🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
1.58K subscribers
548 photos
55 videos
1 file
65 links
🇧🇾 Обучение белорусскому языку

Сеть телеграм-каналов по обучению иностранным языкам

🌐 Реклама, обратная связь @RD700
Download Telegram
СКАВЫШ (skavyš)
(назоўнік, мужчынскі род)

Размоўнае слова: моцны пранізьлівы вецер з завываньнем; скразьняк.

🔸Праходзяць лета зь верасьнем падземным пераходам і замыкаюць дзьверы снам, і ў сьпіну скавышы. (Хадановіч)
🔸Сухі скавыш ламаў на гасьцінцы бярозавае гольле, зьмятаў з поля апошні сьнег і скавытаў у коміне Кукавіцкае карчмы. (Чорны)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
18❤‍🔥2🔥2
А яшчэ:

🔸Завярні-галава
🔸Зламі-галава
🔸З касьцёла галку здыме
🔸Вірýтнік
🔸Вíсус

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
🔥14👍4❤‍🔥32
ВАРУНКІ (varunki)
(назоўнік, множны лік)

Абставіны, умовы.

🔸Ня лёгкімі былі варункі жыцьця ў Азаркевіча. (Гурскі)
🔸Хвіліну жанчыны моўчкі пазіралі адна на адну, і кожная зь іх намагалася ўспомніць дакладна варункі былых сустрэч. (Мікуліч)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
❤‍🔥1574🤨1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як Вам гэтая салодкая булачка? 😍

КАЧÁЛКА (kačałka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Крэсла з выгнутымі палазамі, на якіх яно качаецца.

2. Круглая палка для раскачваньня цеста або разгладжваньня бялізны качаньнем.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
👍22❤‍🔥101👎1👏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага дзянёчка, даражэнькія 😽

ЮРЫЦЬ (juryć)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Размоўнае слова: заляцацца (ад Юр'я, што бывае 23-га красавіка, калі, з надыходам вясны, статак пачынае чуць сілу, бушаваць). І адпаведная прыказка:

🔸Бычкі юраць, вясну чуюць.

2. Пра рыбу — нераставаць.

🔸Вясною рыба юрыць.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
13❤‍🔥3🥰1
КУКЛА (kukła)
(назоўнік, жаночы род)

Род жаночае прычоскі: сабраныя ў касу і закручаныя ззаду валасы.

🔸Чорныя валасы, наспех закручаныя ў куклу, павіваліся густымі пасмамі. (Мурашка)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
18🔥3❤‍🔥2