ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
437 subscribers
6.89K photos
171 videos
13 files
225 links
Download Telegram
СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА 📚

На базе рэсурснага цэнтра гімназіі прайшоў семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада Мінска. 😊📖 Удзельнікі семінара абмеркавалі мэты, ідэі, праблемы сучаснага ўрока, ролю настаўніка і вучняў пры арганізацыі і правядзенні вучэбных заняткаў. 👩‍🏫👨‍🏫

Ключавым пытаннем семінара было фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў. 📚 Настаўнікі рэсурснага цэнтра падзяліліся вопытам у выкарыстанні прыёмаў фарміравання функцыянальнай адукаванасці (Хмяльніцкая Н.В.), а таксама ў прымяненні метаду асацыяцый на ўроках беларускай мовы і літаратуры (Тарасенка В.Ф.). 🌈

На семінары прысутнічала метадыст Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Козел Алена Яўгенаўна. 👩‍🎓

Напрыканцы пасяджэння педагогам-псіхолагам гімназіі Чачыашвілі Кацярынай была праведзена рэфлексія, дзе педагогі горада вывелі ФОРМУЛУ ПОСПЕХУ СУЧАСНАГА НАСТАЎНІКА. 🌟

#Гімназія14 #Семінар #Адукацыя #ФункцыянальнаяАдукаванасць #Настаўнікі
🏫БАЦЬКОЎСКІЯ СХОДЫ 👨‍🦰👩‍🦰

У гімназіі 14 адбыўся бацькоўскі сход для вучняў 1-4 класаў. 😊

Дырэктар гімназіі Гарохава М.І. выступіла з пытаннем аб арганізацыі добразычлівых узаемадзеянняў паміж удзельнікамі адукацыйнага працэсу. Расказала пра лічбавую гігіену пры карыстанні тэлефонамі. 📱

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Куневіч С.В. расказала пра работу па прафілактыцы жорсткіх адносінаў у сям'і да непаўналетніх, выяўленні фактараў рызыкі. 💬

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Доўнар І. П. пазнаёміла бацькоў з вучэбным планам на другую чвэрць. 📚

#Гімназія14 #БацькоўскiСход #Адукацыя
Вучні 2 «В» класа гімназіі здзейснілі цікавае падарожжа ў музей марожанага і прысмакаў. 🍦

Дзецям расказалі, як і дзе з'явілася марожанае, далі на пробу шмат розных відаў марожанага. 😋🍧

Хлапчукі і дзяўчынкі даведаліся, што такое масціка і для чаго яе ўжываюць у кандытарскай вытворчасці. 🍬👩‍🍳

А завяршылі падарожжа Tiktok-вечарынкай і гульнёй у лазертаг.🔫

#Гімназія14 #Падарожжа #Марожанае
✨️ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ🌲

З ❄️ 1 снежня ❄️ пачалася самая чароўная і казачная пара года!☃️🎇

🧑‍🎄🎁 Зусім хутка мы будзем святкаваць цудоўныя святы, а каб адчуць іх набліжэнне, падрыхтаваць нашы сэрцы і думкі, паспець зрабіць добрыя і важныя справы да наступлення Новага года, мы кожны дзень выконваем цікавыя заданні, якія размешчаны на гімназічнай елцы🎄.

І сёння вучнямі і бацькамі было зроблена заданне "Абдыманкі".

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Снежань #ДобрыяСправы #Гімназія14 #Абдыманкі
🎄ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ🎄

Заданне адвэнт-елкі выканана!🌲 Дамы гімназістаў і сама гімназія заззялі навагоднімі агнямі! Кожнае акно стала маленькім творам мастацтва, ствараючы чароўную атмасферу свята.

Дзеці, бацькі і настаўнікі з радасцю працавалі над афармленнем, і вынік перасягнуў чаканні. 🎉 Няхай гэты праект нагадае нам пра цуды навагодняга часу! 🌟

РАЗАМ СТВАРАЕМ ПРЫГАЖОСЦЬ! 💫

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Гімназія14 #Творчасць #Чароўнасць
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ🌟

Выканана новае заданне - Мандарынавы бум! 🍊
Дарагія гімназісты! Мы рады паведаміць, што вы прыдумалі выдатныя і цёплыя сямейныя фотаздымкі, на якіх сонечныя мандарыны дораць радасць сярод зімы! ❄️😄

Таксама вы падзяліліся вершамі, якія дадалі чараўніцтвы ў наш праект.
Вялікі дзякуй усім за крэатыўнасць і ўдзел! 🙏❤️

Давайце працягваць ствараць цуды разам! 🌈🎉

#МандарыновыБум #Чараўніцтва #Гімназія14 #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ!🎄

Дарагія сябры! З задавальненнем паведамляем, што заданне выканана! Вы цудоўна ўпрыгожылі свае дзверы і нават пад'езды да Новага года.

