Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАША КРАЯЗНАЎСТВА.
МЕДЫЦЫНСКАЯ СЛАВА ЗАСЛАЎЯ.

Ураджэнец Заслаўя прафесар медыцыны Ўладзімір Марзон - заслужаны лекар, заслужаны дзеяч навук, выкладчык у медыцынскіх ВНУ, таленавіты хірург...

Выдатны выставачны праект свайму выбітнаму земляку прысвяцілі ў музеі-запаведніку "ЗАСЛАЎЕ".

Цікава было даведацца, што Марзон...

🔸У нашай краіне першым практычна заняўся праблематыкай апендыцыту...

🔸У статусе ўжо дэпутата - актыўна спрыяў будаўніцтву новых лякарняў, забеспячэнню іх абсталяваннем і новымі медпрэпаратамі.

🔸Пад час вайны страціў любімую дачку - яе забілі ў гета...

🔸Пасля вайны усынавіў дзяцей рэпрэсіраваных бацькоў, што само па сабе было подзвігам...

🔸Яго вучні любілі прафесара настолькі, што пісалі яму лісты...

🔸Уладзімір Марзон - габрэй, які прыняў праваслаўе...

І яшчэ шмат чаго ВАМ раскажуць пра знакамітую асобу і, ўвогуле, пра першыя беларускія лякарні...Наведайце Заслаўскі гісторыка-краязнаўчы музей !

P.S.
Можна нават прыабняць прафесара, як гэта зрабілі мы з #КсеніяСямашка 😁.
ТБ-ЗДЫМКІ.
НАСУСТРАЧ "СОНЦАКРУГУ" !

ТУТ і ЗАРАЗ.

Заўтра тут будзе шматлюдна і шумна : Заслаўе, этнаграфічны комплекс "МЛЫН" !

А сёння тут мы і паважаная #КсеніяСямашка анансуе самабытнае свята "Саламяны сонцакруг":
з'едуцца дасведчаныя ў народнай культуры людзі, будуць карысныя лекцыі і майстар-класы, кірмаш, батлейка, музыцырванне, абрады, выставы...

УСІМ гасцям тут рады !

Прыязджайце 5
кастрычніка, у выходныя ў Заслаўе на лакацыі гісторыка-культурнага музея-запаведніка...


Фота #МАТУЛЯ