Вось і надышоў апошні дзень лета 🌞 Правядзём яго такім цёплым і адначасова журблівым словам 🪽
Зычым вам, каб да наступнага лета вы не пасьпелі моцна стаміцца ад холаду і атрымлівалі асалоду ад кожнага дня 💛
ВЫРАЙ (vyraj)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Цёплы край, куды вылятаюць на зіму пералётныя птушкі.
🔸Той год птушкі доўга не адляталі ў вырай: стаяла цёплая, пагодлівая восень. (Грамовіч)
2. Чарада пералётных птушак.
🔸Высока ў небе, працяжна курлыкаючы, ляцеў жураўліны вырай. (Якімовіч)
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага дня, сябры! 😸
ПРАБÓЙНІК (prabojnik)
(назоўнік, мужчынскі род)
Інструмент для прабіваньня невялікіх дзірак у мэтале, скуры і г. д.
🔸Сіліч утаропіўся ў брызэнтавы канверт, з вузенькіх кішэнек якога тырчалі пласкагубцы, адвёрткі, абцугі, прабойнікі. (Аўрамчык)

Добрага дня, сябры 💛
СПРЭС (spres)
(прыслоўе)
Поўнасьцю, цалкам; зусім. Скрозь, усюды.
🔸Аднекуль навалакліся хмары — спрэс зацягнулі неба. (Сабаленка)
🔸За ноч наваліла столькі сьнегу, што нідзе не было ні сьцежкі, ні дарогі, спрэс цалік. (Чарнышэвіч)
🔸[Колас:] — Я думаю пра Аляксандра Грына. Яго летуценьнікі.. — гэта ўжо нешта спрэс новае. (Лужанін)
🔸Карані спрэс павыпіналіся зь зямлі цэлымі вузламі. (Сачанка)
🔸Рудымі жалудамі была засыпана спрэс уся зямля. (Чорны)

ШАЎЛЮЖКА (šaŭlužka)
(назоўнік, жаночы род)
Стары конь.
🔸Дрогкія, убогія калёсікі, калматая, слабасільная шаўлюжка і пануры, бедны вілянчук-фурманшчык не весялілі вока. (Гарэцкі)
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
(назоўнік, жаночы род)
Стары конь.
🔸Дрогкія, убогія калёсікі, калматая, слабасільная шаўлюжка і пануры, бедны вілянчук-фурманшчык не весялілі вока. (Гарэцкі)
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
КІШЭНЯ/КІШЭНЬ (kišenia/kišeń)
(назоўнік, жаночы род)
1. Частка адзеньня (штаноў, паліто, пінжака) у форме прышытага або ўшытага мяшочка для дробных рэчаў і грошай.
🔸Кавалёва задумалася, дастала з кішэні паліто некалькі зярняты грэчкі і, разглядаючы, перагортвала іх на далоні. (Дуброўскі).
2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: дабрабыт, багацьце, грошы.
🔸Буш быў сам ня свой: яго кішэні пагражала сур'ёзная небясьпека. (Маўр).
3. Асобнае аддзяленьне ў партфэлі, валізе і пад.
4. Спэцыяльны тэрмін: пра паглыбленьне, выемку ў чым-н.
🔸Кішэнь раны.
🔸Кішэнь тоўстай кішкі.

СКАВЫШ (skavyš)
(назоўнік, мужчынскі род)
Размоўнае слова: моцны пранізьлівы вецер з завываньнем; скразьняк.
🔸Праходзяць лета зь верасьнем падземным пераходам і замыкаюць дзьверы снам, і ў сьпіну скавышы. (Хадановіч)
🔸Сухі скавыш ламаў на гасьцінцы бярозавае гольле, зьмятаў з поля апошні сьнег і скавытаў у коміне Кукавіцкае карчмы. (Чорны)

А яшчэ:
🔸Завярні-галава
🔸Зламі-галава
🔸З касьцёла галку здыме
🔸Вірýтнік
🔸Вíсус