Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
ТБ-ЗДЫМКІ.
ВЕРНІСАЖ ЛЮДМІЛЫ КУРЫЛОВІЧ.

"Лінія жыцця. Погляд праз фарбы" - у Мінскай галерэі "Універсітэт культуры" адкрылася выстава беларускай мастачкі #ЛюдмілаКурыловіч.
І мы даведаліся пра яе светапогляд ! Мы пабачылі жыццярадасныя твары на партрэтах і сакавітыя, пяшчотныя пейзажы...А яшчэ - мы пабачыліся самі,многія, Сябры, з віртуальнай перайшоўшы ў рэальную сустрэчу...

Заўтра ў "Навінах" на "Беларусь-1" пакажам і раскажам пра яркія моманты падзеі, пра цікавосткі экспазіцыі і пра саму аўтарку карцін.

Фота #МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ.
ВЕРНІСАЖ ЛЮДМІЛЫ КУРЫЛОВІЧ.

"Лінія жыцця. Погляд праз фарбы" - выстава, пра якую мы распавядзем заўтра ў "Навінах" на "Беларусь-1" .

У аб'ектыве - яркія моманты вернісажу, цікавосткі экспазіцыі і сама аўтарка карцін.

Фота #МАТУЛЯ
НАШЫ ТБ-ЗДЫМКІ.
НАВАГРУДКУ- 980 !

З'язджаем з Навагрудка.
За цэлы дзень перакрочылі па ім звышдастаткова, каб скласці некалькі тэлематэрыялаў, назапасіцца эмоцый і... фота !

Цяпер з'явілася магчымасць апублікаваць здымкі-нататкі.
І першае, з чаго хочацца пачаць - канешне ж, Замкавая гара, як сімвал Навагрудка. Пачатак яго паселішча, яго гісторыі,як першай сталіцы Вялікага княства Літоўскага !

Скажу, што курган з вежамі пабачыўся далека нечаканым : мы прызвычаіліся бачыць паштоўкі з адкрытай прасторай гары, а цяпер - ва ўзвышша з'явіліся сцены... Так і было ў даўніну ?! Тут жа была абарончая фартэцыя ?!

На Замкавай гары толькі сёння і яшчэ два дні свят - прыпынена рэканструкцыя.
У аднаўленчага праекта шэсць чэргаў. Чатыры - ужо зроблены Цяпер ідзе праца над пятай. Шостая запланавана, як завяршальны крок добраўпарадкавання тэрыторыі.


Адным словам, уражальна і вельмі радасна было дакрануцца да гэтага, адраджальнага моманту жыцця Навагрудка і пакрочыць па яго старадаўняй зямлі ❤️.

Фота #МАТУЛЯ
НАШ КРАЙ.
НАВАГРУДКУ - 980 !

Прывіталася з Адамам Міцкевічам.
Родныя мясціны паэта, мысліўцы, публіцыста - Навагрудчына.

Помнік Міцкевічу і "яго гара".

Фота #МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ.
НАВАГРУДКУ-980 !

НАВАГРУДСКІЯ "ДАЖЫНКІ".

Мы сталі ўдзельнікамі навагрудскага свята хлебаробаў-2024 !

Даведаліся пра :

На 23 жніўня жніво на Навагрудчыне поўнасцю завершана, ідзе сяўба азімых.

Навагрудскі раён унёс у агульны беларускі каравай свае 78 тысяч тон хлеба.

18 хлебаробаў края - рэкардсмены жніва і ўзнагароджаны за працу на свяце, у гонар 980-годдзя Навагрудка.

У гонар свята "Дажынкі" у горадзе праходзіць гастранамічны фэст "Хлеб, сыр, квас і добры настрой".

Са святам, хлебаробы !
Вы - лепшыя ❤️ !

Фота #МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ.
НАВАГРУДКУ-980 !

СВЯТА КАРАВАЕЎ.

З нагоды свята "Дажынкі" у Навагрудку прайшоў конкурс-свята караваеў.

Гаспадаркі раёна прадставілі на суд гледачоў-гурманаў сваю хлебную выпечку. Караваі ацэньваліся па крытэрыях знешняга выгляду і смаку. Кожны з удзельнікаў свята мог пачаставацца і даць сваю адзнаку - ацэначныя балы выглядалі ў выглядзе абаранка : "аддай мне сваю сушку" - жартаўліва прасілі хлебапёкі !)


Фота #МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ.
НАВАГРУДКУ - 980 !

РЫЦАРСКІ ТУРНІР.

