ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.9K photos
173 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Вось і наступіў доўгачаканы для пачаткоўцаў ТЫДЗЕНЬ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ. 🎉 Урачыстая сустрэча, прысвечаная адкрыццю тыдня пачатковай школы пад назвай “Няўрымыслівая прастора ідэй і творчасці” стартавала! 🌟

Вучняў чакаюць творчыя пляцоўкі: Галерэя крэатыву, Тэрыторыя краязнаўства, Акадэмія Піфагора, Каралеўства чыстапісання і красамоўства, Галактыка музыкі і весялосці, Дзень спорту і здароўя! 🎨🎶

Настаўнікі пачатковых класаў правялі анкетаванне вучняў на прадмет іх інтарэсаў і мерапрыемстваў, якія ўключылі ў план тыдня. 📝 Дзеці атрымалі індывідуальныя і калектыўныя заданні, паабяцалі з вялікім жаданнем прадэманстраваць усе свае веды і ўменні! 💪

#Гiмназiя14 #ТыдзеньПачатковыхКласаў #Творчасць
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ🌟

Выканана новае заданне - Мандарынавы бум! 🍊
Дарагія гімназісты! Мы рады паведаміць, што вы прыдумалі выдатныя і цёплыя сямейныя фотаздымкі, на якіх сонечныя мандарыны дораць радасць сярод зімы! ❄️😄

Таксама вы падзяліліся вершамі, якія дадалі чараўніцтвы ў наш праект.
Вялікі дзякуй усім за крэатыўнасць і ўдзел! 🙏❤️

Давайце працягваць ствараць цуды разам! 🌈🎉

#МандарыновыБум #Чараўніцтва #Гімназія14 #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌱ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ🌲

❄️ 10 снежня ❄️
Сённяшні дзень мы аб'яўляем ДНЁМ ПРЫЕМНЫХ СЮРПРЫЗАЎ 🎉 Іх любяць і дарослыя, і дзеці! 🧒👨‍👩‍👧‍👦
Напэўна, у кожнага з нас знойдзецца некалькі хвілінак, каб парадаваць сваіх родных ці сяброў 💖🤗

Помніце, што прыемныя нечаканасці дораць мноства станоўчых эмоцый не толькі таму, каму яны адрасаваны, але і тым, хто іх рэалізуе 😊💫

#Сюрпрызы #ПрыемныяМоманты #Эмоцыі #Гiмназiя14 #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў
🎓Прафарыентацыйная сустрэча з супрацоўнікам Следчага камітэта

Начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Афанасьеў Мікалай Васільевіч расказаў вучням 10-11 класаў гімназіі, што Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь - адна з самых маладых праваахоўных структур. 😊 Яго асноўная задача - абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, усебаковае, поўнае, аб'ектыўнае і аператыўнае расследаванне злачынстваў у адпаведнасці з заканадаўствам. ⚖️

У час зацікаўленага дыялогу гімназісты атрымалі інфармацыю пра асаблівасці працы ў органах Следчага камітэта, магчымасцях атрымання адукацыі, парадку паступлення і працаўладкавання, сацыяльных гарантыях. 📚🎓

Сустрэча атрымалася змястоўнай і пазнавальнай. 🌟👏

#Гiмназiя14 #СледчыКамітэт #Адукацыя #Прафарыентацыя
🧩ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА!🎉

👩‍🏫У актавай зале гімназіі адбылася творча сустрэча вядомага беларускага паэта, журналіста, заслужанага дзеяча культуры Н.Я. Гальпяровіча з вучнямі 8-10 класаў. ✍️📚

#Гiмназiя14 #ТворчаяСустрэча #БеларускіПаэт #Культура
❄️Вучні 6-х класаў гімназіі наведалі міжнародныя спаборніцтвы па фігурным катанні і акунуліся ў атмасферу самага прыгожага віду спорту. ⛸️

#Гiмназiя14 #ФігурнаеКатанне #Спорт #Атмасфера
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ🎉

Займальна прайшоў дзень прыемных сюрпрызаў у гімназістаў! 🌟
Вучні падрыхтавалі для родных мноства сюрпрызаў, прадэманстраваўшы свае таленты і энтузіязм. 💪

Мы ўпэўненыя, што такія дні запамінаюцца надоўга і натхняюць на новыя добрыя справы! 😊

#Гiмназiя14 #Сюрпрызы #Таленты #ДобрыяСправы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ🌲
❄️ 11 снежня ❄️

Заданне на сёння - зрабіць цацку для елкі 🎄 сваімі рукамі ☃️. Рабіце яе са светлымі думкамі і добрым настроем! 😊 Няхай яна радуе і вочы, і сэрца! 🎉

Абавязкова дасылайце фотаздымкі зробленых цацак класным кіраўнікам!

