ў 13 снежня 1894 г. у Познані пад псеўданімам «Сымон Рэўка з-пад Барысава». 👍

Гэты псеўданім быў новым для пісьменніка - першы зборнік "Дудка беларуская» Ф. Багушэвіча выдадзены восенню 1891г. у Кракаве выйшаў пад псеўданімам Мацей Бурачок.👍👍
#Літаратура

Хуткая плынь

Ня трэба, каханая, слоў. Памаўчым.
Нiхто не валодае мовай, якою
Два сэрцы, спавiтыя пешчаў ракою
Размову вядуць, у нябыт плывучы.

Глядзi, якi морак, i шэрань, i стынь
Залеглi наўкола страшлiвай аблогай...
Дык будзем жа моўчкi адно да аднога
Тулiцца.
Хай зносiць нас хуткая плынь.


Алег Мінкін
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#Літаратура

"Вы шуміце, шуміце...."

Ніл Гілевіч
1963 г
#Літаратура

ПАМЯЦЬ ВЕКАВАЯ
Леанід ПРАНЧАК


Ад прадзедаў да сённяшніх часоў
Жыве нязменна памяць векавая...
Ад родных слоў, ад водару лугоў
Цішэе сэрца і душа спявае.

Адсюль шляхі на захад і на ўсход.
Апалены вятрамі і вайною,
Тут выстаяў і выжыў мой народ,
І засланіў зямлю сваю сабою.

Старадаўнія храмы радзімай зямлі!
Тут знаходжу спакой і збавенне ад злога.
Праз гады, праз вякі Вы заўсёды былі
Суцяшэннем душы,
Домам Госпада Бога.
Я прыходжу сюды, каб пабыць у цішы.
Выбачэнне грахоў – шчырых сэрцаў патрэба,
Каб ісці па жыцці са святлом у душы
І з малітвай святой, што ўзлятае да неба.

Бацькоўскі кут мой, ты ад веку тут.
За права быць плачу жыццём і лёсам.
Зямля маёй любові і пакут,
Тваім малюся соснам і бярозам.
Стагоддзямі нас выпрабоўваў час.
Ды Бог таму жыве на Беларусі,
Што людзі тут – жывы іканастас,
А Беларусь – царква, дзе я малюся!

Старадаўнія храмы радзімай зямлі!
Тут знаходжу спакой і збавенне ад злога.
Праз гады, праз вякі Вы заўсёды былі
Суцяшэннем душы,
Домам Госпада Бога.
Я прыходжу сюды, каб пабыць у цішы.
Выбачэнне грахоў – шчырых сэрцаў патрэба,
Каб ісці па жыцці са святлом у душы
І з малітвай святой, што ўзлятае да неба.

01.12.2024
Крыніца
#Літаратура

Дух Бацькаўшчыны

Адкуль бярэцца ён? З травы і зёлак,
З лясоў, што засланяюць небасхіл,
З крыніц бруістых, з тоняў у азёрах,
З крыжоў збуцьвелых і з саміх магіл.

Куды ні ступіш – скрозь і ўсюды чутна
Яго ўсяіснасць. Так задумаў Бог –
Каб, як бы ні было табе пакутна,
Свой родны край ты разлюбіць ня змог.


Ніл Гілевіч
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#Літаратура

Сапраўды апошнім часам у кнігарнях трапляюцца цікавыя беларускамоўныя выданні. Можна і сабе, і ў падарунак нешта выбраць.

👉 Дарэчы, учора мне ў прыват напісалі, што нідзе няма ў продажы выданняў Багушэвіча. Пакапала інтэрнэт крамы - мусіць праўда, няма нешта ў наяўнасці нічога гэтага аўтара.... 🤔

Крыніца відэа ў тыкток
#Літаратура

* * *
Наступны дзень
І дзень апошні,
Як адгадаць,
Які з іх твой?
Лёс грузіць час
У воз парожні,
І цемра жмурыцца савой.

Наступны
Абяцаць ахвочы.
Скупы апошні,
Як праснак.
Лёс ад усіх
Хавае вочы.
Надзеяй снедае жабрак.

Маўчыць туга.
Плывуць аблокі –
Шлях іхні,
Як і твой,
Далёкі…


Рыгор Барадулін
#Літаратура

***
Цераз зараснiк iнею ў ранiшнiм лесе
Прабiраецца сонца - цiхусенька так,
Затаiўшы дыханне: хаця б не атрэсцi
Гэты цуд, што стварыў найвялiкшы мастак.

I ўсё ж нейкую нiтачку дзесь зачапiла:
Скалыхнулася голка - пыл срэбны курыць...
Ну i ну! Нават дотыку промня хапiла,
Каб, парушыўшы чары, красу разбурыць!


Ніл Гілевіч
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#Літаратура

🔥 Шукайце ў кнігарнях навінку для маленькіх беларусікаў!
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі

Сёння адбудзецца прэзентацыя кнігі сучаснага беларускага пісьменніка Аляксея Кулакова.

Музей Якуба Коласа
Пачатак а 19-ай гадзіне
Уваход 10 рублёў

Акаунт пісьменніка ў Інстаграм
https://www.instagram.com/kulakjan?igsh=bzFvZXE0bnpvZXg3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#СучаснаяБеларусь
#Літаратура

А што вы скажаце? Ці чытаеце сучасную беларускую літаратуру? Дзе яе набываеце? Якія аўтары вам вядомыя і хто з іх падабаецца?

Крыніца відэа ў тыкток
#Літаратура

***
Мігцелі зоры ў цёмнай ночы, —
Калі спаткаўся я з табой,
Твае убачыў зоры-вочы,
Пачуў я смех срабрысты твой...

I разлучыўся зноў з табою;
Ізноў адзін застаўся я.
Цябе я жду, прыйдзі вясною
Ты, зорка ясная мая!

Я жду цябе ў дзень светлы мая,
Я жду цябе ўжо доўгі час.
Мне страшна: можа, доля злая
Навекі разлучыла нас.

Ўжо сонца ясныя праменні
Даўно лунаюць над зямлёй.
Зычлівы май мне шле натхненне....
Чаму цяпер ты не са мной?

К табе, друг мілы, сэрца рвецца.
Дарогай сумнаю іду,
А думка ўдаль — к табе імкнецца:
Цябе я жду!..

Янка Журба