Матуля Беларусь
174 subscribers
29.4K photos
623 videos
1 file
2.82K links
Download Telegram
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Гэта лета прайшло назаўсёды,
Гэта лета ў сэрцы маім.
У небе хмары вядуць карагоды,
Навяваючы мне ўспамін.

Колькі момантаў зноў перажыта,
Сэрца б’ецца хутчэй у грудзях.
Колькі дзён назаўсёды забыта,
Попел часу застыў на вачах.

І жыццё прабягае няспынна,
Гэта лета ў сэрцы маім,
Яно будзе заўсёды гасцінна,
У душы саграваць успамін."

      ( МІКІТА ПРЫХОДЗЬКА )

Пэўна лета - вельмі важны час ! Пытаюцца ж "сколько человеку лет" ?!) Значыць, назапашваем як мага больш "летаў" у сваім жыцці, Сябры 💪!

Яшчэ адно - перажылі...

Дзякуй Богу, усё ладна. Мірна. Сытна. Была і праца, і адпачынак. І надвор'е не падвяло. Прыгажосць навокал - прырода буяла !
І настрой летні - ён заўсёды асаблівы. Разняволены, сонечны, шчаслівы, светлы, з надзеяй...

Калі што не так - будзем чакаць наступныя чэрвень-ліпень-жнівень, каб ужо "на ўсю катушку" ! А пакуль скажам : "Лета, бывай, ты - цудоўнае" і заснем, каб прачнуцца ўвосень...

ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️ !
Я была рада ВАМ гэтым летам 🌻
ДОБРАГА ДНЯ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Дзень першы восені. А гэткі,
Што восень цяжка распазнаць.
Гараць, як летам, ярка кветкі,
Сады зялёныя стаяць.

Ды між плывучай павуціны
Яе настойлівасць відна —
Загад свой піша на рабіне
Ў чырвоных літарах яна.

Запахла бульбаю пячонай,
Туман дыміцца ля ракі.
Пакінуць кут свой улюбёны
Не хочуць, раяцца шпакі.

А школьнікі з вясёлым гулам
Да школ вярнуліся з лясоў.
I сэрца даўняе адчула,
Нібыта з імі сам пайшоў."

( ПЯТРУСЬ БРОЎКА )

Ці то восень наступіла, Сябры 😉? Непрыкметна неяк, уначы размінулася з летам і не стала кардынальна нічога мяняць:тое ж сонца, спякота, тое ж буянне прыроды...Нават дзеці ў школкі - не пабеглі, быццам жнівень затрымаўся на дзянёк !

Прывітанне,ВЕРАСЕНЬ !
Твой пачатак - ласкавы, шчыры, цудоўны !
Вітаем і просім, каб гэтая восень нічога добрага не зменьшыла ў нашым жыцці, толькі дадала...І мы будзем старацца так жыць,каб навокал не разбуралася, а расло, цвіло, ззяла !

ДОБРАГА ВЕРАСНЁЎСКАГА ДНЯ, ЛЮДЗІ ❤️!

ЦЁПЛАЙ, ШЧАСЛІВАЙ ВОСЕНІ, БЕЛАРУСЫ 🌞!
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ВІЦЕБСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. СТРОЧЫЦЫ. МІНШЧЫНА.
Музей народнай архітэктуры і побыту запрашан на акцыю «Дзень ведаў» !

1 верасня 2024 года
15:00

Музейная акцыя пазнаёміць з сістэмац адукацыі і навучання дзяцей у канцы XIX ст. на прыкладзе помніка архітэктуры «Народнае вучылішча з в. Калодчына Вілейскага раёна Мінскай вобласці».

Вас чакае:
🔸 Расповед пра сістэму адукацыі к. XIX пач.- XX стст.;
🔸 Экскурсія па помніку народнай архітэктуры «Народнае вучылішча з в. Калодчына Вілейскага раёна.

etna.by
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. СУЛА. МІНШЧЫНА.
Парк Сула запрашае на самыя цікавыя ўрокі гісторыі і музыкі.

