Лёгкая Мова
4.34K subscribers
1.08K photos
41 videos
1 file
30 links
📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сябры, календары-слоўнічкі на 2️⃣0️⃣2️⃣4️⃣ год ужо ў продажы!

💌Спасылка для замовы тут.

Атрымаць каляндарыкі можна ў пункце самавывазу ці па пошце (адпраўляем па Беларусі і па-за ейныя межы).

🪄 Гэтым разам каляндарык ізноў зьмясьціў у сабе абсалютна новыя і самабытныя беларускія словы, фразэалягізмы, прымаўкі, цытаты і хуткамоўкі зь перакладам цяпер і на ангельскую мову!

🔸️ Новыя беларускія словы – агулам 366!
🔸️ Яскравая карцінка, словы на беларускай мове, пераклад на расейскую і ангельскую мовы, а таксама прыклад ужываньня з мастацкае літаратуры.
🔸️ Можна паставіць на стол ці павесіць на сьцяну.
🔸️ Кожны каляндар — у падарункавай скрынцы.
🔸️ У камплекце – два магніцікі для мацаваньня ўпадабаных старонак на халадзільнік.

🏷 Кошт — 50 руб. Пры замове ад 10 штук — зьніжка 10 %!

🎁 Зрабіце падарунак сабе ці Вашым блізкім!

🎓Вывучайма родную мову прыгожа!
Мы проста не маглі прайсьці міма гэтае карцінкі 😸

ЗЛÓДЗЕЙ (złodziej)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Той, хто крадзе, робіць кражу.

🔸️Як яму кепска ні жылося, а ён ніколі ў жыцьці ня быў злодзеем. (Бядуля)

2. Ужываецца як лаянкавае слова.

🔸️— Ты што ж гэта, злодзей ты, зьневажаеш старэйшых, — ціха з прыціскам і крыху нарасьпеў прыгаварвае Цімохаў бацька і круціць сына за вуха. (Колас)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як сказаць па-беларуску, калі чагосьці/кагосьці вельмі шмат? Глядзіце ў відэа 😸
26 лістапада 1930 году ў горадзе Ворша нарадзіўся беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст і клясык беларускае літаратуры — Уладзімер Сямёнавіч Караткевіч.

Караткевіч зрабіўся адной з найбольш яскравых фігур беларускае літаратуры XX ст. Асаблівая яго заслуга — распрацоўка гістарычнае тэматыкі. Ён падняў у сваіх творах шырокія пласты нацыянальнае гісторыі, перадаўшы дух мінуўшчыны.
Зь першым днём зімы, даражэнькія! ❄️❄️

СЬНЕ́ЖАНЬ (śniežań)
(назоўнік, мужчынскі род)

Дванаццаты месяц каляндарнага года.

🔸У пакой рынула ядранае марознае паветра — на дварэ панавала зіма, быў пачатак сьнежня. (Васілёнак).
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці бачылі, колькі сынонімаў толькі да адное пЫсы? 😸
Запомнім: ніколі не адказваем на дзякуй словамі "калі ласка" — гэта калька з расейскае мовы. Нашае "калі ласка" суправаджае просьбу 😉

Трошкі цікавага пра "дзякуй":

🔸Дзякуем мы КАМУ, а не КАГО (як у рас. мове): дзякую (каму?) табе, сябрам.
🔸Слова "дзякуй" скланяецца як звычайны назоўнік: „А што мне з твайго дзякуя? Якая цана яму, гэтаму дзякую? Зь дзякуем, брат, у краму ня пойдзеш. І на дзякуі не пражывеш…” (Я. Рапановіч).
🔸Слова "дзякуй" мужчынскага роду: вялікі дзякуй як вялікі трамвай. Можа быць яшчэ шчырым, сардэчным.
🔸"Дзякуй" зьявіўся ў нашай мове прыкладна у 15 ст.
🔸Калі вы любіце скарачаць словы ў перапісках, пішыце ня "дзяк", а "дзяка" — гэтае слова калісьці ўжывалася ў множным ліку ("дзякі") замест "дзякуй".
Як сказаць па-беларуску "ИЗ ОДНОГО ТЕСТА"?

🔸Чэрці адное шэрсьці
🔸Бліны-ляпешкі з аднае дзежкі (рас. "квашни")

Як вам такія ''чэрці''? 😊

📍Фота: @anyagrapes

#фразэалягізмы
Хутка ва ўсіх дамах краіны! 🐈🎄

ДÁЦЬ РÁДЫ (-У) можна каму ці чаму. А мае гэты выраз наступныя значэньні:

1. ДАЦЬ РАДУ: Парадзіць, параіць.

