Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ДУКОРЫ - ПРА КАХАННЕ 💋.

Святкуем любоў у Дукорскім маёнтку 17-18 лютага: да сябе, людзей і навакольнага свету!

У Дзень закаханых Дукорскі маёнтак запрашае:
- паўдзельнічаць у тэатралізаваным сватаўстве 👩‍❤️‍💋‍👨
- наведаць лекцыю-квіз “Шлюбныя і любоўныя стасункі на тэрыторыі Беларусі” з падарункамі для самых разумных 💌
- пакарыстацца сапраўдным лукам у ціры Купідончыка 👼
- стварыць смачны пернік-валянцінку і святочую паштоўку з выцінанкай 🍥
- даведацца гісторыю беларускіх парных танцаў у тэорыі і на практыцы 💃🏼
- спаліць велізарнае сэрца дзеля здзяйснення мар і развітання з усім непатрэбным ❤️‍🔥 Можаце прывозіць свае рэчы і паперкі ў агульнае вогнішча

Таксама вы можаце ўжо зараз прыняць удзел у святочным РОЗЫГРЫШЫ ДЛЯ ЛЮБІМАК 💝– падрабязнасці шукайце на старонцы @dukorski_maentak💥💥

Пачатак праграмы 17-18 лютага ў 12:00
Папярэдні запіс не патрэбны)

а.г. Дукора, вул. Школьная, 15а (30 км. ад Мінска).
📱Даведкі: +375(44)707-77-64, +375(33)357-77-64.
БЕЛАРУСКІ :
ДАР ПРЫГАЖОСЦІ.
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
НАШЫ ДЫЯЛЕКТЫ.

ПАСТАЎШЧЫНА (Віцебская вобласць).

🔹Скаўронак - жаваранак.
🔹Непераліўкі/непярЭліўкі - непрыемнасці, нягоды.
🔹Нонічы - сёння, цяпер
Сэм – самагонка.
🔹Трасянка – халадзец.
🔹Павара - вялікая драўляная лыжка.
🔹Паднябенне - верхняя ўнутраная частка печы.
🔹Шлапаўня - дрывотнік.
🔹Сталюта - карыта, у якім сякуць траву свінням.
ДА ДНЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДЗЕВЯТНАЦЦАТЫ.

Чуеце памылку і хочаце некага выправіць? Спытайся, ці трэба...

Калі вы на 100% упэўненыя, што нехта памыліўся і хочаце сапраўды дапамагчы чалавеку, а не самасцвердзіцца за ягоны кошт, то паспрабуйце зрабіць гэта максімальна акуратна:
🔸А як ты ставішся да выпраўленняў? Добра? Тады «ў малацэ», а не «ў малаку».

🔸А цябе можна выправіць? Не? Ок.

🔸Слухай, а па-беларуску будзе «каменні»? Я вось чула слова «камяні» і «каменне»..."

Часта чалавек можа ведаць, што ён памыліўся, але ў яго проста вырываюцца больш звыклыя выразы. У такіх выпадках лепей стрымацца і не лезці са сваімі парадамі.

Але, бываюць сітуацыі,калі сапраўды важна ўдакладніць сэнс сказанага, каб не адбылося непаразумення, у выніку якога нехта можа выпіць не тыя лекі, заблукаць ці нават памерці.
Калі ж такой небяспекі няма, то лепш дзесяць разоў падумаць, перш чым некага выправіць.

А ці не стане ваша выпраўленне тым трыгерам, пасля якога чалавек больш не стане гаварыць па-беларуску 🤔?
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ - МЕРАПРЫЕМСТВЫ.

З 6 па 25 лютага 2024 года Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню Роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

15 лютага ў 16.35 адбудзецца творчая сустрэча першага намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алены Стэльмах і дырэктара філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Ігара Капылова са слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. На сустрэчы будзе абмяркоўвацца роля пісьменніка ў развіцці, захаванні і папулярызацыі беларускай мовы як базавай каштоўнасці нацыі.

17 лютага ў 10.00 пройдзе сустрэча з вучнямі і настаўнікамі Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы імя Якуба Коласа (Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці) на дыялогавай пляцоўцы «Беларуская адукацыя як фактар усебаковага развіцця асобы».
Forwarded from Звязда
Паэзія Гальпяровіча гучыць па-марыйску

Над перакладамі беларускай паэзіі ў апошнія гады працуюць у Марый Эл Генадзь Аяр, Святлана Грыгор’ева, Ігар Папоў і інш.

zviazda.by
НАШЫ АСОБЫ.
МІХАСЬ ТЫЧЫНА.
ЛІТАРАТУРА.

10 лютага -
дзень нараджэння беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца
МІХАСЯ ТЫЧЫНЫ (1943 - 2022).
Нарадзіўся ў п.Ленінскі ў Якуціі ў сям’і сасланага ў 1930 г. беларуса-кулака. У 1947 г. разам з бацькамі вярнуўся на радзіму ў с.Завалочыцы Глускага раёна. Скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут. У 1970 г. скончыў аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мовы НАН Беларусі. З 1994 г. выкладаў літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Доктар філалагічных навук. Выдавацца пачаў ў 1963 г. з вершаў, як крытык і літаратуразнавец з 1969 г. Даследаваў праблемы нацыянальнага характару ў літаратуры, мастацкага мыслення.
НАШЫ АСОБЫ.
КАРУСЬ КАГАНЕЦ.
МАСТАЦТВА.

10 лютага
нарадзіўся беларускі пісьменнік і мастак КАРУСЬ КАГАНЕЦ (Кастравіцкі Казімір Карлавіч), (1868-1918)
Нарадзіўся ў Табольску ў сям’і ўдзельніка паўстання 1863 г. З 1872 г. жыў на Беларусі. Вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы, Маскоўскім мастацкім вучылішчы. Адзін з арганізатараў Беларускай сацыялістычнай грамады. За рэвалюцыйную агітацыю двойчы сядзеў у мінскім астрозе. Друкаваўся з 1893 г. Проза Каганца - сваесаблівая апрацоўка мясцовых легенд і гістарычных паданняў ("Прылукі", "Навасадскае замчышча", "Вітаўка"). Апрацоўваў народныя казкі, пісаў для дзяцей. Аўтар бытавых драм, замалёвак, сатырычных і публіцыстычных твораў. Перакладаў на беларускую мову, афармляў кнігі, займаўся разьбой і інш.
Захварэў на запаленне лёгкіх. Памёр 20 траўня 1918 г. ў Прымагіллі, Дзяржынскі раён.

Яго імем названа вуліца ў Мінску.

#ViktarKaval
НАШЫ МУЗЕІ.
МІРСКІЯ РАРЫТЭТЫ.

У музеі «Замкавы комплекс «Мір» з’явіліся кніга-бар і гільятына для цыгар !

https://www.polymia.by/2024/02/u-muzei-zamkavy-kompleks-mir-zyavilisya-kniga-bar-i-gilyatyna-dlya-cygar/
НАШЫ МУЗЕІ.
МАДЖАРСКІЯ Ў НЯСВІЖЫ.

З 8 лютага па 31 ліпеня 2024 ў Нясвіжскім палацава-паркавым комплексе працуе выстава "Маджарскія : армянскі род у гісторыі Беларусі".
МАТУЛЯ INTERNATIONAL.
КІТАЙСКІ НОВЫ ГОД.

Сёння пачынаецца год драўлянага Цмока 🦖 !

Пачатак 10 лютага 2024 года - завершыцца 28 студзеня 2025-га 🦕.

Дракон-цмок - адзіная міфічная істота сярод знакаў задыяку. Лічыцца, што гэта самы энергічны і магутны звер.

Год Дракона 🥳 дапаможа ўзмацніць такія якасці, як смеласць, упэўненасць і незалежнасць. Ён прынясе поспех і багацце народжаным у год Пацука, Маўпы і Пеўня. А вось народжаным у год Дракона варта быць уважлівымі: для іх 2024-й лічыцца часам адраджэння і няўдач.
Драўляны Цмок лічыцца маўклівым, працавітым, тым, хто любіць складаныя задачы, але не ўвагу. Менавіта гэтыя якасці, згодна з кітайскай традыцыі, могуць быць уласцівыя народжаным у 2024-м.
В БГУ пройдет «Неделя Китая на факультете журналистики», приуроченная к празднованию китайского Нового года.

с 12 по 15 февраля
📍Кальварийская, 9

«Неделя Китая» – это четыре дня погружения в историю, культуру, науку Китайской Народной Республики.

📎 Подробнее читайте в телеграм-канале факультета.
МАТУЛЯ ЖАРТУЕ.

Дзяўчынкі, спяшайцеся !
Хто народзіць у гэтым годзе - будзе МАТУЛЯЙ ДРАКОНА 👑 !)