НАШЫ АСОБЫ.
ПАВЕЛ РАСТАРГУЕЎ.
МОВАЗНАЎСТВА.
30 чэрвеня -
дзень нараджэння беларускага мовазнаўца і педагога РАСТАРГУЕВА Паўла Андрэевіча (1881 - 1959).
Нарадзіўся ў горадзе Старадубе Чарнігаўскай губерні. Скончыў Маскоўскі універсітэт, у ім жа працаваў з 1917 па 1923 г. Чытаў курс лекцый па беларускай мове ў Беларускім народным універсітэце ў Маскве ("Беларуская мова ў яе сучасным і мінулым стане"). У 1924 г. правадзейны член Інбелкульта. У лютым 1934 г. арыштаваны па справе "Расійскай нацыянальнай партыі" і асуджаны да 5 гадоў ППЛ, высланы ў Караганду. У 1938 - 51 гадах працаваў у Навазыбкаўскім педінстытуце, супрацоўнікам Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. Зрабіў значны ўклад у вывучэнне развіцця беларускіх гаворак. Даследаваў гаворкі расейска- беларуска- украінскага пагранічча ў іх узамадзеянні, праблемы беларускай літаратурнай мовы.
Памёр у Навазыбкаве, дзе і пахаваны. Падрыхтаваны ім "Словарь народных говоров Западной Брянщины" апублікаваны ўжо пасля смерці аўтара.
#ViktarKaval

НАША ВЕРА.
ЦІКАВА - ПРА АСНОВЫ.
КАЎЧЭГ ЗНОЙДЗЕНЫ?
Ноеў каўчэг, паводле Бібліі, прыпыніўся "на сёмы месяц, у семнаццаты дзень месяца, на гарах Арарацкіх" (Быццё,8). Калі вада адышла, жывёлы і людзі зноў засялілі зямлю...
Ці можна там знайсці парэшткі Каўчэга?
У кастрычніку 2009 года вучоныя з сумеснай экспедыцыі Турцыі і Ганконга пабылі, як яны сцвярджаюць, усярэдзіне Каўчэга на гары Арарат і знялі на відэа яго парэшткі.
Усе фота- і відэаматэрыялы дасяжныя строга на афіцыйным сайце даследчай групы. Доказаў іх верагоднасці пакуль няма... А, ці будуць?

ЯНКА ЧАБОР.
ЛІТАРАТУРА.
11 ліпеня -
дзень нараджэння беларускага пісьменніка ЯНКІ ЧАБОРА (1911 - 1943).
Патаповіч Іван Сцяпанавіч нарадзіўся ў вёсцы Рачканы Ляхавіцкага раёна. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Адзін з арганізатараў стварэння Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі. Друкаваўся ў перыядычных выданнях. У 1934 г быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі. Выйшаў з турмы ў верасні 1936 г. па амністыі. У 1941 г. арыштаваны НКУС. Мяркуецца, што загінуў у лагеры.

НАПАЛЕОН ЧАРНОЦКІ.
ПУБЛІЦЫСТЫКА.
13 ліпеня -
дзень нараджэння беларускага публіцыста ЧАРНОЦКАГА Напалеона Казіміравіча (1866-1937).
Нарадзіўся ў вёсцы Нача Ляхавіцкага раёна. Скончыў Слуцкую гімназію, медыцынскі факультэт Маскоўскага універсытэта. За ўдзел у хваляваннях 1890г. быў сасланы пад нагляд паліцыі на радзіму ў маёнтак бацькі. Працаваў урачом у Заходняй Беларусі і Літве. Напалеон Чарноцкі аўтар брашуры "Як будзе з зямлёю". У артыкуле "Да пытання пра беларускую народную школу" (1908) выступіў у абарону беларускай мовы, пісаў пра творчасць Якуба Коласа, паказаў добрае веданне ім беларускага фальклору. Зрабіў апісанне батлеечнага прадстаўлення. Аўтар успамінаў.

