Forwarded from #МЫБеларусь🇧🇾
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Сколько было нареканий на Берлинскую стену, а теперь западный мир сам же и воздвиг новую варшавскую. Но как вы там пели: "Муры рухнут"? А Беларусь стояла, стоит и стоять будет. От Победы до Победы. Победы над нацизмом и над радиоактивной оккупацией. Над прогнозами видных учёных западного мира — мол, мы должны погибнуть как нация. Нас не было бы на политической карте мира. Или другой вариант — в составе Польши. Но все эти намалёванные карты биты. Биты и ваши чернобыльские шляхи на погост. Это просто клоунада, а тем более сейчас чернобыльские шляхи в Европе. Клоунада Зеленского превратила Украину в поле боя. А во что бы превратила клоунада маршей Беларусь? В Куропаты. Вы, политические актёры и актёрки, хоть на карте-то Брагин или Наровлю найдёте? Но точно не узнаете. Картинка другая."
#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь

Яўген Пуставой:
У сэрцы кожнага беларуса гучаць зразумелыя і пераможныя: «Пол-Европы, прошагали полземли. Этот день мы приближали, как могли...» Калі гучаць высокія ноты Дня Перамогі, то ўвесь свет разумее. Гэта марш Жыцця. Марш Памяці. Марш удзячных нашчадкаў Пераможцаў. Ідуць тыя, хто павінен быў застацца ў мінулым.
🔹
Беларусь памятае Вялікую Айчынную вайну. Памятае сваю вялікую гісторыю. Перад вачыма, нібы кінаплёнка, асада драпежнікамі Слуцка. Ужо тады нашы продкі выратавалі Еўропу ад, кажучы сучаснай мовай, міграцыйнага крызісу. Перад вачыма, нібы кінаплёнка, пераможны кліч Грунвальда. Тады хапіла рыцарам жалезных крыжоў аж на паўтысячагоддзя розуму не ісці са зброяй далей Буга. Перад вачыма, нібы кінаплёнка, бітва пад Лясной з самай лепшай еўрапейскай армадай Карла XІІ. Менавіта гэтая перамога стала маці вядомай Палтаўскай бітвы. І ў памяці застаўся сэнс выказвання: «як швед пад Палтавай». А што да тых найлепшых еўрапейскіх армад, дык іх чарговы крах памятаюць воды Бярэзіны. Шмат вады ўцякло. А «C'est la berezіna» французы альбо швейцарцы крычаць, калі ім дрэнна альбо балюча.
І зноў хвалі ўжо беларускага Буга праглынулі моц і веліч непераможных арыйцаў. «Я — Брэст, вяду бой» рэхам праляцела па ўсёй ужо скоранай Еўропе. Па тым барэлеўскім садзе, што схіліў ажно да зямлі свае галіны перад катамі і акупантамі. А мы яшчэ здзіўляемся, чаму чэхі, палякі ды французы так лакейнічаюць перад англасаксам. Акупацыя і ўдзел у абозах «дранг нах остэн» для іх — звыклая справа. Таму зносяць абеліскі. Сорамна і агідна. У іх не было і не будзе такой Перамогі.
Бо брамай неўміручасці стаў Брэст. Бо ў знішчаным Мінску стралялі руіны. Бо за дымам Буйніцкага поля можна было разгледзець абаронцаў Сталінграда. Бо «ўсёпаглынальная» палеская багна праглынула дзясяткі эшалонаў «вызваліцеляў», а ад «цёплага» прыёму лепельска-расонскіх партызанаў у холад кідала генералаў і фельдмаршалаў нават у гітлераўскім бункеры. Бо з няскоранага: «Я — Брэст, вяду бой» і пачыналася кароткая — нібы стрэл — заява: «Перамога!»
Але вайна — гэта не бравада. Гэта бухенвальдскі набат. Гэта пахаванкі ў руках мільёнаў маці і жонак. Гэта тысячы хатынскіх хлявоў па ўсёй тэрыторыі нашай краіны. Гэта калі не дайшоў да сваёй мэты кожны трэці. Гэта пустыя калыскі. І вочы, мокрыя ад жалю. Гэта трэба ўцяміць, зразумець, пражыць. Каб больш не было ганебных старонак. Каб не было тых, хто кідае камяні ў сваіх франтавікоў, у мемарыялы і абеліскі. У Памяць.
Памятаеце гэтыя «маршы»? Перагрэтых на сонцы і «закіпелых» ад інтэрнэт-тэхналогій. Сорам дый толькі: не пасаромеліся назвацца «пераможцамі». Ды пад палотнамі калабарантаў-карнікаў. Тых, што палілі і гвалтавалі, тых, што лізалі абцасы акупантаў... Ды толькі за тое, што для іх Дзень Перамогі — гэта дзень жалобы, за імі нават пыл трэба было змыць з нашых праспектаў. Партызанскага, Пераможцаў, Незалежнасці.
Менавіта ўжо ў гэтых назвах адлюстраваны наш код дзяржаўнасці. Перамога, нібы пупавіна з роднай зямлёй, знітавала ўсе нашы перамогі. Над акупантамі і захопнікамі, над радыяцыяй і санкцыямі. Над усімі ворагамі і іспытамі гісторыі. Некалі Купала спытаў: «А хто там ідзе?» Больш ніхто не спытае, бо ведаюць: ідзём мы — беларусы. Мірныя. Але калі спатрэбіцца зноў адстойваць права «людзьмі звацца», то не сумнявайцеся, што пойдзем у атаку — усім народам.
Каб была магчымасць выйсці на праспект Незалежнасці, прыйсці з кветкамі на плошчу Перамогі, каб патанцаваць на пляцоўках уздоўж праспекта Пераможцаў. Ды проста дыхаць. Яны, 1418 дзён і начэй у акопах, у рукапашнай, у атаках, праз балоты, па мінных палях, пад дротам, кароткімі перабежкамі пад бамбёжкамі, па-пластунску... Дайшлі! Каб з гонарам і ўдзячнасцю іх нашчадкі стаялі каля мартэнаўскіх печаў і на спартыўных пляцоўках, уставалі да світання, каб засяваць шырокія палі на добры ўраджай. Каб жыць — за кожнага трэцяга. Каб пад мірным небам пад белымі крыламі прайсці дарогай жыцця.
Рушым далей. Няспынным Маршам Перамогі.
#Пустовой #МЫБеларусь

"Нашых дзяцей выхоўвалі і намагаюцца выхоўваць. На жаль, не толькі бацькі, настаўнікі ды ўвогуле нераўнадушныя і добрыя людзі, дзяржава. Нашых дзяцей выхоўвалі і спрабуюць выхоўваць тыя, хто прагне намі ўладарыць. Як уладараць прамысловымі і гандлёвымі рынкамі суседніх дзяржаў Балтыі альбо сэрцамі і галовамі суседзяў-украінцаў. Калі мы ўсю моц нашай краіны і грамадства не накіруем на выхаванне моладзі, то ўсё астатняе будзе марна.
...Карціна амаль гэтых дзён. Нядзельны настрой і сапраўднае майскае надвор'е на вуліцах сталіцы. Па галоўнай артэрыі па графіку рухаецца аўтобус-«сотка». У салоне шмат людзей з маленькімі дзецьмі. Стаіць маленькая такая інтэлігентная жанчына, мабыць, настаўніца ў мінулым, а насупраць сядзіць малады хлопец. Што называецца — сустрэча пакаленняў. Яна стаяла, а ён сядзеў. Стаяла прадстаўніца таго пакалення, якое адбудоўвала пасляваенную Беларусь, «узяло» цаліну і космас. Таго, што не дало разгубіцца краіне і грамадству, калі мы аказаліся на геапалітычным перакрыжаванні 1990-х. Ён сядзеў — як і ўсё маладое пакаленне. На ўсім гатовым. Моднік знайшоў словы апраўдання: «А чаго вы не сказалі, каб месца ўступіў?»
Так, мы шмат што не сказалі нашай моладзі. І ўжо якое пакаленне запар. У 1990-я акцябраты і піянеры — сышлі ў гісторыю, камсамол — запэцкалі брудам. Школа сышла з дыстанцыі ідэйнага выхавацеля. А бацькі? А што бацькі — у іх з-пад ног таксама выбілі глебу іх жа ідэалаў. Бацькі з торбамі стаялі ў чэргах па «дэфіцыт» альбо ў якасці чаўнакоў на мяжы з Польшчай. Вось і атрымалася тое пакаленне — пакаленнем матэрыяльных інтарэсаў. А ўжо потым тое пакаленне выхоўвала іншае. У 2020-х — калі краіна была ўжо накормленая. Калі бацька ў хаце — дзеці не бядуюць. Але ж сытым пакаленням падавай каштоўнасці па набліжаных да Захаду мадэлях выхавання. І ў медыя, і ў школе, а пасля — і праз сацыяльныя сеткі. Так, ёсць і пазітыўныя моманты. Але шмат што насцярожвае, менавіта таму трэба крычаць «ратуйце».
Таму што выхавалі закаваных у ідэалагічныя англіцызмы касмапалітаў, якія далёкія ад працы сваімі рукамі (нельга не тое што на ўборцы бульбы, а і нават у школьным агародчыку задзейнічаць). Яны больш прывыклі сядзець — на плячах бацькоў, дзяржавы і ў аўтобусах побач са сталымі людзьмі. Выхавалі «індывідуумаў», якім усе і ўсё «завінаваціліся». Бацькі і дзяржава. З аднаго боку дзеці павінны жыць лепш за бацькоў. З іншага — яшчэ Біблія папярэджвала: не стварайце са сваіх дзяцей куміраў, бажкоў, бо яны будуць расці і патрабаваць усё большых ахвяр. І бацькі для іх — «саўкі ды калгаснікі», і дзяржава — тая, што паставіла на крылы, — ненавісная, бо не дапасуецца да гаджэтаў самай апошняй мадыфікацыі.
Шчокі надзьмула і тупае нагамі дзіця, якое патрабуе ад бацькоў новую цацку. Карціна не вельмі прывабная, калі тому малечы гадоў пяць-шэсць. А калі яму 20 гадоў і ён ужо «гуляе ў палітыку»?
Згушчаць хмары на светлым майскім небе не буду. Хапае ў нас і адэкватнай моладзі. Патрыятычнай і паважлівай, бо засталася ў нас у памяці, на дзяржаўным і ментальным узроўні Вялікая Перамога. Але ці засталася яна ў галаве і сэрцы новага пакалення?
🔹
Таму не трэба здзіўляцца, што ў галовах «пакалення ванільнага латэ» — «шляхетнасць» і «еўрапейскасць». Праўда, у перайначаным, постмадэрновым разуменні. Бо ад пачатку еўрапейскасць — гэта не канфармізм, не гіперіндывідуальнасць, гэта — самаахвярнасць, гэта — паслухмянасць бацькам і ўменне ўзяць чужы боль. Ды і сапраўднае шляхецтва — гатоўнасць загінуць за Радзіму і род.
І «пагоня»— не сімвал беглых калабарантаў з неакаланіялістамі, а вершнік, што імчыць супраць юдаў свайго народа, роду, Радзімы.
Дзякуй богу, у беларускіх школах не выкладаюць «гендарныя перспектывы». Але налепак фонду USАІD яшчэ хапае ў адукацыйных установах. І садраць іх са сцен значна лягчэй, чым з самасвядомасці нашай моладзі. Дзіцячая псіхіка «ў зубах» хагі-вагі. «Ювеналка», «хэлаўіны», дні валянцінаў — і вось ужо «руліць» інстытут сям'і без роду і племені, а цяпер яшчэ і без полу. А «балонскія працэсы» бяруць на мушку інстытут дзяржавы."

