НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"ШКЛЯНАЯ" ВЫСТАВА ІРЫНЫ ГУБАРЭВІЧ.
Дзяржынская раённая бібліятэка адкрывае таленты !
Перыядычна ў выставачнай зале ўстановы ладзяцца самабытныя экспазіцыі розных аўтараў.
Галоўнай гераіняй цяперашняй выставы "ЧАРОЎНЫ СВЕТ" стала госця Дзяржынска - барысаўчанка Ірына Губарэвіч. Яе работы выкананыя ў тэхніцы роспісу вітражнымі фарбамі па шкле.
Рыхтуем тэлематэрыял.
Фота ад #МАТУЛЯ

НАШЫ АСОБЫ.
ЮЗАФ ПЕШКА.
ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА.
19 лютага -
дзень нараджэння мастака, прадстаўніка класіцызму ПЕШКІ Юзафа (1767 -1831).
Нарадзіўся ў Кракаве. Вучыўся ў Кракаве і Варшаве.
З 1793 г. жыў у Гродне і Мінску, часта наведваў Магілёў, Нясвіж, Смілавічы, Навагрудак, Ліду, Дукору. Пазней жыў у Вільні, Маскве, Пецярбурзе. У 1812г. пераехаў у Кракаў. Стварыў серыі відаў гарадоў, вёсак і замкаў на Беларусі.

КЛІМ ГРЫНЕВІЧ.
ЛІТАРАТУРА.
18 лютага -
дзень нараджэння беларускага паэта ГРЫНЕВІЧА Кліма Лазаравіча (1912 - 1941).
Нарадзіўся ў вёсцы Шасцёраўка Клімавіцкага раёна. У 1930 г. студэнт Рагачоўскага педінстытута, у 1932 г. - Мінскага вышэйшага педінстытута. У 1932 г. рэпрэсіраваны і высланы ў Казахстан на два гады. Працаваў будаўніком, карэктарам у друкарні, у рэдакцыях газет, настаўнічаў у Казахстане і Калінінскай вобласці. У 1937 - 41 гг. завочна вучыўся ў Ленінградскім імя Герцэна педінстытуце. Друкаваўся з 1930 г. Пісаў лірычныя вершы пра каханне, хараство прыроды, любоў да Радзімы. У 1932 г. К.Грыневіч выдаў зборнік "На бераг". Памёр у 1941 г. ад сухотаў.

Forwarded from Звязда
Чым цікавіўся спецыяліст у галіне старажытнагрэчаскай мовы Міхаіл Кутарга?
Заснавальнік гістарычнай школы і аўтар першага ў Расіі курса ўсеагульнай гісторыі.
zviazda.by
Заснавальнік гістарычнай школы і аўтар першага ў Расіі курса ўсеагульнай гісторыі.
zviazda.by
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА -
ДЗІЦЯЧЫ ФЕСТЫВАЛЬ.
Праграма фестываля дзіцячай літаратуры
“Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!”
10.00 – пачатак працы фестываля.
Творчыя сустрэчы ў Доме Коласа:
(вялікая гасцёўня музея, у межах кожнай сустрэчы – аўтограф-сесія пісьменніка і гульня-віктарына)
10.10 творчая сустрэча з пісьменнікам Алесем Карлюкевічам;
10.40 сустрэча з пісьменніцай Валянцінай Драбышэўскай;
11.20 сустрэча з пісьменніцай Ірынай Карнаухавай;
12.00 сустрэча з пісьменніцай Жаннай Міус;
13.00 сустрэча з пісьменнікам Паўлам Гушынцом;
14.00 з унучкай Якуба Коласа Марыяй Міцкевіч;
15.00 сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.
16.30. Тэатр “Бусы”, музычная казка “Стойкі алавяны салдацік".
18.30. Тэатр “Бусы”, Спектакль “«Беласнежка vs Папялушка».
Інтэрактыўныя пляцоўкі:
Майстар-клас па маляванні ад мастачкі-ілюстратаркі Ліаны Жванія;
інтэрактыўныя гульні, заняткі,сюрпрызы ад музея Якуба Коласа;
тэматычныя фотазоны, прагляд беларускамоўных мультфільмаў і інш..
Адрас:г. Мінск,вул. Акадэмічная,5

ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
БЕЛАРУСКАЯ ДЫКТОЎКА : ЛІДСКІ СТАРТ !
Дыктоўка ў вёсцы Мінойты.
17 лютага на Лідчыне стартавала 17-я Агульнанацыянальная дыктоўка.
Першымі пісалі дыктоўку чытачы Мінойтаўскай бібліятэкі. Пісалі ўрывак з “Глыбокай плыні” Івана Шамякіна 10 чалавек. Чытала дыктоўку Марыя Арцёмаўна Бойка.
Па выніках дыктоўкі ўдзельнікі атрымалі падарункі ад ПП “Пружмень”.
Аздобілі дыктоўку акцёры Народнага тэатра “Бераг” Мінойтаўскага КДЦ. Сутнасць прадстаўлення: як вясковая маці навяртае да беларускай мовы гарадскую дачку.
Напрыканцы адбылася лінгвістычная віктарына пра тонкаці беларускай мовы, якую прафесійна правяла загадчык бібліятэкі Марыя Міхайлаўна Халявінская.
#СтаніслаўСуднік
#Ліда

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ - МЕРАПРЫЕМСТВЫ.
З 6 па 25 лютага года Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню Роднай мовы.
22 лютага сустрэча са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. (14.00). Мэта - прэзентацыя новых выданняў акадэмічных мовазнаўцаў, прысвечаных праблемам сучаснай славістыкі, матэрыялы якіх даюць комплекснае ўяўленне аб асноўных напрамках, дасягненнях,праблемах сучаснай беларускай мовы,знаёмяць з першымі творчымі пробамі пяра студэнтаў.Таксама на сустрэчы плануецца выступленне ўдзельнікаў паэтычнага гуртка БДУКМ "БУКет".
25 лютага ў 12.00 у нядзельнай школе прыхода роўнаапостальнай княгіні Вольгі г.Мінска (Мінск, пр.Партызанскі,17) супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства правядуць гульню-квэст «Беларуская скарбонка». У ёй будуць прапанаваны заданні па беларускай мове
літаратуры,этнаграфіі і культуры Беларусі.