Гістарычную рэканструкцыю баёў сярэднявечча і абароны навагрудчанамі свайго горада паказалі некалькі рыцарскіх клубаў з Мінска.

Як адзначыў вядучы : "пад якімі б вобразамі не выступалі рэканструктары - УСЕ ЯНЫ - НАШЫ БЕЛАРУСКІЯ ХЛОПЦЫ 👍 !"

Акрамя шоу коннікаў, гледачоў чакалі інтэрактывы : любы жадаючы мог паспрабаваць свае сілы ў бітве шаблямі (імправізаваны бой), таксама - навучыцца сярэднявечным танцам.

Для цікаўных працавала старадаўняе ганчарнае кола.

Для аматараў сэлфіцца - ўзвялі сапраўдны "каралеўскі трон" !

Фота #МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ.
"АПТЭКАРСКІ САД".

ТУТ і ЗАРАЗ.

Адкрыла новую кропку-beautiful на мапе Беларусі : "Аптэкарскі сад" на Мядзельшчыне !

Уладарства жывой прыроды, скарб карыснай інфармацыі, nature ароматэрапія, смачнейшая зёлкавая гарбата і ветлівыя гаспадынькі-флоры )

Паездка ўдалася !
Засталося пераўтварыць яе ў цудоўны рэпартаж...

Фота ад #МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ.
"АПТЭКАРСКІ САД".

ТУТ і ЗАРАЗ.

Адкрыла новую кропку-beautiful на мапе Беларусі : "Аптэкарскі сад" на Мядзельшчыне !

Пра паездку раскажу тэлевізійна...
Сачыце за эфірам ❤️ !

Фота ад
#МАТУЛЯ
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"ПАЭЗІЯ МУЗЕЙНЫХ КАШТОЎНАСЦЯЎ" - ГАЛАГРАФІЯ.

Пояс Вітаўта, Распяцце 19 стагоддзя, Евангелле 16 века і яшчэ 20 беларускіх рарытэтаў - у адным месцы !
Выстава "Паэзія музейных каштоўнасцяў" - гэта збор галаграфічных копій помнікаў нашай гісторыі і культуры. Тэхналогія галаграфіі дае магчымасць людзям бачыць тыя крохкія помнікі, якія ляжаць у сховішчах і якія не варта перасоўваць !

Экспазіцыя - дорыць ўражанні ад назірання і рэліквій, і галаграфічнага мастацтва.

Выстава аб'ехала шмат гарадоў Беларусі. Сёння яна ў Дзяржынску - наведайце !

Праект дзейнічае да 29 верасня.

Фота #МАТУЛЯ
НАША СПАДЧЫНА.
БЕЛАРУСКІ СКАНСЭН.

НЕПЕРАХОДЗЯЧАЕ ХАРАСТВО СТРОЧЫЦ
ці
ВЕРАСНЁЎСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ МУЗЕЯ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ і ПОБЫТУ
.

Фота #МАТУЛЯ
НАШЫ ТВОРЦЫ.

"МОЙ РОДНЫ КУТ" :
АЎТАРСКІ ПОГЛЯД РЫГОРА ШАЎРЫ.

Шчыраванні пра малую Радзіму - Лепельскі край - прэзентуе мастак Рыгор Шаўра. У мастацтве - паўвека. Сорак гадоў - выкладае ў беларускім дзяржаўным універсітэце культуры, узначальвае кафедру дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Выстава працуе ў сталічнай галерэі "Універсітэт культуры".

Фота #МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ.
"О, СПОРТ - ТЫ СВЕТ !"

ТУТ і ЗАРАЗ.

Наведалі гарадскую выставачную залу Жодзіна і пабачылі ТЫСЯЧЫ ❗️унікальных экспанатаў з жыцця футбалістаў-спартсменаў і балельшчыкаў !

"О, спорт - ты свет !"

Ёсць рарытэты ад 1941-ага !
Ёсць майкі і альбомы з аўтографамі слынных футбалістаў. Ёсць значкі і вымпелы з розных куткоў планеты. Часопісы, праграмкі матчаў, мячы і... самыя сапраўдныя кубкі-узнагароды !

Экспанаты для выставы прадаставілі жодзінскія калекцыянеры.

Запісалі інтэрв'ю з ветэранам футбола Віталем Кушалевым !

"ТАРПЕДА-БЕЛАЗ" руліць !

Зробім тэлесправаздачу...
Фота #МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ.
КАЛЕКЦЫЙНЫ ПОСУД.