"Кажуць, птушкі — добры індыкатар навакольнага асяроддзя. Па колькасці птушыных насельнікаў можна ацаніць не толькі экалагічны стан мясцовасці, але нават і палітычную атмасферу. Тут няма ніякага пафасу. Кажуць, на Данбасе спачатку зніклі птушкі, а пасля — паляцелі снарады. Крылатыя вешчуны адчуваюць людзей, мясцовасць і нават падзеі, што маюць адбыцца... А да нас з выраю ляцяць чароды птушак. Жаваранка і салаўя можна пачуць нават у цэнтры сталіцы. Значыць, добра ім тут, маленькім і большым. І ў нас у краіне, значыць, усё нядрэнна.
Пад беларускім мірным небам снуюць ластаўкі, а над вёскамі ды аграгарадкамі лунае клёкат буслоў і птушыны шчэбет ды посвіст. Чуваць у гэтым хоры і зязюлю. Да Пятра — сярэдзіны лета — яна часта «сігналіць» аб сваёй бядзе. Згубленых, пакінутых дзецях. Вось так і ў людзей, нават сярод краін. Сімвал Беларусі, код нацыянальнага характару — гняздо бусла. У нас клёкат бусла — шматдзетнасць, будоўля, сяўба. У паўднёвых суседзяў, на жаль, — іншае. Вайна да апошняга жыхара. Не зважаючы, дарослы або дзіця. А дзеці Данбаса ў гэтай вайне нарадзіліся і растуць, становяцца дарослымі. Многія з іх ужо і не ведаюць, як гэта — калі мір.
Хоць на колькі часу ажыць, аднавіць сваё дзяцінства юным жыхарам Данбаса дапамагаюць беларусы. Усе. Людзі ў высокіх сталічных кабінетах, цэлыя грамадскія аб'яднанні з абласных цэнтраў і асобныя актывісты з рэгіёнаў, нават прыхаджане мінскіх і гродзенскіх храмаў збіраюць падарункі для дзяцей суседзяў. Карацей, уся Беларусь. Сам быў сведкам, як з фанфарамі і ў касцюмах казачных герояў цягнік з дзецьмі вайны сустракалі беларускія міліцыянеры. Ад цёплага прыёму горача нават на лядовай пляцоўцы. Памятаеце, як хораша і лагодна Прэзідэнт сустракаў чарговых юных гасцей з тэрыторыі вайны?..
Мы не можам інакш. Не толькі таму, што нам баліць за гэтых дзяцей, як за сваіх уласных. Нам яшчэ баліць за дзяцей Хатыні і Краснага Берага. А цяпер нашчадкі тых, хто кідаў нашых дзяцей у вогнішча, хто разам з мамамі закопваў іх жывымі ў зямлю і гнаў у гнілое балота Азарычаў, хто забіваў немаўлят аб рог іх роднае хаты і выпіваў з іх кроў да апошняй кроплі ў пекле канцлагераў, спрабуюць абвінаваціць нас, што мы дзяцей Данбаса выкрадаем, вывозім іх з родных мясцін супраць волі і бацькоў... Шляхта Еўропы ў шляхетнай сядзібе, якая сваіх дзяцей ператварае ў істот аморфнай шкалы гендарызацыі. І яны разяўляюць ляпу на Беларусь за тое, што наша краіна не стаіць у баку ад дзіцячых слёз. Слёз галодных дзяцей каля калючага дроту, праз які «гуманісты» назіралі за адурманенымі іх жа абяцанкамі бежанцамі з краін, якія яны, «гуманісты», і разбурылі...
Беларусь не стаіць у баку ад слёз дзяцей Данбаса, што за свае гады жыцця не бачылі міру і не чулі цішыні... А памятаеце, як спраўна паскудзілі фэйкамі ў 20-м пра нібыта скалечаную дзяўчынку падчас пратэстаў? Хутка выявілася — хлусня. Але ж «гуманісты» ўсіх масцей працягвалі енчыць: гвалт! Хочацца спытаць у іх: чаму не крычыце пра Алею анёлаў — забітых вайной дзяцей — у Данецку? Ці гэта іншае? Ці лепш і галоўнае — больш матэрыяльна выгадна абліваць граззю нашу краіну за тое, што мы прымаем дзяцей Данбаса? Маўляў, укралі. Ад чаго, ад каго? Ад вайны! Гэта трэба абавязкова зразумець. Найперш нам самім, бо тым, хто трымае дзяцінства пад прыцэлам, нічога не дакажаш. Дый ці трэба?
Перафразуючы вядомае выказванне, «скажыце, як краіна адносіцца да дзяцей, і я скажу, што гэта за краіна». Беларусь — краіна шчаслівага дзяцінства. З клёкатам буслоў, свежым ворывам на палетках ад трактарных плугоў, а не танкавых тракаў, і каруселямі.
І якімі б ілжывымі заявамі ні спрабавалі ўджаліць палітычныя фарысеі Захаду, што б ні выдумлялі «праваабаронцы» трансгендарнай дэмакратыі... Хай сабе лаюцца. А наша дзятва, дзякуй богу, шчабеча і будзе шчабятаць. І Беларусь была, ёсць і застанецца краінай шчаслівага дзяцінства. Не толькі для нашых дзяцей. Бо мы не забыліся, што іх, дзяцей, чужых не бывае."

"Калі баліць сэрца — кепска для чалавека, балюча для яго родных і блізкіх. Калі сэрца ўвогуле неадчувальнае — дрэнна для ўсіх. А вось калі нячулае сэрца ў тых, хто займацца лячэннем іншых сэрцаў, то гэта — катастрофа.
У Беларусі медыцына сацыяльна арыентаваная. Вядома, разлічваць у звычайнай райбальніцы на карцінку з замежных тэлесерыялаў пра ўсялякіх хаусаў — глупства. Гэта выдумка. Як і пра ўсёпераможных замежных урачоў. Калі б там насамрэч было так, людзей не заганялі б пад хатні вымушаны «арышт» падчас ковіду. У іх медыцына — піяр, рэклама. Капіталізацыя іміджу. Нічога асабістага — бізнес. У Беларусі, бадай, толькі ў Беларусі, медыцына — асобны дзяржаўны інстытут. Сістэма, якая дастойна вытрымала жорсткае выпрабаванне ковідам. Але і сістэме своечасова патрэбна пілюля.
Бо гэта не цыркуляры і даручэнні. Гэта не толькі новыя будынкі-прыгажуны РНПЦ альбо свежапафарбаваныя і рэканструяваныя раённыя паліклінікі. І нават не апараты яшчэ з пахам заводскай скрыні. Сістэма — гэта людзі. Іх прафесіяналізм і ўважлівыя адносіны. Нельга адкупіцца ад пацыента новымі карпусамі ЦРБ альбо сучаснымі МРТ. Утульныя пакоі перш за ўсё — для камфорту ўрачоў, а тамограф — больш сучасны, але той жа інструмент, як і фанендаскоп. Без чулага сэрца карцінка будзе звычайнай шырмай. За пратаколамі лячэння і пасаднымі інструкцыямі варта не згубіць чалавека. Нават не страціць. У літаральным сэнсе.
А то як атрымліваецца. Усе намаганні, фінансавыя ўкладанні можа сапсаваць адзін «эскулап». Прыйшоў чалавек у кабінет урача па дапамогу, а выйшаў у яшчэ большай роспачы. Па тэлевізары ды ў газетах распавядаюць пра асаблівасць беларускага шляху — чулае стаўленне да чалавека. А насамрэч здараецца і па-іншаму. Урач, як і чыноўнік, — твар дзяржавы. І, па праўдзе кажучы, пратэсны настрой таксама — вынік абыякавасці ці то ў кабінеце тэрапеўта, ці то ў кабінеце старшыні выканкама.
Хіба Прэзідэнт павінен унікаць у сутнасць хранічных хвароб сістэмы аховы здароўя? Яму з галавой хапае геапалітычных пытанняў. А тут тое, што на паверхні. Але ж Лукашэнка па-іншаму не можа.
Дарэчы, сферу медыцыны ў апошнія часы спрабуюць палітызаваць. І падчас ковіду, і праз прасоўванне рэкамендацый новых гендарных «ініцыятыў» і «перспектыў». Прэзідэнт у свой час адназначна даў зразумець: Міністэрства аховы здароўя не павінна займацца палітыкай, медыкі павінны лячыць людзей. А хіба гэта не палітыка? У першую чаргу — унутраная. Толькі ў здаровай нацыі ёсць будучыня. Прафілактыка і лячэнне эфектыўныя нават на міжнародным узроўні. Насамрэч ёсць чым ганарыцца. І самымі невысокімі паказчыкамі дзіцячай смяротнасці. І ўнікальнымі перасадкамі органаў. Тут літаральна — сэрца на далоні. Немаўля ўмяшчаецца на далоні доктара — і такіх дзяцей выратоўваюць!
Але што да такіх вяршынь медыцыны звычайнаму жыхару Палесся альбо Белавежжа? Калі дзверы мясцовага ФАПа больш ніколі не адчыняцца, а ў далёкім райцэнтры малады доктар будзе глядзець не ў вочы пацыенту, а ў далечыню сваіх мрояў. Аб вялікім замежным заробку...
Сквапнасць, абыякавасць, лянота... Хіба гэтыя хваробы душы толькі ў медыцыне? Гэта прыкмета часу. А мы глядзім у медыцыну як у люстэрка. Таму так балюча бачыць саміх сябе. Але ж, што і казаць, хапае добрых ды міласэрных людзей у белых халатах і з чыстай душой. Хапае і недарэк. Гэта дыягназ не толькі ахове здароўя, а і кожнаму з нас.
Чароўнай таблеткі адразу ад усіх хвароб не існуе. А ў дзяржаве, як і ў сям'і: каб не захварэць, не збочыць з правільнага шляху, трэба слухаць Бацьку. І эмацыянальная прафілактыка — толькі дапамога: каб сэрца было больш чулым да чужога болю, тады і хварэць будзем менш."

