Лёгкая Мова
4.34K subscribers
1.08K photos
41 videos
1 file
30 links
📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
Download Telegram
ЗЬДЗЯЦÍНЕЦЬ (ździacinieć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

У паводзінах, разважаньнях зрабіцца падобным да дзіця.

🔸️Некаторыя хацелі адмахнуцца ад [гаворкі пра коней], казалі, што Агей ужо зьдзяцінеў на старасьць і сам ня ведае, што пляце. (Крапіва)
🔸️— Дальбог, зьдзяцінеў стары, з малым біцца надумаўся! — абураецца нявестка Іваніха. (Васілевіч)
#словы_З
СЯБРЫНА (siabryna)
(назоўнік, жаночы род)

1. Размоўнае слова: кола, асяродзьдзе сяброў.

🔸️Папрыходзілі сваякі і сябрына ўся. (Чорны)

2. Сяброўская бяседа (рас. "застолье), пачастунак. 

🔸️Сябрына скончылася позна. І калі разыходзіліся па сваіх хатах, кожны ціснуў мне руку, запрашаў у госьці. (Сачанка)
#словы_С
ЖÁДНЫ (žadny)
(прыметнік, мужчынскі род)

Ніякі, ніводны.

🔸️Бяз жаднай перашкоды партызаны выйшлі на дуброўскае поле. (Шчарбатаў)
#словы_Ж
З Раством Хрыстовым, даражэнькія! ✨️✨️✨️

ЛАСУНАК (łasunak)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Штосьці вельмі смачнае; улюбёная страва.

🔸️ Грыбы госьці, вядома, хвалілі, дый удаваліся яны такія, што маглі лічыцца ласункам. (Лужанін)

2. Звычайна множны лік (ласункі, -аў): салодкія кандытарскія вырабы і наогул усё смачнае; прысмакі. 

🔸️У парк рэдка хто заглядваў, і мядзьведзям ужо не прыносілі ніякіх ласункаў. (Даніленка)
#словы_Л
ВІХУРА (vichura)
(назоўнік, жаночы род)

1. Размоўнае слова: бура, завея, завіруха.

🔸️Ня ціхне бура, стогне лес...
На ўсе лады віхура сьвішча!.. (Чарот)
🔸️Дарожкі і сьцежкі занесла віхура,
Ня знаць, дзе балота, дзе лог, дзе папар. (Купала)

 2. Паэтычнае слова: імклівы віхравы рух. 

🔸️Скрыпач закончыў «Крыжачка».
І ў лягерным прылеску
Шуміць віхура гапака,
Гучыць «Малдаванэску». (Калачынскі)
#словы_В
ПÍЛЬНЫ (pilny)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Які патрабуе неадкладнага выкананьня, неабходны, тэрміновы.

🔸️Толькі сыдзе сьнег — і да позьняе восені не было часу займацца падрыхтоўкаю: хапала іншае, больш пільнае работы! (С. Александровіч)
🔸️Радыё — бясспрэчна, цудоўная рэч, але ж які неасьцярожны гэты Віцька Радзюк, калі карыстаецца ім бязь пільнае патрэбы — няхай чуе ўвесь сьвет. (Хадкевіч)

2. Старанны, руплівы, дбайны.

🔸️— Але ж вы кажаце, што ён паслухмяны. А калі чалавек паслухмяны, то і пільны. (Пальчэўскі)

3. Уважлівы, неаслабны.

🔸️Жыцьцё і творчасьць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы прыцягваюць пільную ўвагу дасьледчыкаў яшчэ з тых часоў, калі выйшла ў сьвет першая яго кніжка. (Навуменка)

3. Зоркі, чуйны, праніклівы.

🔸️Анісім спалохаўся пільнага Алімпінага позірку. (Сабаленка)
#словы_П
Прыгожае, праўда? 😍

ЛЮСТРАВÁЦЬ (lustravać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Блішчаць, адсьвечваць, як люстра.

🔸️Люструе гладзь возера.

2. Адлюстроўваць.

🔸️Страха ўжо даўнавата пасьпела замшэць і грузна апускалася над вокнамі, якія люстравалі ў сабе тыя медныя блікі, што доўгаю палосаю застылі далёка над цёмнымі палямі. (Пестрак)
#словы_Л
Ці ведалі вы, што ў арэгана, ці па-расейску "душицы", ёсьць нашая беларуская назва? 💚

"Мацярдушка" — безумоўна наш сёлетні фаварыт 😅

МАЦЯРДУШКА (maciarduška)
(назоўнік, жаночы род)

Травяністая лугавая расьліна сямейства губакветных зь вельмі дробнымі пахучымі лілова-ружовымі кветкамі, сабранымі ў суквецьце.
#словы_М
МЯСЬЦÍЦЦА (miaścicca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Зьмяшчацца, знаходзіцца, разтмяшчацца.

🔸️Там жа, дзе пачынаўся за вясковымі платамі выган, мясьціўся і будынак школы. (Галавач)

2. Займаць зручнае месца; уладкоўвацца.

🔸️Хутка сястра пайшла, а хворы, крэкчучы і стогнучы, пачаў мясьціцца пад коўдраю. (Быкаў)

3. Умяшчацца, зьмяшчацца.

🔸️У галаве ня месьціцца, як гэта можна пайсьці супраць начальства? (Колас)
#словы_М
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
УЛЮБЁНЫ (ulubiony)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Закаханы ў кагосьці.

🔸️А гэты... улюбёны твой што — таксама на сэмінар? — Улюбёны? — дзяўчына ўскінула бровы і ўсьміхнулася: Які ўлюбёны? Ці вы жартуеце? (Ракітны)

2. Ачараваны, захоплены кім-, чым-н.

🔸️Валодзька па-дзіцячы быў улюбёны ў Корзуна, як у добрага казачніка. (Кірэйчык)

3. Такі, якому аддаецца перавага ў параўнаньні з чымсьці іншым; аблюбаваны. 

🔸️Гэта вуліца часта вадзіла Ільіча на Жураўліную горку — яго ўлюбёнае месца адпачынку. (Сіпакоў)
#словы_У
Гэтае слова прыйшло да нас з французскае мовы ("percale"). Ці ведалі вы яго? ☺️

ПАРКÁЛЬ (percale)
(назоўнік, мужчынскі род)

Лёгкая баваўняная аднаколерная або з набіўным малюнкам тканіна.

🔸️У скрутку быў паркаль — мэтраў з чатыры — у чорную крапінку. (Лупсякоў)
#словы_П
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ПÉШЧАНЫ (pieščany)
(прыметнік/дзеепрыметнік, мужчынскі род)

1. Дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, ад 'песьціць' (любоўна даглядаць, гадаваць кагосьці; праяўляць ласку, лашчыць, галубіць кагосьці).

2. Прыметнік: капрызны, расьпешчаны.

🔸️Пешчанае дзіця.
#словы_П
Для добрага настрою сьпяшаемся падзяліцца з вамі працамі ў новым фармаце ад @tochilik! 😸