Днямі пакажам супер-збор калекцыйнага посуду ад Барысаўскіх збірацеляў рарытэтаў...

Фарфор, шкло, метал... Ад фабрык-лідэраў цяперашняй прамысловасці і ад вытворцаў, якіх... ужо няма на 
карце нашых брэндаў.

Выстава-настальжы для тых, хто памятае савецкіх часоў наборы посуду... Хто сумуе па "бабульчыных" кубачках і вазах...Хто "змагаўся" за валоданне "Мадонай" і на юбілеі атрымліваў у падарунак хрусталь...

Фота #МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ.
МІНСКАЯ МЯЧЭЦЬ

ТУТ і ЗАРАЗ.

Мультыкультурная і міжканфесійна міралюбівая краіна - БЕЛАРУСЬ.

Гістарычна жывем у ладзе і згодзе.

Кожны народ, кожная канфесія - дадае сваёй фарбы ў сённяшні дабрабыт.

Новая "СІЛА ВЕРА" "у гасцях" у сталічнай мячэці - ёсць нагода для размовы...

Фота #МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ.
НАСУСТРАЧ "СОНЦАКРУГУ" !

ТУТ і ЗАРАЗ.

Заўтра тут будзе шматлюдна і шумна : Заслаўе, этнаграфічны комплекс "МЛЫН" !

А сёння тут мы і паважаная #КсеніяСямашка анансуе самабытнае свята "Саламяны сонцакруг":
з'едуцца дасведчаныя ў народнай культуры людзі, будуць карысныя лекцыі і майстар-класы, кірмаш, батлейка, музыцырванне, абрады, выставы...

УСІМ гасцям тут рады !

Прыязджайце 5
кастрычніка, у выходныя ў Заслаўе на лакацыі гісторыка-культурнага музея-запаведніка...


Фота #МАТУЛЯ
НАША ВЕРА.
УРАТАВАНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ.

Трыццаць ікон з "чырвоных кутоў" беларускіх хат - у экспазіцыі, што размясцілася ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Гэтыя абразы належаць фондам мясцовага абьяднанага музея.

Святы Мікалай, Святая Тройца, Багародзіца з Немаўля-Хрыстом... Рарытэты 19 стагоддзя ў свой час маглі быць вывезеныя за мяжу - як канфіскат іх вярнулі з мытні...

Цяпер духоўныя рэліквіі даступныя ўсім : прыходзьце, глядзіце, звяртайцеся да святых лікаў...

Фота #МАТУЛЯ

P.S.
Дзякуймо : вось літаральна дакранулася да намоленага вякамі абраза...
НАША ВЕРА.
ЯДВІГА СЯНЬКО : ВОБРАЗЫ СВЯТЛА.

Мастачка-каталічка з Маладзечна Ядвіга Сянько - вядомы ў Беларусі іканапісец. Абразы яе пэнздлю - у касцёлах і праваслаўных храмах. І ў свецкіх творах майстры - духоўныя сюжэты і светлыя лікі...

Ядвіга - аўтар перасоўнай выставы па гарадах Беларусі. У экспазіцыі - Божая Маці, Анёлы і проста прыродная прыгажосць...

Мы пабачылі збор мастачкі ў Крупках, у мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева.

Фота #МАТУЛЯ
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ТЫДЗЕНЬ БАЦЬКОЎСКАЙ ЛЮБОВІ. КРУПКІ.

ВАРАЖЫЦЬ АБ ШЧАСЦІ — НА ПЯЛЁСТКАХ !

Кветкі - у шчаслівы дом !
Майстры Крупскага Дома рамёстваў падрыхтавалі да свята матуль і татуль экспазіцыю з вышываных і валяных з воўны букетаў...

МАМАМ і ТАТАМ ❤️ !

Фота #МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ.
"ЖЫВЫЯ, ПАКУЛЬ ПАМЯТАЕМ..."

ВЫСТАВА Ў ХАТЫНІ.

Сёння ў Музеі мемарыяльнага комплекса "Хатынь" адкрылася выстава жывапісу беларускіх мастакоў.

Праект - па выніках пленэра, прысвечанага 80-годдзю Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Прадстаўлены творы васьмі аўтараў.

Праект - сумесная ініцыятыва МК "Хатынь" і Нацыянальнага Цэнтра сучасных мастацтваў.

https://news.by/news/regiony/22-oktyabrya-v-muzee-memorialnogo-kompleksa-khatyn-startoval-proekt-zhivye-poka-pomnim

Фота #МАТУЛЯ