"У жыцці кожнага юнака і дзяўчыны Беларусі настае такі час, калі яны, апантаныя, трапляюць на ростані жыцця. Каб было лягчэй рушыць наперад, дапамагаюць бацькі і таксама дзяржава. Першае працоўнае месца гарантавана законам. Калі яшчэ не стаў на прафесійнае крыло, перад табой нават не адчыняюць, а расчыняюць дзверы. Інакш малады спецыяліст наўрад ці вытрымае канкурэнцыю. Размеркаванне — гэта і сацыяльная падтрымка маладосці, і элемент стратэгічнага менеджменту. Дзяржава на некалькі гадоў наперад падлічвае, колькі і ў якіх рэгіёнах ёй патрэбна мець тэрапеўтаў, а колькі — інжынераў па тэхніцы бяспекі. Адсюль складаюцца лічбы бюджэтных месцаў ва ўніверсітэтах.
Узяць тых жа мэтавікоў. Адкуль атрымаў пуцёўку ў жыццё, туды і вяртаешся. Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся. Шмат плюсоў. На малую радзіму. Дзе заўжды падтрымаюць бацькі, ды і старэйшыя калегі — землякі — нібы настаўнікі. А тыя, хто накіроўваў, таксама ведаюць чалавека: умоўна кажучы — на вачах вырас.
Хапае, вядома, і нюансаў. Бюджэтнае месца для навучання гарантаванае мэтавіку, але ці будзе гэта найлепшы з абітурыентаў, ды і як пасля да навучання будзе ставіцца. Амаль чырвоную дывановую дарожку яму разаслалі. Але, напэўна, што лёгка даецца, тое не вельмі цэніцца. Ды што рабіць, калі на перыферыю выдатнікі не вельмі спяшаюцца. Атрымае веды, дыплом за дзяржаўны кошт, яго чакаюць, на яго разлічваюць. А ён нават «дзякуй» не скажа. Замест такога неабходнага ветэрынара, якому ўжо і дом будуецца, краіна атрымлівае чарговага менеджара па дастаўцы піцы. Небараку, які вымушаны туляцца па здымных кватэрах і пакоях сталіцы. Рэнта нятанная. І чалавек з дыпломам займаецца некваліфікаванай працай. Грошай шмат не заробіш, аўтарытэт — таксама. Вось так і нараджаюцца «вечныя мастакі». Незадаволеныя сабой, яны бадзяюцца па жыцці і нярэдка па мяцежных маршах. Шукаюць сябе таму, што страцілі бацькаўшчыну.
Ёсць іншы сцэнарый. За кошт краіны, за грошы падаткаплацельшчыкаў назбіраць багаж ведаў і з торбай (цяпер модна з заплечнікам) — у валацугі па іншаземных хостэлах. Вядома, ёсць гісторыі замежнага поспеху. Як і суровая рэчаіснасць — не заўжды на малой радзіме мэтавікам — масленіца, камаедзіца. За гэтым трэба сачыць. Але ў цэлым прыём цёплы. Як і з валацугамі — толькі бацькі ведаюць гэтыя гісторыі «поспеху». Тут ён добры спартсмен, а на чужым беразе вымушаны браць удзел у спрынце за нізкааплатную работу. Блудныя дзеці, радзіма чакае.
Ці не гэта страчаная спадчына? Маральны аспект. Уявіце: бацькі выпесцілі, адправілі ў жыццё, а ён забыўся дарогу дадому. У яго шырокія гасцінцы, а замест смачнай калодзежнай вады — заморскія напоі з хімікатамі. Дзеці, якія забываюць бацькоў, і тыя, хто хаваецца ад размеркавання, ці не тое ж самае? Ці гэта праблема дзяржавы? Мабыць, перш за ўсё — праблема выхавання. І наступствы касмапалітычнай ідэалогіі. Справа ў тым, што ад сябе не ўцячэш. Хата бацькоў не тое што не прадаецца, яе нельга забыць. Нават птушкі вяртаюцца ў свае гнёзды. І абавязкова на радзіму — каб ствараць сваё. Радзіма, дарэчы, сугучная са словамі «род» і «нараджэнне».
На малой радзіме, у Белавежжы, у хаце бацькоў, якая не прадаецца, мы зімой заўжды падкормліваем птушак. Дык пасля ранняй вясной, як толькі сыдзе снег, птушкі тыя такія канцэрты даюць! Зусім побач, за плотам, — гай, пушчанскія шаты. Дык усе крылатыя певуны злятаюцца на двор і як толькі ўбачаць на вуліцы маму, так шчыруюць! Пра што гэта я? Пра тое, што птушкі ўмеюць дзякаваць. А людзі, якія робяць першыя крокі ў дарослае жыццё? Забыць родны кут — гэта ж не па-людску."

"Гарэзлівае дзяцінства ў дзядулі на вакацыях. Калі яшчэ наперадзе амаль усё лета, але промні сонца ўжо паспелі пакінуць свой след на целе. Хораша. Весела. Шчэбет дзятвы. Падыходзіць дзядуля і кажа: «Сёння пачалася вайна». Больш нічога не прамовіў. Нічога. Мы сціхлі. Ён з вайной сустрэўся падлеткам, а скончыў на Эльбе разведчыкам. Мы таксама думалі: з вайной мы будзем сустракацца падчас успамінаў нашых герояў, у кніжках і фільмах. Памыліліся. Горача і жахліва. Вайна — побач. Страшна — паміж суседзямі.
Гэта вайна супраць нас. Усіх разам і кожнага паасобку. Што сотні гадоў назад, што цяпер місіянеры заходняга ладу жыцця тыя ж. Тады на лёзах мячоў пасланцаў Ватыкана, пасля на танкавых гусеніцах Гудэрыяна была кроў. Кроў нашых дзяцей. Адно адрозненне — раней Рым быў цэнтрам Еўропы, а цяпер заваёўніцкую «рымскую імперыю» прысабечылі англасаксы. А дакладней, іх фінансавыя эліты. Тады як некалі Еўропа была ў палоне Гітлера, так і цяпер яна зноў у палоне інтарэсаў і амбіцый фінансавага істэблішменту. Дагулялася ў талерантнасць і постгуманізм. Як некалі рускі салдат вызваляў напужанага еўрапейца з Майданека і Асвенцыма, так і сёння — з палону мілітарызму і здзекаў з чалавечай прыроды.
Але цяпер разам з ударнымі танкавымі групамі Столтэнберга — тэхналогіі. Наступаюць на свядомасць. Ізноў у прыцемках, калі нас апанаваў сон. Мроілі аб сяброўстве, усходнім і звычайным. Мроілі аб еўрапейскасці. Украінцы ўжо прачнуліся. Многія — пад грукат кананады ў сырых акопах. Вось яна, сапраўдная рэчаіснасць партнёрства. Усходняга. Бясконцы паход «дранг нах остэн» калектыўнага Захаду.
Дзень Перамогі — вялікае свята Перамогі Жыцця. Зямны Вялікдзень. 22 чэрвеня — дзень памяці, смутку і жалобы. Для ўсіх, нягледзячы на палітычную афарбоўку. Нават для тых, хто сёння з нашыўкамі калабаранцкіх сцягоў. Бо пад бомбамі не прачнуліся продкі розных беларусаў. А цяпер расплюшчыце вочы: калоны ворагаў пайшлі ў наступленне. На вашу свядомасць таксама. Няўжо бязлітасная «глабальная павуціна» сцерла з вашай памяці 22 чэрвеня? Няўжо вы на баку тых, хто паліў Хатынь і адбіраў у бацькоў дзяцей для сваіх салдат, выціскаючы да апошняй кроплі крыві?
Ізноў гучаць заклікі знішчаць прадзяржаўных беларусаў. Сёння ёсць, як і тады былі, адкрытыя ворагі, ідэйныя здраднікі, прыстасаванцы. Былі і ёсць «нейтральныя». Як кажуць цяпер, палітычныя абывацелі. Няважна, які сцяг на ратушы ці выканкаме, — абы быў заробак. Прачніцеся! Расплюшчыце вочы. Нават калі вы не маеце нацыянальнай годнасці, паверце: вас усё адно падлічаць кулямі акупанты, калі здарыцца так, што яны сюды зойдуць. Як тое на зямлі беларускай было ўжо неаднойчы. Лепш сказаць — заўжды. Геапалітычнае скрыжаванне. Ізноў па слядах, пакінутых ботамі эсэсаўцаў, намагаюцца прайсці натаўскія чаравікі. Не атрымаецца!
22 чэрвеня — гэта не толькі пра Вялікую Айчынную. Гэта ўвогуле пра тое, як мы адстойвалі права «людзьмі звацца». Каб у нашых дзяцей і надалей было гарэзлівае дзяцінства ў вёсцы альбо ў юнакоў і дзяўчат — насычанае падзеямі гарадское жыццё, каб нашы выпускнікі маглі сустрэць світанак без парахавога дыму, каб беларусы маглі спакойна жыць і працаваць. Каб мы ўсё гэта памяталі — будзе і надалей гучаць метраном каля ўвахода ў Брэсцкую крэпасць. Каб больш ніколі з абдымкаў Беларусі не вырывалі яе дзяцей і не кідалі іх у полымя."