Кожная дэталь, кожны агеньчык ствараюць чароўную атмасферу свята. Дзякуй вам за крэатыўнасць і ўдзел! 💖 Давайце разам зробім наш раён яшчэ больш утульным і прыгожым у гэту пару года.

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Крэатыўнасць #Гімназія14
❄️НОВЫ ГОД НА ВАДЗЕ!✨️

У гімназіі 14 адбылося забаўляльна-спартыўнае свята “Новы год на вадзе” 🎉, у якім прынялі ўдзел лепшыя каманды плыўцоў Заводскага раёна сш 85, 120, 210 і гімназіі 14.

Камандам былі прапанаваны цікавыя і займальныя эстафеты: “Дастань скарб” 🏴‍☠️, “Дружны экіпаж” 🚤, “Звар'яцелыя гонкі” 🏁.

На свяце прысутнічалі ганаровыя госці ў асобах Главы адміністрацыі Заводскага раёна г.Мінска Шыбека У.Д. 👔, намеснік главы адміністрацыі Зелянко А.П., начальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна Цыпылова А.У. 📚, намеснік начальніка упраўлення па адукацыі Каранеўская В.У. 🌟

❄️Усіх прысутных радавалі не толькі спаборніцтвы, але і Дзед Мароз, Снягурачка, Вадзянік, русалкі, удзельнікі клуба па сінхронным плаванні “Дынама”, чар-лідарскі клуб “Фартуна” ПДіМ “Золак”.
У басейне панаваў дух спаборніцтва і навагодні настрой!
СТВАРАЕМ СВЯТА РАЗАМ!🎊

#НовыГодНаВадзе #Спорт #Гімназія14 #ЗабаўляльнаеСвята #Эстафеты #Заводскі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ🎊

❄️ 19 снежня ❄️
Заданне на сёння - напісаць пісьмо Дзеду Марозу 💌

Усе ведаюць, што мары здзяйсняюцца! 🎉 Таму раскажыце Дзядулю, аб чым вашы думкі, што б вас парадавала ў Новым годзе!

Ён абавязкова пастараецца зрабіць усё неабходнае, каб вашы мары сталі рэальнасцю! 🎁

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Гімназія14 #ДзедМароз #Мары #Пісьмо
ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ IМГНЕННЯЎ 🎄

Выканана няпростае заданне нашага праекта!! Вы паспрабавалі стварыць сапраўдныя ледзяныя цацкі ❄️, і вынік перасягнуў усе чаканні! Яны атрымаліся прыгажэйшымі і арыгінальнымі, чым у самой Снежнай Каралевы. 🌟

Кожная цацка напоўнена цяплом ❤️ і крэатывам, і мы ганарымся тым, што змаглі рэалізаваць такія цудоўныя ідэі. Працягваем тварыць і натхняцца!

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #ЛедзяныяЦацкі #Крэатыў #Гімназія14
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎊ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ🌲
❄️ 21-22 снежня ❄️

Добрай раніцы! Зусім хутка мы будзем сядзець за святочным сталом і сустракаць Новы год! 🎉
А якая страва найбольш прыходзіцца ўсім да спадобы ў вашай сям'і? 👋

Чакаем рэцэпты! Прыгожа афармляйце яго на лістку паперы і дасылайце фотаздымкі класным кіраўнікам! Чакаем! 😊

#СвяточныСтол #Рэцэпты #Гімназія14 #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў
Спяшайцеся дарыць дабро!

21 снежня ў гімназіі праходзіў Дабрачынны Калядны кірмаш. Педагогі, вучні і бацькі адказна падышлі да арганізацыі і правядзення Каляднага кірмашу. Юныя кулінары з дапамогай бацькоў падрыхтавалі смачныя салодкія шэдэўры. 🍰

Радавалі наведвальнікаў сваімі талентамі ўдзельнікі Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь, фальклорнага ансамбля "Дударыкі". Яны ўзнавілі абрад Калядавання. Пад гукі беларускай дуды і гармоніка выносілі калядную зорку, вадзілі казу, спявалі песні, стваралі душэўную атмасферу свята. 🎶

Знайшлося месца і цікавым навагоднім забавам. Тут можна было паваражыць на свой лёс, пакінуць пасланне Дзеду Марозу на Дрэве жаданняў ці ператварыцца ў любімую жывёлу пры дапамозе аквагрыму. 🎨

Усе сродкі, атрыманыя ад продажу, будуць пералічаны на дапамогу дзецям з абмежаванымі магчымасцямі і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. ❤️

#ДабрачынныКірмаш #СалодкіяШэдэўры #Калядаванне #Гімназія14
Напярэдадні Новага года вучні 2 "А" і 2 "Б" класаў наведалі сядзібу на Лагойшчыне. 🎉 Гімназісты пазнаёміліся з традыцыямі качавых народаў, іх ладам жыцця. 🌍

Дзеці сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай праграмы з удзелам Дзеда Мароза, 🎅 пазнаёміліся з самымі добрымі сабакамі ў свеце - сібірскімі хаскі. 🐾

#НовыГод #Лагойшчына #Гімназія14