Comm Беларусь
539 subscribers
1.69K photos
51 videos
21 files
798 links
Download Telegram
#Магілёў #Быхаў #Днепр #катастрофа #барка #НашаНіва

Жудасная катастрофа на Дняпры ў Быхаве Магілёўскай губерніі ў красавіку 1908 года з быльш чым 100 загінуўшымі.

"У Новым Быхаве 150 мужыкоў хацелі пераехаць на другі бок Дняпра на барцэ, але барка перакулілася за 10 сажан ад берага - выратавалась только 30 чалавек, рэшта ўтапілася".

"Наша Ніва", 25 красавіка 1908 года
#Дзісна #газеты #БСГ #НашаНіва

1906 год. Царскія чыноўнікі забараняюць сялянам чытаць газеты.

Карэспандэнцыя "Нашай Нівы" ад 14 (27) снежня 1906 года з Дзісны (зараз горад у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці):

"Нядзель тау 2, а, можа, і 3, былі ў нас прызывы. Народу пасходзілася з усіх старон багата. Перад кватэрай воінскага прысуцтва сабраўся народ і, няведама алкуль, пайшлі па руках лісткі да прызыўных з подпісам "Беларускае Сацыялістычнае Грамады". Такія ж лісткі былі параскіданы перад касцёлам, дзе прысягалі некруты.
Больш нічтога не чуваць у нашай старане. Толькі начальства ездзіць па вёсках і радзіць сядзець ціха і, галоўнае, не чытаць газет. тады, кажуць яны, усё будзе добра. Ці толькі праўду яны гавораць - ня ведаю".