"Вось і ваша пара надышла. Уявіце світанак. Калі яшчэ ўсё наперадзе. Галоўнае — своечасова расплюшчыць вочы. Не праспаць да абеду. Лежабокам у жыцці рэдка шанцуе. Уявіце добры, цёплы і лагодны дзень напрыканцы чэрвеня. Росквіт сіл прыроды. Зёлкі самыя гаючыя, дрэвы самыя зялёныя, птушкі шчабечуць. Гэта апагей прыроднага года. Наваколле ў самым соку. Мабыць, у такім настроі быў Архімед Сіракузскі, калі рашуча прамовіў: «Дайце мне кропку апоры — і я перавярну сусвет». Пераварочваць не трэба. Варта зберагчы спадчыну, узбагаціць яе. Канешне, новае віно ў старых мяхах не трымаюць. Маладосць — гэта тая самая магчымасць, каб зрабіць лепей. З новым позіркам паглядзець на ўжо існуючае. Стварыць сваё.
Нездарма я спачатку згадаў пра світанак, пра перадкупальскі перыяд. Мабыць, і невыпадкова, што моладзь сустракае свой першы ўмоўна дарослы дзень са світаннем. Колькі яшчэ будзе такіх бяссонных начэй! Але, бадай, рэдка такіх радасных і хвалюючых. І невыпадкова, што выпускныя праходзяць у гэты час. Час росквіту прыроды і самых кароткіх начэй. Галоўнае — не праспаць свае магчымасці. Наперадзе — час вялікіх спраў і вялікай працы. Як заўжды бывае ўлетку. Што рупліва назапасіш, тое і будзе грэць душу падчас залатой восені.
Галоўнае — не памыліцца. Прабачце, колькі слоў аб асабістым вопыце. Сёння моладзь цікавіць, што называецца, персаніфікацыя гісторыі, гісторыі поспеху. Адразу папярэджу: сэрца будзе патрабаваць аднаго, амбіцыі — іншага. Голас сэрца — гэта ўсё тое светлае з маленства, чыстае ад нараджэння. Гэта акумуляваная энергія наказаў маці, павучанне дзядулі альбо бабулі, добрых кніг, фільмаў, гэта шэпт пушчаў і неабсяжная прыгажосць палеткаў.
Голас амбіцый — гэта «багаж», назапашаны потым. Гэта мэйнстрым стэрэатыпаў сучаснага грамадства. Поспех. Кар’ера. Заробкі. Матэрыяльная забяспечанасць. «Упакоўка», форма — голас амбіцый. Унутраны сапраўдны змест — голас сэрца. Голас амбіцый — нібы дрыгва — прорва вантробы. Усё больш і больш. Голас — сэрца. Гэтая ціхая радасць. Моманты з дзяцінства. Тыя ўражанні, перажыванні. Тэкстам не перадасі. Гэта — захапленне радыёпастаноўкамі зімнім вечарам, гэта верш, што за пяць хвілін абжыў куточак у памяці назаўжды, гэта пах кніг і чытальнай залы падчас навучання на журфаку БДУ, гэта імгненні ў Кафедральным на Нямізе падчас змяркання пасля напружанага дня, гэта дарога дамоў — да сябе — на зямлю сілы.
Каб не ператварыцца ў закончанага летуценніка і не стаць звычайным біяробатам па лесвіцы поспеху. Ёсць яшчэ голас розуму — гарманічнага стану паміж узнёслым і абавязковым. Асабістая гісторыя не пра тое, што нам унушылі — «selfmade», — маўляў, сам сябе зрабіў. Ашуканства заходняй побытавай філасофіі. А бацькі?! Настаўнікі?! Маю на ўвазе не толькі тых, хто па прафесіі. Тыя, хто сустракаўся па жыцці і дзяліўся сваім вопытам, падараваў веды, падбадзёрыў альбо прывёў у прытомнасць трапным слоўцам. А яшчэ ж наваколле, што стварылі грамадства і дзяржаўныя інстытуты. Які б ты ні быў таленавіты, але ў джунглях (сапраўдных, а не барэлеўскіх) ты застанешся Маўглі. Нават генію Ламаносаву трэба было дайсці да сталічных аўдыторый, а Ясеніну трапіць у літаратурную суполку. А так, канешне, самародкі — «selfmade».
Па магістралі да поспеху не трэба забывацца пра сцежкі маленства, шлях да дома, дарогу на пагост. Там, дзе твае прашчуры. А калі дойдзеш да высокіх паверхаў бізнес-цэнтраў альбо абжывешся ў высокіх кабінетах, не трэба забываць смак сцюдзёнай вады з роднага калодзежа альбо дзедавай крыніцы. І калі на 14-м айфоне рынгтонам будзе гучаць хвалюючая да глыбіні сэрца мелодыя Лучанка на словы Коласа, то ўсё будзе як мае быць. Тады выканаем бацькоўскі завет моцна трымаць у сваіх руках штурвал таго самага карабля пад пунсовымі ветразямі."

"Короче, я вот что предлагаю: пока франции, германии, и страны бенелюкс, и восточного партнерства не сбросят со своей спины каблук англосакса, не снимут с шеи ярмо неокапитализма - праздновать дни Независимости им не следует. Так, лишь дни образования. Не обманывайте себя, свои народы и весь мир. Да, кстати, а у США какая Независимость? От кого или чего? Земель от аборигенов могикан? До сих пор Лондон крутит Вашингтоном как моя собака своим хвостом в ожидании вкусняшки. Какая у вас там, на коллективном западе, независимость? Если обезумевшие мужики в платьях требуют детей... Жозе Борель, у вас там не сад. У вас там Содом. А независимость - это про Беларусь. Независимость связана не меморандумами и документами - это точка бифуркации нашего бытия. Восклицательный знак выведен кровью каждого третьего белоруса."

"Беларусь заўжды была, ёсць і будзе. Паміж Захадам і Усходам. У гэтым наша сіла. У гэтым наш геапалітычны крыж. Мы цягнемся да міралюбівай місіі — будаваць масты. Але нас зноў і зноў прымушаюць быць Брэсцкай крэпасцю. Такі лёс нашай дзяржаўнасці. Нават паміж суседзямі здараецца так, што яны сварацца. Ці варта ж здзіўляцца непаразуменням паміж краінамі?
Незалежная Беларусь выходзіць на прастор Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
А калі размова пра розныя цывілізацыі? А мы ж на памежжы. Калектыўны Захад і Расія. Раней хаця б у аднаго Бога верылі. Цяпер заходні істэблішмент адвярнуўся ад біблейскіх каштоўнасцяў. Стварылі сваю «біблію неалібералізму». «Новага чалавека» лепяць не з гліны, а з заган. Расія, наадварот, апранаецца ў даспехі віцязя, які бароніць ісціну і чалавечнасць. Але пачатак усіх супярэчнасцяў у звычайным і прымітыўным — у сквапных адносінах да чужога багацця: англасаксонскія эліты не згодныя, што два працэнты жыхароў планеты валодаюць трацінай сусветных радовішчаў карысных выкапняў. Гэта пра рускіх, пра нашых суседзяў, пра нас. А па-іншаму так званыя заходнія эліты не ўмеюць — толькі рабаваць.
Геапалітычны «водападзел» прайшоў па акваторыі Буга. Неаднойчы з таго боку ішлі заваёўнікі і акупанты. Цяпер на свой сусветны гвалт, рабаванне і махлярства яны навучыліся атрымліваць індульгенцыю ад міжнародных інстытутаў. Апраўдваць свае ўчынкі сусветнай «перамогай дэмакратыі і міжнародных правоў». Амерыканцы так дыскрэдытавалі гэтыя штампы, што брыдка становіцца. Таму значная частка чалавецтва імкнецца ствараць свае лакацыі для перамоў і ўзаемнага развіцця. Вось і атрымліваецца: з аднаго боку — ААН, ПАСЕ, АБСЕ, з другога — ШАС, БРІКС, АСЕАН. Па розныя берагі Буга. І мы зноў паміж гэтага «водападзелу».
Што цікава, беларусы — адны з заснавальнікаў ААН. Мэта была велічная: каб больш ніколі іншыя народы не страчвалі кожнага трэцяга. Але сёння сусветную трыбуну ператварылі ў бюро па дазволах на экспансію і войны. Пасля развалу Савецкага Саюза Лондан і Вашынгтон «захапілі» ААН — насамрэч сусветны «рэйдарскі захоп» у геапалітыцы. Прабачце, але вельмі саманадзейна. Мы гэтую вяршыню сусветнай дыялогавай пляцоўкі не пакінем. Па-першае, цана — мільёны жыццяў беларусаў, па другое — каб увесь свет чуў мірныя ініцыятывы Беларусі. Як бы там ні спрабавалі перашкодзіць выказаць канструктыўныя словы — іншыя краіны чуюць.
Альтэрнатыва — палітычная і эканамічная — еўраазіяцкі вектар. І там нас ведаюць. Не толькі, напрыклад, дзякуючы «БелАЗам» — магутным асілкам. Але і волату палітыкі. Аляксандра Лукашэнку лічаць патрыярхам еўразійскай інтэграцыі. І гэта сапраўды так. Беларусь заўсёды выступала за здаровае раўнапраўнае збліжэнне. Узяць хаця б той жа прыклад Саюзнай дзяржавы. Арыенцір для постсавецкай прасторы. Падцягвайцеся. Санкцыі супраць Расіі яскрава прадэманстравалі сапраўдны твар заходніх «партнёраў». Нельга разлічваць на іх палітычнае і эканамічнае сумленне. Трэба разам выпрацоўваць самадастатковую эканамічную палітыку. Каб замест спаборніцтва за рынкі збыту развіваць прамысловую кааперацыю.
Цяпер незалежная Беларусь выходзіць на прастор Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Гэтае аб'яднанне працягвае набіраць геапалітычную моц, але пры гэтым застаецца клубам раўнапраўных дзяржаў. ШАС у эканамічным плане — гэта альтэрнатыва ЕС, у палітычным — «сямёрцы». Гэта і вялізная пляцоўка спажыўцоў — больш за 3 мільярды чалавек — амаль кожны другі жыхар планеты. «Шанхайскі дух» блізкі і міжнародным ініцыятывам Мінска. Гэта ўзаемадзеянне розных цывілізацый без паглынання і дамінавання вялікіх над малымі. Дзеля агульнага дабра ўлічваючы інтарэсы кожнага. Гэта тое, чаго так не хапае заходняму светаўладкаванню. Альтэрнатыўны мэйнстрыму заходніх палітычных саюзаў «шанхайскі дух» блізкі пазіцыі Мінска — развівацца не ў піку камусьці, а дзеля агульных выгод. Такі запыт у многіх краін свету. У самых вялікіх дзяржаў свету. Нарэшце надыходзіць той час, калі невялікі Захад, нібыта хвост галавой, перастае віхляць вялікім Усходам."

