Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
142 subscribers
2.82K photos
48 videos
4 files
112 links
Download Telegram
#АртэФакт

🤔 Амаль усе існуючыя прадметы могуць стаць аб'ектам калекцыяніравання. Калекцыяніраванне запалкавых карабкоў называецца філуменіяй.

🔥 Набор запалак “Les allumettes. Le cinema de L'U.R.S.S. Спички” выраблены масавым тыражом да Міжнароднай выставы ў Бруселі 1958 года. На этыкетках запалкавых карабкоў адлюстраваны кадры з савецкіх кінафільмаў. Набор складаецца з 17 карабкоў з рознымі этыкеткамі.
Аўтар малюнкаў – Краўцоў Ігар Барысавіч (нар. у 1931 г.), савецкі мастак, дызайнер, прамысловы графік, плакатыст.
#АртэФакт

🔥 Лямпа газавая настольная.
Гарэнне плоскае (кнотавая трубка плоскай формы).

👉 Выраблена на Магілёўскім металаапрацоўчым камбінаце ў 1940-1950-я гг.
Прадпрыемства было створана 28 снежня 1945 г., калі Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Беларусі і ўрад выдалі адпаведную пастанову. У вытворчую праграму ўвайшлі металавырабы для насельніцтва, прадметы хатняга ўжытку.
У пасляваенныя гады востра бракавала вёдраў, газавых лямпаў, мэблевай фурнітуры, рыдлёвак, дзвярных і аконных завесаў.

📌 30 жніўня 1958 г. на базе Магілёўскага металаапрацоўчага камбіната быў арганізаваны завод "Электродвигатель". На працягу ХХ ст. завод выпускаў электрадвігацелі і электратавары, у прыватнасці, сокавыжымалкі. У ХХІ ст. завод стаў філіялам ААТ "Магілёўліфтмаш" і працуе па сённяшні дзень.
#АртэФакт

💼 Нэсэсэр – шкатулка, чамаданчык з наборам прылад для шыцця, гігіены, касметыкі і пад. Як правіла, у нэсэсэры для кожнага прадмета маецца спецыяльнае аддзяленне, дзякуючы чаму прадметы лёгка знайсці.

🔍 Мужчынскі дарожны нэсэсэр з калекцыі музея (на фотаздымку) быў зроблены ў 1950-1960-я гг. на фабрыцы імя А.Бебеля.
Фабрыка імя А.Бебеля – галантарэйнае прадпрыемства, заснаванае ў 1874 г. швейцарцам Самуілам Бехлі. З 1966 г. - Ленінградскае вытворчае скургалантарэйнае аб'яднанне імя А. Бебеля, якое стала адным з буйнейшых вытворцаў галантарэйнай прадукцыі.

📖 У цяперашні час на прадпрыемстве наладжаны выпуск больш за 500 найменняў галантарэйных вырабаў з натуральных і штучных матэрыялаў.
#АртэФакт

📌 Лато з'явілася ў Італіі ў XVI ст. Гульня адразу ж атрымала велізарную папулярнасць, але праз некаторы час была забаронена венецыянскім Сенатам як азартная.

☀️ У Расійскай імперыі лато з'явілася толькі ў XVIII ст. і адразу выклікала да сябе вялікую цікавасць, але даступна было толькі забяспечаным людзям. Толькі ў XX ст. да гэтай гульні змаглі далучыцца і іншыя групы насельніцтва.
У СССР лато было прызнана сямейнай гульнёй.

🏛 Прадмет трапіў у музей у выніку закупкі ў прыватнай асобы. Належаў жыхарцы г. Гродна, якая пражывала па вул. Леніна.
#АртэФакт

🧥Перад вамі муфта – элемент цёплай вопраткі, унутр якой праз бакавыя адтуліны хаваюць рукі. Упершыню муфты пачалі выкарыстоўвацца ў Італіі ў другой палове XV ст. У пачатку XVI ст. яна стала папулярнай сярод заможных людзей у іншых краінах Еўропы. Іх насілі як жанчыны, так і мужчыны.

⭐️ У XIX ст. муфта ператварылася ў модны аксесуар жаночага адзення, а мужчынскія муфты практычна выйшлі з ужытку. У XX ст. жаночыя муфты, на пэўны час амаль забытыя, вярнуліся ў моду ў Італіі ў 1911–12 гг., а ў Расійскай імперыі – напярэдадні рэвалюцыі.