🔸️Табе раду я дам, як бяду ашукаць. (Купала).

2. ДАЦЬ РАДЫ: Адолець, управіцца з кім-, чым-н.

🔸️Кабанам цяжка было даць рады, яны раўлі, як зьвяры, і не хацелі ці не маглі падняцца. (Чорны).
Вітанкі, сябры! Мы, разам з Каляднаю Крамаю, вырашылі зладзіць калядную разыгранку ☃️

Далучаймася: https://www.instagram.com/p/C1EFw3vIE4m/?igshid=ZDE1MWVjZGVmZQ==
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
20 спосабаў, як назваць лянівага чалавека 😉

🔸️абібОк
🔸️гультАй
🔸️латрУга
🔸️нядбАйла
🔸️нядбАлец
🔸️лянІвец
🔸️лОтра
🔸️баглАй
🔸️байбАк
🔸️убОіна
🔸️віхлЯй
🔸️брЫнда
🔸️біньдзЮк
🔸️бІндус
🔸️дзяньгУб
🔸️дЫндаль
🔸️папіхАйла
🔸️таўлУй
🔸️трУцень
🔸️бЭйбус

Які зь іх ваш фаварыт? 😄
Ці чыталі вы раман Івана Шамякіна "Сэрца на далоні"? А ці ведалі, што ягоная назва — гэта цэлы фразэалягізм, які нават мае адпаведнік у расейскай мове — "душа нараспашку"? 🤍

А яшчэ ў фразы ёсьць 'сынонімы':

🔸️Душа наросхрыст (нáхлашч)
🔸️Шчырая душа 

#фразэалягізмы
Родненькія! Віншуем са сьветлым Сьвятам усіх, хто сёньня яго адзначае! 🎄

Ад усяе душы зычым Вам дабрыні, чысьціні і шчырасьці! Хай шчасьціць ✨️✨️✨️
Як усё ж завецца гэтае цудоўнае дрэва?🌲 А што тады такое ёлка? Расказываем 😉

Паводле В. Вячоркі:

✏️Cлова ёлка ў значэньні адпаведнага дрэва ведаюць асобныя беларускія гаворкі — напрыклад, на Віленшчыне.

✏️У іншыя гаворкі ды ў літаратурную мову слова ёлка прыйшло ўжо ў савецкі час для абазначэньня менавіта сьвяточнага дрэва. Яшчэ "ёлачкай" могуць называць узор вышыўкі.

✏️Беларускія этымолягі з агульнаславянскай пэрспэктывы і пра елку, і пра ёлку кажуць: такія формы "маюць вельмі абмежаваны характар: галоўным чынам беларуска-руская тэрыторыя".

✏️На пераважнай жа бальшыні абшару менавіта беларускае мовы вядомая назва дрэва ялíна, з варыянтамі éліна, ялінá, а нават ядлíна.

✏️Ёлка ў роце! Гэта значыць — горка, прыкра ў роце. Многія ў Беларусі, нават расейскамоўныя, ведаюць і ўжываюць беларускі прыметнік ёлкі, які апісвае спэцыфічны непрыемны смак сапсаванага масла ці сала. Ёсьць і дзеясловы — зьялчэць, ёлкнуць. Этымалёгія слова зьвязаная з старымі яшчэ індаэўрапейскімі каранямі, як у слова эль. Гэтак беларускае слова ёлка са значэньнем горкага смаку падказвае нам, што для сьвяточнага дрэва лепей выбіраць іншыя словы.

✏️Сьвяткаваньне пад назваю калядная ялінка, перажыўшы савецкія часы на эміграцыі, вярнулася на Бацькаўшчыну. То хай жыве ялінка!

🔸А ялінка!.. Чаго толькі
На яе няма галінках!
Сьвецяць зоркі і вясёлкі
У бліскучых павуцінках. (Я. Колас).
❗️Запомнім: формы дзеепрыметнікаў з суфіксам -ЯЧ ("надыходзЯЧыя") не ўласьцівыя нашай мове.

Як жа тады сказаць па-беларуску шырока ўжыванае "с наступающим/наступающими"?

Вось некалькі варыянтаў:

🔸️З надыходам сьвятаў!
🔸️З блізкімі сьвятамі!
🔸️З хуткімі сьвятамі!
🔸️З надыходнымі сьвятамі!

За пост дзякуем чароўнай @bolacka_ 🤍
Forwarded from Kiera dy Hardź
Вітаю шаноўнае спадарства!