"У кожнай краіны — свой шлях. У кожнага народа — свая дарога. Цяпер мы дайшлі да Беларусі. Суседзі губляюць сябе і сваю самастойнасць. А мы дайшлі да Беларусі. Дайшлі таму, што паабапал таго шляху — жытнёвыя палеткі нашай роднай краіны. Жыта — значыць жыццё.
Мне пашчасціла. Маці вучыла любіць, берагчы, паважаць хлеб. Натхняцца роднымі палеткамі. Мне пашчасціла на вясковае дзяцінства. Родную хату, нібыта леснічоўку, падковай апаясваў лес. Наша пушча. А далей — неабсяжная далячынь палеткаў. Канешне, не стэпавы размах. Але мне хапала для «разгону» дзіцячай душы да нябёсаў. Я рос разам з жытам. Як і рунь, узбагачаўся моцай зямлі нашай.
Мне пашчасціла. Працаваць у пуле Першага. І падарожнічаць па нашай краіне. Што ні траса, што ні магістраль — абапал хлебныя нівы. Вось і зараз у дарозе. Зялёныя шаты векавых пушчаў, шумныя гаі, вірлівыя рэчкі і гарэзлівыя рачулкі, дагледжаныя вёскі. Пейзаж мірнай і такой сваёй Беларусі. Твар сапраўднай і дзейснай Еўропы. А яшчэ помнікі загінулым землякам, пераможцам. Тым, хто здабыў нам магчымасць «людзьмі звацца». Вырошчваць хлеб.
Мы — цывілізацыя хлеба. Сейбіты, аратыя. Адзін з пачынальнікаў нашай літаратуры і нацыянальнай ідэі Францішак Багушэвіч з сялянскім гонарам пісаў: «Не цурайся мяне, панічок, // Што далонь пакрываюць мазолі. // Мазоль — працавіты значок. // Не заразіць цябе ён ніколі». А з нашых напрацаваных рук усю гісторыю намагаюцца вырваць плуг. Каб у свае руплівыя рукі беларусы — нібы тыя лёкаі — узялі начныя гаршкі альбо вопратку тэўтонскага рыцара, шведскага жаўнера, французскага гусара, польскага пана, нямецкага бургера, англасакса. Усе яны паасобку і разам палілі нашы палеткі, каб уладарыць на нашай зямлі. Не выйшла. Не атрымалася. Што ні стагоддзе, то кожнага чацвёртага, трэцяга, другога беларуса захопнікі знішчалі. Бо мы цывілізацыя хлеба, а не тратылу. А зямля наша — перакрыжаванне цывілізацый — заўжды прыцягвае геапалітычныя маланкі і навальніцы. Але, нягледзячы на ўсе гэтыя выпрабаванні, зярняткі нашай нацыі заўжды прарасталі ў роднай глебе. Каласіліся.
Добра, што не ўсе мы ператварыліся ў бізнесменаў, фрылансераў і валацуг па іншаземных берагах ды кафэ. Мы засталіся сейбітамі. Таму і вытрымалі 2020 год. Амаль адзіныя ў свеце. Ніхто лепей пасля «каляровых хваляванняў» жыць не стаў. Ні людзі, ні краіны. Беларусы не адарваліся ад пупавіны, якая знітаваная з бацькоўскімі палеткамі. Таму ў 1994-м
10 ліпеня амаль у адзіным парыве выбралі Сейбіта.
🔹
Сёння Лукашэнка — сусветны палітык. Але яшчэ і душэўны. Бо не забывае пах жытнёвага поля. Бо чула адносіцца да слоў аб Радзіме і буслах у небе Беларусі. Гэта я пра прызнанні эстрадных зорак на фестывалі ў Александрыі.
Ці не таму вучыць «Купалле» ў Александрыі? Няма больш такога фестывалю ў свеце, які б так вучыў паважаць свае карані. Бохан свайго хлеба. Купалле — гэта заўжды пра еднасць чалавека з прыродай, з родам, раднёй, Радзімай. У свяце зашыфраваны код хлеба. Сапраўднага. Калі змяняюць код хлеба, то «перапрашываюць» і самога чалавека.
Але тое не пра нас. Мы сапраўдныя. Там, дзе былі плацдармы Вялікай Айчыннай, цяпер каласіцца жыта. Сімвал жыцця. Мы працавітыя людзі. Нас не трэба пугай выганяць у поле. Там, дзе намагаліся над нашымі паўгалоднымі продкамі ўладарыць паны, сёння водар роднага хлеба — фестываль «Бацькава булка». Замест разбэшчанага «Еўрабачання» гучыць мелодыя сяброўства «Славянскі базар». Замест разбуральнай «прыхватызацыі» — мелодыя жыцця на прадпрыемствах і заводах.
Бо ўсё пачалося з намаганняў Сейбіта зберагчы свой хлеб. Зараз гэта не толькі пра эканоміку. Зараз гэта — увогуле пра лад жыцця. Традыцыйны лад.
Абапал шашы золата Беларусі — жытнёвыя палеткі. Ужо пачалі шчыраваць камбайны. У сінявокай вышыні буслы, а пад іх крыламі — караблі палёў. Гледзячы на такую карціну, разумееш, што Беларусь рухаецца ў правільным напрамку. Па краіне лунае водар хлеба. У Александрыі гучаць спрадвечныя песні продкаў. Круціцца кола жыцця. Колас шэпчацца з нябёсамі. Сапраўдны дыялог вечнасці."

"Тэма «Паланэза» загучала з новай сілай. У сучасным выкананні. Бо з'ехалі не толькі радыкалы, крымінальныя элементы ды аўтары мяцяжу. Ёсць і летуценнікі — дзяўчынкі з філалагічных факультэтаў, хлопчыкі ў пошуках сябе. Даверлівыя. Да сацыяльных сетак, схільныя да эмацыянальнага ўздзеяння. Час прайшоў. Кропкі расстаўлены. Для палітычных мігрантаў еўрапейская рэчаіснасць аказалася не такой ветлівай, як на бліскучай турыстычнай паштоўцы. Там насамрэч хостэлы і пошук заробкаў. Расчараванні ў ідэях і дзеяннях лідараў пратэсту. Іх адэпты ператварыліся ў пешак, якімі спрабавалі гандляваць. Аднак калі няма вынікаў, то няма грошай — капіталізм.
Дарэчы, літоўскіх ды варшаўскіх «экспэртаў» трымаюць яшчэ і для таго, каб кіраваць суполкай так званых змагароў. А тыя прыходзяць у прытомнасць. Усё больш здагадваюцца пра падман і здраду. На гэтае «свята жыцця» іх не запрасілі. Нават у якасці абслугі. Пад носам — вопыт Украіны. На памежжы працягваюць бадзяцца натоўпы мігрантаў з Блізкага Усходу. Большасць з іх — тыя самыя змагары, мяцежнікі, якія падтрымалі амерыканскага гаспадара. Гаспадар збег, а Захад сустракае іх кулямі, гумавымі палкамі, цкуе сабакамі. Сапраўдная пастка заходняй «дэмакратыі».
Але нам трэба выцягваць сваіх, якія назвалі і дагэтуль лічаць нас чужынцамі. У гэтым мы і адрозніваемся. Мы для іх «пачвары рэжыму». Яны для нас — палітычныя небаракі, якія маюць патрэбу ў дапамозе. І тут жорстка — альбо да бацькоўскага парога, альбо ў акопы. «Неверагодны» час мінуў хутка. Яны былі патрэбныя для карцінкі функцыянерам Еўрасаюза. Не спрацавала. Таму вызваліце месца для чарговай партыі «пакутнікаў».
Здраднікаў не паважаюць нават самыя беспрынцыповыя гаспадары. Гэта звычайны метад капіталізму. Палітычнага капіталізму. Рыначных зносін у палітыцы і нават сярод людзей. А нашы «неверагодныя» гэтак жа імкнуліся да тога рынку. Вось і сталі цяпер таварам палітычнай біржы.
А мы ж з Азаронкам неаднаразова папярэджвалі вас, што ад чужога хлеба сыты не будзеш. Чакае толькі роля хамаў. Вось і бадзяюцца тыя палітычныя жабракі. Але і з гэтай прорвы, у якую яны самі сябе загналі, ёсць выхад. Так ні ў адной краіне не робяць. У нас зрабілі. Легітымізавалі вяртанне дадому. Пры Генпракуратуры працуе спецыяльная камісія. І адзін з колішніх шэф-рэдактараў дэструктыўных тэлеграм-каналаў сёння свабодна шпацыруе па сталічных праспектах «самай жорсткай дыктатуры Еўропы». Вось і з роднай маці нарэшце сустрэўся. І гэта ўбачыў увесь свет.
Я чалавек чулы. І за тое, каб дзеці, нават непаслухмяныя, сустракаліся з бацькамі на роднай зямлі. Але ці гэтая зямля стала для іх насамрэч роднай? Вось гэта мяне і турбуе. Бо я чалавек не толькі чулы, а яшчэ і разважлівы.
Такі ў нас рэжым. Спагадлівы. Мы старонку перагарнулі. А яны? Час пакажа. Але мо і ўцямілі і галавой, і сэрцам, што такое Радзіма. Розумам прааналізуюць, што такое сапраўднае, а не візітнае жыццё ў Еўропе. І хто вас ды, галоўнае, дзе чакае. Сэрцам адчуюць глыбіню страты, кожную ноту таго самага «Паланэза».
Не трэба слоў і слёз пакаяння. Дастаткова прыйсці на могілкі продкаў ды завітаць да роднага парога. Убачыць світанак над раллёй і зялёнымі імшарамі, выпіць смачнай сцюдзёнай вады з роднага калодзежа альбо крынічкі. Да Радзімы можна рукой дацягнуцца — праз пісьмовы ці электронны зварот у Генпракуратуру. Галоўнае, каб сэрцам адчуваць бацькоўскі куточак."

"Беларусь батька-сейбит засеял зерном жизни. Но наш враг набросал плевел. И тоже они взошли: для кого-то это змагары, для кого-то коррупционеры, для кого-то просто безразличные лентяи у власти. Уходит в историю критика "агротрэш", "кринж". Это те, кому 9 мая — "так себе праздник", СВО — агрессия. То, что у наших границ, и вообще поведение Запада — они не замечают. И хлеб родной страны они променяли на 100 сортов кофе и 50 оттенков гендеров. А попали в лапы и окопы. Они восхищаются тем, что Шольц и Макрон никогда не проводят селектор с фермерами Европы. Да, в поддержке интересов своих народов европейских политиков я уличить не могу: отказались от доступных российских углеводородов, наводнили
страны мигрантами, забрали у европейцев их христианские ценности. Только прайды и плодят.
*
Засыхает постепенно борелевский сад. Вслед за их прайдами на улицы обезумевшей Европы пришла страшная засуха Сахары. Гармония и баланс. Усохшая нравственность человека отражается на природе."

