Матуля Беларусь
174 subscribers
29.4K photos
623 videos
1 file
2.82K links
Download Telegram
НАШЫ СВЯТЫ.
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА-2024.

"ДАРОГА ДА СВЯТЫНЯЎ".

Беларускае слова - святое і пачалося яно - ад нашай Бібліі. Штогод да свята беларускага пісьменства падключаецца духоўна-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да святыняў". Яе ініцыятары і арганізатары сям'я Лапата-Загорскіх.

28 жнiўня па завяршэнні ў Свята­-Духавым кафедральным саборы ўрачыстага богаслужэння ў гонар Успення Прысвятой Багародзіцы ўдзельнікі міжнароднай духоўна­асветніцкай экспедыцыі рушылі ў дарогу. Так стартавала традыцыйныя навукова-асветніцкая экспедыцыя-2024.

Яна рушылася па маршруце Мінск – Святое Поле ля в. Загор’е Баранавіцкага раёна – Ляхавічы – Пінск – Iванава – Драгічын – Белаазёрск (Бярозаўскі раён) – Iвацэвічы.

У кожнай кропцы ўказанага маршрута ўдзельнікі спыняліся, каб завітаць у мясцовыя храмы і разам памаліцца, каб правесці літаратурна-асветніцкія сустрэчы з мясцовымі жыхарамі.

Вось-вось - 1 верасня - і працэсія прыбудзе ў сталіцу ХХХІ Дня беларускага пісьменства.
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.

БАГАРОДЗІЧНАЕ СВЯТА.
1⃣
31 жніўня - дзень ушанавання абраза Маці Божай "УСЕЦАРЫЦА".

Цудатворны абраз Божай Маці, названая "Усецарыца" (па-грэцку - "Пантанасса") знаходзіцца на Святой Гары Афон у Грэцыі ў саборным храме Ватапедскай мясціны, злева ад царскай брамы. Гэты абраз, невялікі па памерах, напісаны ў XVII стагоддзі і, паводле падання, была дабраславеннем вядомага на Афоне старца Язэпа Ісіхаста сваім вучням.
На іконе намаляваная Прачыстая Дзева ў барвовым адзенні, сядзіць на царскім троне. На руках яе-БогаДзіцятка са скруткам у левай руцэ і з бласлаўляючай правіцай. Правай рукой Багародзіца паказвае на свайго царскага Сына, як на Збавіцеля ўсіх людзей. На заднім плане-два анёла, якія з глыбокай павагай асяняюць крыламі Прачыстую Дзеву.
👇
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.

БАГАРОДЗІЧНАЕ СВЯТА.
2⃣
Паводле манастырскага падання,да абраза падышоў юнак і пачаў нешта невыразна мармытаць.Раптам аблічча Маці Божай заззяла дзівосным святлом і яе сіла адкінула юнака. Падняўшыся,ён у жаху падбег да старцаў-манахаў і са слязамі прызнаўся ім, што займаўся вядзьмарствам і прыйшоў у манастыр,каб праверыць сілу сваёй магіі на святых абразах. Цуд,што адбыўся ля іконы Прасвятой Багародзіцы назаўжды адвярнуў юнака ад вядзьмарства,накіраваў на шлях пакаяння. Цудатворны абраз Божай Маці" Усецарыцы " шануецца як на Афоне, так і далёка за яго межамі.Само імя іконы "УсёСпадарыня", "Усё-Валадарка"-кажа пра яе асаблівую, ўсёабдымную сілу. Праявіўшы сваю цудатворнасць супраць чарадзейства, "Усецарыца" мае і ласку ацалення хворых на рак.
Спісы з іконы "Усецарыца" ёсць у шматлікіх храмах Беларусі.І ў праваслаўнай царкве пры РНПЦ анкалогіі і радыялогіі ў Бараўлянах.Да гэтай іконы вядуць і дарослых,і дзяцей.

Дапамажы, Царыца Нябесная,ацаліцца ўсім хворым і доўга жыць ❤️!!!
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
НІЛ ГІЛЕВІЧ.
НАШЫ АСОБЫ.
АЛЯКСАНДР ШЫМАНОЎСКІ.
ЭТНАГРАФІЯ.

