Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Мужчына. Жанчына. Чаканне.
Шуканне. Блуканне. Час.
Жанчына. Мужчына. Спатканне.
Вітанне. Пытанне. Адказ.
Мужчына. Жанчына. Дыханне.
Сэрцабіццё. Забыццё.
Жанчына. Мужчына. Каханне.
Мужчына. Жанчына. Жыццё."

( АНАТОЛЬ ВЯРЦІНСКІ )

Я не ведаю, як ВЫ ставіцеся да Дня закаханых, які ЗАЎТРА - на Сусветным календары...Асабіста я не спяшаюся сачыць за "трэндамі" і "антытрэндамі" сучасных свят, бо... не так шмат у нашай будзённасці проста лёгких, проста рамантычных, проста немудрагелістых, мілых дат, якія акцэнтуюць увагу на лепшым - на КАХАННІ ❤️ ! Яно, сапраўды, САМАЕ ВАЖНАЕ, што ёсць у нашым жыцці...

Не верыце 😉 ?!
Тады Чытайце, Глядзіце, Слухайце шэдэўры сусветнай літаратуры, выяўленчага мастацтва, кіно...І - не прапускайце МАТУЛІНУ паэтычную рубрыку 😘.

Вечарам і раніцай - беларускія вершы... Таксама - пра ЛЮБОЎ !!!

ДОБРАЙ НОЧЫ, СЯБРЫ ❤️!!!
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Калі б не каханне,
То гэты свет
Ня меў бы сэнсу і плёну...
Свечка без полымя —
Проста прадмет:
НЕ-А-ДУ-ШАЎ-ЛЁ-НЫ !"

( СЯРГЕЙ ЗАКОННІКАЎ )

Калі чалавек злуецца і робіць балюча іншым, ведаю : у яго непарадак у асабістым... Не абнялі, не пацалавалі, не абгарнулі каханнем і сам ён, пэўна, нікога не любіць...

Сябры, "свяціцеся" 🌞 ад ШЧАСЛІВАГА кахання, прамяніцеся усмешкамі і пазітывам, і калі давядзецца кагосьці параніць, то толькі...стрэламі Амурчыкаў !!!

З нагоды сімвалічнага Валянцінавага дня жадаю : жывіце пачуццямі, кахайце і будзьце каханымі.

Любоў - мяняе нас, мяняе свет да лепшага ❤️ !

ДАСЫЛАЮ ЎСІМ САРДЭЧКІ і клапатлівых АНЁЛЬЧЫКАЎ КАХАННЯ 🥰 !
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. РУЖАНЫ.
БРЭСТЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ВАЎКАВЫСК.
ГРОДЗЕНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАГІЛЁЎ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 14 лютага.

Перавага хмарнага надвор'я.
🌧Па ўсходняй палове пройдуць ападкі (дождж, мокры снег, снег).
У асобных раёнах чакаецца галалёд.
🌫У ранішнія гадзіны месцамі-туман.
На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
💨Вецер пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага.
Максімальная тэмпература паветра днём складзе 0..+ 5 ° з, па паўночным усходзе не вышэй -1..-3°з.

У Мінску чакаецца
хмарнае надвор'е.
Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%).
🌫У ранішнія гадзіны месцамі слабы туман.
На асобных участках дарог галалёдзіца.
💨Вецер пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра
раніцай і днём +1..+ 2 ° з,
увечары каля 0°С.
НАША ВЕРА.
СВЯТЫ ВАЛЯНЦІН :
ЕПІСКАП І ПАКУТНІК.

Пра гэтага святога захавалася вельмі мала звестак. Ён быў епіскапам у італьянскім горадзе Тэрні, дзе каля 268 г. прыняў мучаніцкую смерць, пра акалічнасці якой нічога не вядома. Рэліквіі святога да сённяшняга дня знаходзяцца ў Тэрні, а таксама ў адным з парафіяльных касцёлаў у Баварыі. Ужо ў V ст. успамін св. Валянціна адзначаўся 14 лютага.

З яго імем звязана шырока распаўсюджаная ў многіх краінах традыцыя «валянцінак», т. зв. «свята закаханых».

Святы лічыцца апекуном добрага сужэнства, сям'і; яго заступніцтва просяць таксама пры эпілепсіі і пры частых стратах прытомнасці. На абразах яго малююць як біскупа, часцей за ўсё ў атачэнні калекаў, эпілептыкаў або з пеўнем.

Успамін 14 лютага.
НАША ВЕРА.
СВЯТЫ ВАЛЯНЦІН :
ЕПІСКАП І ПАКУТНІК.

