Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАНН12.
НАШЫ ДЫЯЛЕКТЫ.
БУДА-КАШАЛЁВА
(Гомельская вобласць).

🔸Вуль - кепскі, благі чалавек (магчыма назоў пайшла ад пня, з якога рабілі вулей).
🔸Выкса - нядобрая, кепская жанчына.
🔸Вужаўка - неядомы грыб.
🔸Ціванькі - кураняты ці куры.
🔸Кропалкі - куры. "Кропалки мае, крапалушачки давайце я вас пакармлю."
🔸Квочка - квахтуха, якая мае вывадак куранят.
🔸Кнур - "неабрэзаны" кабан.
Кнураціна - страва з кнура (мяса, сала і інш.), што мае характэрны пах.
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ДРУГІ.

ФАКТЫ ПРА МОВУ : 1⃣.

Дыялектная мова багацейшая за літаратурную.

Слоўнік літаратурнай беларускай мовы налічвае прыкладна 250 000—500 000 слоў. У дыялектнай мове (гэта агульная назва для гаворак людзей у пэўным рэгіёне) — каля 1,5−2 мільёны слоў.
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ДРУГІ.

ФАКТЫ ПРА МОВУ : 2⃣.

Беларуская мова ў міжнароднай групе "язык уязвимый".

У паўсядзённых зносінах ёй карыстаецца абмежаваны працэнт насельніцтва.
Згодна з перапісам 2019 года, 61,2% беларусаў лічаць беларускую мову роднай, аднак у побыце прыкладна ⅔ беларусаў размаўляе па-руску.

Часцей беларуская мова ўжываецца на дзяржаўных тэле- і радыёканалах, у перыядычных выданнях, справаводстве. Актыўна выкарыстоўвае беларускую мову творчая і навуковая інтэлігенцыя Беларусі.

Апошнім часам цікавасць да вывучэння і практыкі беларускай мовы перажывае ўздым ❤️ !

Гэта - факт і ён абнадзейвае !!!
НАША ПАЭЗІЯ ❤️.
БЕЛАРУСЫ ЗАКАХАНЫЯ...

"Хацела да цябе напісаці
На пялёстку ружы пахучай,
Але пялёстак мог згінуць
У пору буры грымучай.

Хацела да цябе напісаці
На скрыллі у матылёчка,
Але матыль умірае,
Як прыйдзе цёмная ночка.

Хацела я ліст паслаці
Праз ластаўку з нашага дома,
Але ж яна магла даці
Яго каму-небудзь другому.

І так дзянёчкі праходзяць…
Не маю яго як паслаці,
А ліст такі ўжо сардэчны. "

( ЗОСЬКА ВЕРАС )
МАТУЛІН АЛЬБОМ.

А ВЫ рыхтуецеся да
ДНЯ ЗАКАХАНЫХ 🌹 ?!)
АФІША ЗАКАХАНЫХ.
МІНСК.
АФІША ЗАКАХАНЫХ.
ГОМЕЛЬ.
АФІША ЗАКАХАНЫХ.
СЛУЦК.
АФІША ЗАКАХАНЫХ.
МАГІЛЁЎ.
Приглашаем купаловцев окунуться в мир поэзии и чарующих слов🔥

✏️Организатором традиционного поэтического мероприятия выступает факультет истории, коммуникации и туризма.
Завтра, 14 февраля, студенческий совет факультета истории, коммуникации и туризма приглашает талантливых чтецов Купаловского университета присоединиться к поэтическому вечеру «Поэзии чарующие строки».

📌Участников ждет атмосфера творчества и вдохновения, где каждое слово станет музыкой для души.

Когда: 14 февраля.
Где: Октябрьская, 5, ауд. 209.
Во сколько: 18:30.

❗️Ссылка на регистрацию (доступна до 13.02.2024).

Разделив вечер с факультетом истории, коммуникации и туризма, вы сможете зарядиться положительными эмоциями и провести вечер в уютной атмосфере💙
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
НАША СВЯТА.
14 ЛЮТАГА - ДЗЕНЬ ЗАКАХАНЫХ ❤️ !

МАТУЛІНА ДУМКА.

Якія б версіі не "хадзілі" пра дзень Святога Валянціна, галоўны яго флёр - у романтыцы, лірычнай атмасферы і самых натуральных сэнсах !

Калі тыя, хто сёння перажываюць страсці - сустракаюцца.

Калі той, хто пакуль адзінокі - марыць сустрэць сваю "палоўку"...

А тыя, хто разам пражываюць доўгае сумеснае жыццё - проста радуюцца, узгадваюць момант сваёй сустрэчы і дораць адзін адному сімвалічныя падарункі...

14 лютага - проста дзень цёплых пачуццяў.., дзень, калі колішні (незалішні !) раз можна падараваць каханым ўвагу, прыемныя знакі, разам схадзіць у кіно, незвычайна павячэраць і... ўпрыгожыць сваё спатканне КВЕТКАМІ 🌺 !

РЫХТУЙЦЕСЯ ЛАВІЦЬ САРДЭЧКІ, СЯБРЫ 💖 !!!
Forwarded from Звязда
Як выбраць ідэальны букет?

Выбіраючы кветкі для розных людзей, варта ўлічваць не толькі іх асабістыя перавагі, але і вашы адносіны да чалавека, якому дорыце букет.

zviazda.by
ЛЮБЛЮ ПРАЦУ ❤️ !
МАТУЛІН ДЗЕНЬ.

Сённяшні здымачны дзень прывёў у Маладзечна : у Мінскім абласным краязнаўчым музеі "адпрацавалі" некалькі матэрыялаў. А адзін анансую прама зараз !

Вось у маіх руках ( далі патрымаць ! ) фарфоравыя кубачак і сподачак ☕️ 1910 года, краіна-вытворца - Аўстра-Венгерская імперыя ! Гэты мілы посуд - новае паступленне ў фарфоравую калекцыю музея. Мясцовая жыхарка Марыя Пятрова падарыла ўстанове сваю ўласную памятную рэч !

Усе ў захапленні, усе ўдзячныя, а вытанчаны прадмет-рарытэт размясціўся ў раздзеле "Гарадская культура 19-20 стагоддзяў"...
БЕЛАРУСКІ :
ДАР ПРЫГАЖОСЦІ.