31 жніўня - нарадзіўся беларускі этнограф і фалькларыст ШЫМАНОЎСКІ Аляксандр Нічыпаравіч (1850 - 1918).
Нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага святара сяла Чэрнін Бабруйскага павета. Шыманоўскія - старажытны шляхецкі род, які карыстаўся гербам "Юнак". Вучыўся ў Мазырскай гімназіі. Закончыў Санкт- Пецярбургскі універсітэт у 1874 г. Потым працаваў настаўнікам у Кішынёве. Пад час паездак на радзіму сабраў матэрыялы па беларускаму фальклору і этнаграфіі і напісаў зборнік "Минская губерния и её народное творчество в связи с описанием народных праздников и обрядов" (1898 г.)
Забіты бальшавікамі каля свайго дому па вул.Леоўскай у Кішынёве.

#ViktarKaval
НАШЫ АСОБЫ.
УЛАДЗІМІР ШЫЦІК.
ЛІТАРАТУРА.

31 жніўня 1922 — нарадзіўся Уладзімір Шыцік (Шклоў, Магілёўшчына) — беларускі журналіст, пісьменнік, член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1962 году.

Значнае месца ў творчасці Уладзіміра Шыціка займала фантастыка. Першая апублікаваная аповесць «Назаўсёды» выйшла ў 1958 годзе ў часопісе «Полымя». Аўтар аповесцей «Сосны адшумелі свае» (1960), «Апошняя арбіта» (1962), «Майская раніца» (1963), зборнікаў фантастычных апавяданняў і аповесцяў «Зорны камень» (1967), «Парсекі за кармой» (1970), «У час не вярнуліся» (1975), «Масткі над абрывам» (1977), кніг фантастыкі і дэтэктываў «Другая версія» (1979), «Трансплутонавыя афеліі» (1982), «Левы рэйс» (1983), «Ускосныя доказы» (1985), «Камандзіроўка ў сваім горадзе» (1989), «Падстаўка» (1990), апавядання для дзяцей «Як малако на стол прыйшло» (1979).
Forwarded from Звязда
📚 Караткевіч будзе выдадзены на ўзбекскай мове

На круглым стале беларускіх і замежных пісьменнікаў «Час выбраў нас» узбекскі празаік і перакладчык Рысалат Хайдарава распавяла пра свой вопыт перакладу беларускай літаратуры.

zviazda.by
НАШЫ СВЯТЫ.
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА-2024.

НОВЫЯ АРТ-АБ'ЕКТЫ АДКРЫТЫ Ў ІВАЦЭВІЧАХ.

Адзін з іх-трохметровая кампазіцыя "Лятучыя кнігі" каля будынка Івацэвіцкай Цэнтральнай бібліятэкі ім. Піліпа Пестрака, яе стварыў майстар мастацкай кавання Юрый Татарыновіч з Глыбокага. У кампазіцыі – дзевяць кніг, якія нібы лунаюць у паветры з цытатамі беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку нашых землякоў.

Другі арт-аб'ект -
скульптурная кампазіцыя "Дзеці лясной школы",
Аўтары – івацэвіцкія кавалі Сяргей і Арцём Пяшко, бацька і сын. Кампазіцыя сімвалізуе цягу да ведаў нават у цяжкія ваенныя гады. Хлопчыкі і дзяўчынкі ў партызанскіх атрадах наведвалі заняткі ў лясных школах, адна з іх знаходзілася ў нашай Хаваншчыне.

#ІвацэвічыNews
НАШЫ СВЯТЫ.
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА-2024.

ЦЫРЫМОНІЯ АДКРЫЦЦЯ.

XXXI Дзень беларускага пісьменства стартаваў афіцыйна !

Гасцей вітаў намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка. Ён зачытаў віншаванне ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Пра важнасць слова са сцэны гаварылі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

На свяце назвалі імёны лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі, былі ўручаны ўзнагароды.

Са сцэны гучала музыка ад вядомых беларускіх артыстаў і калектываў. А завяршыўся першы дзень свята гімнам Дня беларускага пісьменства і яркім фейерверкам.