Для школьнікаў, малых дзетак, бацькоў і проста дарослых, прапануем:
⭐️ праграму ў цэнтры з нашай сульскай настаўніцай, якая правядзе незвычайныя ўрокі, сярод якіх "Гукі беларускай музыкі" з вакалістамі і музыкамі народнага хору імя
Г. І. Цітовіча. Ну і канешне, яскравыя перапынкі з гульнямі!!
І яшчэ:
⭐️ лялечны тэатр «Батлейка»
⭐️ інтэрактыўныя пляцоўкі з цікавымі гістарычнымі аповедамі
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БРЭСТ.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 1 верасня.

Чакаецца пераменная воблачнасць.
Месцамі кароткачасовыя дажджы,
⚡️ ☔️ навальніца.
🌬 Вецер паўночна-ўсходні ўмераны,
💨 пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра максімальная днём ад + 20°з па паўночным захадзе да +32°з па паўднёвым усходзе краіны.

У Мінску:
пераменная воблачнасць.
Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10 %).
Вецер паўночна-ўсходні ўмераны.
Тэмпература паветра:
раніцай +16..+19 ° з,
днём +23..+25 ° з,
увечары +20..+22°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

1 верасня - Андрэй-Страцілат.
У гэты дзень раілі паклапаціцца пра утульнасць і бяспеку свайго жытла, падрыхтаваць хату да сезонных змен.

Для сялян лічылася - прыйшоў час убіраць буракі. Іх вельмі цанілі, лічылі, што яны лечаць ад хвароб.

Нашы продкі прыкмецілі, што 1 верасня часта дзьме цёплы паўднёвы вецер, які так і звалі – цяпляк. Казалі: "Бацечка поўдзень пусціў вецер на авёс-даўгарост".

Па народным календары ў першы дзень восені імяніны ў Андрэя, Мікалая, Цімоха, Тэклі.

Прыкметы надвор'я:
якое надвор'е сёння, такім яно будзе цэлую восень; туман з раніцы прарочыў снежную зіму;
калі вецер дзьме поўдня, то ўраджай аўса будзе багаты.
НАШ КАЛЯНДАР.
ВЕРАСЕНЬ. ЭТЫМАЛОГІЯ.

Вресень, руін, ріень, зарев - гэтым старабеларускім найменням
дзевятага месяца года адпавядае сучаснае беларускае верасень, што
паходзіць ад слова "верас" (менавіта ў гэты час расліна пачынае красаваць).


Ва ўкраінскай мове першы месяц восені таксама вересень, у чэшскай - zari,
польскай - wrzesien. У англічан, французаў і немцаў - варыянты рымскага
september.

Рымскі september меў 29 дзён (адзін дзень дадаў Юлій Цэзар у 46
годзе). Рымляне прысвячалі яго Вулкану, богу агню, і святкавалі Вулканаліі,
забіваючы ў ахвяру парася і цяля.

У старажытных грэкаў на працягу дзевяці дзён адбываліся "містэрыі", таемныя культы. У іх прымалі ўдзел толькі пасвячоныя, якія рабілі ахвяры з
захаваннем асаблівых абрадаў. Паказваліся ўдзельнікам абразы багоў і знакі- сімвалы, што да гэтага часу старанна ўтойваліся.
НАШ КАЛЯНДАР.
ВЕРАСЕНЬ : НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ.

Шматгадовыя назіранні за прыродай, за асаблівасцямі раслін і паводзінамі жывёл
адлюстраваны ў мудрых народных прыкметах.


🐱Каток-вуркаток вымываецца і сцены шкрабае - на непагадзь, а на спіне качаецца - на добрае надвор'е.
🕸Імклівыя павучкі па хованках разбягаюцца - непагадзь наступае. Плятуць
свае красёнцы павукі ў паўднёвым напрамку - пацяплее, а ў паўночным -
пахаладае.
🦃Цецярукі на верхалінах дрэў расселіся - на яснае надвор'е.
🌧Воблакі
цягнуцца з поўначы на поўдзень - на сонечнае надвор'е, а наадварот - чакай непагадзь.
⚡️Вераснёўскія перуны абяцаюць цёплую восень.
🦆Тлушчам пер'е ў гусей,качак і курэй пакрываецца - халады набліжаюцца.
☁️Воблакі нізка
сцелюцца - чакай халадоў. 🌫Туманы на зямлю прылягаюць - пацяплее хутка.
🌳Калі лісты на дрэвах моцна трымаюцца - абавязкова чакай позняй зімы.
НАША ПРЫРОДА.
ЦАР БЕЛАРУСКІХ ЛЯСОЎ.

