🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
1.31K subscribers
381 photos
29 videos
1 file
63 links
🇧🇾 Обучение белорусскому языку

Сеть телеграм-каналов по обучению иностранным языкам

🌐 Реклама, обратная связь @RD700
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
УБЫЦЬ (ubyć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

1. Паменшаць, убавіцца ў колькасьці, аб'ёме, сіле і пад.

🔸Убыла вада ў сажалцы.
🔸Убыў дзень.

2. Зьнікнуць, аслабець.

🔸Убыла рашучасьць.

3. (звычайна з адмоўем «не»). Пражыць, прабыць пэўны час дзе-н.

🔸Парабак не ўбыў доўга на адным месцы. (Чорны).

4. Ужыцца з кім-н.

🔸[Старая:] — Ты вось ляжы, як пан, а я табе ўсюды спраўлюся .. З табою ж не ўбудзе ніхто. (Брыль).

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Ці чыталі вы раман Івана Шамякіна "Сэрца на далоні"? А ці ведалі, што ягоная назва — гэта цэлы фразэалягізм, які нават мае адпаведнік у расейскай мове — "душа нараспашку"? 🤍

А яшчэ ў фразы ёсьць 'сынонімы':

🔸Душа наросхрыст (нáхлашч)
🔸Шчырая душа 

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
🇧🇾🇧🇾 В зоопарке :: Словарь белорусского 🇧🇾🇧🇾

Этот попугай умеет говорить?
Ці умее папугай гаварыць?

Это ядовитая змея?
Ці гэта змяя ядавітая?

Здесь всегда столько мух?
Ці тут заўсёды так многа мух?

Какой вид паука?
Які від павука?

Тараканы грязные
Тараканы брудныя

Это средство от комаров
Гэта сродак супраць камароў

Это средство от насекомых
Гэта сродак супраць насякомых

У тебя есть собака?
У цябе ёсць сабака?

У меня аллергия на кошек
У мяне алергія на катоў

У меня есть птица
У мяне ёсць птушка

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Родненькія! Віншуем са сьветлым Сьвятам усіх, хто сёньня яго адзначае! 🎄

Ад усяе душы зычым Вам дабрыні, чысьціні і шчырасьці! Хай шчасьціць

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎄 Даражэнькія, віншуем вас з Калядамі! 🎁

Хай у вашым доме пануюць цяпло, любоў і радасьць, а новы год прынясе спакой і зьдзяйсненьне маленькіх ды самых сьмелых мараў!

🌟 Зычым вам сьвятла й натхненьня!

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
З Новым 2025 годам, родненькія! Хай кожны ваш дзень будзе поўным сьвету і цяпла!

Дзякуем за вашую неймаверную падтрымку ў нашай справе, за любоў да роднае мовы і ўсяго беларускага 🤍

Абдымаем! 🤗

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ЧУХАЦЬ (čuchać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Скрэбці, драпаць, драць, каб пазбавіцца свербу.

🔸Кіраніха зьбянтэжылася, пачала костачкаю вялікага пальца чухаць праз хустку галаву. (Ермаловіч)
🔸Сабака прысеў на кастрыцы і задняю нагою стаў чухаць каля вуха. (Колас)
🔸Сьвіньня Рабая вельмі любіла, калі яе чухаеш, — ажно вочы заплюшчыць. (Брыль)

2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: трывожыць, турбаваць каго-н.

🔸[Забіч:] — І вы, Юліян Сяргеевіч, зусім слушна гаворыце: трэба нараду праводзіць. Пакуль нас ня чухаюць, дык лепей мы самі пачухаемся. (Савіцкі)
•••
Чухаць патыліцу — быць заклапочаным чымсьці — Няўжо і на нас запытаньне ў раён пасылаць будуць? — чухаў патыліцу бацька. (Сачанка)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ПРЫНÁДНЫ (prynadny)
(прыметнік, мужчынскі род)

Прываблівы, прывабны, спакусьлівы.

🔸Вокны ў пакоі пана падлоўчага сьвятлелі прынадным бляскам. (Колас)
🔸Так кружыцца маюць звычай
Часта чайкі над вадою
Над прынаднаю здабычай. (Крапіва)
🔸Яша крыху паблукала між дрэў, шукаючы прынадную мясьцінку. (Мележ)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Бібікі біць — гультаяваць, бязьдзейнічаць; займацца пустымі справамі.

А яшчэ можна сказаць гэтак:

🔸Бáйды біць
🔸Лы́нды біць
🔸Тылылы́ біць
🔸Гýльма гуляць

❗️Бібікі — у некаторых беларускіх гаворках гэта "гузікі". Гэта дае падставу меркаваць, што першапачаткова бібікі біць значыла "гуляць у якуюсьці гульню з гузікамі".

❗️Бáйды біць — агульны выраз для бел. і ўкр. (байди бити, байдики бити).

Байда — устарэлае слова са значэньнем ‘барка’, роднаснае са словамі байдак, байдара, байдарка.

Словам байда называлі рачныя судны на Дняпры і яго прытоках. Праца людзей на байдзе, нанятых на пэрыяд навігацыі, здавалася лёгкім заняткам, нявартаю справаю (асабліва так глядзелі на яе тыя, хто на гэты час заставаўся адзін на гаспадарцы).

❗️Слова лы́нда мае некалькі значэньняў, але ў выразе, верагодна, ужываецца як адзінка вымярэньня даўжыні ці плошчы (’вузкая палоска зямлі, загон’).

❗️Тылылы́ — гэта пра балбатню. У некаторых беларускіх гаворках сустракаецца слова «тылілікаць», гэта значыць — утвараць адпаведныя гукі пры дапамозе языка.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Ці чулі вы такое слова? ☺️

ЦÁПСТРЫКІ (capstryki)
(назоўнік, толькі мн.лік)

Дробныя рэчы дамашняга скарбу.

🔸Апроч таго, тут абжыліся,
На ногі трохі падняліся;
Яшчэ б гадочак пажыць ціха,
Але найгоршае тут ліха —
Зьбірай зноў цапстрыкі, трасіся
Па каранях з дабром, зь сям'ёю,
У саму бездараж вясною. (Колас)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
АШЧАПÉРЫЦЬ (aščapieryć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

Размоўнае слова: моцна абхапіць, абняць.

🔸Ашчаперыўшы.. рыжаватую сынаву галаву,.. [Агата] моцна заплакала на ўсю хату. (Мурашка)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск