#АртэФакт
🔥 Лямпа газавая настольная.
Гарэнне плоскае (кнотавая трубка плоскай формы).
👉 Выраблена на Магілёўскім металаапрацоўчым камбінаце ў 1940-1950-я гг.
Прадпрыемства было створана 28 снежня 1945 г., калі Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Беларусі і ўрад выдалі адпаведную пастанову. У вытворчую праграму ўвайшлі металавырабы для насельніцтва, прадметы хатняга ўжытку.
У пасляваенныя гады востра бракавала вёдраў, газавых лямпаў, мэблевай фурнітуры, рыдлёвак, дзвярных і аконных завесаў.
📌 30 жніўня 1958 г. на базе Магілёўскага металаапрацоўчага камбіната быў арганізаваны завод "Электродвигатель". На працягу ХХ ст. завод выпускаў электрадвігацелі і электратавары, у прыватнасці, сокавыжымалкі. У ХХІ ст. завод стаў філіялам ААТ "Магілёўліфтмаш" і працуе па сённяшні дзень.

💼 Нэсэсэр – шкатулка, чамаданчык з наборам прылад для шыцця, гігіены, касметыкі і пад. Як правіла, у нэсэсэры для кожнага прадмета маецца спецыяльнае аддзяленне, дзякуючы чаму прадметы лёгка знайсці.
🔍 Мужчынскі дарожны нэсэсэр з калекцыі музея (на фотаздымку) быў зроблены ў 1950-1960-я гг. на фабрыцы імя А.Бебеля.
Фабрыка імя А.Бебеля – галантарэйнае прадпрыемства, заснаванае ў 1874 г. швейцарцам Самуілам Бехлі. З 1966 г. - Ленінградскае вытворчае скургалантарэйнае аб'яднанне імя А. Бебеля, якое стала адным з буйнейшых вытворцаў галантарэйнай прадукцыі.
📖 У цяперашні час на прадпрыемстве наладжаны выпуск больш за 500 найменняў галантарэйных вырабаў з натуральных і штучных матэрыялаў.

💐 У Гродзенскай абласной філармоніі 6 верасня прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню 80-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці.
🎉 Супрацоўнікі нашага музея падрыхтавалі выстаўку з фондавых калекцый.
Ганаровыя госці і наведвальнікі мерапрыемства мелі магчымасць пазнаёміцца з узорамі прадукцыі прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці.
✨ На выстаўцы прадстаўлена прадукцыя гродзенскай і лідскай абутковых фабрык, гродзенскай тытунёвай фабрыкі, лідскага завода харчовых канцэнтратаў, прадпрыемстваў "Азот", "Хімвалакно", завода карданных валаў і інш.
☀️Асаблівую ўвагу прыцягнулі вырабы Л.М. Мягковай (шклозавод "Нёман", г.Бярозаўка): дэкаратыўнае блюда "Цаліна" (1950-1960-я гг.), кампазіцыя "Ляціце, галубы" (1976), кампазіцыя "Зімовыя кветкі" (1981), сервіз "Беларускі" (1990), кампазіцыя "Жыццё перамагае" (1995).

🔥У Сенатарскай зале Новага замка з 13 верасня працуе выстаўка “80 мірных гадоў”.
🇧🇾 На выстаўцы кожны зможа азнаёміцца са шляхам развіцця нашай вобласці – ад моманту выдання ўказа аб яе стварэнні і да нашых дзён.
На выстаўцы прадстаўлены розныя экспанаты: дакументы, фатаграфіі, узнагароды і прадукцыя гродзенскіх прадпрыемстваў.
❗️ Сярод цікавых прадметаў – эскіз праекта аднаўлення Савецкай плошчы г. Гродна.
Выстаўка будзе працаваць з 13 верасня і да сярэдзіны кастрычніка.

💎☺️ Музейныя фонды нядаўна папоўніліся трыма цудоўнымі ўзорамі мінералаў. Арганізатары выстаўкі-кірмашу "У свеце самацветаў" падаравалі музею два экзэмпляры малахіту і серафініт (клінахлор).
🔹 Малахіт – мінерал, які з'яўляецца карбанатам медзі. І менавіта гэтаму хімічнаму элементу ён абавязаны сваім характэрным зялёным колерам. Назва каменя адбылося ад “malakos”, што азначае “мяккі”. Раней вялікія залежы малахіта былі на Урале, на сённяшні дзень буйнейшае радовішча знаходзіцца ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.
🔹 Клінахлор (серафініт) не вельмі вядомы мінерал, але ўпадабаны многімі калекцыянерамі дзякуючы неверагодна прыгожай афарбоўцы і колеру. Назву серафініт атрымаў у гонар шасцікрылых анёлаў Серафімаў, бо перламутравыя пералівы на паверхні каменя нагадваюць свячэнне анёльскіх крылаў. А вось другая назва – “клінахлор”, пайшла ад грэчаскага "chloros" – зялёны. Серафініт здабываюць толькі ў Расіі, радовішчы размешчаны недалёка ад возера Байкал.

🏛💐 20 верасня наш музей наведалі вучні 1 класа 18 школы. Для навучэнцаў супрацоўнікі аддзела прыроды правялі майстар-клас па гербарызацыі "Захаваем прыгажосць прыроды разам".
🌸 🍁 На гэтым майстар-класе дзецям расказалі аб правілах збору і сушкі раслін, кожны зрабіў сабе на памяць віншавальную паштоўку з выкарыстаннем сухіх кветак.
☺️ Запрашаем усіх жадаючых наведаць гэты майстар-клас!
📞 Падрабязнасці па тэлефоне: 71-21-41 (аддзел прыроды)

🍁📚20 верасня 1943 года нарадзілася яркая фігура ў беларускай літаратуры, якая пакінула значны след у нацыянальнай культуры, Ніна Іосіфаўна Мацяш.
📖 Ніна Мацяш пачала свой літаратурны шлях у 60-я гады ХХ ст.: дэбютавала вершам у 1962 годзе ў бярозаўскай раённай газеце “Маяк коммунизма” і газеце “Во славу Родины”. Яе творы адрозніваліся глыбокім пранікненнем у душу чалавека, шчырасцю і паэтычнасцю. Пісала прозу, паэзію, сцэнары.
🏠 У фондах Музея Максіма Багдановіча захоўваюцца зборнік вершаў і паэм 1962–1992 гг. Н. Мацяш “Паміж усмешкай і слязой” (1993) і зборнік лірыкі “Душою з небам гаварыць” (1999).
🏆 Ніна Іосіфаўна Мацяш – лаўрэат Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя А. Куляшова (1984) за “Паэму жніва”, прэміі Усебеларускага фестывалю моладзі, прысвечанага 50-годдзю ЛКСМБ (1970) за вершы аб моладзі, Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2009, пасмяротна) за зборнік “У прыгаршчах ветру”.