Падчас правядзення паляўнічага тура госці Навагрудскага лясгаса сталі сведкамі сустрэчы двух зуброў,велічных насельнікаў беларускіх лясоў, якія вырашылі прадэманстраваць сваю перавагу перад адзін адным.

@novnashgorod
НАША ПРЫРОДА.
РЭДКАЯ ФАЎНА : ВЫХУХАЛЬ.
1⃣
У гэтых жывёл няма вушных ракавін, але яны выдатна чуюць. Замест носа-хабаток, якім зручна захопліваць ежу, а мех настолькі густы, што не прапускае вільгаць. Гаворка пра выхухаль – полуводнага звярка, які жыў на тэрыторыі Беларусі каля 30 млн гадоў. А ў 1960-я гады знік. Пра тое, чаму гэта адбылося - вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі, кандыдат біялагічных навук Ірына Крышчук.

Яшчэ адна назва выхухаль - "хахуля". Такое імя жывёла атрымала не з-за вясёлага нораву, ад старабеларускага  слова "хухаць", што азначала "смярдзець". У гэтага звярка ёсць адмысловая мускусная жалеза, якая вылучае сакрэт з рэзкім пахам. Выхухаль, як выгляд існуе ўжо вельмі даўно. Настолькі, што "памятае" яшчэ мамантаў і шарсцістых насарогаў. Прычым, за ўвесь гэты час знешнасць выхухоль амаль не змянілася. Аднак убачыць цяпер яе ў дзікай прыродзе Беларусі шанцаў вельмі мала. 

Апошні раз выхухаль у Беларусі бачылі яшчэ ў 1970-м годзе ў Пухавіцкім раёне.
👇
НАША ПРЫРОДА.
РЭДКАЯ ФАЎНА : ВЫХУХАЛЬ.
2⃣
"Пухавіччына - адно з месцаў,куды паўторна ў 1960-х засялялі звяркоў пасля таго, як гэты від у нас стаў лічыцца зніклым. Мы і цяпер працягваем пошукі жывёлы.Таму нельга са 100-працэнтнай упэўненасцю сказаць,што на тэрыторыі нашай краіны дакладна больш няма выхухалі" – кажа Ірына Крышчук.

Чаму ж звярок, які жыў на тэрыторыі нашай краіны каля 30 млн гадоў, знік у сярэдзіне XX стагоддзя? Многія вінавацяць у гэтым "амерыканскую норку", якая "выціскала" выхухаль з асяроддзя.

Але ёсць іншыя прычыны: выхухаль любіць вадаёмы з адкрытым люстэркам (не пакрытыя расліннасцю) і замкнёныя пойменныя азёры.А яны ў нас, на жаль, паступова дэградуюць, зарастаюць і становяцца непрыдатнымі для выхухалі.Згубна паўплывала і меліярацыя, а таксама высечка вадазборных лясоў. І, вядома ж браканьерства.

Прыродныя ворагі выхухалі: шэрая няясыць і вялікі арлец, лісіца,лясная куніца,тхор.

Наяўнасць выхухалі ў беларускай прыродзе вельмі важна для экараўнавагі і біяразнастайнасці.

#НАНБеларусі
НАША ПРЫРОДА.
БЕЛАРУСКА-КІТАЙСКІ FLORA-ПРАЕКТ.

Беларускія спецыялісты наведалі Інстытут мікрабіялогіі Акадэміі навук Кітая і пазнаёміліся з грыбным гербарыем.

Для беларускіх навукоўцаў кітайскім бокам была праведзена экскурсія па музеі гербарыя, была прадастаўлена магчымасць азнаёміцца з фондамі гербарыя грыбоў і гербарыя лішайнікаў.

Кітайскія міколагі прадэманстравалі, як імі выкарыстоўваюцца спосабы інтэграцыі і захоўвання узораў раслін, як фарміруюцца і вядуцца базы дадзеных.

#НАНБеларусі