Віншую ўсіх з калядамі!

(Хоць яны й пачаліся ужо як тыдзень, я думаю, што зваротак будзе усё адно дарэчным)

Сам гэтым годам я ўжо калядаваў, таму, для ўсіх хто яшчэ не пасьпеў, але плянуе, я пакідаю некалькі сваіх калядавальных песьняў, каторыя пісаліся літаральна два дні таму на нашыя каляды.
Спадзяюся, яны прыйдуцца ўсім да слыху)


(Імаверна, што маіх калядаванкаў тутай у прышласьці можа стаці болей, бо да канцу калядаў я пляную напісаць яшчэ некалькі песьняў)


Чытайма й сьпявайма!!



Вой ішла Каляда, Каляда-Калядка!
Вой зайшла Каляда, Каляда ў хатку!
Дык прыймаце ж Каляду, Каляду-Калядку,
Кабы жыці ў хараству, хараству-дастатку!
Вой вашэце гаспада, гаспадаре хаткі,
Не шкадуйце вы для нас, вы для нас Калядкі!
Будзе шчасьце, будзе сьмех, дужа весялосьці,
Калі мы не адмарозім тутай свае косьці!
Ну а зараз мы ў паклон, у паклон шырокі,
Не тлумiці кабы вашы, гаспадараў вокі!




Вой ідзе, вой ідзе, ходзіць у сьвяты вечар!
Каляда ў дамы ідзе, ходзіць у сьвяты вечар!
Не квапіся, гаспадар, нам на калядункі,
Кабы былі ў жыцьці, былі ўсе жадункі!
Песьні мы сьпяваем усім толькі ў сьвяты вечар,
Дорым мы настрой для ўсіх у гэты сьвяты вечар!
Не шкадуйце ў сюю ноч лішняе марокі,
Ну а мы ідзем далей, вам паклон шырокі!




Калядуйма, шаноўнае спадарства, шчасьлівых сьвятаў!
А хто гэта ў нас тут вызірае? Гэта ж 2024 год! 🤗

Велічэзны дзякуй вам, нашыя родненькія, за яшчэ адзін праведзены разам год! За вашую бясконцую падтрымку, тысячы цёплых словаў і шчырыя ўсьмешкі! 💔

Хай наступны год прынясе кожнаму з вас толькі найлепшае! З блізкім Новым годам, сябры! ✨️✨️✨️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
І ўжо па традыцыі, відэа з кожным днём "Лёгкай Мовы" ад @karma177 🥰

З Новым годам, даражэнечкія! 🎄

Хай шчасьціць ✨️✨️✨️
Бібікі біць — гультаяваць, бязьдзейнічаць; займацца пустымі справамі.

А яшчэ можна сказаць гэтак:

🔸️Бáйды біць
🔸️Лы́нды біць
🔸️Тылылы́ біць
🔸️Гýльма гуляць

❗️Бібікі — у некаторых беларускіх гаворках гэта "гузікі". Гэта дае падставу меркаваць, што першапачаткова бібікі біць значыла "гуляць у якуюсьці гульню з гузікамі".

❗️Бáйды біць — агульны выраз для бел. і ўкр. (байди бити, байдики бити).

Байда — устарэлае слова са значэньнем ‘барка’, роднаснае са словамі байдак, байдара, байдарка.

Словам байда называлі рачныя судны на Дняпры і яго прытоках. Праца людзей на байдзе, нанятых на пэрыяд навігацыі, здавалася лёгкім заняткам, нявартаю справаю (асабліва так глядзелі на яе тыя, хто на гэты час заставаўся адзін на гаспадарцы).

❗️Слова лы́нда мае некалькі значэньняў, але ў выразе, верагодна, ужываецца як адзінка вымярэньня даўжыні ці плошчы (’вузкая палоска зямлі, загон’).

❗️Тылылы́ — гэта пра балбатню. У некаторых беларускіх гаворках сустракаецца слова «тылілікаць», гэта значыць — утвараць адпаведныя гукі пры дапамозе языка.
#фразэалягізмы
Ці чулі вы такое слова? ☺️

ЦÁПСТРЫКІ (capstryki)
(назоўнік, толькі мн.лік)

Дробныя рэчы дамашняга скарбу.

🔸️Апроч таго, тут абжыліся,
На ногі трохі падняліся;
Яшчэ б гадочак пажыць ціха,
Але найгоршае тут ліха —
Зьбірай зноў цапстрыкі, трасіся
Па каранях з дабром, зь сям'ёю,
У саму бездараж вясною. (Колас)
#словы_Ц