ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
418 subscribers
6.63K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
“Святы ў Беларусі” – тэма дня ў профільным атрадзе “Філолагі”.
Успомнілі асноўныя святы нашай краіны, правялі віктарыну на лепшага знаўцу святаў і традыцый.
Праглядзелі відэа пра цікавыя фестывалі ў Беларусі.
Склалі каляндар летніх святаў.
Правялі гутарку і праглядзелі навучальны відэаролік МНС Беларусі на тэму “Як паводзіць сябе падчас навальніцы”.
У якасці адпачынку наведвалі выязны планетарый з праграмай “Астранаўт”.


#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#канікулы
Сёння ў лагеры "Высокі бераг" афармлялі сценгазеты і экраны чысціні. Сценгазеты атрымаліся цікавыя і яркія: “Шаурмичная», «Крутые перцы», «Лучик». Пасля абароны сценгазет адправіліся на спартыўнае спаборніцтва «Хутчэй, вышэй, мацней».
І завяршылі дзень гульнёй у футбол
У профільным атрадзе “Філолагі” вялі гаворку пра адметныя святы і фестывалі Вялікабрытаніі.
👫Дзецям былі прапанаваны відэафрагменты, квізы і традыцыйны занятак у камп’ютарным класе з адукацыйнымі анлайн-рэсурсамі.
🌞 У школьны аздараўленчы лагер "СОНЕЙКА" завіталі старэйшы інспектар і камандзір узвода ДАІ Заводскага РУУС Забаўская А.А. і Ярмольчык В.Ю.
🔸Разам з дзецьмі яны агучылі асноўныя правілы бяспечных паводзін на праезнай частцы, у транспарце, у грамадскіх месцах. Праверылі на практыцы іх выкананне і ўручылі выхаванцам лагера ПАДЗЯКУ за выдатныя веды ПДР.
🔸Запамінальным момантам для дзяцей было блізкае знаёмства с сапраўдным аўтамабілем ДАІ.
Правілы ДАІ - правілы твае!

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
Трэці дзень у лагеры «Высокі бераг» пачаўся, як і звычайна, з зарадкі пад музыку.
👫Дзеці зарадзіліся эмоцыямі і настроіліся на прадуктыўны дзень. Пасля сняданку навучэнцы прынялі ўдзел у віктарыне «Мая Беларусь» і занялі другое заслужанае месца.
🔸Пасля абеду дзеці рыхтаваліся да акцыі “Юныя эколагі” і наводзілі парадак у сваіх хатках і на найблізкай тэрыторыі. Каб бліжэй усім пазнаёміцца, капітаны домікаў прадставілі сваіх жыхароў і іх пасады на час пражывання ў лагеры.
🔥Завяршылі сённяшні дзень дружнай гульнёй у валейбол і традыцыйнай вячоркай ля вогнішча.



#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#канікулы
Дзень у профільным атрадзе “Філолагі” быў прысвечаны прыродзе Рэспублікі Беларусь.
Успомнілі назвы раслін і жывёл па-англійску, склалі красворды па тэме.
Адпачылі ў парку і адначасова замацавалі новыя словы ў нязмушанай абстаноўцы.
Правялі гутарку-разважанне “Беражом прыроду” і праглядзелі навучальны відэаролік МНС Беларусі “Як паводзіць сябе ў лесе”.
Большая палова аздараўленчага перыяду ў лагеры “СОНЕЙКА” праходзіць пад дэвізам СТВАРАЮЧЫ БУДУЧАЕ - КРОЧЫМ У ЗАЎТРАШНЯЕ!
І сёння не выключэнне.
👫Выхаванцы атрадаў пабывалі ў дзвюх установах: гарадская бібліятэка №13 г.Мінска і Нацыянальны мастацкі музей.
🔥Асабліва ўразіў музей, дзе быў праведзены майстар-клас “МАЛЕНЬКІ ЭКСПЕРТ”.


#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#канікулы
Панядзелак у лагеры, здаецца, і не панядзелак🤩🤩🤩
🔸Выхаванцы аздараўленчага лагера «СОНЕЙКА» стараюцца не прапускаць ніводнага дня! Бо тут цікава, займальна і весела. Да нас зноў завітаў тэатр ЗАЗЕРКАЛЬЕ)))
🔸Любімыя акцёры запрасілі дзяцей у касмічную вандроўку і разам здзейснілі захапляльнае падарожжа.
Не верыце, глядзіце самі!
Заняткі ў профільным атрадзе “Філолагі” былі прысвечаны “Прыродзе краіны вывучаемай мовы”.
Ладзілі творчую майстэрню “Сімвалы Беларусі і Вялікабрытаніі” (жывёлы і расліны).
Правялі культурна-асветніцкі марафон “Краіны вывучаемай мовы” (прагляд відэаролікаў і іх абмеркаванне).
Правялі гаворку і праглядзелі навучальны відэаролік МНС Беларусі “На вуліцы”.

#Заводскі
#гімназія14
#лагерь
#канікулы
Выхаванцы профільнага атрада “Філолагі” наведалi Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, дзе прынялi удзел у адкрыцці экспазіцыі “Памяць і боль беларускага народа”, прысвечанай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.🔥

#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#канікулы
У рамках Тыдня моладзі профільны атрад “Філолагі”гімназіі 14 наведаў музей мініяцюр Беларусі з праграмай “Краіна міні”.
👫Дзеці мелі магчымасць убачыць экспазіцыю дакладных копій беларускіх славутасцяў з іх навакольным ландшафтам.
🏛️Музей “Краіна міні” крочыць у адну нагу з эпохай сучасных тэхналогій. Дзякуючы гэтаму, у музеі прадстаўлены інтэрактыўныя мультымедыйныя зоны. Кожны асобны міні-макет мае сваю інтэрактыўную “фішку”.
🔸Музей “Краіна міні” — ідэальнае месца для знаёмства з Беларуссю!🇧🇾




#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#канікулы
Лагер “СОНЕЙКА” гімназіі 14 кожны дзень збірае сяброў па адпачынку!
І сёння не выключэнне.
👫Выхаванцы атрадаў адправіліся ў тэатральную залу тэатра юнага гледача. Колькі ўражанняў ад атмасферы знаходжання і тэатральнай пастаноўкі “ВЯСЁЛЫ РОДЖАР”.
Самае цікавае і вясёлае для нашых дзяцей!



#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#канікулы
🔥У дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа выхаванцы профільнага атрада “Філолагі” ўсклалі кветкі да помніка “Ахвярам лагера Трасцянец".🔥
🔸Вялікая Айчынная вайна пакінула шмат шрамаў на беларускай зямлі. Захаваць памяць — асноўнае, што мы павінны зрабіць!🙏



#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#канікулы
Вось і падыходзіць да заканчэння 1змена аздараўленчага лагера СОНЕЙКА.
🔸Але выхаванцы не сумуюць, а з натхненнем і зацікаўленасцю праводзяць апошні дні.
🏛️ Сёння пабывалі ў музеі гарадскога транспарту РБ.
Напрыканцы лагернай змены ў профільным атрадзе “Філолагі” размову вялі па тэме “Краіны і кантыненты”.
Прынялі ўдзел у інтэрактыўным квізе “Мая планета”.
Абмеркавалі ў форме вуснага журнала “Месца, дзе я нарадзіўся”.
Правялі гутарку-разважанне “Асцярожна: сонечныя апёкі”.



#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#канікулы