Навіны рэгіёна - Смаргонскі раён
Маршрут “Крэва – Сярэднявечча”: госці свята пабывалі ў мінулым
Аматары гістарычных вандровак і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, рыцарскіх паядынкаў і сярэднявечных танцаў 14 жніўня сабраліся на фэсце “Кераміка Крэва”.
Фестываль распачаўся тэатралізаванай праграмай “Крэўскі летапіс”. Пасля чаго публіцы былі прадстаўлены майстры-керамісты – удзельнікі фестывалю.
Фестываль-кірмаш “Кераміка Крэва” – прыступка ў справе адраджэння багатай гістарычнай спадчыны крэўскай зямлі і гісторыі. Крэўскі замак – на новай прыступцы развіцця. А традыцыйнае свята керамістаў, якое ладзіцца тут, гаворыць пра тое, што керамічнае мастацтва будзе і далей развівацца.
✅ https://www.shliah.by/news/kultura/news25085.html
#культура #крэва #кераміка

Керамісты з розных рэгіёнаў Беларусі прадавалі свой тавар і ўдзельнічалі ў конкурсе
У фестывалі-кірмашы “Кераміка Крэва”, які ладзіўся 14 жніўня, прынялі ўдзел 12 майстроў-керамістаў з розных рэгіёнаў Беларусі, яны не толькі прадстаўлялі свае вырабы, але і праводзілі майстар-класы для ўсіх жадаючых. Сярод керамістаў праходзіў конкурс. Ён складаўся з дзвюх частак. Асобна ацэньвалася хатняе заданне – кожны майстар загадзя рыхтаваў адну работу. Другую павінен быў зрабіць непасрэдна на свяце.
Лепшае хатняе заданне, на думку журы, прадставіла Таццяна Уруціна з Валожыншчыны. Лепшы выраб з гліны на месцы зрабіў смаргонец Юрый Хрышчановіч. Работу майстроў на свяце ацэньвалі па намінацыях.
✅ https://www.shliah.by/news/kultura/news25086.html

На фестывалі-кірмашы “Кераміка Крэва” працавалі розныя пляцоўкі і выстава пад адкрытым небам
На працягу фестывалю-кірмашу “Кераміка Крэва” гасцям праводзілі экскурсіі па Крэўскаму замку, прапаноўвалі паўдзельнічаць у сярэднявечных забавах. Працавала выстава, якая знаёміла з гісторыя Крэўскага замка, з інфармацыяй пра работы, якія тут ужо праведзены, з варыянтамі далейшай рэканструкцыі, а таксама з фотаздымкамі з ранейшых фестываляў-кірмашоў і цяперашнімі наведвальнікамі замка.
Працаваў “Горад майстроў”, у якім свае вырабы прадставілі керамісты і іншыя майстры народнай творчасці, майстэрня смаку “Карчомка па-крэўску”, дзе можна было набыць хатнія прысмакі, напоі, юшку, а таксама дзіцячая пляцоўка “Кола сяброў”.
✅ https://www.shliah.by/news/kultura/news25087.html

Навіны регіёна - Смаргонскі раён
Быць гісторыкам цікава і адказна
Міхаіл Міхалькевіч 31 год працуе настаўнікам. І, як прызнаўся сам, ніколі не пашкадаваў аб тым, што выбраў гэту прафесію. Настаўнікам гісторыі працаваць, тым больш у Крэве, цікава і адказна, бо мясціна гістарычная. Тут прыходзіцца выступаць не толькі ў ролі настаўніка, але і краязнаўцы, экскурсавода, быць заўсёды на віду. Гэта патрабуе дадатковай працы над сабой, нейкага пошуку, знаходак.
#смаргонь#настаўнік#крэва
https://www.shliah.by/news/obshhestvo/news25577.html

Forwarded from СМОРГОНЬ NEWS | Новости Сморгони
Гісторыя ажыла. У Крэве, на Юравай гары, адбылося ўрачыстае адкрыццё вежы-дазорцы
Яшчэ адзін турыстычны аб’ект - вежа-дазорца - з’явіўся побач з Крэўскім замкам, на Юравай гары. 5 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё гэтага цікавага аб’екта.
Удзельнікі імпрэзы віталі тых, хто меў непасрэднае дачыненне да з’яўлення вежы.
Аўтар ідэі і спонсар, за сродкі якога ўзводзілася вежа, - Вячаслаў Бруёк, дырэктар мінскай кампаніі “Фомар”. Сталічны архітэктар Андрэй Шулаеў, які распрацаваў праект крэўскай вежы.
Працы выконвала брыгада пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Пахомава. Прадпрымальнік Андрэй Кацько прадаставіў спецыяльныя вадкасці для апрацоўкі драўніны. Каваныя элементы падрыхтавалі кавалі Аляксей Патапенка і Яўген Сліж Каардынатарам праекта з’яўлялася дырэктар Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Бобіна.
#Светлышлях #сморгонь #крэва
https://www.shliah.by/news/obshhestvo/news30300.html