ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
418 subscribers
6.63K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Вучні і педагогі гімназіі святкаюць Дзень горада Мінска.
#Заводскі
#гімназія14
#свята_горада
Вучні 7А класа на свяце навукі ў Батанічным садзе.

#Заводскі
#гімназія14
#свята_навукі
Свята двара "Браты нашы меншыя" 🐭🐰🐕

На двары гімназіі 14 сёння было весела! 😉😄🤣 Нягледзечы на халоднае надвор'е, на свята сабраліся каля 80 удзельнікаў! Сярод іх былі тыя, хто прывёў з сабою дамашняга пітомца: марскія свінкі, чарапахі, сабакі, каты, смаўжы, хамячкі.

Выступілі прадстаўнікі Заводскага аддзела дэпартамента аховы са сваімі чацвераногімі сябрамі: аўчаркамі Нормай і Малінуа. Гледачы ўбачылі, як сабакі выконваюць каманды і як робяць захоп парушальніка!

З задавальненнем нашы гледачы паўдзельнічалі ў спаборніцтвах на станцыях:
💢 "Дэпартамент аховы", дзе пазнаеміліся бліжэй з аўчаркамі, прымералі бронежылеты, паглядзелі на тэхніку і зброю;
💢 "Мы малюем", дзе малявалі мялкамі;
💢"Мы з табою адной крыві", дзе кожнаму намалявалі вусы і носік;
💢"Мы любім спорт", дзе спаборнічалі ў спрытнасці.

💫Самыя актыўныя атрымалі фішкі і салодкія прызы, а нашы ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты і білеты на выставу "Шакаландыя"! Свята прынесла толькі пазітыў! 💫

#Заводскі
#гімназія14
#школа98
#свята_двара
🎉Свята🎉

🪗Калектыў гімназіі 14 са шчырай любоўю і вялікай пашанай віншаваў з нагоды 75-гадовага юбілею настаўніка музыкі, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, выдатніка адукацыі Дзмітрыя Дзмітрыевіча Ровенскага.🪗

Павіншаваць педагога прыйшлі калегі, бацькі, удзячныя выхаванцы фальклорнага ансамбля “Дударыкі”. У актавай зале гучала многа добрых слоў віншаванняў і пажаданняў у гонар юбіляра, успаміналіся самыя яркія моманты з прафесійнага жыцця Дзмітрыя Дзмітрыевіча.

🎤Няхай гучыць беларуская песня🎤

#Заводскі
#гімназія14
#свята
Дзень нараджэння беларускага пісьменніка М.М.Чарняўскага

🎙Па запрашэнні юбіляра, вучні гімназіі 14 прынялі ўдзел у святочным канцэрце, прысвечаным 80-ці годдзю з дня нараджэння і 65-годдзю творчай дзейнасці вядомага беларускага пісьменніка М.М. Чарняўскага.🎙

🎉Таксама ў якасці глядачоў прысутнічалі вучні 7А, Б, В класаў, якія павіншавалі пісьменіка са святам.🎉

#Заводскі
#гімназія14
#свята
🥩Свята мяса🍖

👫Вучні 8-х класаў гімназіі 14 наведалі Інстытут мяса-малочнай прамысловасці і прынялі ўдзел у “Свяце мяса”.👫

🔬Вучні ад навукоўцаў даведаліся, як правільна харчавацца і чаму гэта асабліва важна ў іх узросце. Паглядзелі, як робяць мясныя вырабы. Сталі дэгустатарамі вегетарыянскай каўбасы.🧫

Самае цікавае і дзіўнае-на 3D прынтары рыхтавалі мясныя пірожныя!

#Заводскі
#гімназія14
#Свята_мяса
🌞Масляніца🌞

🎉Вучні і настаўнікі гімназіі 14 прынялі ўдзел у раённым свяце Масляніца. Свята гудзела на экалагічай сцяжынцы ў Чыжоўцы. У праграме: народныя гульні, песні, танцы.🎉

👫Дзеці з цікавасцю паўдзельнічалі ў спаборніцтвах, пастралялі з пнеўмавінтоўкі, пасмакавалі бліны. Карабейнікі прапаноўвалі сувеніры і цукеркі. Пудзіла зімы гарэла разам з хваробамі і дрэннымі падзеямі.👫

Усе мы чакаем вясну, цяпло і добрыя весткі. Са святам! Здороўя, міру і цяпла! Будзем разам!!!

#Заводскі
#гімназія14
#свята
#Масляніца
Пярвічная арганізацыя БСЖ гімназіі 14 г.Мінска сумесна з творчай групай навучэнцаў гімназіі, работнікамі ЖЭУ-1 і КОТОС-1 арганізавала і правяла напярэдадні Дня Перамогі Свята двара "Песні Перамогі". 🔥
👫На свяце прысутнічалі жыхары мікрараёна вуліц Народная, Васняцова, Райніса. Ганаровымі гасцямі былі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. У праграме гучалі вершы і песні ваенных часоў, народныя песні і мелодыі ў выкананні "Дударыкаў".
🔶Жыхары паглядзелі фільм пра герояў вайны, зняты навучэнцамі гімназіі. Разам сустракаем свята 9 Мая! Усім міру, дабра і шчасця!🙏


#Заводскі
#гімназія14
#свята
💫Настаўнік - ПРАФЕСІЯ ДАЛЬНЯГА ДЗЕЯННЯ, ГАЛОЎНАЯ НА ЗЯМЛІ!

💐Сардэчныя віншаванні з Днём настаўніка, цёплыя словы і пажаданні гучалі ў канцэртнай праграме гімназіі “Настаўніку прысвячаем”…

🎶🎻💃Музычныя нумары, вершы, жартоўныя сцэнкі - усё ў гэты дзень для Настаўніка і дзеля яго!

📜 Ва ўрачыстай абстаноўцы дырэктар Гарохава Марыя Іванаўна шчырымі словамі павіншавала педагагічны калектыў і з нагоды Дня настаўніка ўзнагародзіла граматамі адміністрацыі гімназіі лепшых педагогаў за добрасумленную плённую працу, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення.

🎉Са святам! Міру, дабра, натхнення, дабрабыту!



#Заводскі
#гімназія14
#дзеньнастаўніка
#свята
💫Напярэдадні прыгожага вясновага свята ў гімназіі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя жаночаму дню 8 Сакавіка.
☀️У нашай актавай зале панавала сапраўды вясновая святочная атмасфера. Цешыла не толькі цёплае сонейка, але і нашы хлопцы сагравалі сэрцы сваімі ўсмешкамі, цяплом, песнямі і танцамі.
🎉Святочнае мерапрыемства прынесла ў жыццё гімназіі атмасферу вясновай радасці і шчасця!


#Заводскі
#гімназія14
#свята