🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
1.31K subscribers
381 photos
29 videos
1 file
63 links
🇧🇾 Обучение белорусскому языку

Сеть телеграм-каналов по обучению иностранным языкам

🌐 Реклама, обратная связь @RD700
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як сказаць па-беларуску, калі чагосьці/кагосьці вельмі шмат? Глядзіце ў відэа 😸

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
​​🇧🇾🇧🇾 Виды птиц :: Словарь белорусского 🇧🇾🇧🇾

Птица - Птушка
Утка - Качка
Павлин - Паўлін
Ворон - Варона
Голубь - Голуб

Индейка - Індычка
Гусь - Гусь
Сова - Сава
Страус - Страус
Попугай - Папугай

Аист - Бусел
Орёл - Арол
Ястреб - Ястраб
Фламинго - Фламінга
Чайка - Чайка

Пингвин - Пінгвін
Лебедь - Лебедзь
Дятел - Дзяцел
Пеликан - Пелікан

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
💪 Як сказаць па-беларуску "изо всех сил"?

Да прыкладу, вось так:

🔸Як дух
🔸На ўсе жылы
🔸З цэлай моцы
🔸Што моцы
🔸Як моц-сіла
🔸Як з шыбеніцы сарваўся
🔸Як чорт з пісьмом

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
26 лістапада 1930 году ў горадзе Ворша нарадзіўся беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст і клясык беларускае літаратуры — Уладзімер Сямёнавіч Караткевіч.

Караткевіч зрабіўся адной з найбольш яскравых фігур беларускае літаратуры XX ст. Асаблівая яго заслуга — распрацоўка гістарычнае тэматыкі. Ён падняў у сваіх творах шырокія пласты нацыянальнае гісторыі, перадаўшы дух мінуўшчыны.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
❗️Запомнім: ніколі не адказваем на дзякуй словамі "калі ласка" — гэта калька з расейскае мовы. Нашае "калі ласка" суправаджае просьбу 😉

Трошкі цікавага пра "дзякуй":

🔸Дзякуем мы КАМУ, а не КАГО (як у рас. мове): дзякую (каму?) табе, сябрам.
🔸Слова "дзякуй" скланяецца як звычайны назоўнік: „А што мне з твайго дзякуя? Якая цана яму, гэтаму дзякую? Зь дзякуем, брат, у краму ня пойдзеш. І на дзякуі не пражывеш…” (Я. Рапановіч).
🔸Слова "дзякуй" мужчынскага роду: вялікі дзякуй як вялікі трамвай. Можа быць яшчэ шчырым, сардэчным.
🔸"Дзякуй" зьявіўся ў нашай мове прыкладна у 15 ст.
🔸Калі вы любіце скарачаць словы ў перапісках, пішыце ня "дзяк", а "дзяка" — гэтае слова калісьці ўжывалася ў множным ліку ("дзякі") замест "дзякуй".

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Як сказаць па-беларуску "ИЗ ОДНОГО ТЕСТА"?

🔸Чэрці адное шэрсьці
🔸Бліны-ляпешкі з аднае дзежкі (рас. "квашни")

Як вам такія ''чэрці''? 😊

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Хутка ва ўсіх дамах краіны! 🐈🎄

ДÁЦЬ РÁДЫ (-У) можна каму ці чаму. А мае гэты выраз наступныя значэньні:

1. ДАЦЬ РАДУ: Парадзіць, параіць.

🔸Табе раду я дам, як бяду ашукаць. (Купала).

2. ДАЦЬ РАДЫ: Адолець, управіцца з кім-, чым-н.

🔸Кабанам цяжка было даць рады, яны раўлі, як зьвяры, і не хацелі ці не маглі падняцца. (Чорны).

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
20 спосабаў, як назваць лянівага чалавека 😉

🔸абібОк
🔸гультАй
🔸латрУга
🔸нядбАйла
🔸нядбАлец
🔸лянІвец
🔸лОтра
🔸баглАй
🔸байбАк
🔸убОіна
🔸віхлЯй
🔸брЫнда
🔸біньдзЮк
🔸бІндус
🔸дзяньгУб
🔸дЫндаль
🔸папіхАйла
🔸таўлУй
🔸трУцень
🔸бЭйбус

Які зь іх ваш фаварыт? 😄

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск