Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАША ГІСТОРЫЯ.
ЗНАКАМІТЫЯ МЯСЦІНЫ БЕЛАРУСІ.

МІРСКІ ЗАМАК : АРХІВЫ.

Мірскі замак. 1978 год.
Ці бачылі вы яго такім ?!

Цяжка нават уявіць, што стаяў паўразбураным, непрыгледжаным...

Аднаўленне замкавай "пярліны Беларусі" пачалося ў 1983.

1992 адроджаны Мірскі комплекс урачыста адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў ❤️ !


Фотаздымкі #СяргейДубавец.
НАШЫ БУДОЎЛІ.
ДОБРАЯ НАВІНА ПРА ДОМ БОЖЫ.

БРЭСТЧЫНА.

"У Баранавічах пасля доўгага перапынку на радасць вернікаў аднавілася будаўніцтва Касцёла Божай Маці Вострабрамскай.
Будзем спадзявацца, што ўсё будзе добра !"

#СямёнСвістуновіч
10.02.2024.
Forwarded from Звязда
Як набыць жылы дом за адну базавую

Адзін з варыянтаў – аформіць пусты дом у вёсцы ці ў горадзе.

zviazda.by
НАШЫ ВЕРВАННІ.
НАРОДНЫ КАЛЯНДАР.

ДЗЕНЬ ДАМАВІКА.

10 лютага 2024 - Яфрэмаў дзень, Яфрэм ветрадуй (цвыркуновы заступнік).

Шмат прыкмет гэтага дня звязаны з дамавіком. Да прыкладу, лічыцца, што калі 10 лютага здарылася бяда ці хтосьці захварэў, значыць, гарэзнічае дамавік.

Накарміце сёння дамавіка-так вы пазбавіцеся ад шматлікіх непрыемнасцяў.

У гэты дзень нельга ўхіляцца ад працы, бо дамавік трываць не можа гультаёў. Асабліва важна падтрымліваць парадак дома. Нельга таксама пакідаць нямыты посуд, бо дамавікі асабліва любяць чысціню.

ДЗЕНЬ ДАМАВІКА-гэта даніна старадаўні звычай, хутчэй абрад. Ёсць павер'е, што Дамавікі — гэта нашы вельмі далёкія продкі, а таму яны заўсёды жадаюць нам дабра. Пераязджаючы ў іншы дом, гаспадары клічуць "свайго " дамавіка з сабой, бо ён, клапатлівы і дом беражэ, і свет у ім.

Тыя, хто шчыра верыць у дамавікоў, просяць іх аб дапамозе, і духі абавязкова даюць нейкі знак, які дапамагае вырашыць праблему.

СА СВЯТАМ, ДАМАВЯТЫ !!!

СЦЕРАЖЫЦЕ НАШЫ ХАТЫ !!!
НАШЫ ВЕРВАННІ.
МІФЫ БЕЛАРУСАЎ.

ПЯЧУРНІК.

Пячурнік— у беларускай міфалогіі дух, які жыве ў печы ці за печчу. Абліччам нагадвае ката, толькі ходзіць на задніх лапах, чалавеку стараецца не паказвацца.

З'яўляўся, як і дамавік, апекуном таго дома, дзе жыў. У знак пашаны гаспадыня выстаўляла ноччу на печы пачастунак пячурніку— рэшткі вячэры альбо малако. Калі ж да яго паставяцца без належнай увагі, пячурнік ад суму, помсты ці крыўды будзе некалькі начэй запар выць і крычаць у коміне, грукатаць уюшкаю.

Маючы здольнасць прадбачыць бяду і непрыемнасці, пачынае пасоўваць мэблю, скідваць і разбіваць посуд— каб папярэдзіць гаспадароў. Але пячурнік схільны і пажартаваць: зносіць патрэбную рэч са звычнага месца і хавае яе.
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
МАТУЛІНА КУХНЯ.
СЫРНА-КУРЫНЫ СУП.

Інгрэдыенты (4 порцыі):
-курынае філе 500 г,
-плаўлены сыр 200 г,
-бульба 400 г,
-цыбуля 150 г,
-морква 180 г,
-сметанковае масла,
-соль,
-перац молаты чорны,
-зеляніна,
-лаўровы ліст 3 штукі,
-грэнкі,
-чорны перац гарошкам.

Прыгатаванне:
1. У трохлітровы рондаль пакласці мяса,наліць вады.Булён пачне кіпець - дадаць 1 ч.л. солі, пару гарошкаў духмянага перцу і чорнага,2-3 лаўровых лістка.Варыць ад закіпання 20 хвілін. Затым мяса дастаць.
2. Бульбу і цыбулю пачысціць,нарэзаць кубікамі.Моркву надзерці на тарцы.Мяса парэзаць невялікімі кавалкамі. Плаўлены сыр надзерці на тарцы.
3. У кіпячы булён дадаць бульбу.Паварыць 5-7 хвілін.
4. У гэты час зрабіць смажанку на сметанковым масле. Спачатку пакласці цыбулю,потым моркву. Пасаліць,паперчыць. Гатовую смажанку дадаць у суп,варыць 5-7 хвілін.
5. Дадаць парэзанае мяса.Варыць 3-4 хвіліны, дадаць плаўлены сыр, перамяшаць,выключыць агонь.
6. Перад падачай пасыпаць зелянінай. Дадаць грэнкі.

СМАЧНА ВАМ ЕСЦІ ❤️ !
МАТУЛІН АЛЬБОМ.

А ВЫ рыхтуецеся да
ДНЯ ЗАКАХАНЫХ 😉 ?!
АФІША ЗАКАХАНЫХ.
МАГІЛЁЎ.
АФІША ЗАКАХАНЫХ.
ГРОДНА.
АФІША ЗАКАХАНЫХ.
ГОМЕЛЬ.
АФІША ЗАКАХАНЫХ.
МІНСК.
НАША ПАЭЗІЯ ❤️.
БЕЛАРУСЫ ЗАКАХАНЫЯ.

"Адзіная... На ўсёй зямлі адзіная.
Яна, як радасць у салодкім сне,
З'яўляецца і мроіцца гадзінамі,
Калі начуе месяц на акне.

Хто чуў яе крынічную гамонку
Ці, можа, бачыў хто адзіны след.
3 якіх лугоў духмяныя рамонкі
Яна сабе збірае ў букет?

Адзіная... Далёкая і дзіўная,
Прыдуманая намі ў галаве,
Яна таксама марыць пра адзінага,
Ды хто нам скажа, дзе яна жыве."

        МАР'ЯН  ДУКСА.