"Цяпер так званая заходняя цывілізацыя дыктуе: не да хлеба. Цяпер, маўляў, час штучнага інтэлекту і гендарнага плюралізму. Ад «неверагодных настаўнікаў» беларусаў з ускрайку Вільнюса і Варшавы даносіцца: «агратрэш, крынж, калгас, фу, селектар». Хлеб роднай краіны яны прамянялі на сто сартоў кавы і... акопы. Але ваяваць супраць традыцыйнага ўкладу жыцця лягчэй. Іх вяршыня — збожжавая здзелка. Дзялкоў Еўропы і ЗША цікавіць як выпампаваць хлеб з параненага цела Украіны. Збожжавая здзелка — здзелка сумлення. Ключавое слова — «здзелка». Вось яно, указанне на адносіны Бруселя, Берліна, Парыжа, Лондана і Вашынгтона да Кіева.
Іх насамрэч цікавіць новая жыццёвая прастора. Глеба. Урадлівая. Усё прымітыўна. Украінцы не патрэбныя, патрэбен чарназём. А за збожжавай здзелкай — зямельная рэформа. Па падліках экспертаў, у выніку зямельных «пэрамэн» — ад 3,5 да 5 мільёнаў украінцаў — «лішнія людзі». Перспектыва — краіна перыферыйнага капіталізму. Прычым не факт, што цэласная. Усё часцей гучаць тэрытарыяльныя прапановы ад заходніх суседзяў. Збожжавыя палеткі — гэта і ментальныя, і нават палі баёў.
А колькі разоў спрабавалі ўбіць пахавальны цвік у сельскую гаспадарку Беларусі. І ўзгорак насыпаць — сфера паслуг. Маўляў, бедны народ на ўсё будзе згодны. У гэтым уся заходняя палітыка ўсходняга партнёрства. Хопіць. Наеліся. «Ножак Буша» і далікатэсаў ад польскіх фермераў. Свой хлеб — гэта не толькі эканамічная катэгорыя. Гэта — Незалежнасць.
А цяпер згадаем тыя «неверагодныя» плакаты «Рэйв — а не Дажынкі». Ну і хай танцуюць пад чужую музыку. Мы — цывілізацыя хлеба. Гэта спрадвечны ўклад нашых продкаў. І народны каляндар, і дзяржаўны — пахне хлебам. Памятаеце ў 2020-м калоны буржуінаў, якія зажэрліся, набытых за бутэльку маргіналаў, аслеплай ад гаджэтаў моладзі, багемы, адарванай ад роднай зямлі. Яны былі не супраць Лукашэнкі, яны былі супраць усіх наратываў яго палітыкі. Народнай палітыкі, нашых традыцый. Ганебныя адносіны да працы на роднай зямлі — тое ж, што і здрада бацькам.
Гэта ж было наступленне на наш шлях развіцця. Самастойны і традыцыйны. А яшчэ мірны. Стваральны. Таму мы тады таксама спакойна збіралі хлеб. Беларусы заўжды будуць шчыраваць на жніве. Бо наш фронт у палях. Вось і ўся геапалітычная стратэгія. Ды і з любых палёў самітаў наш Прэзідэнт заўсёды вяртаецца на родныя палеткі.
Не адарвацца ад сваёй зямлі і сваіх вытокаў, каранёў, ад народа — вось логіка беларускай кіраўніцкай думкі. Пах збожжавага поля — гэта прышчэпка ад здрады Радзіме і людзям. Свет нашай геапалітычнай прасторы — гэта ўрадлівае збожжавае поле. Зразумела, гэта і харчовая бяспека.
Я часта ўспамінаю фатаграфію, дзе Першы сярод людзей на палескім полі. Гэта натхняе. У гэтым увесь Лукашэнка. Сярод сялян у полі. Менавіта такі Прэзідэнт і змог вывесці народ да вяршынь касмічнай дзяржавы і краіну да міжнароднага аўтарытэту. Вось плён нашага ўкладу. Зернетка, што аддае сябе, каб вырас колас. Гэтага цяпер так не хапае. Гэта залог будучыні. Бацькі аддаюць сябе дзецям. Самаахвяраванне — гэта праца аграрыяў. У жніво мы ўсе крыху аграрыі. Ад камбайнера з аграгарадка Пагранічная дзесьці на граніцы з Польшчай да Прэзідэнта. Менавіта селянін, нібы тое зернетка, пакідае ўсе свае інтарэсы і клопаты, не шкадуе сіл дзеля таго, каб поўніліся засекі Айчыны."

"За гульнямі дзяцей, асабліва на свежым паветры, назіраць прыемна. Гэта вельмі добрая прыкмета часу. Радасна, калі дзеці забаўляюцца, а не хаваюцца ад бамбёжак. Бамбёжкі — гэта ўжо гульні дарослых у геапалітыку. У «дэмакратыю». Менавіта хлусліва «гуляюць». Бо нават спартыўныя арэны скінулі з алімпу чалавечнасці. У старажытнасці падчас алімпійскіх гульняў спынялі войны. Памятаеце: «О спорт, ты — мір!». У сэнсе прасторы — свет, ну і становішча, вядома. А сёння сучасныя ўладары заходняга «мэйнстрыму» спартыўныя пляцоўкі ператварылі ў палі баёў.
Функцыянеры, з кім ваюеце? Са спартсменамі? Выцерлі ногі аб мары людзей, якія ўсё свядомае жыццё чакалі тых стартаў, усё сваё жыццё падпарадкоўвалі інтарэсам спаборніцтваў. І тут такое. Не па-людску!
Функцыянеры, з кім ваюеце? Са славянамі? А мо яны проста пабойваюцца нашых спартсменаў і іх дасягненняў? Так дрыжаць, што нават забаранілі наш сцяг. Як бы яны ні стараліся — ён заўжды на вышыні. І чаму ўмоўныя тры працэнты заходняга свету дыктуюць сваю волю сусветнай супольнасці?
Такое ўражанне, што пра «сад і джунглі» сказаў Барэль, а думаюць так усе чыноўнікі міжнародных інстытутаў — ад АБСЕ да МАК. Паводзяць сябе, як акупанты — захапілі ў палон міжнародныя трыбуны і з іх лямантуюць, выстаўляюць умовы ўсяму чалавецтву.
Функцыянеры, з кім ваюеце? З думкай, з сумленнем, са здыровым сэнсам? Дарэмна намагаецеся схаваць ад міжнароднай супольнасці дзяржаўны сцяг нашай краіны. Ён ужо — сцяг перамогі. Лунае па-над рэчаіснасцю згубленага і загубленага Захаду. Бо толькі страчаная Еўропа можа налажыць санкцыіі на відовішчныя спаборніцтвы, ваяваць супраць спартыўнага духу. Адбіраць у гледачоў і балельшчыкаў свята, незабыўныя ўражанні і прыемныя моманты.
Беларусь дэманструе, што такое Еўропа. Па-беларуску мы гэты выклік прынялі. І адказваем. Разважліва. Мы — бязвіз. Яны — жалезную заслону. Дзясяткі гадоў запар крытыкуючы Берлінскую сцяну, такія ж муры яны ўзвялі ў сэрцы самага рэліктавага лесу Еўропы. Дзеля таго каб тую заслону перасунуць на Усход, амерыканцы разубрылі цэлую імперыю і надзеі мільёнаў людзей. Дык што ім той спартыўны дух знішчыць. Звычайная «гульня ў гегемона».
Але ёсць Беларусь з сапраўднай культурай, традыцыйнай сям’ёй. Наша краіна зберажэ яшчэ і спартыўныя арэны — ласкава запрашаем на ІІ Гульні краін СНД. Тое, што мы не заходнія сталіцы — мы не крадзем свята спорту, мы яго ствараем — вядома ўсяму кантынету. У многіх у памяці засталіся ІІ Еўрапейскія гульні — свайго роду Алімпіяда кантынента, якую праводзіла Беларусь. Яны былі не толькі грандыёзнымі, а яшчэ душэўнымі. У абдымкі беларускай гасціннасці прынялі гасцей з усёй шырынёй беларускай душы. Цяпер паўторым. Для спартсменаў і турыстаў з дзясяткаў краін. Да гэтага беларусы падышлі сур’ёзна. Нават у паветры лунае свята спорту. Але для нас звыклая справа прымаць такія фэсты. Бо спартыўная інфраструктура на ўзроўні. У гэтым праяўляецца беларускасць. Гаспадарскі падыход. Гульні пройдуць — беларусам спартыўныя пляцоўкі застануцца. Толькі карыстайся на здароўе!
Але насамрэч карысць ад гульняў не толькі ў тым. Модна казаць аб эканамічных складніках. Дык уявіце, колькі турыстаў прыедзе. Спартыўныя спаборніцтвы — яшчэ і піяр краіны, яе турыстычных магчымасцяў. Калі спадабаецца, то госці будуць вяртацца зноў і зноў. А суседзі па Саюзнай дзяржаве дык і ўвогуле. Нарэшце замест тога ж турэцкага берага рускі чалавек пазнаёміцца з Браслаўскімі азёрамі, мелавымі кар’ерамі пад Ваўкавыскам, загадкавай Прыпяццю. Беларускім замкам турысты сапраўды не даюць «заплюшчыць вочы» і пагрузіцца ў сны іх сівой даўніны. шматлюдна і ў вялікіх цэнтральных універмагах, і ў маленькіх крамках. Заўжды свецяцца вокны ў нашых атэлях. І гэта гульні яшчэ не пачаліся!
А пра імідж дый казаць не трэба. Адно — «лайкаць інфу» ў сацыяльных сетках, іншая справа — адчуць дух краіны самастойна. Няхай едуць вандроўнікі з розных краін і ўбачаць на свае вочы, як жыве Беларусь! Кажучы па-спартыўнаму, мы ў выдатнай форме! І ў святочным дрэс-кодзе."

"Як той казаў: імкнешся змяніць свет — пачні з сябе. З нас і пачалося. Да дабрабыту ў хаце — прызвычаіліся, людзі сярэдняга ўзросту неяк забыліся пра крымінал і галечу: да добрага хутка прывыкаеш. Вядома, імкненне да лепшага — залог развіцця. Але ж «лепшае» — гэта не толькі шыкоўнае аўто альбо жыллёвая плошча. Гэта яшчэ і нястомная работа над сабой. А ўзбагачаць свой унутраны свет альбо адточваць фізічную форму ў Беларусі — даступна. Аднак жа чамусьці імкнуліся да «заходняй карцінкі», не разумеючы, што яна нятанна каштуе для кожнага падаткаплацельшчыка. І людзі, якія не вельмі разбіраліся ў паліттэхналогіях, а яшчэ менш — у эканоміцы, наш сацыяльна арыентаваны лакаматыў хацелі накіраваць на рэйкі капіталізму.
Безумоўна, капіталісты аб тым і марылі. Але Лукашэнка ім замінае стаць уладарамі багаццяў і заводаў краіны. Але большасці якая ў тым цікавасць? А ў гэтым і «неверагоднасць»: патрабавалі таго, што ім потым атруціла б звыклае жыццё. Яшчэ адна акалічнасць, якую выкрыў 2020-ты. З часткі нашага грамадства выхавалі «касмапалітаў» і спажыўцоў. Некаторыя думалі, што «лідары» пратэсту змогуць ператварыць іх штодзённае жыццё ў «заморскі адпачынак». Дарэчы, людзі працы, асабліва цяжкай і вельмі неабходнай краіне, «пэрамэн» не патрабавалі. Яны шчыравалі на палетках і на заводскіх канвеерах. Калі звычайны абывацель разважае пра Еўропу, то мае на ўвазе раскошу, не ведаючы, што яна для многіх еўрапейцаў проста недасягальная, і не разумеючы таго, што гэтае «свята жыцця» барэлеўскага «саду» аплачанае стагоддзямі каланіялізму ды прыгнёту народаў і цэлых кантынентаў.
Жнівеньскія падзеі 2020-га сталі дабрадзейным дажджом, які змыў з цнатлівага цела Беларусі заходні мэйкап. Не інвестыцыі і сучасныя тэхналогіі. Імі яны так і не падзяліліся. Усе гэтыя дзесяцігоддзі калектыўны Захад — нібы ланцугі і кайданы — навязваў нам сваю палітычную сістэму, жадаючы ператварыць сістэму ўлады ў піраміду падпарадкавання заходнім «сюзэранам», грамадства — разбэсціць, інстытут сям'і — дыскрэдытаваць.
Беларусь выстаяла. Гэта стала прэцэдэнтам у геапалітыцы. І маяком для большасці краін свету. А што, так можна было? Гегемоніі калектыўнага Захаду Мінск даў адпор. Зразумела, адчуваючы падтрымку Расіі. Але калі б Беларусь не выстаяла, то фронт быў бы не на сотні, а на тысячы кіламетраў. Гэта ў палітычным і ваенным сэнсах. Беларусь, афіцыйны Мінск, Лукашэнка зрабілі тое, пра што марылі іншыя. Далі бой. Беларусь не здрадзіла сабе, таму свет і насамрэч цяпер іншы. Які і павінен быць. Розныя краіны і роўныя краіны.
Ну, як там напісана ў нашага класіка: не спыніць, не стрымаць. Наступленне беларускай мадэлі развіцця. Нібыта той самабытны зубр на сваіх прасторах. Памыліўся заходні функцыянер: мы не «джунглі», мы — Пушча. А яшчэ Гусоўскі папярэджваў натхнёнага еўрапейскага чытача: трапіш у Пушчу — лепш не гнявіць яе ўладара. Але хто ў той Еўропе цяпер чытае кнігі, калі нават сваю класіку яны адмянілі? І хто на тым Захадзе сёння робіць высновы? Але ад гэтага гістарычныя працэсы не спыняюцца. Беларускі жнівень 2020-га змяніў геапалітыку. Сапраўды парушыў падмуркі старога свету."

