НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ХЛЕБНЫ РАСПОВЕД з АШМЯН...
МУЗЕЙНАЯ ВЫСТАВА.
Хлеб - святыня нашага народа... Колькі сіл і энергіі патрэбна было для таго, каб вырасціць хлеб! Здаўна ён быў самым важным прадуктам харчавання, мерай усіх каштоўнасцей. Нездарма ў даўнія часы людзі перш за ўсё пыталіся адзін у аднаго: як урадзіла жыта. Калі добра, то будзем жыць.
Выставачны праект "Хлебу пашана вечная, ці як хлеб на стол прыйшоў" знаёміць наведвальнікаў са шляхам ад зярняці да каравая. На выставе прадстаўлены прылады працы, традыцыйнае хатняе начынне, таксама раскрываецца тэма хлеба ў гады Вялікай Айчыннай вайны і вытворчасць хлебабулачных вырабаў на Ашмяншчыне ў савецкі перыяд.
Часовая экспазіцыя насычана музейнымі прадметамі, якія з’яўляюцца часткай матэрыяльнай культуры Ашмяншчыны.
Выстава працуе да 5 лістапада. Уваходны квіток - сімвалічны 1.00 рубель.
#АшмянскіКраязнаўчыМузей

АШМЯНСКІ МУЗЕЙ.
ФАЛЬКЛОРНЫЯ СУСТРЭЧЫ.
"Самае каштоўнае, што ёсць на Ашмяншчыне - гэта яе жыхары, працавітыя, шчырыя, ўлюбёныя ў сваю зямлю і бязмерна таленавітыя.
4 кастычніка ў рамках 14-й дэкады "Залаты ўзрост" у Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Францішка Багушэвіча адбылася сустрэча з Тэрэсай Іванаўнай Прыбыльскай, жыхаркай вескі Труханы.
Тэрэса Іванаўна - унікальны майстар, якая захавала і выкарыстоўвае старадаўнія традыцыі выпечкі хлеба, акрамя таго, Тэрэса Іванаўна піша кранальныя вершы. Інфармацыя пра замешванне і выпечку хлеба дапоўнілася жыццёвымі вершамі. Атрымалася вельмі каларытна.
Завяршылася мерапрыемства музычным нумарам ад непаўторнай дазорцы Марыі Горыд і смачнай гарбатай з пірагом, які выпекла Тэрэса Іванаўна".