Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.

ЭТНАЛІНГВІСТЫКА.

"Этналінгвістыка і традыцыйная культура: дыяхранічны і сінхранічны аспекты межмоўнага ўзаемадзеяння".

Зборнік змяшчае навуковыя працы беларускіх і замежных даследчыкаў у галіне этналінгвістыкі і сумежных дысцыплін.

#АкадэмКніга
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.

МАЎЛЕННЕ - ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ.

Развіццё маўлення і культуры зносін - адзін з асноўных напрамкаў развіцця дзіцяці ва ўзросце ад 3 гадоў.

Калі дзіцёнак авалодвае ўменнем разумець гаворку дарослага ён пачынае ўступаць у размовы на блізкія яго жыццёваму вопыту тэмы.

Асноўная задача слоўнікавай працы з малым - узбагачэнне і актывізацыя слоўніка за кошт слоў - назваў прадметаў і аб’ектаў, іх дзеянняў і ўласцівасцяў (колер, форма, памер).

У вучэбным наглядным дапаможніку прадстаўлены ілюстрацыйны матэрыял для правядзення заняткаў па развіцці беларускага маўлення і навыкаў маўленчых зносін.

Змест выдання адпавядае задачам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

#Аверсэв
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ЛІТАРАТУРНЫЯ СУСТРЭЧЫ.

УЛАДЗІМІР МАЗГО - ДЗЕЦЯМ.

7 кастрычніка ў 11:30
(панядзелак)
«Загадка – розуму зарадка»: творчая сустрэча з лаўрэатам Нацыянальная літаратурнай прэміі 2024 года, вядомым дзіцячым пісьменнікам і паэтам Уладзімірам Мазго сумесна з ВД “Звязда” ў рамках праекта “Пісьменнік – бібліятэка – чытач”
#100сустрэчзчытачом

Аўдыторыя: 7+

Месца правядзення: ГУО “Сярэдняя школа №137 г. Мінска імя П.М. Машэрава”

Адрас: г. Мінск, вул.Каліноўскага, 50/2

Арганізатар: дзіцячая бібліятэка №10
Тэлефон для даведак: +375(17)234-98-09
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Ля Зэльвы
Пасвяцца ільвы.
Напэўна,
Бачылі іх вы?

— Жывуць за Слонімам
Сланы,
Такія слаўныя
Яны…

— Тут Афрыка
Ці Азія?..
— Багатая фантазія !"

( УЛАДЗІМІР МАЗГО )

Сапраўды, не бедная - фантазія, выдумка, таленавітасць - ва ўсіх беларусаў. Хто ў прафесіі ўвасабляе, хто ў творчасці, а хто - і ў снах ! Ўпэўнена, прыснім сёння багата і здолеем адпачыць... Жадаю !

ДАБРАНАЧ УСІМ ❤️ !

На малюнку : цудоўны свет беларускі Алены Кіш...
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Вецер асенні на струнах дажджу
Грае мелодыю ростані з летам.
Шэраму небу, свайму слухачу,
Хоча запомніцца новым куплетам.

Колькі тых песень прапета было,
Нават не помніць і дуб пракаветны.
Толькі былое туманам сплыло,
Нібы рахунак цяплу неаплатны.

Кроплі дажджу, выбіваючы такт,
Нотамі ўпалі на травы і дрэвы.
Будзе кароткі спачын ці антракт –
Потым завеі пачуюцца спевы."

( НАТАЛЛЯ КАЛІЦЬКА )

Прачнулася сёння пад "мелодыю дажджу"... Цяпер такой музыкі будзе ў нас багата ! Змывае кастрычнік напаміны аб леце, аб цёплым ласкавым верасні...Рыхтуе прыроду да зацішша, да натуральнага, па законах сезона, сну "пад коўдрамі" - спачатку лісця, потым - снежнай...

Нешта і сам, Чалавек, пад такое надвор'е ніяк прачнуцца не можаш : разняволены, павольны, сонны... У выходныя, праўда, можна сабе дазволіць такі тэмп... Адпачываем, як Бог дае... Галоўнае - не хварэць !

ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️!
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАОУСІ. ОРША. ВІЦЕБШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ЗАСЛАЎЕ. МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ПОЛАЦК. ВІЦЕБШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАГІЛЁЎ.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 5 кастрычніка.
Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
🌂 Пераважна без ападкаў. 🌬 Вецер паўночна-ўсходні слабы да ўмеранага.
Максімальная тэмпература паветра + 9.. +15°з.

Па Мінску :
чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е
🌂 Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%).
🌬 Вецер паўночна-ўсходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра: раніцай +8..+10 ° з, днём +11..+13 ° з, увечары +9..+11°з.
НАША ПРЫРОДА.
БЭЗ у КАСТРЫЧНІКУ.

У Брэсце збіраецца квітнець бэз? Знята 4 кастрычніка.

ФОТАФАКТ ад мясцовай жыхаркі.

@brestcity.
НАША ПРЫРОДА.
БЕЛАРУСКІ ЛЕС - ДАПАМОГА.

Далучайцеся да акцыi
🌱 "ДАЙ ЛЕСУ НОВАЕ ЖЫЦЦЁ!"
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

5 кастрычніка - Фока і Іон.

У гэты дзень ушаноўваюць двух святых-пакутніка Фоку і прарока Іону. Было ў гэты дзень забаронена есці і лавіць рыбу - у памяць аб знаходжанні Іёны ў чэраве кіта. Фоку ж нашы продкі ўшаноўвалі, як абаронцу ад пажараў, а таксама як выратавальніка тапельцаў.

Лістападны дзень - так называлі 5 кастрычніка, бо ў гэты час парывы ветру літаральна здзіраюць лістоту з дрэў. Парывы халоднага ветру, зрываюць лісце, называлі яшчэ "лістадзёрам".

У гэты дзень таксама загаворвалі ліхаманку і зубны боль.

Нашы продкі прыкмецілі: калі да 5 кастрычніка з бярозы ліст не апаў, снег ляжа позна.

5 кастрычніка - імяніны ў Аляксандра, Андрэя, Веніяміна, Іоны, Кузьмы, Макара, Марціна, Мікалая, Пятра, Хведара, Фока.
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ХЛЕБНЫ РАСПОВЕД з АШМЯН...

МУЗЕЙНАЯ ВЫСТАВА.

Хлеб - святыня нашага народа... Колькі сіл і энергіі патрэбна было для таго, каб вырасціць хлеб! Здаўна ён быў самым важным прадуктам харчавання, мерай усіх каштоўнасцей. Нездарма ў даўнія часы людзі перш за ўсё пыталіся адзін у аднаго: як урадзіла жыта. Калі добра, то будзем жыць.

Выставачны праект "Хлебу пашана вечная, ці як хлеб на стол прыйшоў" знаёміць наведвальнікаў са шляхам ад зярняці да каравая. На выставе прадстаўлены прылады працы, традыцыйнае хатняе начынне, таксама раскрываецца тэма хлеба ў гады Вялікай Айчыннай вайны і вытворчасць хлебабулачных вырабаў на Ашмяншчыне ў савецкі перыяд.

Часовая экспазіцыя насычана музейнымі прадметамі, якія з’яўляюцца часткай матэрыяльнай культуры Ашмяншчыны.

Выстава працуе да 5 лістапада. Уваходны квіток - сімвалічны 1.00 рубель.

#АшмянскіКраязнаўчыМузей