ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
418 subscribers
6.63K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Канікулы

Напярэдадні Каляд палац моладзі «Золак» сабраў усіх творчых дзяцей на квэст.
Падчас праходжання вучні 5Б класа змаглі бліжэй пазнаёміцца з наступнымі напрамкамі:
🎭Тэатральнае мастацтва;
🧘Спорт;
🎨Дэкаратыўна-прыкладная творчасць.
Вучні 5-6 класаў сабраліся разам, каб прыняць удзел у дзелавой гульні "Па старонках гісторыі Беларусі". Каманды прайшлі 4 станцыі: "Гісторыя майго горада", "Сінявокая Радзіма", "Спадчына", "Сімвалы".
Прайшла падрыхтоўка да таварыскай гульні па валейболе з сярэдняй школай №173.
Вучні 7-9 класаў паспаборнічалі ў інтэлектуальна - пазнавальнай віктарыне "Турнір гарадоў ". Успомнілі самыя цікавыя факты роднай гісторыі і горада, памятныя падзе Года гістарычнай памяці .
Вучні 10 і 11 класаў правялі квэст у музеі гімназіі "Белыя плямы гісторыі".


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
🎉Свята🎉

🪗Калектыў гімназіі 14 са шчырай любоўю і вялікай пашанай віншаваў з нагоды 75-гадовага юбілею настаўніка музыкі, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, выдатніка адукацыі Дзмітрыя Дзмітрыевіча Ровенскага.🪗

Павіншаваць педагога прыйшлі калегі, бацькі, удзячныя выхаванцы фальклорнага ансамбля “Дударыкі”. У актавай зале гучала многа добрых слоў віншаванняў і пажаданняў у гонар юбіляра, успаміналіся самыя яркія моманты з прафесійнага жыцця Дзмітрыя Дзмітрыевіча.

🎤Няхай гучыць беларуская песня🎤

#Заводскі
#гімназія14
#свята
👥Жанчыны Беларусі - дзецям, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў👥

⚕Члены БСЖ гімназіі 14 г.Мінска прынялі ўдзел у акцыі "Жанчыны Беларусі - дзецям, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў". Дзецям сабраны і перададзены сродкі асабістай гігіены і невялікія сувеніры.⚕

💛Рабіць дабро проста!💛

#Заводскі
#гімназія14
#БСЖ
👫Мой першы крок у навуку👫

🔎За ўдзел у навукова - практычнай канферэнцыі "Мой першы крок у навуку" ўзнагароджаны вучні профільнага класа філалагічнага накірунку Пунтус Аліна, Кляцкова Ксенія, Янголь Іван.🔎
👏👏👏


#Заводскі
#гімназія14
#вэбінары
🧓Паход да ветэранаў🧓

🎁Прадстаўнікі калектыву гімназіі 14 напярэдадні свята Раства Хрыстова завіталі ў госці да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бурнашова Аляксея Афанасьевіча і ўручылі падарункі і ласункі ад усяго калектыву.🎁

#Заводскі
#гімназія14
#ветэраны
Катанне на каньках

Быў цудоўны зімовы дзень, вучні 8б, 10 і 11 класаў адправіліся на каток Чыжоўка-Арэна. Было весела, час праляцеў хутка. Катанне ўдалося на славу, настрой быў цудоўны. Такія сумесныя мерапрыемствы ідуць на карысць усім і здружваюць класы.

Ад катання на каньках вучні атрымалі масу станоўчых эмоцый!

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
📖Трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура"📖

🏫10 студзеня на базе гімназіі 14 урачыста распачаты трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура". У ім прымае ўдзел 131 вучань 9-11 класаў г.Мінска. У праграме - напісанне водгуку і комплексная работа.🏫

Няхай перамогуць самыя разумныя і таленавітыя! Жадаем поспехаў знаўцам беларускай мовы!

#Заводскі
#гімназія14
#алімпіады
Акцыя "Ад усёй душы "

🧓У рамках акцыі "Ад усёй душы " вучні 8-х класаў гімназіі 14 павіншавалі з Навагоднімі святамі Грэбянка Максіма Васільевіча.🧓

👫Вучні 5-х класаў павіншавалі з Калядамі вязня канцэтрацыйнага лагера ў гады Вялікай Айчыннай вайны Кулагу Інэсу Георгіеўну. Дзеці былі вельмі ўражаны трагічнымі гісторыямі пра дзяцінства за калючым дротам.👫
Ва ўсіх дзяцей-вязняў, як і ў дарослых, было адно запаветнае жаданне, каб хутчэй скончылася вайна. Там, у няволі, будучыня залежала толькі ад Перамогі.

❤️Не было б Перамогі, не было б і нас.❤️

#Заводскі
#гімназія14
#От_всей_души