Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
ПРАЕКТ НАШАЙ МОЛАДЗІ.

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ.

Савет стараст факультэта журналістыкі БДУ запрашае на квіз, які прымеркаваны да Дня роднай мовы.

На мерапрыемстве вы глыбей пранікнецеся беларускай мовай і культурай.

Збірайце сваю каманду з 3-5 чалавек і рэгіструйце яе па спасылцы.
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdl2ispW7q-RgGm_wU97_btvMA0RUyhkL23tFPVNXKNszigAA/viewform

21 лютага, 17:00
факультэт журналістыкі БДУ, 414 аўдыторыя.
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ШОСТЫ.

Ў - КАРАЛЕВА БЕЛАРУСКАГА АЛФАВІТА.
1⃣

Ў - 22-я літара беларускага алфавіта. Пазначае гук [w].

Упершыню для сённяшняй беларускай мовы асобная літара для гуку [w] з'явілася ў сярэдзіне XIX стагоддзя ў беларускай лацінцы ў розных варыянтах - ú, курсіўнае u, u з гачэкам (ú), w, ú. У вершаванай брашуры Яна Чачота "Da milych mužyczkoú", якая была выпушчана ў 1846 годзе, літара выглядала як u c акутам — ú. У Вікенція Дуніна-Марцінкевіча выкарыстоўвалася курсіўнае u (у адрозненне ад звычайнага u для галоснага гуку [u], напрыклад: jon umieu). Звыклая u на месцы кароткага (нескладовага) выкарыстоўвалася ў публікацыях Кастуся Каліноўскага 1862-1863 гадоў. Сустракаліся таксама варыянты u з гачэкам (ǔ). W з кароткай (w) выкарыстоўваў Браніслаў Эпімах-Шыпіла (1889). У 1897выпускаецца першы том "Люду беларускага" этнографа Міхаіла Федароўскага; шматтомнік змяшчае аўтэнтычныя тэксты, запісаныя Федароўскім беларускай лацінкай.
👇
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ШОСТЫ.

Ў - КАРАЛЕВА БЕЛАРУСКАГА АЛФАВІТА.
2⃣
У запісах Федароўскага ў пазіцыі пасля галосных гук [w] (У нескладовае) перадаецца як u (напрыклад: kazau;  jak uziau by u ruku) , у той час як ŭ выкарыстоўваецца для вельмі кратнага (і ў беглым вымаўленні знікаючага) [у] (напрыклад, pakazwwaj).

І толькі ў Багушэвіча літара прымае свой сучасны выгляд-ŭ. Яна выкарыстоўвалася ў Кракаўскім выданні Францішка Багушэвіча "Dudka Białaruskaja" (1891год).
Для беларускай мовы літара Ў упершыню была прапанаваная Пятром Бяссонавым у 1870 годзе. У 1874 годзе этнограф Павел Шэйн выдае зборнік «Беларускія народныя песні». У ім аўтарскі тэкст напісаны па-руску, а аўтэнтычны запіс тэкстаў беларускіх песень — па-беларуску. Тут ва ўсіх выпадках гук[w] перадаецца як Ў, напрыклад: не даў, слаўны, жоўтымъ зярномъ, а ўзяў вутку, заўтра раненька, нясуць намъ бутэлькі поўненькі...
👇
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ШОСТЫ.

Ў - КАРАЛЕВА БЕЛАРУСКАГА АЛФАВІТА.
3⃣
У беларускім пісьменстве літара стала ўжывацца з 1890-х гадоў. Ўжываецца пасля галосных, адпавядае літарах (і гукаў) У, У І Л іншых славянскіх моў і часта чаргуецца з імі: ен у карчме — яны ў карчме, галава — галовка, быў — была.

У верасні 2003 года падчас дзясятага святкавання «дзён беларускага пісьменства» ў Полацку ўсталявалі помнік літары «Ў». Першапачатковая ідэя помніка належыць беларускаму каліграфу, прафесару Паўлу Семчанку, які шмат гадоў вывучаў мастацкія шрыфты.

Ля падножжа скульптуры выбіты радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: "Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет".

Аўтар праекту — мастак і дызайнер Ігар Куржалаў.
НАШЫ АСОБЫ.
МІКАЛАЙ БРАЦЕННІКАЎ.
МУЗЫКА.

18 лютага -
Дзень нараджэння беларускага скрыпача і педагога БРАЦЕННІКАВА Мікалая Данілавіча (1922 - 2001).
Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю. Удзельнік вайны. З 1950 г. - у Беларускай кансерваторыі (выкладчык, загадчык кафедры, дэкан факультэта). Вёў выканальніцкую дзейнасць. Кіраваў ансамблем скрыпачоў кансерваторыі. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.

