⌛28 кастрычніка у Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша.
❤У іх гонар асвенчана святыня ў в. Лаздуны.
📜Існуе легенда, што калісьці у суседняй вёсцы, Лаздуны-2, стаяў касцёл.
🌬🌩Аднойчы бура зруйнавала драўляны будынак, а дах ветрам перанесла ў Лаздуны і кінула на невялічкі ўзгорак. На тым месцы было вырашана пабудаваць новы храм.
Касцёл узводзіўся з 1904 па 1910 год. А ў 1948 г. храм Божы быў зачынены і ператвораны ў зернесховішча. З гадамі прыгожыя фрэскі на сценах пачарнелі, згніў алтар, арган быў сапсаваны . Здавалася б сітуацыя бязвыхадная. Але нездарма католікі ў такіх сітуацыях звяртаюцца за дапамогай да св. Юды Тадэвуша. Хутчэй за ўсё вернікі з Лаздун і навакольных вёсак так і рабілі. І ў 1988 годзе храм быў вернуты.
☝🏻У фонды нашага музея ў гэтым годзе, дзякуючы кс. Артуру Валчкевічу, паступілі прадметы, якія калісьці выкарыстоўваліся святарамі лаздунскай парафіі: Імшалы (літургічныя кнігі для адпраўлення набажэнства (імшы)) 1900 і 1937 гадоў выдання, кніга “Імшы за памерлых” 1933 г., арнаты раманскія (верхняе літургічнае адзенне святара) пер. пал. ХХ ст., арнаты пазнейшага часу.
🤷♂Што за лёс напаткаў іх? Дзе знаходзіліся ў часы “выгнання”? Гэта нам яшчэ прадстаіць высветліць.
#ивье #ivye #іўе #касцёл #музей #имшалы #лаздуны #костелыБеларуси #историяБеларуси #гісторыяБеларусі #імшалы #missae #арнаты #орнаты