***
Абрыдла ныць у цямрэчы,
Цямрэча шчасьця ня дасьць.
Сьпявайма сьветлыя рэчы –
Розум, радасьць і жарсьць.
Люблю сьвятло й хараство я,
Ня веру ў пануры верш,
Бо слаўлю ўсё, што жывое,
Чым у жыцьці жывеш.
Сярод задухі і бруду
І злосьці самой на злосьць
Буду верыць, як цуду,
Сонцу, якое – ёсьць.
Ёсьць – і цемры ўсё меней,
Ёсьць – і ўсё больш вясны,
І сонечнае праменьне
Разгоніць кашмар начны.
Уладзімір Караткевіч. 1954 г.
Пераклад з рускай мовы Андрэя Хадановіча.
❤️26 лістапада 1930 года нарадзіўся Уладзімір Караткевіч. На сцэне Вялікага тэатра да юбілею класіка беларускай літаратуры 1 снежня адбудзецца паказ оперы Дз. Смольскага "Сівая легенда". А якія вашыя ўлюбёныя творы пісьменніка?.. ❤️ Станьце і вы, даражэнькія гледачы, часткай нашага вечара, прымеркаванага да 90-гадовага юбілею Ўладзіміра Сямёнавіча, – прачытайце вершы ці радкі з любімага яго твора, зрабіце невялічкае відэа і павыкладвайце гэты запіс у любую сацыяльную сетку. З абавязковымі хэштэгамі #Караткевіч #чытаемразам #маямова. Мы абавязкова будзем сачыць за вашай актыўнасцю, а тыя, хто праявіць сябе найбольш цікава, атрымаюць падарунак – запрашальны квіток на вечар 1 снежня – на оперу «Сівая легенда».
Дзякуй, што #мы_разам і #вы_з_намі

‼️ Вялікі тэатр Беларусі сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры перад спектаклем “Сівая легенда” ладзіць вечар да 90-годдзя Ўладзіміра Караткевіча. На імправізаванай выставе ў фае тэатра вы пабачыце: кнігі, фотаздымкі і сувеніры, унікальныя прадметы, якія належалі пісьменніку і былі звязаныя з яго творчасцю. Акрамя таго, у тэатры ўпершыню адбудзецца “беларускі буккросінг” (у межах сумеснага праекта музея з прадпрыемствам “БЕЛГІПС-ЭКА” “Кнізе – другое жыццё!”): кожны жадаючы можа прынесці беларускамоўную кнігу і наўзамен узяць сабе іншую. Дзякуй, што #мы_разам і #вы_з_намі
‼️ Выстава Музея гісторыі беларускай літаратуры "Быў. Ёсць. Буду" ужо чакае гледачоў у Вялікім тэатры. У першы дзень зімы ўзгадаем пісьменніка, які шчыра любіў нашу Беларусь - зямлю пад белымі крыламі - Уладзіміра Караткевіча... А шостай гадзіне ўвечары збіраемся ў фае. #чытаемразам #Караткевіч #Караткевіч90 #маямова #Седаялегенда #мы_разам #вы_з_намі
🌟 Сёння а шостай гадзіне ўвечары запрашаем вас дакрануцца да гісторыі... гісторыі Вялікага тэатра Беларусі - завітаць на выставу афіш да спектакляў па творам Уладзіміра Караткевіча - опер Дз. Смольскага "Сівая легенда" і Ул. Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха". #Караткевіч #Караткевіч90 #маямова #мы_разам #вы_з_намі