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #СваiмiРукамi #Гiмназія14
❄️ТЫДЗЕНЬ ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЫ 🎉

Вучні 1-2-х класаў гімназіі атрымалі заданне зрабіць зімовыя аплікацыі пры дапамозе геаметрычных фігур. Трошачкі крэатыву - і вось што ў іх атрымалася!!! 🌟

У цэлым дзень выдаўся вельмі плённым і актыўным амаль для ўсіх пачаткоўцаў. Колькі кемлівасці і энтузіязму можна было назіраць пры складанні і разгадванні матэматычных рэбусаў і галаваломак, выкананні алімпіяды “Матэматычны Алімп” у Акадэміі Піфагора! 🎊📚

#Гiмназiя14 #Матэматыка #Крэатыў #ЗімовыяАплікацыі #ПачатковаяШкола
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ IМГНЕННЯЎ🎄

Мы парадаваліся новаму заданню навагодняга праекта! Атрымалі мноства фотаздымкаў дзіўных елачных цацак, зробленых сваімі рукамі. Кожная цацка - гэта маленькі твор мастацтва, поўны цяпла і крэатыўнасці! ❤️🎨

Дзякуй усім удзельнікам за фантазію і працу! Не церпіцца ўбачыць гэтыя прыгажосці на нашых ёлках! 🎉🌟

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Творчасць #Гiмназiя14
🎓МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА✨️

🌍У рамках праекта міжнароднага супрацоўніцтва адбыўся тэлемост паміж Дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі “Гімназія №14 г.Мінска” і “Гімназіяй №80 г.Ніжні Ноўгарад” на тэму “Саюзная дзяржава. 25 гадоў разам”🤝

У час відэасустрэчы вучні і педагогі ўспомнілі асноўныя этапы стварэння Саюзнай дзяржавы. У прамым эфіры прадставілі свае ўстановы адукацыі, абмеркавалі магчымасці i планы супрацоўніцтва.📚

🧩Вучні гімназіі 14 падрыхтавалі інтэрактыўную гульню “Знак якасці”, каб пазнаёміць гасцей з прамысловымі брэндамі краіны. Гімназістам Ніжняга Ноўгарада было прапанавана цікавае заданне на веданне беларускай лексікі. 🎶

Завяршылася сустрэча сумесным выкананнем песні, якая была напісана спецыяльна да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. ❤️

🤗Сустрэча атрымалася па-сапраўднаму цёплай і стала яшчэ адным крокам у развіцці міжнароднага супрацоўніцтва і ўмацавання сяброўскіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.🌟

#Гiмназiя14 #МіжнароднаеСупрацоўніцтва #Дружба
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ🌲

❄️ 12 снежня ❄️
Прыйшоў час змяніць абоі экрана на сваім тэлефоне!☎️
Выберыце прыгожы зімовы малюнак, які будзе вас радаваць і паднімаць настрой! 😊

Абавязкова дасылайце фотаздымкі класным кіраўнікам! 😘

#Гiмназiя14 #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Зіма #Настрой
ЗАНЯТКІ ПСІХОЛАГА 🌟

😊У 3 “Б” класе прайшоў занятак “Барацьба матываў”, на якім педагогі-псіхолагі распавялі пра тое, як фарміруюцца падахвочванні да дзеянняў і як важна свядома выбіраць свае матывы.🌟

🎎Асабліва запомніліся элементы лялечнага тэатра, дзе лялькі ўвасаблялі розныя матывы ва Унутраным Свеце дзяўчынкі - галоўнай гераіні занятку. Гэта дапамагло дзецям наглядна ўбачыць, як унутраныя канфлікты ўплываюць на рашэнні. 🎭

Заняткі былі інтэрактыўныя і займальныя, натхніўшы дзяцей глыбей зразумець свае жаданні і імкненні! 🌈

#Гiмназiя14 #Псіхалогія #Матывы #Заняткі