Культ святога Валянціна быў распаўсюджаны ў Рыме ўжо ў IV стагоддзі, што паказвае факт узвядзення ў гэты час двух базілік.

Першыя жыціі Валянціна Рымляніна і Валянціна з Інтэрамны напісаныя ў VI або VII стагоддзі, сканцэнтраваны, галоўным чынам, як і ў многіх іншых мучанікаў, на цуды лекарства і катаванні і смерці за Хрыста.

У Залатой Легендзе XIII стагоддзя пра святога Валянціна гаворыцца пра тое, што ён адмовіўся адрачыся ад Хрыста перад імператарам Клаўдзія і быў за гэта абезгалоўлены.

У познім сярэднявеччы ў Францыі і Англіі жыціе Св. Валянціна паступова пачало абрастаць легендамі, звязанымі з тайным вянчаннем закаханых пар. Згодна з імі, імператар Клаўдзій II забараніў ваярам жаніцца. Валянцін таемна вянчаў ахвотных і за гэта быў прысуджаны да смерці. У розных легендах прыводзяцца падрабязнасці аб развітальным лісце, які Валянцін напісаў перад пакараннем смерцю сляпой дзяўчыне (па іншых варыянтах - дачцэ турэмшчыка) і гэты ліст вылечыў яе.
НАША ВЕРА.
БЕЛАРУСЬ : КАСЦЁЛ СВЯТОГА ВАЛЯНЦІНА.
1⃣
Адзіны ў нашай краіне Валянцінаў касцёл пабудаваны ў 2008 годзе. Ён з'яўляецца ўзорам сучаснай архітэктуры з элементамі неаготыкі. Галоўным дэкаратыўным элементам служаць фігурныя франтоны, размешчаныя над галоўным уваходам, а таксама на заднім фасадзе. Лучковыя вокны ўпрыгожваюць вітражы. Непадалёк усталяваны помнік св. Валянціну, які лічыцца заступнікам усіх закаханых.

Зарэгістравалі каталіцкую суполку тут у красавіку 1996 года.
Смалявіцкі касцёл замацаваны за манахамі-капуцынамі. А па правілах браты-манахі не могуць займаць адну і тую ж пасаду больш за тры гады (у рэдкіх выпадках гэты тэрмін падаўжаецца да 6).

Касцёл будаваўся 8 гадоў з 2000 па 2008 год, і ўвесь гэты час стараста ўшчыльную займаўся будоўляй.

Архітэктар - Уладзімір Даніленка. Дарэчы, па яго праектах будавалі вялікі храмавы комплекс па вул. Прытыцкага ў Мінску, Калядны храм у Салігорску, царква Іаана Багаслова ў Старобіне, храм у гонар іконы «Збавіцельніца» ў Жодзіне і інш..
👇
НАША ВЕРА.
БЕЛАРУСЬ : КАСЦЁЛ СВЯТОГА ВАЛЯНЦІНА.
2⃣
Чаму ж святы Валянцін? У 90-я, калі пачалося Царкоўнае адраджэнне, грамадства зноўку адкрывала для сябе хрысціянскую культуру, жыціі святых. З захаду да нас прыйшоў і Дзень Святога Валянціна. У свецкім асяроддзі свята - забаўка, а вось для вернікаў  — гэта перш за ўсё рэальная асоба, рымскі лекар, таемны хрысціянскі епіскап, які жыў у трэцім стагоддзі нашай эры. Тады ў Рымскай імперыі квітнела язычніцтва. Хрысціянства было забаронена, але Валянцін таемна хрысціў і вянчаў жыхароў горада, сярод якіх было нямала салдат. Па паданні, імператар Клаўдзій II лічыў, што сям'я перашкаджае салдатам адважна змагацца і забараняў ім жаніцца.Калі пра лекара-хрысціяніна, які вянчае воінаў, даведаўся імператар, ён загадаў яго пакараць смерцю. Святога Валянціна не стала 14 лютага 270 года.

У гонар свята Валянціна-2024 у Смалявіцкім касцёле імя святога адбылося святочнае набажэнства, удзельнік якога, епіскап Аляксандр Яшэўскі пажадаў усім прысутным
"каб любоў была шчырай !".
Человек нуждается в помощи, ты ему помог ради Христа — и через это получишь благодать. Тебя обидел кто-нибудь, а ты взял потерпел и простил — и тоже получишь благодать Божию.

Протоиерей Димитрий Смирнов