🏛Дадзены прадмет трапіў у музей падчас гісторыка-пабытовай экспедыцыі ў Гродзенскі раён у 2015 годзе. Гэта муфта магла быць сшыта хатняй швачкай.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АртэФакт

🎉 У гэтым годзе ў нашым музеі з вялікім поспехам прайшла выстава “Гродна ў часы Паўночнай вайны”. На ёй сярод іншага былі прадстаўлены рэдкія кнігі XVIII–XX стагоддзяў – самыя першыя біяграфіі яе венцаносных удзельнікаў – Пятра І, Карла XII, Аўгуста ІІ і Станіслава Ляшчынскага, ад рашэнняў якіх залежалі лёсы многіх народаў.

📕 Знаёмства з гэтымі цікавымі выданнямі мы пачнём з кніг, прысвечаных расійскаму імператару Пятру І. Іх больш за ўсё ў нашых фондах.
У 1725–1726 гадах у Амстэрдаме на французскай мове былі выдадзены "Успаміны аб панаванні Пятра Вялікага, імператара Расіі" (Memoires du règne de Pierre-le-Grand, empereur de Russie) у 4 тамах. Гэта была першая сапраўдная біяграфія Пятра I, напісаная, як гаворыцца, “па гарачых слядах”. Аўтарам «Успамінаў» быў нейкі «барон Іван Іванавіч Несцесуранай, маскоўскі дваранін».

⬇️⬇️⬇️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АртэФакт

5 лістапада 2021 года адбылося ўрачыстае адкрыццё першай чаргі рэканструкцыі Старога замка. У цырымоніі прынялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь І.В.Петрышэнка, старшыня Гродзенскага аблвыканкама У.С.Каранік, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Ю.Х.Караеў, міністр адукацыі І.В.Карпенка і іншыя.

🗝 Генеральны дырэктар ААТ "Гроднажылбуд" А.І.Ушкевіч уручыў дырэктару музея Ю.В.Кітурку сімвалічны ключ ад замка.

🛡 Верхнія зубцы маюць форму, якая нагадвае сілуэт герба "Калюмны" – радавы герб Гедымінавічаў, пазней адзін з дзяржаўных сімвалаў Вялікага княства Літоўскага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АртэФакт

🤔 Мерныя кубкі выкарыстоўваліся ў XIX – першай палове XX ст. на рынках і кірмашах для вымярэння аб'ёмаў вадкасцей на продаж (малака, алею, смятаны і інш.). Кубкі рабіліся мясцовымі рамеснікамі, але праходзілі кантроль у вымяральных палатах, дзе месца сцягі корпуса кубка пазначалі пломбамі з нумарамі мерніка і вымяральнай установы. Дадзены кубак быў зроблены ў Гродне на Сенным рынку і там жа, па ўсёй бачнасці, ужываўся.

🔨 Кубак мае цыліндрычную форму з ручкай-вушкам. Зроблены са скручанага і спаянага металічнага ліста, да якога прымацавана донца і ручка. Аб'ём, пазначаны на кубку, – “1 L”.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АртэФакт

⭐️ Электрычная гірлянда – дэкаратыўнае ўпрыгажэнне, якое звычайна складаецца з ланцужка лямпаў напальвання або святлодыёдаў, паслядоўна злучаных жгутом электрычных правадоў. Назва запазычана ў традыцыйнага расліннага ўзору. Першая электрычная навагодняя гірлянда была выраблена ў ЗША ў 1882 г. Эдвардам Джонсанам, паплечнікам Томаса Эдысана. З 1895 г. электрычныя агні сталі няўхільна выцясняць пажаранебяспечныя традыцыйныя свечкі.

Вашай увазе прадстаўлена электрычная гірлянда з паралельным злучэннем, вырабленая ў ГДР на прадпрыемстве IKA EIK (Краніхфельд) у 1956 г. Яна складаецца з 12 свечкападобных лямпачак, якія мацуюцца да ёлкі пры дапамозе заціскаў зялёнага колеру. Гірлянда захоўваецца ў арыгінальнай кардоннай каробцы, на якой змешчаны надпіс на нямецкай мове: Kerzen Garnitur (набор свечак).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АртэФакт

🃏 Перад вамі французская калода ў складзе 32 карт, вырабленая ў Гродне на фабрыцы Лапіных у 1930-я гг. На пачку змешчана манаграма ўладальніка фабрыкі "AL" (Аляксандр Лапін). Карты невялікія па памеры – 9 х 6 см. Знешняе аблічча фігур, намаляваных на картах наміналам ад валета да караля, адсылае да розных гістарычных перыядаў у гісторыі ВКЛ. Прысутнічаюць элементы касцюмаў, не ўласцівыя заходнееўрапейскай модзе. Так, на каралі бубнаў можна ўбачыць венгерскі каўпак, вядомы як "кучма".