"Што такое заходняя рэчаіснасць, зноў, каторы ўжо раз, мы даведаліся дзякуючы Украіне. Пішу і сам не магу ўцяміць: сучасная Украіна — аплот нацызму. Чаго ў душы больш: абурэння, злосці альбо шкадавання? Адразу не адкажаш. Але пытанні пачынаюць узнікаць нават у заходняга грамадства. Непавага да чалавечнасці зрабіла апошнія крокі праз «чырвоную» лінію. Наўрад ці гэта інцыдэнт. Гэта, на жаль, тэндэнцыя. Нацызм па-ўкраінску дайшоў да заакіянскага (канадскага) парламента.
У Атаву Зяленскі прыехаў прасіць зброю, але сам нанёс удар канадскім уладам. Усім вядома, што Кіеў абвінавачвае Маскву ў фашызме, «гандлюе» гэтай тэмай, жабруе з шапкай па ўсім свеце. Так было і ў Канадзе. У тутэйшы парламент прыйшоў госць у вопратцы мілітары — цяперашні жыхар Канады, украінец, якому сваю ваенную мінушчыну больш ніколі не зняць з сябе. Хацелі разыграць камедыю. Нібыта вось ён — голас «франтавіка» Першай украінскай дывізіі — Яраслава Хунке, які асуджае расійскую агрэсію. Пасля выступлення дэпутаты і сам Зяленскі зладзілі авацыі 98-гадоваму «ветэрану». А насамрэч канадскі палітычны істэблішмент апладзіраваў удзельніку дывізіі СС «Галічына» — Гунько. Менавіта гэтае ваўсковае фарміраванне знішчала беларусаў, рускіх, украінцаў, яўрэяў, палякаў, славенцаў.
Мо каму і з сучасных заходніх палітыкаў даспадобы такія «подзвігі». Знішчаць славян — такі неафіцыйны «бэкграўнд» верхніх эшалонаў Старога свету. Але ж нацызм пакуль застаецца жудаснай справай нават для постгуманістычнага заходняга свету. Ні беларусы, ні яўрэі не забылі сваіх знішчаных, забітых, спаленых продкаў.
Па праўдзе кажучы, немцы самую брудную справу давяралі менавіта вось такім дывізіям накшталт «Галічыны» і такім гунько. А яны стараліся. І цяпер яшчэ могуць запэцкаць каго заўгодна. Гунько Зяленскаму і парламентарыям Канады падсунула ўкраінская дыяспара. Што здзіўляцца — у віцэ-прэм’ера Канады Хрысці Фрыланд дзядуля Міхаіл Хамяк быў калабарацыяністам, у тамтэйшай дыяспары шмат збеглых нацыстаў. Здаецца, Канада стала для іх «схованкай». А сама дыяспара гістарычна існуе пад шчыльным кантролем амерыканскага ЦРУ. Спецслужба «самай галоўнай дэмакратыі свету» не грэбуе выкарыстоўваць забойцаў і гвалтаўнікоў. Такімі лягчэй за ўсё кіраваць. Ды геаграфію нашых краін яны добра ведаюць. Свае дарожкі яны залілі слязьмі і крывёй людзей.
Галоўнай сілай украінскіх майданаў і былі дзеці, унукі і проста ідэйныя спадкаемцы вось такіх хамякоў і гунькоў. Няма чаму тут здзіўляцца. Дарэчы, мо тое была наўмысная правакацыя ЦРУ: каб больш не дапамагаць Зяленскаму — злілі «народнага слугу» з дапамогай служкі нацыстаў. «Незабыўны» візіт арганізаваны ўкраінскай дыяспарай. Сусветныя СМІ ўпершыню пасля 24 лютага мінулага года згадваюць у адным кантэксце Зяленскага і нацызм. Нарэшце ўбачылі, уцямілі, каму апладзіруюць. Нават калі ў гэтым не шукаць ніякіх глыбінных пасылаў, то нават на паверхні зразумела: наўмысна незабыты нацызм зноў пакажа сябе.
Нарэшце, амерыканскія СМІ згадалі і пра Гімлера, і пра дывізіі Вафен-СС, якія фарміраваліся з этнічных украінцаў, і пра Халакост. Вось каб яшчэ пра Хатынь не забываліся. Ці дойдуць да сумлення сучасных «гульцоў геапалітыкі» крыкі нявінных ахвяр са спаленых вёсак Беларусі, крэматорыяў Майданэка... Наўрад ці.
Ці не гэта момант ісціны? Калі амерыканскі, брытанскі, еўрапейскі істэблішмент апладзіруе Украіне — насамрэч гэтыя авацыі звычайнаму нацызму. Які вельмі даспадобы «элітам» ультраглабалізму. Ідзе зачыстка новай жыццёвай прасторы. Не хапае аднаго. Разам з кадрамі з канадскага парламента варта паказаць фінальныя кадры фільма «Ідзі і глядзі». Глядзі, чалавецтва, куды ідзеш…"

"Кажуць, што дарослым не хапае часу. Але больш верагодна, што нам не хапае дзівоснага пачуцця, што ўсё наперадзе. А яшчэ — сапраўднага дзіцячага шчасця. Калі проста хораша і на душы птушкі спяваюць, нават у зімнюю сцюжу перад Калядамі. Перад Калядамі птушкі спяваюць на душы асабліва. Чаканне свята. А дарослыя заўжды ў чаканні. Набыцця смартфона, машыны, кватэры, а пасля аплаты крэдыту за гэтыя набыткі.
Але ў нас ёсць несмяротны, незабыўны скарб. Старанна схаваны пад таўшчынёй жыццёвай мітусні. Гэта адчуванне сябе дзіцем. Няважна, колькі табе гадоў, якую пасаду займаеш, колькі дыпломаў маеш альбо якой колькасцю людзей кіруеш. Бо калі не страціў тое няўлоўнае з дзяцінства адчуванне — ты жывы. Больш у касмічным, сакральным сэнсе.
Пакуль у цябе жывыя бацькі — ты дзіця. Ты шчаслівы. Шчасце — падарожжа ў бацькоўскі куток, да дзедавай сажалкі, да таго лесу, у якім дрэвы працягваюць быць вялікімі, у сардэчныя абдымкі матуліных рук. Якімі б забавамі ні спакушаў горад, якія б сустрэчы ні абяцалі заморскія туры, якімі б стравамі ні прываблівалі цябе, смачнейшы за ўсё пах хатніх каўбас ды бульбы на патэльні. Пах ёсць у хаты дзяцінства.
🔹
Тыдзень бацькоўскай любові. Дзень маці. Дзень бацькі. «Бацькоўская суббота», — пажартаваў знаёмы. Можна жартаваць, пакуль бацькі побач. І справа не ў тым, што ёсць каму на лета адправіць дзятву. Тут больш значнае. Нават няўлоўнае. Бацькі — гэта пункты апоры. На жаль, не ўсе мы гэта разумеем падчас радасці. У прытомнасць прыводзяць слёзы. Як у адносінах да родных, так і ў дачыненні да роднай краіны. Толькі слёзы ні каменне на могілках, ні сэрцы чужынцаў не расчуляць.
Тыдзень бацькоўскай любові. Гэта, як і раней, вельмі асабістая тэма — адносіны паміж бацькамі і дзецьмі. Калі не трэба перад іншымі фанабэрыста падкрэсліваць: «Я — дарослы». Калі адкладаецца ўсё, нават сучасны «ашыйнік» — тэлефон. «Каменты» і «лайкі» пачакаюць. Ідзе жывая размова жывых родных людзей. У адных яна няўрымслівая і вірлівая, нібыта беларуская Гарынь, у іншых сем’ях размова тая нешматслоўная — сціплая, але глыбінная, як крыніцы сярод родных абшараў.
Тыдзень бацькоўскай любові — гэта яшчэ і геапалітыка, акалічнасці мадэлі развіцця. Цяпер праз культурныя коды навязваюць аддаленасць бацькоў ад дзяцей, родных ад блізкіх. Вось вам інтэрнэт — маўляў, звязаў усіх з усімі. А атрымалася — сціснуў сеткай залежнасцяў і адзіноты.
Яшчэ адзін сучасны наратыў — знікненне інстытута павагі да старэйшых і сямейных традыцый. Замест размовы за вялікім сталом — перакусы фаст-фудам. Такі ж «фаст-фуд» і ў сямейных адносінах. Размыць сямейнасць — значыць перафарматаваць грамадства. Школа не заменіць бацькоў, не перадасць гістарычны вопыт пакаленняў, не выхавае тонкае пачуццё сувязяў з роднаснай суцэльнасцю.
Няма сям’і — няма дзяржавы. Цяпер гэта не філасофскае выказванне. Цяпер гэта аксіёма дэмаграфічнай бяспекі.
🔹
На кожным кроку гавораць, пішуць, абмяркоўваюць сямейныя каштоўнасці. Дарэчы, у 2020-м іх даводзілася таксама адстойваць, бо нам прапаноўвалі палітыку вынішчэння. Але ці ўсё добра ў нас у сямейных стасунках? Ёсць прыклады жудасных фактаў. Але гэта, дзякуй богу, не тэндэнцыя, а выключэнні. Дый не дзяржава павінна нагадваць пра бацькоўскія абавязкі. «Абавязкі» — гучыць не вельмі. Бо быць бацькамі — ужо шчасце і бласлаўленне. А значная падтрымка дзяржавы — гэта не дадзенасць, гэта — бонусы. Бо шматдзетнасць не павінна быць бізнесам. Гэта ўвогуле ганебна. І нават геапалітычная акалічнасць.
Нормай «новай заходняй маралі» стала ідэалогія «чайлдфры», прычым гэтая тэндэнцыя грамадскасці навязваецца праз розныя інструменты дзяржавы. У Беларусі ўсё па-іншаму. У гэтым сёння і ёсць факт сапраўднай суверэннасці. Быць бацькамі — значыць пакінуць след — застацца ў гісторыі кожнаму паасобку і ўсім нам, беларусам. Так што цяпер не толькі бацькоўскі тыдзень. Гэта бацькоўская адвечнасць людскасці."

