Comm Беларусь
543 subscribers
1.68K photos
51 videos
21 files
798 links
Download Telegram
#рэчыбсср
Агітацыйная лістоўка на чатырох мовах (рускай, беларускай, ідыш і польскай) да выбараў у Народны сход Заходняй Беларусі па гораду Слоніму, кастрычнік-лістапад 1939 года.
Даслаў адмін канала @poshtabel
#рэчыбсср
Пасведчанне чальца рабочай гвардыі г.Вільнюса - часовага атраду памагатых Чырвонай Арміі, створанага ў верасні 1939 года пасля ўваходу частак РСЧА у горад падчас вызвольнага пахода ў Заходнюю Беларусь (якая была ў складзе Польскай Рэспублікі). У той час лічылася, што Вільнюс і Віленскі край увойдуць у склад БССР, але Сталін перайграў па іншаму і аддаў горад Літве (дакумент з калекцыі М.Гацака).
#рэчыбсср
Інструкцыя ЦВК БССР па выбарах у саветы на яўрэйскай мове (ідыш) і ў форме сценгазеты, выданне 1927 года.
#рэчыбсср
Выпіска з пратакола паседжання асобай тройкі НКУС БССР. Бабруйск, 1938 год.
#рэчыбсср
Савецкая марка з гербам БССР (герб узору 1927 года з чатырма мовамі па краёх), 1937 год.
#рэчыбсср
Знамя ад камсамольцаў Беларусі ў падарунак лінкору "Парыжская камуна", 1924 год.
#рэчыбсср
Лістоўкі Цэнтральнага камітэта Кумуністычнай партыі Заходняй Беларусі на беларускай мове і на ідыш, выдадзеныя ў Вільні ў 1928 годзе з нагоды 10-годдзя БССР.
#рэчыбсср
Запрашальнік на прыём у Крамлі для ўдзельнікаў дэкады беларускага мастацтва ў Маскве, 1940 год.
#рэчыбсср
Тканая сурвэтка, падарунак Сталіну ад сялянакі Ніны Жыткевіч в.Вялікая Кракотка Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР, 1940 год.
#рэчыбсср
Білет сябра Менскага гарадскога савета рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў Уладзіміра Смаля, 1935 год.
Фота з форума беларускіх калекцыянераў: https://kalekcyja.by/
#рэчыбсср
Гербы БССР выкананыя ў тэхніцы карункавага пляцення ў Волагдзе, 1930-я гады.
#рэчыбсср
23 лютага на лістках адрыўных календароў, выдадзеных у БССР у 1930-я гады (фота М.Нікалаеў).