НАШЫ ВОДГУКІ.
НАРОД пра НАРОДНАЕ
ЯБЛЫЧНЫ СПАС.
"Прыйшоў Спас - і лета ад нас". Лічыцца, што да яго нельга есці яблыкаў, бо яны не паспелі. Плады, калі яшчэ растуць, не маюць прывабны выгляд і смак. Паспяваючы, яны набываюць дасканалую прыгажосць. Так і чалавек, калі ён карыстаецца словам Божым, жыве праведна, паступова выспявае і, як "пшаніца спелая ў час жніва", прымаецца ў жытніцу Айца Нябеснага.
"Земляроб атрымлівае плады ад зямлі не столькі за сваю працу і руплівасць, колькі па міласэрнасці Бога"
(Ян Златавуст)."
#ViktarKaval
#Ветка

АЛЯКСАНДР ШЫМАНОЎСКІ.
ЭТНАГРАФІЯ.
31 жніўня - нарадзіўся беларускі этнограф і фалькларыст ШЫМАНОЎСКІ Аляксандр Нічыпаравіч (1850 - 1918).
Нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага святара сяла Чэрнін Бабруйскага павета. Шыманоўскія - старажытны шляхецкі род, які карыстаўся гербам "Юнак". Вучыўся ў Мазырскай гімназіі. Закончыў Санкт- Пецярбургскі універсітэт у 1874 г. Потым працаваў настаўнікам у Кішынёве. Пад час паездак на радзіму сабраў матэрыялы па беларускаму фальклору і этнаграфіі і напісаў зборнік "Минская губерния и её народное творчество в связи с описанием народных праздников и обрядов" (1898 г.)
Забіты бальшавікамі каля свайго дому па вул.Леоўскай у Кішынёве.

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ :
РАДЗІВІЛАЎСКАЯ БІБЛІЯ.
4 верасня 1563 г. выйшла ў свет Брэсцкая (Радзівілаўская) Біблія.
"Зроблена ў Брэсце року 1563 месяца верасня чацвёртага дня..." Такім сказам заканчваецца агромністы фаліянт, надрукаваны на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага - шэдэўр берасцейскай друкарні, самая вялікая і найбольш аздобленая з беларуска-літоўскіх друкаваных кніг ХVI стагоддзя.
Адразу пасля смерці Мікалая Радзівіла Чорнага сын яго, Мікалай Радзівіл Сіротка, перавёз усю маёмасць берасцейскай друкарні ў Вільню і перадаў Віленскай Акадэміі. Будучы заўзятым католікам, ён загадаў збіраць пратэстанцкія берасцейскія выданні свайго бацькі і паліў іх на двары нясвіжскага замка. У полымі гэтых вогнішчаў загінула большая частка тыражу Брэсцкай, альбо Радзівілаўскай Бібліі 1563 г..

СВЯТЛАНА ЯЎСЕЕВА.
МАСТАЦКІ ПЕРАКЛАД.
4 верасня 1932 г.
нарадзілася паэтэса, перакладчыца Яўсеева Святлана Георгіеўна.
Нарадзілася ў Ташкенце. Скончыла Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве. У 1962 г. вышла замуж за беларускага пісьменніка Артура Вольскага, жыве ў Мінску. Друкуецца з 1953 года. Святлана Яўсеева перакладае на рускую мову творы Я.Коласа, Я.Купалы, М.Танка, Н.Тулупавай і інш..

ЯЗЭП ФАРБОТКА.
ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА.
5 верасня - дзень нараджэння беларускага паэта, літаратуразнаўца ФАРБОТКІ Язэпа Аўгусцінавіча (1893 - 1956).
Нарадзіўся ў вёсцы Налібокі Стаўбцоўскага раёна. Скончыў Мінскую класічную гімназію ў 1914 г. Вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. У 1916 г. удзельнічаў у рабоце клуба мастацкай інтэлігенцыі "Беларуская хатка". Быў акцёрам, тэатральным адміністратарам у Мінску. Як паэт дэбютаваў у 1912 г. ў газеце "Наша Ніва" гумарыстычнымі вершамі. Пісаў трыялеты, санеты. Займаўся перакладамі. Аўтар кнігі па гісторыі беларускай паэзіі "Беларусь у песьнях..." (1920 г.) У 1920 - 24 гг. вучыўся у Віленскім універсітэце, у 1932 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Пасля вайны арыштаваны і сасланы ў Данбас. Потым пасяліўся ў Лодзі, дзе і памёр.

УЛАДЗІМІР СОДАЛЬ.
ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА.
13 верасня -
дзень нараджэння беларускага літаратуразнаўца, краязнаўца СОДАЛЯ Уладзіміра Ільіча (1937 - 2015).
Нарадзіўся ў вёсцы Мормаль Жлобінскага раёна. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У 1967 - 2000 гг. працаваў на Беларускім тэлебачанні. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў, Саюза журналістаў Беларусі.
Зрабіў значны ўнёсак у літаратурна-даследчую працу і падтрымку роднай мовы.