"У прыродзе ўсё заканамерна. За зімой абавязкова прыходзіць вясна. А ці заўжды чалавек ведае, што яго чакае? Жыццё паказвае, што не. А калі гаворка пра грамадства, пра дзяржаву? Чалавек можа толькі планаваць. Вось беларусы спланавалі жыццё сваёй дзяржавы. Падчас І Усебеларускага сходу (на мінулым тыдні якраз было 27 гадоў, як ён адбыўся). Як звычайна кажуць у парадыгме англамоўнага свету, тое быў такі «мазгавы шторм». Але пачакайце, суайчыннікі. Гэта была больш глыбінная падзея. Гістарычная.
Тады мы атрымалі Незалежнасць, а нам прапанавалі яе абмяняць на ўсёдазволенасць. І пакуль бы беларусы хуліганілі ў сваёй хаце, тую хату ды і кавалак зямлі прыбралі б чужынцы, ды розныя палітычныя цмокі. Колькі ў гэтую пашчу трапіла іншых краін! Беларусаў выратавала іх разважлівасць і, мабыць, чысціня розуму і — галоўнае — сэрца. Кіраўніком абралі чалавека ад зямлі. Свайго. Але сярод нас ужо былі іншыя. Зачараваныя заходнім побытам, а мо і прагай да вялікіх грошай. Зямлю, заводы, сэрцы і нават сумленне — замежным акцыянерам. Вось і пачаўся вэрхал у роднай хаце. Але народ з гэтым не пагадзіўся. Як і два гады да таго, зноў падтрымаў абранага Прэзідэнта. Бо перад вачыма была іншая варыятыўнасць. Страшэнная. Знішчальная. Дзяржаву намагаліся разарваць, а грамадства падзяліць. Не толькі па таўшчыні кашалька — па магчымасцях: атрымаць адукацыю, не выконваць законы, глядзець на суайчыннікаў з пагардай. Гэтага патрабавалі тады нібыта «эліты». Глыбінны народ з гэтым не пагадзіўся. Ні з «прыхватызацыяй» Бацькаўшчыны, ні з «прыхватызацыяй» нашага складу жыцця.
А хто з палітыкаў тады пытаў той народ? Мясцовыя эліты падпарадкоўваліся сусветным уладарам жыцця. Заможным уладарам. А Лукашэнка паклікаў людзей на той сход. У Лукашэнкі была смеласць ісці сваёй дарогай, хапала мудрасці ісці наперад, нібы па сцежцы праз дрыгву. Адкуль толькі былі сілы? Напэўна, ад адчування падтрымкі народа. Тады, на першы Усебеларускі, сабралася талака ў пяць тысяч чалавек — прадстаўнікі ўсіх слаёў насельніцтва, усёй Беларусі. Тады і дамовіліся, як будзем жыць далей. Вось ён — наш грамадскі дагавор. Не, не «паміж уладай і народам». У нас улада і ёсць — народ, яго прадстаўнікі... Але ж былі і тыя, хто супраць. Пакуль дэлегаты сходу шукалі на геапалітычным небасхіле свайго арыенціру — куды рушыць, адны палітычныя цмокі — перакульвалі міліцэйскія машыны, іншыя, больш «цывільныя» альбо хітрыя, выношвалі планы «ціхай» барацьбы знянацку. Як кажуць, з-пад ліштвы. І вось тыя «апаненты» і іх справа і цяпер жывыя. Зноў спрабуюць цягнуць Беларусь у прорву. Але народ вызначыў свой шлях ужо тады — на І Усебеларускім сходзе. Так, час змяняецца. Таму патрэбны карэктывы. Але ў нашай палітычнай сістэме ёсць вельмі ўдалы, аўтэнтычны, самастойны інстытут дэмакратыі, улады народа, які ў новай рэдакцыі Канстытуцыі зацверджаны як найвышэйшы орган улады, — Усебеларускі народны сход.
Вельмі важная дэталь — як тады стратэгічна вырашылі, так і робім. Гэта і дазваляе адказваць на ўсе выклікі і пагрозы. Перамога ў 2020-м была не выпадковая, а заканамерная. Так вырашылі беларусы. І вырашылі правільна. Раней мы і марыць не маглі цягацца з заходнімі краінамі. А цяпер мы ў клубе дзяржаў мірнага атама. А наша самабытная, адмысловая галіна — біятэхналогіі. БНБК. Гэта абрэвіятура эканамічнага гонару краіны. Як у свой час «БелАЗ». Савецкую спадчыну мы не толькі збераглі, але і ўзбагацілі. Стварылі сваю сучасную і высокатэхналагічную вытворчасць. А краіны-суседзі, што вырашылі па-іншаму, што папляліся ў хвасце заходняга следу, на поўначы — увогуле страцілі сваю нацыянальную вытворчасць, на поўдні — губляюць народ. Няўжо цяпер ёсць беларусы, якія не могуць уцяміць, што адбываецца? Пачакаем. Ёсць каму прымаць самыя смелыя і наватарскія рашэнні. Каб бацькаўшчына была заўжды наша. І гэта відавочна, як тое, што зімовыя чары заўжды знікнуць пры першых гуках абуджальнага поклічу журавоў."

Шлях да сябе заўжды ляжыць праз дзяцінства. Свету былі адкрыты не толькі вочы, але і сэрца. А розум глытаў веды, нібы ў спякоту сёрбаў смачную ваду з далоні. За гады чалавек назапашвае шмат чаго. Жыллё, транспарт, хваробы, сяброў і несяброў, званні, граматы ды рэгаліі, а яшчэ брыдкія рысы характару. Так і з народам. Сталее і чарсцвее... Няўжо? Так не хочацца ў гэта верыць. Каб не страціць сваю самавітасць і адметнасць дабрыні, трэба час ад часу спыняць свой бег, сыходзіць з дзелавітага маршруту і — у абдымкі ўспамінаў, сваёй малой радзімы, да размовы аб спрадвечным з Творцам і да дыялогу з творцамі. Канцэрты, імпрэзы, вечарыны — добрае і вялікае мастацтва, што саскрабае налёт бруду. Асабліва калі на сцэне — дзеці. Але ёсць прыклады, калі нават чыстая рапсодыя не мае моцы вылечыць хваробы чалавечага сэрца.
Уяўляеце, дзеці з Малдовы падаравалі свята песні дарослым Польшчы, а пасля паехалі да беларускага гледача. І ўсё — дзіцячы хор, нібы групоўка экстрэмістаў, стаў пагрозай нацыянальнай бяспецы і для варшаўскіх і вільнюскіх улад. Такі вось палітычны вэрхал. Але чаму вэрхал? Тэндэнцыя! Памятаеце тыя кадры «гасціннай» сустрэчы мігрантаў палякамі, а пасля і прыбалтамі.
У ход ішоў атрутны газ, сцюдзёная вада — гэта бачыў увесь свет. А ў прыцемках еўрапейскіх «абдымкаў» былі здзекі і катаванне. Людзі паміралі ў памежжы. Але ж тут не непажаданыя мігранты — дзеці з праеўрапейскай Малдовы. Яны да іх з песнямі, а тыя адказалі «добразычлівасцю». Гадзінамі не дазвалялі дзецям выйсці з аўтобуса. Нават аўтаматчыкаў паставілі! Вось яна — сапраўдная «свабода еўразоны».
Яны ж баяцца нават рапсодыі. Эпічнай песні. Сапраўды, які эпас? Суцэльны еўрапейскі фарс. «Рапсодыя» — гэта дзіцячы хор з Малдовы, які і Польшча, і Літва не прапускалі да сябе на тэрыторыю. Тут дзве прычыны. І абедзве дакладныя. Першая — каманду Санду нават польскія і літоўскія палітыкі ўсур’ёз не ўспрымаюць. Па-фарысейску ўсмешлівыя дзядзькі з ЕС і аб гуманізме забыліся, і аб правах дзяцей. І гэта насамрэч маршрут у нікуды. У акружэнні багацця і халодных палацаў іх сэрцы пачарнелі ад злосці і нянавісці. У тыя сутарэнні ні сонца, ні дзіцячы гоман не праб’юцца. Замест татачак і матуль — бацькі пад нумарамі. Замест дзядуль і бабуль — суцэльныя чайлдфры.
Глядзіце і запамінайце, па-еўрапейску настроеныя грамадзяне, якое месца ў куратніку еўразоны адведзена было б нам. Ніводная краіна не застрахавана ад сваёй Санду. Назіраючы за прыёмам дзіцячага аўтобуса, як яго ахоўвалі з аўтаматамі, я ўспомніў наш савецкі фільм «Вадзіцель аўтобуса». Што тады, што цяпер да нашых дзяцей іх стаўленне не змянілася: пагардлівая ўсмешка, а пасля — аўтаматная чарга. Калі б паступіў загад — стралялі... Як ужо не раз тое рабілі лёкаі з еўрапейскай абслугі. Такія яны — стасункі ў свеце аказання паслуг. І такая роля ў ім у дзяржаў іншага гатунку.
Ці можна спыніць мастацтва? Нядзіўна, што спрабуюць. Само паняцце «культура» на Захадзе спрабуюць адмяніць. Маўляў, тысячагоддзі запар было не тое. А цяпер каранавана лічба. Чалавек Мікеланджэла ўжо лішні — не патрэбен. Каб лягчэй было справіцца, забараняюць вялікае мастацтва і дзяцей. Таму ў цэлым халодны прыём, здзекі з дзіцячага хору — у рэчышчы заходняга мэйстрыму. Адразу трапілі ў дзве цэлі. Таму сітуацыя, што называецца, класічная. А яшчэ і лёкайскай зухаватасцю перад вялікімі краінамі. Маўляў, спыняючы Беларусь, мы не спынімся ні перад чым.
І пакуль вырашаліся спрэчныя пытанні, працавалі над новым лагістычным маршрутам, беларусы гасцінна сустракалі дзяцей Малдовы. Мне здаецца, што мясцовыя жыхары нават без каардынацыі ўлад дапамаглі б юным гасцям, таму што ў нас усё па-людску. Нездарма Беларусь — Бацькаўшчына. Нават і для дзяцей з іншых краін.