#ViktarKaval
Танцевальные факультативы вводят в школах Беларуси
https://brestcity.com/blog/tancevalnye-fakultativy

Ученики вторых-девятых классов вне основного образовательного процесса смогут заниматься балетом, народными, бальными, современными и другими танцами. В бе...
Forwarded from Moladz.by
🎪Юбилей Белорусского государственного цирка- 65 лет со дня создания первой программы

В 1959 году Галина Брежнева со своим мужем Евгением Милаевым сделали первую белорусскую программу. Первая премьера состоялась 11 февраля 1959 года. Эта дата считается днем рождения современного Белорусского цирка. Тогда же создан первый цирковой белорусский коллектив.

🤹‍♂️В 2008-2010 годах была проведена грандиозная реконструкция Белгосцирка, после которой минская арена стала одной из лучших в Европе и мире. Здесь есть основной и репетиционный манежи, балетный зал, удобные помещения для животных, ветлечебница. Главный манеж цирка имеет дополнительные арены: паркет для выступлений танцевальных пар, арену для световых шоу, резиновую арену для работы с животными.
Forwarded from NEWS.BY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😻Китаец Ли Цзянтао научил своего кота кататься на скейтборде.

Видеоролик с участием питомца стал вирусным в китайских социальных сетях, собрав тысячи просмотров и лайков.

Ли не собирается останавливаться и хочет дальше продолжать свое дело, обучая котов, чтобы "сделать мир добрее и принести в него больше любви".
НАШЫ АСОБЫ.
АЛЯКСАНДР ЗАРХА.
КІНО.

18 лютага -
дзень нараджэння кінарэжысёра і кінадраматурга ЗАРХІ Аляксандра Рыгоравіча (1908 - 1997).
Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1927 г. закончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі. Працаваў на кінастудыях СССР, у тым ліку ў Мінску. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.

У фільмаграфіі : "Ганна Карэніна", "Дэпутат Балык", "Чычэрын", "У імя жыцця", "Малахаў курган" і інш..
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Ёсць два шляхі: уверх i ўніз.
Астатняе – прамежкі.
Вядома, ўніз бяруць бяз віз,
i на аўто, і пешкі.

Хоць стрымгалоў каціся ўніз –
ніхто не затрымае.
Наадварот, галантны пліз
шапнуць вам па-над краем.

Таму я не жадаю ў дол –
наверх мая дарога…
Такі вось, браце мой, прыкол,
такая, бачыш, прога."

( СЛАВАМІР АДАМОВІЧ )

Дзень на скон - нібы-та ўніз.
Але, раніца наперадзе, а гэта - толькі ўверх і наперад.
Такія вось "жыццёвыя арэлі"...
Але, стаяць, не рухаючыся - гэта бесперспектыўна і сумна. Будзем рухацца, як прачнемся :
ДОБРАЙ НОЧЫ, СЯБРЫ ❤️ !
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Мой родны кут, як ты мне мілы!"
Я. Колас

"Я знаю, сонца — залатое,
Са срэбра месяц скут.
Я маю болей дарагое —
Мой родны кут.

Ці хвоі ў снежаньскіх папахах,
Ці лён цвісці гатоў —
Мне хораша,
я ўрос па пахі
У гурт сяброў.

Жывой вадой мне сэрца поіць
Братэрства цуд.
Нітуеш ты са светам повязь,
Мой родны кут!"

( МАКСІМ ЛУЖАНІН )

На выходных пабыла ў самым лепшым месцы на Зямлі ! Малая Радзіма...
Дае адпачынак душэўны, сілы, радасць, абгортвае дабрынёй...

Ёсць, ёсць нетлумачальнае нешта ў "калысцы" - яна навек наш абярэг і мы для яе надзея, апора...Так хочацца зберагчы і абняць тут ўсё і ўсіх ! Абняла. Адчула ўзаемнасць.

Яшчэ раз ўпэўнілася : за велічным словам "Радзіма" - маленькія пазлы ўсяго таго, што табе асабіста дорага і важна 🙏!

ДОБРАЙ РАНІЦЫ ЎСІМ, ЗЕМЛЯКІ ❤️ !

У НОВЫ ТЫДЗЕНЬ - З НОВЫМІ СІЛАМІ 👍 !

На фота - цудоўны, старажытны і малады Магілёў.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАСТЫ.
ГРОДЗЕНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.