Кахайце і будзьце каханымі 💞
А як сказаць па-беларуску "С милым рай и в шалаше"?
❤️ Хоць у будане жыць, абы з каханым быць
❤️ Хоць пад лаўкаю сядзець, абы на харошага глядзець
❤️ Хоць без хлеба пасяджу, але ж на любага пагляджу
❤️ Хоць у адной лёлі (сарочцы), абы па любові
#фразэалягізмы

КÓЎЗАЦЦА (koŭzacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Ссоўвацца са свайго месца, не ўтрымліваючыся на гладкай, сьлізкай паверхні; сьлізгацца.
🔸️Чалавек шырока махае рукамі, коўзаецца ботамі па сьлізкай дарозе і паціху ідзе, пазіраючы сабе пад ногі. (Галавач).
2. Сьлізгаць, сьлізгацець
🔸️Ногі грузнуць па самыя шчыкалаткі і коўзаюцца назад. (Дуброўскі).
3. Катацца па сьлізкай паверхні.
🔸️Хлапчукамі большую частку нашага вольнага часу мы праводзілі на гэтай рацэ — зімою коўзаліся на каньках. (Глебка).
❗️КÓЎЗАНКА — рас. "каток".
#словы_К

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ПАЛЯВÁЦЬ (palavać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. На каго, каго і без дапаўненьня Займацца паляваньнем.
🔸️— Той, хто хоча паляваць на вялікую зьверыну, павінен мець і вялікую цярплівасьць... (Пасьлядовіч)
2. За кім, на каго. Высочваючы, імкнуцца напасьці на чый-н. сьлед, злавіць каго-н.
🔸️— Не, — адказаў Былінскі — Вы для гэтае справы не падыходзіце. За вамі гестапа даўно палюе. (Гурскі)
3. Пераноснае значэньне; на што. Размоўнае слова: імкнуцца здабыць, атрымаць, украсьці што-н.
🔸️Асабліва ўдала Лукаш умеў паляваць на каўбасы або сыры. (Лобан)
#словы_П

Нашая Спадчына, наш скарб і наш гонар — усё тое, што толькі ў нашых сілах зьберагчы.
З Днём Роднае мовы, родненькія 🤍
Аўтар цытаты: Алесь Разанаў
З Днём Роднае мовы, родненькія 🤍
Аўтар цытаты: Алесь Разанаў
ПАПАРÁДКАВАЦЬ (paparadkavać)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
Прывесьці ў парадак; навесьці парадак.
🔸️— Ты папарадкуй рэчы, Танечка, а я схаджу ў рэдакцыю, — сказаў Сяргей. (Машара)

Зь пятніцаю, сябры! 🍾
ГЛЯЙЦАР/ГЛЯЙСАР (glajcar/glajsar)
(назоўнік, мужчынскі род)
Тонкі завостраны з аднаго канца шрубападобны мэталічны стрыжань з ручкаю, які служыць для адкаркоўваньня бутэлек.
❗️АДКАРКАВÁЦЬ — рас. "откупорить"
#словы_Г

КÁРАК (karak)
(назоўнік, мужчынскі род)
Задняя частка шыі ў жывёлы і чалавека.
🔸️Аграмадны, мускулісты, з высокім гарбатым каркам,.. [зубр] стаяў нібы абліты з бронзы. (Краўчанка)

ТЫНК (tynk)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Апрацоўчы раствор з сумесі вяжучых рэчываў (вапны, цэмэнту, гліны, пяску, вады і пад.), які наносяць на паверхню будынкаў, унутраных сьцен памяшканьняў і пад.
🔸️Пытаюся ў будаўнікоў:
— Мо' прымеце ўжо навасёлаў? — Рыхтуем пірагі для вас,
А вы не падаяце вестак, — Дзяўчына кажа мне ў адказ
І тынк замешвае, як цеста. (Аўрамчык)
2. Цьвёрды пласт такога раствору на паверхні будынкаў, на ўнутраных сьценах.
🔸️Тынк у розных мясьцінах быў абабіты, з-пад яго сьвяціліся пераплёты дранак, прыбітых да сьцен. (Колас)
❗️ТЫНКÓЎКА ці ТЫНКАВÁНЬНЕ — працэс нанясеньня тынку.
#словы_Т

Неўзабаве апошні дзень зімы! А вы ўжо адчуваеце подых вясны? 🌱
ПРАДВÉСЬНЕ (pradvieśńie)
(назоўнік, ніякі род)
Час, які папярэднічае вясьне.
🔸️Было прадвесьне — сакавік, але дзень па-зімоваму халодны, хмурны. (Шамякін)