📝Па ўспамінах жанчын пры кс.Францішку быў яшчэ адзін святар. Імя яго яны не памятаюць. Пані Рэгіна ўзгадвае, што ён удзяляў сакрамант хросту дзіцяці яе радні, на якім яна была ў якасці маці хрышчонай. Ніякіх звестак пра гэтага ксяндза не захавалася. Застаўся ён толькі ў памяці старэйшых людзей. Хутчэй за ўсё гэта быў святар, якому ксёндз Францішак проста даў прытулак. У той час былі святары, якія па розных прычынах былі пазбаўлены рэгістрацыі альбо не маглі атрымаць яе пасля вяртання са ссылак. Невялікая колькасць святароў у Беларусі ў той час (па стане на 1959 г. у Гродзенскай вобласці было 48 святароў) вымагала сярод іх большай узаемадапамогі і фарміравала пачуццё ўзаемнай адказнасці.
📝Спадарыня Рэгіна кажа, што кс. Францішак ведаў шмат моў, калі не памыляецца ажно 7. Ён быў апошнім захавальнікам бібліятэкі манахаў бернардзінцаў і ксяндза Ільдэфонса Бобіча. Святар добра разумеў, які неацэнны скарб знаходзіцца ў сценах храма. Ужо пасля кнігі былі выкінуты, частку разабралі людзі, а другая частка была спалена
🥀Памёр кс. Францішак Кафарскі ад інфаркту. Наконт даты смерці ёсць відавочныя памылкі і несупадзенні. Днём смерці лічаць 1 чэрвеня 1964 года. Аднак мая матуля, жыхарка в.Гуршчызна Марыя Браніславаўна Куц, сцвярджае, што 1 чэрвеня – гэта дзень пахавання святара. Яна якраз у тым годзе заканчвала школу і 1 чэрвеня здавала першы экзамен – пісала сачыненне. Шлях да дому ляжаў па вуліцы Карла Маркса і ёй з сяброўкамі давялося доўгі час стаяць на скрыжаванні дадзенай вуліцы і вуліц Садовай і Савецкай , каб прапусціць вялікую пахаронную працэсію. За труной ішло безліч людзей, шмат святароў. Труну неслі на руках аж да парафіяльных могілак.
📝У 1965 годзе родныя ксяндза Кафарскага прадалі дом. Прывезлі з Вільнюса і ўстанавілі помнік. Першыя гады яго магілу даглядала Марыя Мацвееўна Ярмош, жанчына, якая гатавала ежу святару, была ў яго гаспадыняй. А пасля, як яе не стала, то гэтым пакуль былі сілы займалася Гелена Іванаўна.
📝Праз некалькі дзён пасля размовы з Геленай Іванаўнай, яна знайшла мяне і паведаміла, што адшукала ў сямейным альбоме фотаздымак ксяндза Францішка. Гэтую вестку я ўспрыняла як падарунак Бога. Раней фотаздымкаў рабілі мала. Фатаграфавалі толькі самыя важныя падзеі, вяселле або пахаванне. Вось менавіта на пахаванні і быў зроблены адбітак - адзіны фотаздымак кс. Кафарскага, які пакуль што ёсць у мяне. І за гэта я бясконца ўдзячная Гелене Іванаўне.
📝На жаль, больш нічога знайсці не ўдалося. Застаецца яшчэ шмат пытанняў і недакладнасцяў, але гэта яшчэ больш падштурхоўвае для далейшых пошукаў і працы. Але я не губляю надзею на тое, што звесткі аб жыцці і служэнні на іўеўскай зямлі ксяндза Францішка Кафарскага папоўняцца.
❤Дзякую ўсім, хто хоць чым небудзь дапамог у зборы гэтай інфармацыі.
📝ст. навуковы супрацоўнік М.П. Пазняк
#іўе #касцёл #ксёндз #касцёлыбеларусі #памяць #гісторыябеларусі #гісторыя #ивье #костел #костелыбеларуси #беларусь #память #культура #ксендз #история #историябеларуси #ivye #belarus #church

🌌Сёння яўрэі ўсяго свету ўступаюць у Новы 5782 год! 🕎🔯Шана Това!
☝Лічыцца, што ў гэтыя дні (у 2021 годзе свята прыпадае на 7-8 верасня), вырашаецца, які лёс чакае кожнага чалавека ў наступным годзе: каму жыць, а каму не. Малітоўныя службы ў гэты час павінны паўплываць на рашэнне Усявышняга.
☝Тым не менш, шчырая вера ў тое, што Усявышні жадае ўсім дабра і дабрабыту, ператварае гэты дзень у свята. Падчас гэтага свята яўрэі аналізуюць свае ўчынкі за мінулы год і рыхтуюцца да новага, просячы ў Бога здароўя, міра, дастатку.
🔯Віншуем! 🍏Шчаслівага і 🍯салодкага Новага года!
🎁Публікуем падарунак: фота з асабістага архіва Іны Герасімавай. ❤Так выглядала наша мястэчка ў 1932 годзе (5692-5693 гг. яўрэйскага календара). А таксама выява таго, як прадстаўлена гэта свята ў нашым музеі.
#шанатова #рошхашана #ивье #местечко #историябеларуси #гродненскаяобласть #евреи #shanatova #іўе #гісторыябеларусі #мястэчка #яўрэі #беларусьфото

⌛28 кастрычніка у Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша.
❤У іх гонар асвенчана святыня ў в. Лаздуны.
📜Існуе легенда, што калісьці у суседняй вёсцы, Лаздуны-2, стаяў касцёл.
🌬🌩Аднойчы бура зруйнавала драўляны будынак, а дах ветрам перанесла ў Лаздуны і кінула на невялічкі ўзгорак. На тым месцы было вырашана пабудаваць новы храм.
Касцёл узводзіўся з 1904 па 1910 год. А ў 1948 г. храм Божы быў зачынены і ператвораны ў зернесховішча. З гадамі прыгожыя фрэскі на сценах пачарнелі, згніў алтар, арган быў сапсаваны . Здавалася б сітуацыя бязвыхадная. Але нездарма католікі ў такіх сітуацыях звяртаюцца за дапамогай да св. Юды Тадэвуша. Хутчэй за ўсё вернікі з Лаздун і навакольных вёсак так і рабілі. І ў 1988 годзе храм быў вернуты.
☝🏻У фонды нашага музея ў гэтым годзе, дзякуючы кс. Артуру Валчкевічу, паступілі прадметы, якія калісьці выкарыстоўваліся святарамі лаздунскай парафіі: Імшалы (літургічныя кнігі для адпраўлення набажэнства (імшы)) 1900 і 1937 гадоў выдання, кніга “Імшы за памерлых” 1933 г., арнаты раманскія (верхняе літургічнае адзенне святара) пер. пал. ХХ ст., арнаты пазнейшага часу.
🤷♂Што за лёс напаткаў іх? Дзе знаходзіліся ў часы “выгнання”? Гэта нам яшчэ прадстаіць высветліць.
#ивье #ivye #іўе #касцёл #музей #имшалы #лаздуны #костелыБеларуси #историяБеларуси #гісторыяБеларусі #імшалы #missae #арнаты #орнаты