Навіны рэгіёна - Смаргонскі раён
Маршрут “Крэва – Сярэднявечча”: госці свята пабывалі ў мінулым
Аматары гістарычных вандровак і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, рыцарскіх паядынкаў і сярэднявечных танцаў 14 жніўня сабраліся на фэсце “Кераміка Крэва”.
Фестываль распачаўся тэатралізаванай праграмай “Крэўскі летапіс”. Пасля чаго публіцы былі прадстаўлены майстры-керамісты – удзельнікі фестывалю.
Фестываль-кірмаш “Кераміка Крэва” – прыступка ў справе адраджэння багатай гістарычнай спадчыны крэўскай зямлі і гісторыі. Крэўскі замак – на новай прыступцы развіцця. А традыцыйнае свята керамістаў, якое ладзіцца тут, гаворыць пра тое, што керамічнае мастацтва будзе і далей развівацца.
✅ https://www.shliah.by/news/kultura/news25085.html
#культура #крэва #кераміка

Керамісты з розных рэгіёнаў Беларусі прадавалі свой тавар і ўдзельнічалі ў конкурсе
У фестывалі-кірмашы “Кераміка Крэва”, які ладзіўся 14 жніўня, прынялі ўдзел 12 майстроў-керамістаў з розных рэгіёнаў Беларусі, яны не толькі прадстаўлялі свае вырабы, але і праводзілі майстар-класы для ўсіх жадаючых. Сярод керамістаў праходзіў конкурс. Ён складаўся з дзвюх частак. Асобна ацэньвалася хатняе заданне – кожны майстар загадзя рыхтаваў адну работу. Другую павінен быў зрабіць непасрэдна на свяце.
Лепшае хатняе заданне, на думку журы, прадставіла Таццяна Уруціна з Валожыншчыны. Лепшы выраб з гліны на месцы зрабіў смаргонец Юрый Хрышчановіч. Работу майстроў на свяце ацэньвалі па намінацыях.
✅ https://www.shliah.by/news/kultura/news25086.html

На фестывалі-кірмашы “Кераміка Крэва” працавалі розныя пляцоўкі і выстава пад адкрытым небам
На працягу фестывалю-кірмашу “Кераміка Крэва” гасцям праводзілі экскурсіі па Крэўскаму замку, прапаноўвалі паўдзельнічаць у сярэднявечных забавах. Працавала выстава, якая знаёміла з гісторыя Крэўскага замка, з інфармацыяй пра работы, якія тут ужо праведзены, з варыянтамі далейшай рэканструкцыі, а таксама з фотаздымкамі з ранейшых фестываляў-кірмашоў і цяперашнімі наведвальнікамі замка.
Працаваў “Горад майстроў”, у якім свае вырабы прадставілі керамісты і іншыя майстры народнай творчасці, майстэрня смаку “Карчомка па-крэўску”, дзе можна было набыць хатнія прысмакі, напоі, юшку, а таксама дзіцячая пляцоўка “Кола сяброў”.
✅ https://www.shliah.by/news/kultura/news25087.html