Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШЫ МАЙСТРЫ.
РАЗЬБЯР па ДРЭВЕ са СТОЛІНШЧЫНЫ.

"У мястэчку Цераблічы Столінскага раёна ёсць выдатны майстар, разьбяр па дрэве Іван Піліпавіч Супрунчык (Уладар сякеры !).

Гэта проста неверагодны чалавек - "Душа Палесся"!

Іван Піліпавіч стварыў унікальны і неацэнны этнаграфічны музей, які варты таго, каб яго ўбачыць. Спадзяюся, што пра Івана Піліпавіча пісалі ў групах, але жадаю дадаць, што самае важнае — гэта сустрэцца (Парыж пачакае!) з ім ужывую і паслухаць яго аповед пра цудоўнае Палессе і жыццё самабытнага (калі быць сумленным, Іван Піліпавіч — пераемнік той творчай энергіі , якую мы знаходзім у працах Кіш і Драздовіча) майстра !"

#МаксімКазлоў
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
ТКАЦТВА ВЕТКІ.

ЎРОКІ РАМЯСТВА.

У Веткаўскім музеі (што ў Ветцы), працуе ткацкая майстэрня.

Тут кожную нядзелю праводзяцца бясплатныя майстар-класы па ткацтве з ласкутоў тканіны.

Гэта выдатная магчымасць паспрабаваць уласнымі рукамі - што такое ткаць і як гэта рабілі нашыя продкі! І пры жаданні, можна навучыцца і саткаць сабе дыванок ці посцілку!

Праводзіць майстар-класы Любоў Зайдак - сябра нашага музея, якая тчэ ну вельмі прыгожыя рэчы (глядзіце на фота).

👉 Спадарыня Любоў праводзіць заняткі па нядзелях. Каб патрапіць на занятак, дамаўляйцеся асабіста з Любоўю: па тэлефоне +375299819022 ці пішыце ёй у дырэкт у instagram @zaidak_mats_weaving

🏛 г. Ветка, Красная плошча, 13 (адміністратыўны будынак Веткаўскага музея)

💰бясплатна.

#МузейСтараабрадніцтва
#БеларускіяТрадыцыі
#Ветка
БЕЛАРУСКІ :
ДАР ПРЫГАЖОСЦІ.
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
НАРОДНАЯ КУХНЯ.

ЭНТУЗІЯСТЫ-КУЛІНАРЫ.

"Быццам акрамя дранікаў пачаставаць нечым !" Браніславаўна здзіўляе турыстаў рознымі стравамі па забытых беларускіх рэцэптах...

Палешучку мясцовыя называюць здабыткам Тураўшчыны, а яе сямейную карчму "Палюшкі" - візітоўкай раёна.

Браніславаўна, так па-свойму завуць гаспадыню турысты, распавядала, як спрадвечна беларускія стравы могуць даць фору знакамітым дранікам.

Наша зямлячка Алена Серада-гераіня праекта @BELTA "Беларусы ў кадры".
МАТУЛІНА КУХНЯ.
ЦЫБУЛЕВЫ СУП.

Для тых, хто хоча збавіць вагу.
Хто веган. Каму патрэбна поснае.
Ды і тым хто неабыякавы да капусты і цыбулі.

Інгрэдыенты:

Цыбуля рэпчатая 10 шт.
капуста белакачанная 0,5 кг
морква 1 шт.
вада 2 л
алей 100 мл
перац чорны гарошак 5-6 шт.
ліст лаўровы 2 шт.
мука 3 арт. лыжкі
соль
кроп
цытрыны 1 шт.


Прыгатаванне:
Цыбулю нарэзаць дробнымі кубікамі, моркву нацерці на тарцы, нашаткаваць капусту. У палове алею абсмажыць лук да празрыстасці.

Затым заліць лук вадой і дадаць капусту. Давесці да кіпення. Дадаць нацёртую на тарцы моркву і спецыі: лаўровы ліст, чорны перац гарошак, соль.

Варыць каля 15 хвілін.

Разагрэць пакінуты алей і абсмажыць муку, дадаць у суп, даць закіпець.

Даць супу настаяцца 5-10 хвілін.

У талерку з супам пасыпаць зеляніна кропу і па жаданні ўпрыгожыць лімонам.

СМАЧНА ВАМ ЕСЦІ ❤️ !
МАТУЛІНА КУХНЯ.
ХУДЗЕЦЬ ?!
ДЗЕВЯЦЬ ПРАДУКТАЎ...

ПРАЦЯГ 👇

Мінус 4 кг у месяц, але без намёку на голад!

Есці і худзець – мара кожнай жанчыны. Вакол столькі розных прысмакаў, якія так і вабяць сваім водарам і смакам ! На жаль, з часам багаты прыём ежы прыводзіць да зусім непажаданых складак на целе.

Што лепей есці, каб не набіраць вагі ?!

ПРАДУКТ ШОСТЫ. АГУРОК.

Адзін з самых нізкакаларыйных прадуктаў, якія наогул можна ўявіць. На 100 грам агурка прыходзіцца ўсяго 15 калорый, шмат вады і клятчаткі. Таму пасля перакусу агуркамі, мы адчуваем прыемную сытасць без перегруза лішнімі калорыямі.

ПРАДУКТ СЁМЫ. САЧАВІЦА.

У 100 грамах адварной сачавіцы змяшчаецца цэлых 8 г клятчаткі-гэта каля амаль траціна ад сутачнай нормы, што робіць яе адным з лепшых прадуктаў для пахудання.
Абалоніна-гэта складаны вуглявод, які дае пачуццё насычэння, і не дазваляе пераядаць лішняй ежы.
Таксама ў складзе сачавіцы ёсць шмат расліннага бялку, які прымусіць тлушч літаральна раставаць, пакуль вы спіце.

( ПРАЦЯГ БУДЗЕ...)
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
НАША ГІСТОРЫЯ.
"ДУДУТКІ" - ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ.

4 кастрычніка 1994 г. (30 гадоў таму) пад Мінскам быў заснаваны музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў "ДУДУТКІ".
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.

НАРОДНЫЯ ГАВОРКІ.

"Лексічны атлас беларускіх народных гаворак" -
комплексная навукова-
інтэрпрэтацыйння і даведачна-інфармацыйная праца, падрыхтаваная на аснове пяцітомнага лінгвагеаграфічнага даследавання, якое было надрукавана ў 1993-1998гг..

#АкадэмКніга